Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Падзеі падобнага роду і маштабу адбываліся нагэтулькі часта ў розных куткох зямнога клубу на працягу ўсяе гісторыі чалавецтва, што сама гісторыя ў ладнай меры аказваецца гісторыяй міжэтнічнь.іх (і, адпаведна, міжкультурных) канфліктаў. Таму ў значнай ступені ідэалізацыямі гісторыі будуць любыя адмены і міграцыянісцкіх, і аўтахтанісцкіх мадэляў этнаі культурагенэзу. Для культуралёгіі гэта азна-
1 Г.зн. такія, якія пры нармальных умовах не маглі б узьнікнуць ні ў вадной, ні ў другой культуры.
чае, што рэальныя культурныя працэсы, якія ахапляюць цэлыя гістарычныя эпохі, ня могуць быць адэкватна зразуметыя ні ў васадах прагрэсысцкіх, аўтэнтычна-эвалюцыйных, ні ў васадах „марфалягічных” тэорыяў.
Іншая справа, што далёка ня ўсе рэгіёны і ня ўсе гістарычныя пэрыяды аднаго рэгіёну могуць быць дастаткова дакумантаваныя імавернымі гістарычнымі крыніцамі2. A таму магчымасьць дасьледаваньня праяваў „кампаратывістыкі in vivo” і спраўджваньня рэлевантнасьці тых або іншых падставаў параўнаньня заўсёды будзе знаходзіцца ў фатальнай залежнасьці ад паўнаты гэтых крыніцаў і надзейнасьці (і адэкватнасьці) іх інтэрпрэтацыі. Таму для дасьледніка „гермэнэўтычнае кола” разрываецца выключна рэдка — як шчасьлівая выпадковасьць або як праява яго ўласнага гістарычнага лёсу.
Для дасьледніка культурнай гісторыі Эўропы — тут амаль не аранае поле. Гаворка, канечне, ня йдзе пра тое, што культурная гісторыя Эўропы — вобласьць маладасьледаваная або недасьледаваная зусім. Якраз наадварот, яна вельмі добра дасьледавана ў параўнаньні зь іншымі рэгіёнамі, і акурат гэта дае магчымасьць убачыць багата якія яе недагаворанасьці. А недагаворанасьці гэтыя ёсьць вынікам унутранага, іманэнтнага, часам зусім неўсьведамлянага „reteльянства”, якое найперш праяўляецца ў памкненьні ўсе папярэднія культурна-гістарычныя эпохі разглядаць як падрыхтоўчыя прыступкі да так ці іначай разуметай „сучаснасьці”3. У выніку гісторыя вельмі часта і лёгка становіцца служ-
2 Менш-болып добра дакумэнтаванымі цяпер можна лічыць, напрыклад, працэсы міжэтнічнага і міжкультурнага ўзаемадзеяньня ў блізкаўсходнім рэгіёне, у гэтай „Амэрыцы” або, калі заўгодна, „Расеі” старажытнага сьвету, яшчэ на досьвітку чалавечае пісьмовае гісторыі. Як прыклад магчымай „разрыўнасьці” „гермэнэўтычнага кола” можна прывесьці і ўзаемадзеяньне вэдызму (і яго гістарычных мадыфікацыяў, брагманізму і індуізму) і будызму, якое сталася, па-сутнасьці, запозьненай амаль на тысячагодзьдзе рэакцыяй аўтахтонных культураў паувыспы Індастан на культурную гегемонію вэдыйскіх арыяў.
2 He пазьбегнуў гэтай спакусы „геГельянствам’ і (ці не галоўны) зма-
гар з мэтафізыкай у эўрапейскай традыцыі — Марцін ГайдэГер, які паспрабаваўусю гісторыю Эўропы ад раньняй антьгчнасьці да сучаснасьці разгледзець як гісторыю „забытасьці быцьця”, якая сталася для Эўропы яе Лёсам.
кай ідэалёгіі4. Патрэба ў падобным стаўленьні да гісторыі асабліва востра паўстала яшчэ на досьвітку „восевага часу”, у першыя стагодзьдзі новай эры, у зьвязку зь неабходнасьцю для новай культуры, якая ўжо нібы прадчувала сваё блізкае сусьветнае валадараньне, высьветліць свае адносіны зь яшчэ жывой на той час антычнасьцю. Ужо гэтае прадчуваньне супярэчыла спробам некаторых апалягетаў заняць рэзка нэгатыўную пазыцыю ў вадносінах да „паганскай” антычнасьці. Значна большага посьпеху можна было дасягнуць, дапускаючы тую або іншую ступень і адмену іх пераемнасьці5. Зрэшты, рэч зразумелая: што нельгапроста зьнішчыць6, тое трэба неяк утылізаваць. Калі выказацца тут скрай палемічна востра, то ўся культурная гісторыя Эўропы апошніх двух тысячагодзьдзяў—гэта гісторыя пэрманэнтнай утылізацыі антычнасьці. Яе прымяркоўвалі да сябе і Сярэднявечча, і Адраджэньне, і Новы час, і Асьветніцтва, і Рамантызм і, нарэшце, правы на сваю долю гэтага „пірага” заяўляе сёньня гэтак званы „постмадэрнізм”. Літаральна на нашых вачох працэс куль'іурнай утылізацыі набывае глябальны характар, і ўтылізацыі зараз падлягаюць блізка ўсе этнічныя культуры зямнога клубу. „Джын”, які быў у сваім часе выпушчаны Аляксандрам Македонскім з блізкаўсходняй „бутэлькі”, цяпер ня можа ўжо быць вернуты на „гістарычную радзіму”, гэтаму „віну” нібы спадабалася разьлівацца ваўсё новыя і новыя мяхі.
