Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Больш дробная і вельмі цікавая структура каляндарнага году задавалася пяцідзённай пабудовай архаічнага тыдня. Відаць, даўно было прыкмечана, што адно 73 тыдні па 5 дзён у кожным цалкам упісваюцца ў сонечны год з 365 днямі. Пры гэтым правільны го д атрымліваецца, калі пер-
шым днём кожнага года лічыць менавіта 1 сакавіка. Народныя назвы гэтага дня ўнас: Аўдоцьця Вясноўка, Аўдоня, Аўдуська, Яўдоха, Яўдокі, Аўдокій, Аўдакей і г.д.
На наш пагляд, прынцыпова важна, што акурат на пятніцы гэткіх пяцідзённых тыдняў (на „марныя”, „пустыя”, г.зн. незанятыя працай, дні, магчыма, прысьвечаныя МарыПятніцы) прыпадаюць чатыры буйнейшыя традыцыйныя сьвяты: 25 сакавіка — Гуканьне Вясны (пазьней: Зьвеставаньне, Дабравешчаньне), 23 чэрвеня — Купальле, 21 верасьня — Багач (старажытнае сьвята заканчэньня ўборкі ўраджаю), 25 сьнежня — Каляды (пазьней Раство). Усе гэтыя сьвяты, відавочна, узгодненыя з момантамі раўнадзеньняў і сонцазваротаў. Яны трапляюць дакладна на 5ю, 23-ю,41-ю і 59-ю пятніцы 73-тыднёвагагоду, г.зн. яны разьмяркоўваюцца зь інтэрвалам у 18 пяцідзённых тыдняў (90 дзён). Гэтая акалічнасьць здаеццатаксамавартаю ўвагі.
Пра колішняе існаваньне пяцідзённых тыдняў сьведчаць і фальклорныя тэксты тыпу:
...А твой сыночак у караля служыць, У караля служыць — дорага бярэ: А што месяца — рублей тысяча, А што ваўторка — то й саракоўка, А што панядзелка — харошая дзеўка. А што чацвярга — дайце пірага, А што пятніцы — мы, калядніцы... 28
Мы схільныя таксама бачыць сляды пяцідзённага тыдня і ўтэкстах, пабудаваных на пецярным клясыфікацыйным прынцыпе, тыпу:
... На тваім гумне ўсе сьвятыя ходзяць. Ой, первы сьвяток — то сьвяты Юрай, А другі жа сьвяток — сьвятая Мікола, А трэці сьвяток — то сьвяты Пятрок, Чацвёрты сьвяток — то сьвяты Ілля, А пяты сьвяток — то сьвяты Іспас... [ВП, № 98)
... Па тваёй ніве сам бог ходзе, Сам бог ходзе, пяць асоб водзе: Першая асоба — сьвяты Юрай, Другая асоба — сьвяты Мікола,
Трэцяя асоба — тройца сьвятая, Чацвёртая асоба — сьвяты Пятро, Пятая асоба — сьвяты Ільля...	[ВП, № 103]
Тут выпала запыніцца адно на некалькіх цікавых асаблівасьцях падзелу каляндарнага году, бо багата што патрабуе яшчэ асэнсаваньня й дасьціпнага досьледу. Але рух у гэтым напростку падаецца даволі пэрспэктыўным.
1	яшчэ на адную магчымасьць хацелася б тут зьвярнуць увагу. Маем на ўвеце вельмі пільную, на наш пагляд, патрэбу навучыццаадасабляць розныя касмалягічныя і адпаведныя ім тэмпаральныя цыклы, якія зь сёньняшняга гледзішча аказваюцца спраектаванымі на адзіны каляндарны год. Ці варта шматказаць пратое, што падобная „нячуйнасьць” да „тонкай структуры” календара можа весьці да значных скажэньняў пры рэканструкцыях, а таксама быць прычынай таго, што ў некаторых важных выпадках нам давядзецца задаволіцца адно спазорам хаатычнага нагрувашчваньня сьвятаў і прысьвяткаў без усялякага спадзеву на разуменьне іх узаемных сыстэмных сувязяў.
А між тым, ёсьць цімала падставаў, каб, прынамсі, паспрабаваць выйсьці па-за межы стандартнага каляндарнага году да больш працяглых тэмпаральных цыклаў. 3 астранамічнага гледзішча мэтазгоднасьць гэткага падыходу падаецца відавочнай, асабліва калі даваць веры, што назіраньні зорнага неба былі для нашых продкаў справай далёка не выпадковай ці другаснай. Так, мы маем пэўныя этнаграфічныя зьвесткі, што гэткія назіраньні ладзіліся дзеля вызначэньня каляндарных пэрыядаў.
