Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
10 Гл., напрыклад: Гннзбург К. Образ шабаша ведым н его нстокн // Одассей. Человек в нсторнн. 1990. М., 1990. С. 132-146, а таксама: Гуревнч А.Я. Ведьма в деревне н перед судом (народная н ученая траднцнн в поннманнн магнн) / / Языкн культуры н проблема переводнмостн, М., 1987. С. 12-46.
11 Федоснк В.А. Кнпрнан н антнчное хрнстнанство. С. 30.
mutandis быў наканаваны даўгі гістарычны лёс. У гэтых пунктах мы цалкам згодныя з К.М.Кантарам, які (праўда, на зусім іншых падставах і зь іншымі інтэнцыямі) бачыў у Адраджэньні сваеасаблівае адмаўленьне і антычнай культуры і традыцыйнай народнай культуры і заваёву пазыцыі вольнага (г.зн. ужо незалежнага) стаўленьня да Антычнасьці 12. У цэлым жа гэта, безумоўна, эпоха пераходная, якая яшчэ толькі расчышчала ляда для цывілізацыі Новага часу і стварала ўмовы для будучай глябалізацыі апошняй 13.
5)	Новы час канчаткова ператварае Антычнасьць у аб’ект, у нешта нагэтулькі адчужанае ад сутнасьці эўрапейскага Суб’екта, што становіцца магчымым чыста ўтылітарны — дасьледніцкі — падыход да яе. Яна больш не зьяўляецца ўнутраным рупным чыньнікам эўрапейскай культуры, і цяпер яе можна было з поўным правам разглядаць як адно падрыхтоўчую прыступку, бо яна ўжо ў сваю абарону сказаць анічога не магла.
Як было сказана вышэй, менавіта ў фазах канфліктнага ўзаемадзеяньня найярчэй выяўляюццаўнутраныя, існасныя асаблівасьці розных, уцягнутых у канфлікт, культураў, і гэтыя асаблівасьці крышталізуюцца ў вадмысловых „ключавых словах”, у якіхувасабляюццасэнсавыя і каштоўнасныя ядры розных культураў. Іх непрыхаванасьць, выказанасьць у шматлікіх тэкстах культуры ў значнай меры спрашчае задачутыпалягічнага дасьледаваньня. Задачаяшчэ больш спрашчаецца, дзеля таго што на фінальных стадыях падобнагаўзаемадзеяньня, гэтыя сутнасныя элемэнты, як правіла, рэзумуюцца ў даволі ёмістых формулах, якія рэфлексыўна фіксуюць тое, што ўжо здарылася фактычна.
12 Кантор К.М. Делай что хочешь —творн добро / / Фнлософня н соцнологня наукн нтехннкн. Ежегоднмк. 1988-1989. М., 1989. С. 150-204.
13 Эпоха вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў зусім натуральна завершылася моцным калянізацыйным рухам, які прывёў, у прыватнасьці, да перазасяленьня Амэрыканскіх кантынэнтаў і Сібіры. Ёсьць нешта сымбалічнае ў тым, што два супроцьскіраваныя рухі, у рэшце рэштаў, сышліся на Алясцы, спарадзіўшы пры гэтым два „плавільныя тыглі” культураў і этнасаў — Злучаныя Штаты Амэрыкі і Расейскую імпэрыю.
3 гэтага гледзішча выклікаюць цікавасьць даа, сфармуляваныя вядомым дасьледнікам А.Кайрэ, вобразныя вызначэньні сутнасьці пераваротуў стаўленьні чалавека да самога сябе, да бога і да Сусьвету ў цэлым, які адзначыўнадыход Новага часу. Гэта — „Разбурэньне Космасу” і „Інфінітызацыя Сусьвету” 14. Па-сутнасьці, абодва вызначэньні гавораць пра адное і тое ж, і гэтае адное і тое ж — кардынальная і беспаваротная зьмена ў разуменьні і ў стаўленьні да „канечнага” і „бясконцага”. Тое, што менавіта„інфінітэзымальная рэвалюцыя” ўяўляла адную з найістотных рысаў працэсу станаўленьня клясычнай навукі, адзначалася шматкротна рознымі дасьледнікамі 15, але тое, што ў XVII і XVIII стст. мы маем справуўжо з завяршэньнем працэсу „інфінітызацыі” мысьленьня і што пачатак яго (прынамсі, у дачыненьні да культурнай гісторыі Эўропы) трэба шукаць сама мала ў эпоху позьняга элінізму і раньняга Сярэднявечча, на гэта ўвагу зьвяртаюць нячаста, хутчэй аддаючы перавагу скразному разгляду ў прагрэсысцкай пэрспэктыве разьвіцьця паняцьцяў „канечнага” і „бясконцага” ад антычнасьці да нашага часу з натуральнай у гэтым выпадку „геГельянізацыяй” гістарычнага працэсу 16.
