Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
81 Дасьледнікі Сярэднявечча абавязкова адзначаюць гэтую падвойнасьць сьветабачаньня тагачаснага чалавека. Так, напрыклад, А.П. Каждан піша: „Чалавек Сярэднявеччаўспрымаўнавакольны сьвет яўна падвойным. Гэтае падваеньне пачыналася з самага непасрэднага, зь фізычна блізкага — зь ляндшафту. Для насельнікаў германскіх і рускіх раўнін гэта было падваеньне плоднае нівы і дзікага бору, для жыхара аравійскіх стэпаў — падваеньне аазысу і пустэльні. Сьвет аброблены, сьвет добры супрацьстаяў жахліваму сьвету дэманаў, рабаўнікоў і драпежных зьвяроў”: Каждан А.П. Внзантнйская культура (Х-ХІІ вв.). М., 1968. С. 9.
Сымбалізм стаўся глыбінным спосабам сярэднявечнага сьветагляднага рэгуляваньня82, і трэба прызнаць, што ў параўнаньні з грамадзкімі катаклізмамі апошніх стагодзьдзяў Рымскай імпэрыі і „эпохі вялікага перасяленьня народаў”, Сярэднявеччу ўдалося спарадзіць адносна ўстойлівы тып грамадзтва.
Сярэднявечны сымбалізм да пэўнай ступені рэабілітаваў антычныя ўяўленьні пра Сусьвет як пра ўпарадкаваны і згарманізаваны космас. Так, у сваіх касмалягічныхтрактатах Ісыдор, Бэда, Рабан Маўр робяць акцэнт менавіта на касьмічнасьці стварэньня 83, ужываючы адпаведныя тэрміны бяз тых адмоўных канатацыяў, што былі ім уласьцівыя ў Новым Запавеце і ў апостала Паўла. Аднак адначасна, ставячы пад сумнеў самакаштоўнасьць космасу, сымбалізм замацоўвае ў сьвядомасьці (безь інтэнцыяў на далейшую рэфлексыю) ідэю абсалютна трансцэндэнтнай, актуальна бясконцай крыніцы значнасьці гэтага космасу і ўсіх яго сэнсаў.
Да таго ж сымбалізм, як падваліна сьветагляду, зь яго інтэнцыяй на іншае, на іншабыт нёс у сабе, як у зародку, тое, што не магло не выводзіць па-за межы самога сымбалічнага сьветаўспрыманьня. Адзначым тут некалькі істотных момантаў.
1.	Сымбалізм прывучаў сьвядомасьць да таго, што існуе спрадвечная ўпарадкаванасьць усяго існага, хаця й прыхаваная за вонкавай абалонкай рэчаў. Гэтая ўпарадкаванасьць — вышэйшая за сам Сусьвет, бо спрадвечна існуе як задума бога. Адпаведна спасьцеражэньне гэтай задумы — справа годная для чалавека. як для „вобразу і падабенства бога”. Больш за тое, гэтым самым мацавалася ўяўленьне, што далей за гэты „боскі плян” стварэньня спазнаньне
82 На гэтую рысу абавязкова зьвяртаецца ўвага ўва ўсіх дасьледаваньнях сярэднявечнай культуры, гл., напрыклад: Бояджяев Ц. Nature creatrix (І4дея прнроды в западноевропейской фнлософнн первой половнны XII века). С. 47-50; Мудрагей Н.С. Средневековье н научная мысль. С. 17-18; Ле Гофф Ж. Цнвнлнзацня средневекового Запада. М., 1992. С. 307-312.
83 Бояджмев Ц. Nature creatrix (Ндея прнроды в западноевропейской фнлософян первой половнныХІІ века). С. 53.
чалавека й ня можаўзьняцца, бо сам Творца цалкам запамежны сьвету і магчымасьцям спазнаньня. Як слушна адзначае А.Уайтхед:	ня можа быць жывой навукі без
шырока распо.ўсюджанага [курсыўмой.— C.C.] інстынктыўнага перакананьня ў існаваньні нейкага парадку рэчаў, і ў прыватнасьці парадку прыроды”84. Сымбалізм як раз і пераводзіў ідэю розуму пра парадак Сусьвету ў разрад„інстынктыўнага перакананьня”, утое, што відавочна само па сабе без усялякай рэфлексыі. Бяз гэткай сымбалічнай „трэніроўкі” розуму навуковая рэвалюцыя Новагачасу наўрад ці была б магчымая.