3 гістарычнага гледзішча падтрымку гэтаму падыходу дае стара-індыйская традыцыя. Нам вядома, што ўбрагманічнай культуры абрад=і мелі складаную арганізацыю ў розных тэмпаральных цыклах, узго дненых з касмалягічнымі (ці проста астранамічнымі) пэрыядамі і эпохамі, спрашчаць якія, г.зн. праектаваць іх на адзіны каляндарны гадавы цыкл, дазвалялася адно ў выключных выпадках, як правіла, пры правядзеньні сямейных хатніх абрадаў.
Ужо папярэдні досьвед вывучэньня ў гэтай відалі беларускіх каляндарных песенных тэкстаў дае падставы для
абагульненьня некаторых назіраньняў і вылучэньня рабочых гіпотэзаў.
1.	Пры аналізе, напрыклад, купадьскай абраднасьці і рэканструкцыі адпаведных міталягічных матываў абавязкова трэба браць пад увагу астранамічныя падзеі, зьвязаныя з узаемнымі рухамі сама мала трох нябесных сьвяцілаў: Месяца, Сонца й Дзяньніцы (Вэнэры), якія непасрэдна ўзгадваюцца ў тэкстах, асаблівау песенных зачынах, якія, як правіла, носяць формульны характар.
2.	Бальшыня гэткага роду купальскіхтэкстаўможа быць яўна разбітая на групы, паводле адлюстраваных у іх узаемных канфігурацыяў згаданых сьвяцілаў. У сваю чаргу, гэтыя групы тэкстаў адпавядаюць розным адменам тэмы Нябеснага Вясельля або Нябеснай Сям’і.
3.	Паколькі рэлевантныя астранамічныя падзеі маюць выразную цыклічную паўтаральнасьць з рознымі, даволі стабільнымі, пэрыядамі, ёсьць падставы лічыць, што ўрозныя астранамічныя эпохі маглі выконвацца тэксты адной з гэткіх групаў.
Некаторыя з выказаных вышэй меркаваньняў маюць пакуль папярэдні й гіпатэтычны характар і патрабуюць далейшай распрацоўкі і спраўджваньня. Але самы падыход да рэканструкцыі календара з гледзішча сьветагляду, а сьветагляду з гледзішча календара здаецца вельмі надзённым і вартым увагі.
(ЖАРАЧЭНЬНІ
ВП	— Валачобныя песні. Мп., 1980.
КПП — Купальскія і пятроўскія песні. Мн., 1985.
ЛП	— Легенды і паданні. Мн., 1983.
Мажэйка —МажэйкаЗ.Я. ПеснібеларускагаПаазер’я. Мн., 1981.
СПЗГБ — Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Веларусі і яе пагранічча. Т. 4. Мн., 1984.
ЧК-1	—Чарадзейныя казкі. Ч. І.Мн., 1973.
ЧК-2	—Чарадзейныя казкі. Ч. 2. Мн., 1978.
КАНЦЭПТ „БЯСКОНЦАСЬЦЬ” ЯК ПАДСТАВА ТЫПАЛЁГІІ КУЛЬТУРАЎ
1 ТЫПАЛЁГІІ ВЕДЫ
Як вядома, культуры параўноўваюць самымі рознымі спосабамі, беручы за падставу параўнаньня або характэрнае ўвасабленьне ў іх нейкіх сэнсаў ці сэнсавых канстэляцыяў, або рэалізацыю ў іх нейкіх структураў, або штоколечы яшчэ, да чаго можна, як лічыцца, падступіцца зь нейкай агульнай меркай. Вынікам параўнаньня пэўнага шэрагу культураў, як правіла, стаецца разьнясеньне іх па сваеасаблівых „клясах эквівалентнасьці”, якія далей прымаюцца за „культурныя тыпы”. Прымаецца таксама, што культуры, якія ўваходзяць у вадну „клясу эквівалентнасьці”, знаходзяццаў дастатковай ступені падабенствапаміжсобку, самая ж ступень падабенства задаецца, як мерай, падставай параўнаньня, Падстава параўнаньня, такім чынам, задае меру разнастайнасьці (а значыць, і меру аднастайнасьці) розных культураў.
Зразумела, што ўсякая тыпалёгія культураў павінна грунтавацца, прынамсі, на некалькіх істотных дапушчэньнях.
1.	Прызнаецца, што існуюць (могуць існаваць) розныя культуры. Гэта, апроч іншага, азначае, што само ўяўленьне пра магчымую аднастайнасьць, аднааблічнасьць культураў па-сутнасьці выводзіцца па-за асады самога паняцьня культуры. Гэтак званая „агульначалавечая культура” павінна разумеццатутяк нейкі „род” сваіх насамрэч існых „відаў”.