Але, як бы ні інтэрпрэтаваць відавочную ўстойлівасьць тэмы „канечнага” і „бясконцага”, самая трывалая яе актуальнасьць для мысьленьня і для культуры на працягу апошніх двух з паловай тысячагодзьдзяў паказвае, што мы, напэўна, маем тут справу вось з гэткімі „ключавымі словамі”, якімі, магчыма, адчыняюцца патаемныя „дзьверцы” да пакрыёмагазьместугістарычнапаўсталыхнаэўрапейскім кантынэньце культураў. А таму і зьяўляеццаў дадзеным выпадку тая шчасьлівая магчымасьць для параўнаньня кулыураў і іх тыпалягізацыі, што гэтыя падставы параўнаньня былі
14 Койре А. Очеркн нсторян фнлософской мыслн. О влняннн фнлософскнх концепцнй наразвнтне научныхтеорнй. М., 1985. С. 75
15 Гл., напрыклад, ужо згаданыя нарысьі А.Кайрэ, атаксама: Гайденко П.П. Эволюцня понятня наукн (XVII XVIII вв.). Формнрованне научных программ нового временн. М., 1987.
16 Гл., напрыклад: Бурова 14.Н. Развнтне проблемы бесконечноста в нсторнп наукн. (На матерналах нсторнн фнлософнн н математнкн). М„ 1987.
відавочна вылучаны самым жыцьцём, а іх значнасьць дакумантаваная шматлікімі крыніцамі.
Пры гэтым хацелася б яшчэ раз падкрэсьліць, што разгляданая тут гісторыка-тыпалягічная схема зусім не абавязкова павінна разумецца як унівэрсальная і прыдатная для аналізу ўсіх іншых культураў. Больш за тое, цалкам можа так быць, што шматлікія іншыя культуры могуць проста не праяўляць да гэтай тэмы аніякай цікавасьці і, адпаведна, не фіксаваць яе ўсваім корпусе „тэкстаў”. Для існаваньня іншых культураў гэтая тэматыка можа быць проста экзыстэнцыйна не актуальнай. Аднак, як было сказана раней, спраўджваньне або абвяржэньне падобных дапушчэньняў немінуча будзе натыкацца на праблемы „гермэнэўтычнага кола”.
Выпадак культурнай гісторыі Эўропы ўгэтым дачыненьні істотна іншы. У іншым мейсцы мы паспрабавалі паказаць перазь інтэрпрэтацыю найперш лінгвістычных фактаў, што з глыбокае старажытнасьці (сама мала адразу пасьля распаду так званай „індаэўрапейскай супольнасьці”) непасрэдныя про дкі сучасных эўрапейскіх народаў ужо разьвілі даволі багаты комплекс уяўленьняў, зьвязаных з тэмай „граніцы”, „мяжы”, „канца”. Асаблівая чуйнасьць і схільнасьць іх да гэтай тэмы праявілася ў надзвычайнай мнагастайнасьці формаў выразу і рознастайнасьці сэнсавых адценьняў гэтых канцэптаў, падобна да таго, як жыхары Прыпаляр’я шматлікімі спосабамі выражаюць танчэйшыя адценьні таго, што мы, жыхары ўмеранай зоны, выражаем адным-адзіным словам „сьнег”. Гэткая чуйнасьць да адценьняў заўсёды сыгналізуе адмысловую экзыстэнцыйную значнасьць адпаведных спакменяў думкі і нефакультатыўнасьць іх у карціне сьвету дадзенай культуры. У гэткіх культурах і самі „межы” сакралізуюцца, становяцца гарантамі боскага сьветаладу, тады як „бязьмежнае”, „безгранічнае”, „бясконцае” і да г.п. немінуча адціскаецца да полюсу хаатычнага, бязладнага, абязбожанага (атэістычнага?). Зрэшты, „межы” аказваюцца і гарантамі меншбольш трывалага існаваньня чалавека ў нетрывалым сьвеце. Нездарма, тое, што яны абмяжоўваюць —собіначала-
века — пачынае з часам набываць гранічны філязофскі сэнс, ці будзе гэтаст.-гр. ovm'a, або ням. Anwesen, або слав. НСТННА 17.