2.	Сымбалізм прывучаў сьвядомасьць бачыць за мнагастайнасьцю і выпадковасьцю ўсяго існага прыхаваную ўзаемную сувязь усяго з усім, бо іначай сам спрадвечны „плян” стварэньня быў бы гэткі ж нязьвязны і выпадковы. Тут ня можа, безумоўна, ісьці гаворка пра так званы „прынцып прычыннасьці”, бо для ўсяго ўгэткай карціне сьвету можабыць толькі адна сапраўдная прычына — воля бога, але звычка бачыць сувязь спаміж зьнешне не зьвязанымі зьявамі і рэчамі сымбалізмам пераводзілася на ўзровень „інстынктыўнага перакананьня”. Менавіта апошняе, як падаецца, дазволіла ўжо пазьней Галілею атаясаміць „фізыку” і „геамэтрыю”85, што для антычнагамысьленьня было цалкам недапушчальным86.
3.	Сымбалізм таксамажывіўспадзевы натое, што, у рэшце рэштаў, можна падабраць да ўсяе бясконцае мнагастайнасьці бясконца ўзаемнапераплеценых с ым б алічных шэрагаў, у апісаньні каторых так быў спрактыкаваны сярэднявечны розум, нейкі „запаветны ключык”, які замыкаўбы ўсю гэтую мнагастайнасьць у нейкае гарманічнае цэлае. Іначай кажучы, сымбалізм прывучаў да думкі, што таямні-
84 Уайтхед А. Нзбранные работьі по фнлософнн. М., 1990. С. 59.
85 Гайденко П.П. Эволюцня понятня наукн (XVII-XVIII вв.). Формнрованне научных программ нового временн. М., 1987. С. 69, 100.
86 Так, у мадалі сьвету Арыстотэля было неправамерна атаесамляць тэарэтычную геамэтрыю, у якой дазвалялася апэраваць велічыняміяк заўгодна вялікімі (патэнцыйнымібясконцасьцямі), зрэальнай, „фізычнай” геамэтрыяй канечнага космасу: Койре А. Очеркм нсторнн фнлософской мыслй. С. 76-77.
цы Сусьвету можна расшыфраваць, прачытаць. Прырода — гэткае ж Шчыраваньне бога, як і Сьвятое Пісаньне. Адсюль уяўленьне пра Кнігу Прыроду, якую трэба ўмець прачытаць. Навука ўжо Новага часу знайшла гэткі ключ, як вядома, у матэматыцы.
4.	Але сымбалізм ня толькі падкрэсьліваў прынцыповую злучнасьць „гэтага сьвету” і „сьвету іншага”, але й іх прынцыповую анталягічную і аксыялягічную адрознасьць. І пакуль ён мог яшчэ быць правадзейны як падваліна сьветагляду, ён мусіў цьвёрда трымацца кананічнага ўяўленьня пра „адзінападзельнасьць”, ці зойдзе гаворка пра прыроду Хрыста, ці пра гіпастазі Сьвятой тройцы. Але на вастрыні гэтага ляза ўстрымацца было нялёгка. Таму крызыс клясычнага сярэднявечнага грамадзтва па часе супадае й з крызысам сярэднявечнага сымбалізму. 3 аднаго боку, узмацняецца інтэлектуалістычная тэндэнцыя ўпозьнесярэднявечным мысьленьні, якая праяўляецца ў падвышанай цікавасьці да твораў Арыстотэля, хаця з ладнага і прапушчанага перазь сіта арабскай манатэістычнай вучонасьці. Але яна была чараватая ледзь ня поўнай рэабілітацыяй антычнасьці, таму супраць арыстатэлізму неаднаразова вы«ступалі царкоўныя ідэолягі. Томас Аквінскі адно крыху прадоўжыў магчымасьці балянсаваньня на гэтай вастрыні сымбалічнага ляза. Але ўжо самы дух новай надыходзячай эпохі паўставаў супраць Арыстотэля, а разам зь ім і супраць рэштак антычнасьці ўсярэднявечным сьветаглядзе. У процівагу, але цалкам адштурхоўваючыся ад сымбалічнага сьветабачаньня, паўстаюць у позьнім Сярэднявеччы містыцызм, наміналізм і натуралізм.
Містыцызм аказаўся натуральным сэнсавым небакраем сымбалізму, бо „сапраўднае апраўданьне складанай і заблытанай сымбалялёгіі Сярэднявечча палягае ў прынцыповай магчымасьці пераадоленьня любога спасярэдніцтва паміж чалавекам і богам” 87. Як гэта і мае быць, жывіўся сярэднявечны містыцызм (напрыклад, Мэйстэра Экхарта) уяўленьнем пра ўвасабленьне бога, а скіроўваў ён думку да
87 Бояджнев Ц. Natura creatrix (йдея прнроды в западноевропейской фнлософнн первой половнныХП века). С. 50.
пантэізму, размываючы мяжу паміж Творцам і стварэньнем 88. Містычны пантэізм яшчэ больш напружваў супярэчлівасьць сярэднявечнага сьветабачаньня ўяўленьнем пра іманэнтнасьць трансцэндэнтнага, пры тым, што апошняе ўжо трывала ўспрымалася як актуальная бясконцасьць. Таму даўспрыманьня „іманэнтнага” як актуальна бясконцага быў толькі адзін крок. І гэты крок быў зроблены Мікалаем Кузанскім, які, як вядома, высока цаніў традыцыю містычнага багаслоўя. Вучэньне Экхарта было царквой асуджана, але адмяніць сьветаглядныя зрухі гэтае асуджэньне ўжо не магло.
