Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
кліча яшчэ хоць кудысьці? Ці ж не на ўсе чатыры бакі? Дзе згубіліся арыентыры? А яны яўна згубіліся, паразмыліся, замігцелі ўваччу агрэсыўнымі кадрамі нейкага вар’яцкага відэакліпу. Зьмяняюцца сымболіка, мова, палітычныя і геапалітычныя прыярытэты... Ці ня для таго толькі, каб неўзабаве быць зноўку зьмененымі?.. Народ нібы гатоў аплочваць з сваёй уласнай кітітэні ўсе гэтыя хістаньні, не сьпяшаючыся сказаць свайго апошняга слова — вырашальнага, пра саміх сябе, слова, якое раз і назаўсёды вызначыла б ягоны далейшы лёс. Народ, як быццам, зьдзяйсьняе сплянаваную затрымку, ёлохт), якая можа аказацца чараватай самай радыкальнай рэфлексіяй. І ў нас па-ранейшаму, як і стагодзьдзе таму, пад пытаньнем і нашае ймя, і нашае паходжаньне і, нарэшце, мы самі. „Дык, можа, гэта адно прымха, што мы жывем?’ — як сказаў бы чуйны да гэткіх рэчаў Ф. Ніцшэ.
Пасьля гэтых папярэдніх заўвагаў паспрабуйма акрэсьліць дзьве падставовыя мадэлі, якія самым беспасярэдным чынам датычаць лёсу Беларусі як пэўнага этнатэрытарыяльнага цэлага.
Мадэль першая:
Беларусь паміж Захадам і Ўсходам
Трэба адразу зацеміць, што як для масавай сьвядомасьці, так і для экзатэрычнай гістарыясофскай традыцыі (калі пра гэткую ў дачыненьні да Беларусі наогул можа йсьці гаворка) гэта пакуль што адзіная й адзіна мажлівая мадэль, выключна ў асадах якой Беларусі належыць, нібыта, шукаць „свайго пачэснага пасаду між народамі”. Гэтаксама адразу трэба зацеміць, што менавітагэтая мадэль ёсьць найяскравы прыклад легітымізаванага панаваньня чужога, выдаванага за адзіна паважнае й магчымае сваё.
У гэтай мадэлі толькі адзін полюс дэманструе блізка безварункавую трываласьць у дачыненьні да Беларусі: Усход, Pa­cefl, Эўразія —для нас гэтыя мэтатэрміны заўсёды зьяўляюцца сынонімамі. Ня так выглядала справа з другім полюсам. Для нас Захад — гэта й Полыпча, і гэтак званая ЦэнтральнаЎсходняя Эўропа, і MittelEuropa, і ўвесь „свабодны сьвет” уво-
гуле. Але гэта для нас. Самая ж па сабе апазьіцыя Захад-Усход заўсёды выяўляла сваю адпрыродную рэлятыўнасьць, што рабіла яе незаменным сродкам маніпуляваньня масавай сьвя~ домасьцю і цікаваньня пэўных, далёка ня проста „заходніх” або „ўсходніх” мэтапалітычных інтарэсаў. Так, для Эўропы, разгляданай як цэлае безь якой-колечы далейшай спэцыфікацыі, Усход гэта, безумоўна, найперш Азія якцэлае зь яе Кітайскай, Індыйскай, Ісламскай і Пярэдне-Азыйскай цывілізацыямі. Для Заходняй Эўропы (пры ўсёй умоўнасьці гэтага азначэньня) Усход — гэта Ўсходняя Эўропа, Расея-Эўразія ці нешта накшталт таго. Для лібэральна-дэмакратычнага Захаду Ўсход — гэта /гаталітарна-камуністычны Ўсход”. Для клясычнага француза Ўсход — гэта землі на ўсход ад Рэйну, а для немца Захад — гэта адназначнаФранцыя.,. Бадай, у двух ідэалягічньіх клішэ гэтая апазыцыя набывала дагэтуль меншбольш трывалыя формы: гэта апазыцыя „Капіталізм/Сацыялізм (Камунізм)” і апазыцыя „Атлянтызм/Эўразыйства” зь вядучай роляй ЗША і Расеі, адпаведна. 1 толькі ў апошняй форме апазыцыя Захад-Усход застаецца рэлевантнай сучаснаму сьвету і адпаведным формам сучаснага мэтапалітычнага дыскурсу. Прынамсі, гэтак маняцца ўявіць справу і „атлянтысты”, і „эўразыйцы”, і пасьлядоўнікі адных і другіх уласнаў Эўропе.
Можна прывесьці дзьве галоўныя прычыны неўніковай рэлятыўнасьці восі Захад-Усход і адпаведнай апазыцыі.