Сталася так, што менавіта старажытныя грэкі ўпершыню з усёю паважнасьцю паставіліся да тэмы „граніцы” і „безгранічнага”, „мяжы” і „бязьмежнага”, „канечнага” і „бясконцага” і прадумалі яе з максымальна магчымай у васадах іх уласнай культуры глыбінёй. Пры гэтым таксама трэба адзначыць, што адпаведныя словы ў старагрэцкай мове выражалі найтанчэйшыя сэнсавыя адценьні гэтых споцямаў. Спробу іх неяк клясыфікаваць рабіў Арыстотэль зь ягонаю схільнасьцю да менш-больш дасьціпнай сэнсавай акрэсьленасьці18. Але і ён сам, і ўся старагрэцкая філязофія наогул апэруе гэтымі паняцьцямі цэльнасна, трымаючы ў полі зроку ўсе гэтыя сэнсавыя адценьні. Апошнія ў значнай ступені зьнікаюць ужо пры перадачы гэтых паняцьцяў налацінскай мове: і этымалягічна (генэтычна) і сэмантычна лац. infinitum — гэта далёка ня тое самае, што ст.-гр. aneipov. Яшчэ больш размываецца пачатковы сэнс старагрэцкага тэрміну пры ўтварэньні адпаведнікаў яму на новаэўрапейскіх мовах. Зрэшты, і разуменьне самой „бясконцасьці” ў Новы час стала ўжо істотна іншым.
Тое, што на каштоўнаснай шкале старагрэцкай культуры паняцьці „мяжы”, „граніцы”, „канечнага” займалі амаль вышэйшыя пазыцыі, прыцягваючыся да гранічнага споцяму „дабра”, тады як іх адмаўленьні прыцягваліся да супраць леглага полюсу, гэта добра вядома. На гэта паказвае ўжо тое, што толькі першыя кампанэнты адпаведных nap мелі станоўчы субстантыўны моўны выраз, у той час як другія ўівараліся пераз адмаўленьне акрэсьленага зьместу першых, што само па сабе сыгналізавала пра „не зусім субстантыў-
17 Усе гэ'гыя словы пачаткова азначаюць „нерухомую маёмасьць”, дэталёвы разгляд гл. у напіай працы: Санько С. Канстьпуіыўныя элемэнты антычнага космасу як эталённага ддя стараэўрапейскай тэсматычнай культуры // Kryuja: Crivica. Baltica. Indogermanica. 1994. N 1. C. 112117 (гл. c. 38-58 гэтага выданьня).
18 Арнстотель. Сочнненвя в четырехтомах. М., 1981. Т. 3. С. 111-112.
ны” характар такіх адмоўных паняцьцяў19. Дасьціпнае прадумваньне гэтае акалічнасьці, у рэшце рэштаў, прывяло да ўсьведамленьня несубстанцыйнасьці ўсіх найніжэйшых прыступак існага, што прыцягваюцца хутчэй да полюсу няіснага, і, гэткім чынам, — несубстанцыйнасьці зла. Гэта тое, што надзейна ахавала старагрэцкі сьветагляд ад разбуральнага дуалізму і ў рэлігіі і ў філязофіі і што пазьней доўга ахоўвала эўрапейскае хрысьціянства ад дуалістычных герасяў (багамілаў, катараў і да іх падобных).
У гэткай анталёгіі ўсякае існае мела тым вышэйшую каштоўнасьць і вышэйшы анталягічны статус, чым у большай меры яно ўвасабляла ў сабе „граніцу”, было акрэсьленае, пэўнае і трывалае. Бо толькі такое існае магло мець меру сваёй дасканаласьці і на гэтую меру быць спрычыненым да дабра, якое мысьлілася як канечная мэта ўсякага існага. Дзеля гэтай прычыны і ўсё існае ў цэлым павінна было ўспрымацца як у сабе завершанае і дасканалае, a значыць і як канечнае, як тое, што ўвасабляе ў сабе вышэйшую анталягічную граніцу. Толькі гэткае цэлае магло быць прадумана яшчэ і эстэтычна як кбаро? ‘парадак, сьветалад’. Тое, што грэкі менавіта так і ўспрымалі свой космас, неаднаразова адзначалася дасьледнікамі20 і стала, гэтак бы мовіць, „агульным мейсцам”. Нам жахацелася б прасьвятліць некаторыя ўласна „мэтафізычныя” падставы падобнага сьветабачаньня антычных грэкаў.
Грэкі, як, зрэшты, і іншыя суродныя і сынхронныя ім індаэўрапейскія народы, былі натуры шляхетныя, крывічэсьлівыя. А гэта значыць, што вельмі рана, яшчэ на заранку іх элінскай гісторыі, яны абаговілі акураттыя якасьці, уласьцівасьці, азнакі і паняцьці, якія найбольш цанілі ў сабе і ў