Наміналізм у вадрозненьне ад містыцызму зыходзіў ня з догмату пра богаўвасабленьне, а з догмату пра боскую ўсёмагутнасьць. Па-сутнасьці гэта была манатэістычная рэакцыя на кампраміснасьць і недагаворанасьць сымбалізму. Калі апошні яшчэ быў схільны прыпісваць рэчам нешта, што, хаця й карэнілася ў горным сьвеце, тым ня менш, было неаддзельнае ад самых рэчаўяк іх наканаваньне, іх энтэлехія, сэнс іх быцьця, адным словам — іх „існасьць”, то наміналізм пазбаўляе рэчы гэтай „збыткоўнасьці”. Паводле Акама, бог спачатку сваёй воляй стварае рэчы, а ўжо потым у яго ўзьнікаюць іх рэпрэзэнтацыі як нейкія ідэі89. А паводде Пятра Ламбардзкага, „ бог можа стварыць любую акцыдэнцыю без апасяродкавальнай субстанцыі толькі сваім дзеяньнем, а значыць, можа стварыць любую акцыдэнцыю бязь іншай і субстанцыю без акцыдэнцыі — толькі сваім дзеяньнем” 90. Гэтыя ідэі ня толькі максымальна разводзілі тое, што ў сымбалізьме ўспрымалася як „адзінападзельнасьць”, але й па-сутнасьці анталягічнаўроўнівалі спасьцераганае розумам быцьцё рэчы іяе наяўнае, эмпірычна дадзенае быцьцё. „Адмяняецца інтэлектуалізм тамісцкай анталёгіі — гіерархічная структура створанага сьвету. Наміналізм не прызнае розных узроўняў быцьця рэчаў, іх анталягічнай гіерархіі. Адсюль роўная цікавасьць да ўсіх дэталяў і падрабязнасьцяў эмпірычнага сьвету, якая характарызуецца звычайна як эм-
88 Гайденко П.П. Поннманне бытня в антнчной нсредаевековой фнлософнн // Антнчность кактнп культуры. М., 1988. С. 304-305.
89 Тамсама. С. 301.
90 Тамсама. С. 301
пірызм”91. Гэта свайго роду анталягічны „дэмакратызм” і нават „эгалітарызм”, які за падставу меў разуменьне, што перад бясконцай магутнасьцю бога ўсе стварэньні маюць аднолькавы сэнс і каштоўнасьць, бо нішто канечнае не параўнальнае з боскай усемагутнасьцю. He выпадкова К.Маркс ахарактарызаваў акамізм як „першы выраз матар'ялізму” ў Сярэднявеччы 92. Тое, што мы тут сапраўды маем справу з манатэістычнай рэакцыяй на дваістасьць сярэднявечнага сымбалічнага сьветагляду, пацьвярджае грунтоўны ўплыў акамізму на Лютэра93. Тут „канцы” як бы змыкаюцца з „пачаткамі”, бо, як было адзначана вышэй, манатэізму вельмі цяжка ўнікнуць матар'ялізму, дзеля атаесамленьня зьверхнага трансцэндэнтнага бога зь бясконцасьцю.
Нарэшце, натуралізм гэтаксама зыходзіў з абсалютнай адрознасьці Творцы і стварэньняў, але шукаў вырашэньня сьветаглядных калізыяў у вапасро дкавальных існасьцях паміж богам і рэчамі гэтага сьвету 94. Выйсьце было знойдзена ў ідэі formae nativae, якая акцэнтавала найперш спараджальную здольнасьць падобных апасродкавальных інстанцыяў. Шлях да ідэі naturae быў, такім чынам, падрыхтаваны і дагматычна.
Мы ня можам глыбей тут уваходзіць у вабмеркаваньне ўсіхнакірункаўмысьленьняўпозьнім Сярэднявеччы. Нам істотна было падкрэсьліць, што ў падваліне сярэднявечнага сымбалізму ляжаў спадкаваны ад позьняга элінізму кампраміс паміж ідэяй трансцэндэнтнага, актуальна бясконцага бога і антычнай ідэяй космасу, як акрэсьленага гарманічнага цэлага. Тое, што гэты ўваўсіх адносінах рызыкоўны сьветагляд праіснаваў цэлае тысячагодзьдзе, робіць, безумоўна гонар яго носьбітам. Але гістарычна другі кампанэнт кампраміснагацэлагабыўужо асуджаны. Ён асуджаўся памеры высоўваньня на гістарычную арэну носьбітаў так званай