Першая прычына — гэтакбы мовіць, тапалягічная *. Як вядома, у сфэрычнай сыстэме каардынат, якая застаецца адзіна дастасоўнай пры сучасным антрапацэнтрычным паглядзе на ўсё існае ў цэлым, заходні і ўсходні накірункі ня маюць ніякага самастойнага анталягічнага статусу і лякальна рэалізуюцца адно таму, што ў сьвеце з сфэрычнай тапалёгіяй існуюць іншыя, рэальныя, а ня ўяўныя сыніулярнасьці — палюсы, адно адносна якіх маюць хоць які-колечы сэнс і Захад, і Ўсход. У біпалярнай мадэлі сьвету найперш далёка ня ўсё роўна, які з палюсоў — Паўночны ці Паўднёвы — бярэцца як абсалютны пункт адліку. Тапалягічна гэта выяўляецца ў тым, што для
' Нагадайма, што ў самым агульным разуменьні тапалёгія ёсьць навука, што вывучае якасныя характарыстыкі прасторавых аб’ектаў і самой прасторы. У гэтым сэнсе яе інтэнцыі яўна сягаюць па-за межы чыстай матэматыкі.
арытмэтызацыі ўсёй сфэрычнай прасторы патрэбныя дзьве каардынатныя палярныя карты, кажная зь якіх будзе ўтрымліваць толькі па адной каардынатнай сынгулярнасьці. Акурат тут і толькі тут меў бы сэнс крыху перафразаваны клясычны выраз: „Поўнач ёсьць Поўнач, Поўдзень ёсьць Поўдзень — і ім не сыйсьціся!” 1 гэтаў выпадку з прасторай трывіяльнай сфэрычнай тапалёгіі. Прамагчымыя сьветы з прасторамі нетрывіяльнай тапалёгіі тут і казаць няма чаго.
Другая прычына — хутчэй, мэтафізычная. He ўваходзячы ў яе дэталёвае абмеркаваньне, зазначым, што з гледзішча сымбалічнай анталёгіі ні Захад, ні Ўсход не зьвязаныя ні зь якімі быцьцёвымі мадальнасьцямі, а рэпрэзэнтуюць выключнасфэру станаўленьня ці, больш дакладна, станаўленьня (Усход) і зьнікненьня (Захад), і ўвідалі анталягічных парамэтраў сьвету яны цалкам раўназначныя. Вось Захад-Усход— гэта чыстая гарызантальнасьць. Адзначаная акалічнасьць (пры ігнараваньні рэальнай палярнасьці адпаведнай мадэлі сьвету) робіць адпаведныя канцэпты ўлюбёнымі сродкамі пабудовы рознага кшталту ўнівэрсалісцкіх праектаў. 3 увагі на бытную несамастойнасьць, несамавітасьць, неаўтаркійнасьць Захаду і Ўсходу, на спарадкаванасьць іх сэнсаў паводле таго або іншага палярнага прынцыпу, гэта, відаць, ня надта цяжкая справа. Галоўнае, не абмяркоўваць самыя гэтыя прынцыпы. Можна, канечне, і нічога ня ведаць пра іх існаваньне.
Нездарма, відаць, і тэорыі, што фундаваныя цалкам у воласьці станаўленьня, кардынальна праблематызуюць або рэлятывізуюць ісьціну й каштоўнасьці. Найяскравыя прыклады: „воля да ўлады” Ф.Ніцшэ і багата якія адмены сучасных сынэргетычных тэорыяў, у якіх каштоўнасьці разглядаюцца з гледзіпіча адмысловых адаптацыйных мэханізмаў (напрыклад, у М .Маісеева). Аднак на справе гарызантальнасьць усёй гіпастазаванай сфэры станаўленьня, яе, кажучы антрапацэнтрычна, эгалітарнасьць, ператварае меркаваную воласьць рэлевантнасьці падобных тэорыяў у нешта безжыцьцёвае або, нават, прынцыпова варожае жыцьцю. Бо для апошняга неабходны дынамізм, зусім немагчымы бязь нейкага градыенту, рознасьці патэнцыялаў, бязь нейкай палярнай вэртыкальнасьці.
Гэты градыент ствараецца ў разгляданай мадэлі чыста ідэалягічнымі сродкамі, у гэтым ліку й праз апэляваньне да адмысловага кола „сакральных” традыцыяў. Параўнайма, на-
прыклад, некаторыя традыцыяналісцкія характарыстыкі Ўсходу й Захаду. У прыватнасьці, усе гэтак званыя „абрамічныя’ традыцыі (юдаізм, іслам, хрысьціянства) прыпісваюць Усходу ўсю поўню станоўчых каштоўнасных характарыстыкаў: гэта зямля Духу, Раю, Поўніцы і Спарыны, радзіма сакральнагаў яго чыстым і дасканальім выглядзе, краіна, дзе зьмяшчаўся біблейскі „Райскі сад Эдэм”. Тут, згодна з эгіпэцкай міталёгіяй, зьмяшчалася сяліба багоў (так, эгіпэцкае нэтэр азначала і ‘ўсход’, і ‘бог’). Адным словам, Усход— гэта Абсалютны анталя гічны Плюс. У апазыцыю Ўсходу Захад вызначаецца проста як анты-Ўсход, як краіна заняпаду, дэградацыі, Нішчымніцы, сьмерці. У ісламскіх містыкаў — гэтаволасьць выгнаньня, „калодзеж адчужэньня”. Ваўсіхадносінах гэта Абсалютны анталягічны Мінус.