2.	Гэтыя розныя культуры могуць паміжсобку параўноўвацца, г.зн. яны прынцыпова паддатныя параўнаньню.
3.	Падстава параўнаньня мае ўнівэрсальныхарактар для ўсіх культураў, што падлягаюць параўнаньню.
4.	У нас заўсёды напагатове ёсьць пэўная мэтамова, у якой мы можам у дастатковай ступені аднастайна інтэрпрэтаваць зьявы розных культураў.
Можна было б вылучыць яшчэ шэраг падобных дапушчэньняў, але зразумела, што й прыведзеныя нясуць з сабою даволі паважныя мэтадалягічныяпраблемы. Па-першае, дапусьціўшы, што ўсе культуры розныя, мы ўжо іх папярэдне параўналі, падыйшоўшы да іх з пэўнай агульнай меркай, якой у гэтым выпадку будзе служыць нейкі ўнутраны вобраз нашай уласнай культуры. А па-другое, мы яшчэ раз іх будзем уроўніваць, каді станем прыводзіць іх да агульнай падставы, перакладаючы зьявы розных культураў на адну мэтамову, якая так ці іначай будзе ўвасабляць ужо рафінаваны вобраз уласнай культуры. 1 параўноўваць нам давядзеццаўжо ня самі культуры, а вобразы вобразаў гэтых культураў. Пры гэтым давядзецца таксама дапусь ціць, што некаторыя зьявы іншых культураў, якія ў гэтых культурах могуць не ўсьведамляцца і, адпаведна, знакава не выражацца, тым ня менш, могуць атрымаць сэміятычную інтэрпрэтацыю ў тэрмінах нашае мэтамовы. Тут мы, гэтак бы мовіць, упэўненыя, што „сымптомы” заўсёды могуць быць зьведзеныя да сваіх падвалінаў, а ўжо справа аналітыка — даць ім інтэрпрэтацыю. Гэтае дваістае нівэляваньне стварае адмысловае культуралягічнае „гермэнэўтычнае кола”, у якім замыкаецца ўсякая культурная кампаратывістыка і ўсякая культурная тыпалёгія. І чым больш уваходжаньняў у гэтае кола яна робіць, тым глыбей і глыбей прасьвятляюцца падваліны ўласнай культуры дасьледніка, што ж да іншых культураў—то туг паўстае пытаньняў больш, чым адказаў.
Мы адзначым таксама, што згаданыя дапушчэньні самі ўжо зьяўляюцца меркай, спароджанай або вынайдзенай культурай пэўнага тыпу — нашай эўрапейскай культурай, калі падапошняй разумець культуру, узрошчаную цывілізацыяй апошніх некалькіх стагодзьдзяў. Мы ня ўпэўненыя
нават, што сама ідэя кампаратывістыкі і тыпалёгіі, так, як яны абмяркоўваюцца цяпер, магла б узьнікнуць у іншых культурных рэгіёнах, якія разьвіваліся б менш-больш самастойна на працягу дастаткова даўгога часу. Але цяпер, пасьля глябалізацыі ўплываў цывілізацыі эўрапейскага тыпу на ўсе культуры зямнога клубу (хіба за невялікім выняткам), чысьціня „экспэрымэнту” нічым забясьпечана быць ня можа.
Аднак „гермэнэўтычнае кола”, як нам падаецца, аказваецца непазьбежным толькі ў выпадку бесканфліктнага ўзаемадзеяньня розных культураў. Але гэтае „кола” разрываецца ў выпадку аганальнага іх ўзаемадзеяньня, якое можа прыводзіць або да поўнага падпарадкаваньня адной культуры іншай, чужароднай, з наступнай маргіналізацыяй рэштак пераможанай культуры, або да ўтварэньня так званых „псэўдамарфозаў” (паводле Шпэнт'лера), калі „зьмест” маладой культуры-пераможцы адліваеццаўформы старой пераможанай культуры, або да ўтварэньня так званых „хімэраў” (у тэрміналёгіі Гумілёва), калі элемэнты розных культураў злучаюццаўненатуральныя 1 спалучэньні.
Менавіта ў эпохі падобных „разломаў” культурная тыпалёгія становіцца, гэтак бы мовіць, справай жывой практыкі, а культуры параўноўваюцца ўжо не па прыхамаці дасьледніка, а самым жыцьцём, і параўноўваюцца, трэба прызнаць, „не на жыцьцё, а на сьмерць”. У гэткія эпохі сама экзыстэнцыйная сур’ёзнасьць сытуацыі вылучае і вэрыфікуе рэлевантныя падставы параўнаньня, у якіх, як у фокусе, канцэнтруецца сутнасьць тае або іншае культуры, яе сэнсавае ядро, яе, калі ўскарыстацца сучаснай папулярнай тэрміналёгіяй, „ідэя”.