4 Што мы і назіраем у наш час у спробах весьці неперарыўную лінію пераемнасьці ад гэтак званай „Кіеўскай Русі” пераз Маскоўскае княства да Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу, дзе, праўда, галоўныя дзеючыя асобы выглядаюць на нейкіх дзіўных калекцыянэраў— „зьбіральнікаў земляў’’. Ясна, што ў гэткай мадэлі іншай гісторыі Ўсходняй Эўропы не было і быць не магло.
5 Доншш А. У нстоков хрнстнанства (от зарождення до Юстнннана). М., 1989. С. 127-128; Федоснк В.А. Кнпрнан н антнчное хрнстнанство. Мн., 1991. С. 46-47; Хосроев А.Л. Александрнйское хрнстнанство по данным текстов нз Наг Хаммадн (II, 7; VI, 3; VII, 4; IX, 3). М., 1991. С. 83-87.
6 Хаця рэлігійнымі фундамэнталістамі была зьнішчана славутая Александрыйская бібліятэка і багата чаго яшчэ, што робіць нашыя сёньняшнія ведьі пра антычнасьць у значнай ступені шматковымі.
Вось чаму, падыходзячы да разгляду культурнай гісторыі Эўропы, мы ня можам прыняць лінейную эвалюцыйную мадэль: Антычнасьць — Сярэднявечча — Адраджэньне — Новы час — Сучаснасьць (Пасьлясучаснасьць). Але гэтак жа сама ня можам прыняць мы й нейкую адмену „марфалягічнай” мадэлі, дзе культуры і цывілізацыі як жывыя арганізмы спараджаюцца адно самым духам адпаведных мяйсцовасьцяў і, аджыўшы сваё, гінуць, саступаючы мейсца новым культурам і цывілізацыям. He задавальняе нас у гэтых мадэлях іхная бесканфліктнасьць у самым галоўным: яны ўсе зыходзяць з таго, што ў прынцыпе гэтыя мадэлі могуць захоўваць сваю слушнасьць і без канфліктаў, а апошнія — гэта толькі прыкрыя непрыемнасьці на тле памкненьняў культуры да сваіх вяршыняў. Мы зыходзім таксамаз таго, што эвалюцыйныя мэханізмы любога кшталту запускаюцца найперш тады, калі самым карэнным чынам парушаецца гамэастаз, у якім знаходзіцца тая ці іншая культура з вонкавым асяродзьдзем, у склад якога ўваходзяць і іншыя культуры. Пры гэтым парушэньне (мутагенны чыньнік) павінна быць дастаткова сур’ёзным, пытаньне павінна ставіцца рубам, „не пра жыцьцё, a пра сьмерць” дадзенага этнакультурнага цэлага, бо ў іншых выпадках надзвычай гнуткія адаптацыйныя мэханізмы любой культуры на працягу большага або меншага часу будуць здольныя пагасіць неспрыяльны знадворкавы імпульс. Культура па сутнасьці сваёй ёсьць рэч надзвычай кансэр ватыўная.
Таму, калі можна казаць у дачыненьні да Эўропы пра гістарычны працэс у якім-небудзь сэньсе, то пэрыядызацыю (найперш зьмястоўную, а не храналягічную, бо апошняе — справа гісторыкаў) гэтага працэсу мы бачылі б прыкладна наступнай:
1)	Уласна Антычнасьць — ад дарыйскага заваяваньня Балканскай паўвыспы (насамрэч, ад расьсяленьня плямёнаў протаэлінскага насельніцтва) да заваёўніцкіх паходаў Аляксандра Македонскага. Гэта пэрыяд адносна аўтэнтычнага разьвіцьця старагрэцкай культуры. Будучы адным зь „перадавых фарпостаў” кантактаў эўрапейцаў зь іншакультурнымі этнасамі, грэкі вельмі рана распачалі мэтадычнае пра
думваньне падаалінаў сваёй уласнай культуры, у вадрозьненьне ад іншых эўрапейцаў, найперш германцаў, балтаў, славянаў, этнічнае навакольле якіх было значна больш аднародаае і суроднае і не вымагала гэткае паглыбленае рэфлексіі.