А зь іншага боку, у іншай, гэтак бы мовіць, каардынатнай сыстэме, Захад — гэта Свабода, Прагрэс, Асьвета, наогул, экзыстэнцыйны плюс, аЎсход—Дэспатыя, Стагнацыя, Цем рашальства.., наогул, экзыстэнцыйны мінус. 1 г.д. і г.д. Але нават прыхільнікпадобнай дыхатаміі Ю.Эвала знаходзіў гэткую сучасную міталёгію ў ладнай меры падманлівай і разглядаў Захад і Ўсход на адной плашчыні працэсаў дэградацыі. A падманлівая яна акурат таму, што тыпалёгія ў тэрмінах Захад-Усход — гэта адная з найяскравых азнакаў гэтак званых мандыялісцкіх праектаў. Тут ніяк не выпадае забыцца на тое, што й сучасны Захад, і сучасны Ўсход зьяўляюцца спараджэньнямі зусім іншага палярнага — Паўднёвага — прынцыпу, які гістарычна пачаў спраўджвацца ў Міжземнаморскім рэгіёне і за некалькі тысячагодзьдзяў зьдзейсьніў буйнамаштабную экспансію наўвесь зямны клуб. Там хаваюцца й карані таго гістарычна параўнальна нядаўняга расколу Эўропы на Заходнюю і Ўсходнюю, які воляй лёсу прынёс гэтулькі турботаўі няшчасьцяў менавіта Беларусі.
He было аніякай выпадковасьці ў тым, што разгляданая дыхатамія расьсекла надвая менавіта Беларусь. Гэта вынік нашага адмысловага геаграфічнага становішча. Нават хуткі позірк на мапу Беларусі ў яе этнаграфічных межах адразу раскрывае багата што. Найперш мы ўбачым Галоўны эўрапейскі водападзел і вытокі буйнейшых эўрапейскіх рэк: Волгі, Дзьвіны, Дняпра, Нёмна, вядомыхужо антычным географам. Тое, што кантроль за гэтымі рэкамі ў сваім часе азначаў кант-
роль над галоўнымі шляхамі тагачасных камунікацыяў, даводзіць спэцыяльна няма патрэбы. А вось тое, што падобныя водападзелы й вытокі буйных рэк азначалі яшчэ й адмысловы сакральны статус гэтай зямлі, — прыгадаць варта. Тут няма магчымасьці нават каротка запыніцца на тым коле праблемаў, якое сымбалічна ўяўляецца назовам „Крыўя”, а таксама на прычынах, зь якіх Беларусь дагэтуль застаецца адной з зонаў кансэрвацыі стараэўрапейскай архаікі. Адно адзначым, што Беларусь ужо дорага заплаціла за сваё, урэшце, навязанае ёй геапалітычнае становішча паміж Захадам і Ўсходам. Толькі ў вайне 1654-1667 гг. Беларусь страціла палову свайго насельніцтва (1,8 млн. чалавек з 3,6 млн.); у вайне 1812 г. загінуўкажны чацьверты яе жыхар і гэтаксама кажны чацьверты, паводле афіцыйнай статыстыкі, стаў ахвярай апошняй сусьветнай вайны. I гэта толькі малая доля ўсіх ахвяраў.
I нягледзячы ні на што, Беларусь доўгі час захоўвала сваю прамежкавасьць і канчатковую недалучанасьць ні да Захаду, ні да Ўсходу. Акурат на гэтую акалічнасьць найперш зважылі ў сваім часе Я.Купала, 1 .Абдзіраловіч (Канчэўскі), іншыя дзеячы беларускага адраджэньня. І тое самае рабіў і тады, і часта робіць яшчэ й дагэтуль звычайны тутэйшы, зьдзяйсьняючы ёлохў і высноўваючы на свой лад: „Мы ні рускія, ні палякі, a край наш забраны”. 1 ці зьдзівіць нас, што на Беларусі так і не прынесла гістарычнага плёну Вунія.
Усё гэта і багата што іншае прымушала й прымушае беларускую інтэлігенцыю шукаць „на шляхох адвечных”. Але, манячыся захаваць сваю аўтэнтычнасьць, г.зн., імкнучыся не прылучыцца ні да Захаду, ні да Ўсходу, можна шукаць толькі шлях, скіраваны па зусім іншай, прымардыяльнай, восі, па восі Поўнач-Поўдзень.