2)	Гэтак званы „Элінізм” — ад развалу імпэрыі Аляксандра Македонскага да раньнягаСярэднявечча. Зваяваньне Ўсходу Аляксандрам 7 распачало небясьпечны працэс прымусовай элінізацыі і, як вынік, „хімэрызацыі” культураў, што, з аднога боку, спарадзіла моцныя тагачасныя контркультурныя рухі, якія зацягвалі ў свае віры найперш інтэлектуальныя колы і тагачасных люмпенаў-, а з другога боку, выклікала непрыязьнь да самбга духу элінства, якая ўвайшла ў самыя „плоць і кроў” гэтых контаркультурных рухаў. Эпохуэлінізму мы назвалі б „постмадэрнізмам антычнасьці”. Яе сутнасьць — зьмешваньні. Бясконцыя зьмешваньні ўсяго з усім: „эліна” зь „іудзеем”, „бобу” з „гарохам” і г.д. Дабраахвотныя і прымусовыя. „Адлётныя” інтэлектуальныя экспэрымэнты. Перакройваньне ўсіх і ўсялякіх межаўваўсім. Наогул дыскрэдытацыя ўсякіх граніц. Выхоўваюцца цэлыя пакаленьні apavpoi якіятакцііначай, ранаціпозна павінны былі выйсьці на гістарычную арэну. Уся эпоха элінізму была то яўнай, то прыхаванай „барацьбой за існаваньне” розных хімэрычных утварэньняў, зь якіх мы пайменна ведаем, відаць, далёка ня ўсіх. Але гістарычны шанец выпаў на долю хрысьціянства, і яно яго не ўпусьціла. Такім чынам, эпоха завяршаецца выхадам на сусьветна-гістарычную арэнухрысьціянства.
3)	Уласна Сярэднявечча — эпоха працяглага двухвер’я і пэрманэнтнай барацьбы з гэтым даухвер’ем і антычнай спад-
7 Мне падаецца, што гэты першы ваўласна эўрапейскай гісторыі вялікі „Drang nach Osten” неяк сутнасна зьнітаваны з апошнім па часе, нядаўнім, але ці апошнім наогул?
8 Як, прыкдадна, гэта адбываецца й цяпер — у эпоху фіналізацыі распачатай Аляксандрам рэалізацыі мандыялісцкага праекту.
9 Гэтак бы мовіць, „пакаленьні заняпаду” — адст.-гр. a^mpos ‘цёмны; нязначны; слабы; нязнатны’, гл. камэнтар да адпаведнага шэрагу слоў у: Доватур А.М. Феогннд м его время. Л., 1989. С. 44 (асабліва зьвернем увагу на тлумачэньне тэагнідавага раоробайаі як „згаршаць пароду”).
чынай перазь перавытлумачэньне і „прыручэньне” апошняй. На самой справе вынішчэньню падлягалі самі глыбінныя структуры мысьленьня і псыхікі, якія на працягу ўсяго Сярэднявечча рэпрадукавалі рэцыдывы антычнага сьветагляду і прымушалі абапірацца ня гэтулькі на Сьвятое Пісаньне, колькі на дасягненьні ўсё тых жа Плятона і Арыстотэля. Крыху разьвіваючы вядомы выраз А.Кайрэ, можна сказаць, што ішла мэтадычная, пэрманэнтная „барацьба з Космасам”.
4)	Адраджэньне і Рэфармацыя. Новае (амаль пераз паўтары тысячы гадоў!) сьветабачаньне, нарэшце, адчула сваю сілу — і перамогу. Пры ўсёй размытасьці храналягічных межаўАдраджэньня (дыскусыі тутбудуць, напэўна, бясконцыя), дзьве характэрныя рысы, якія, як правіла, ня ставяцца ў сувязь адна з адной, аказваюцца істотнымі для нашага разгляду. Па-першае, менавіта на гэты пэрыяд, які пэўны час было прынята лічыць за эпоху гістарычнага аптымізму і самасьцьверджаньня чалавечага духу, прыпадае пачатак і росквіт барацьбы з рэшткамі народнага (бо інстытуалізаванага ў Заходняй Эўропе на той час быць проста не магло) паганства, а значыць і з двухвер’ем, зь якім царкве давялося так доўга мірыцца і пад якое яна павінна была ўвесь час падладжвацца. Самая яркая праява гэтага — так званыя „працэсы надвядзьмаркамі”10. „Новая” ідэалёгія, нарэшце, магла паказаць усю сваю моц. Па-другое, Рэфармацыя — зварот да так званага „пачатковага хрысьціянства”. А што такое гэтае „пачатковае хрысьціянства”? Як слушна адзначае В.А.Фядосік: „Калі прааналізаваць тыя ідэі, зь якімі выступае ў эванг'еліях Ісус, то ў іх, як гэта ні парадаксальна, яшчэ мала хрысьціянскага” 11. Мы маглі б сказаць больш цьвёрда: „першапачатковае хрысьціянства” — гэта хрысьціянства мінус антычнасьць, гэтаўлепшым выпадку—адная зь юдаістычных герасяў у васяродку элінізаваных гэбраяў, г.зн. адное з тых хімэрычных утварэньняў, якому mutatis