Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
вая канечнасьць сьвету можа экспліцытна не выражацца, паколькі часта разумеецца сама сабой. Бясконцасьць у прасторы і часе хутчэй характарызуе антыпод „гэтага сьвету” — „той (іншы, другі) сьвет” або рэлікты дакасмаганічнай стадыі ў „гэтым сьвеце”. Прыклад— „балота”, якое, будучы сумесьсю зямлі й вады — асноўных косматворных элемэнтаў — у фальклёры сымбалізуе пачатковы стан будучага космасу: „Бачыце, якая тут нетра, якая тхлань: цэлы тыдзень ідзі, то да краю не дацягнешся” [ЛП, с. 38].
Аднак у фальклоры „гэты” і „той” сьветы супрацьпастаўляюцца дастаткова спэцыфічна. Па-першае, паводле прыкметаў адзінкавасьці і множнасьці. „Гэты сьвет” заўсёды адзіны, тады як „тых сьветаў” мноства рознаструктурных. Яны адрозьніваюцца ўжо сваёй прасторавай лякалізацыяй. Адзін зь іх можа мейсьціцца недзе далёка — „за трыдзявятай зямлёй” [ЧК-2, с. 26], туды можна патрапіць, перасоўваючыся ў гарызантальнай плашчыне, другі — сьвет патольны, куды галоўны герой трапляе перазь якую-небудзь нару ці калодзеж, яшчэ адзін — „той сьвет” на небе. У двух апошніх выпадках перасоўваньні героя адбываюцца ў вэртыкальным напростку.
Па-другое, „гэты” і „той” сьвет адрозьніваюцца й выразна супрацьпастаўляюцца паводле гэткіх азнакаў, як напоўненасьць першагаі спустошанасьць, пустэльнасьць другога. Гэтым таксама падкрэсьліваецца набліжанасьць „іншага сьвету” да касмаганічнага пачатку або канца. Гэты сьвет, будучы ў фазе сваёй максымальнай касмічнасьці, вылучаецца рэчавай напоўненасьцю. У зьвязку з гэтым варта адзначыць, што апошняя акалічнасьць для беларускай традыцыі глыбока матываваная й на моўным узроўні. Беларускае слова „сьвет”, апроч звычайных сваіх значэньняў, мае й значэньне вялікай колькасьці нечага [СПЗГБ, Т. 4, с. 387], Гэтак, у нас кажуць: „Народу — сьвет” пра вялікі натоўп людзей. У рускай мове ў дадзенай сытуацыі ўжываецца проста супрацьлеглы выраз: „Народу — тьма”. Прычым напоўненасьць „гэтага сьвету” прымаецца „па замоўчваньню”, як і ўвыпадку зь яго канечнасьцю, тады як пустэльнасьць „іншага сьвету” спэцыяльна адзначаецца, у прыватнасьці, у шэрагу паказальных кантэкстаў, дзе фігу-
руе „стэп”. У ляндшафтавым кодзе беларускай традыцыі „стэп” азначае сфэру, максымальна набліжаную да „іншага сьвету” ўяго інфэрнальным модусе. Таму паказальныя абавязковыя азнакі стэпу ў казках: там нічога няма—толькі неба ды зямля [ЧК-1, № 1]; там малапасялянаў [ЧК-2, № 37], няма ані вёскі, ані вады [ЧК-2, № 114]. На тое ж самае паказвае і часты эпітэт „стэпу” — „чысты”.
Па-трэцяе, „гэты” і „іншы” сьветы адрозьніваюцца сваёй структурай, а дакладней будзе сказаць, што выразную складаную стуктуру мае толькі „гэты сьвет”, у той час як „іншы” часта бывае або зусім бесструктурным, або структураваным адносна слаба. Гэтыя акалічнасьці таксама падкрэсьліваюць касмалягічную разнастайнасьць і спарадкаванасьць Космасуўсупрацьпастаўленьні бесструктурнасьці дакасмаганічнай стадыі (Хаосу).
Структура „гэтага сьвету” ўтвараецца прасторавымі элемэнтамі меншага маштабу— „землямі” або „царствамі”. Ад структуры ўсяго сьвету ў цэлым „зямля” спадкуе пэўную цэльнасьць і завершанасьць, а ўся сукупнасьць „земляў” утварае суцэльнасьць Космасу. Звычайна яўна называёцца канкрэтная колькасьць гэтых „земляў” — „трыдзевяць”. Лічба, безумоўна, сымбалічная, якая мае падкрэсьліць аспэкт цэльнасьці „сьвету*. „Трыдзевяць” — гэта 3x3x3, замкнёная ўсамой сабе цэльнасьць. Падобна, што менавіта „трыдзявятай зямлёй” „гэты сьвет” і завяршаецца. Тэкстуальна гэта можа дэманстравацца тым, што ўлада ўнучкі лясной гаспадыні над рознымі зьвярамі і птушкамі, якія рэпрэзэнтуюць усе тры сфэры сьвету (Верх, Сярэдзіну й Ніз), не распаўсюджваецца далей за „трыдзявятую зямлю” [ЧК-2, с. 26, 27, 29]. Дарэчы, цікава, што адсылка героя па-за межы ўсяго „гэтага сьвету” адбываецца паводле формулы: „адпраўляйся туды, немаведама куды, прынясі то, нязьвесна што” [ЧК-2, с. 29], бо з гледзішча насельнікаў „гэтага сьвету” „той сьвет” як быццам ня мае ні мейсцаў, ні напросткаў, г.зн. ня мае й выразных структурных прасторавых азнакаў.
Праўда, ня ўсе „іншыя сьветы” цалкам бесструктурныя. Так, патольны сьвет у шэрагу казак мае таксама мінімальную траістую структуру (задаваную парадкам трох
царстваў: мядзянага, сарэбранага й залатога). Аднак гэтая структурнасьць яўна зьвязаная з часовым знаходжаньнем на „тым сьвеце” герояў з „гэтага сьвету”: трох скрадзеных зьмеямі сясьцёр і галоўнага героя, які мае іх адратаваць. Цікава, што па заканчэньні вандроўкі героя на „той сьвет” апошні пазбаўляецца й гэтай сваёй мінімальнай структурнасьці: тры царствы згортваюцца гераінямі ў яйкі (тыповая сымболіка пачатковай або канечнай фазы касмагенэзу) і забіраюцца з сабой на „гэты сьвет”. Так што прастора „іншага сьвету” аказваецца даволі плястычнай і паддатнай маніпуляваньню ёй, як у выпадку з разгледжанай сваеасаблівай „кампактыфікацыяй”.
Па-чацьвертае, „гэты” і „іншы” сьветы адрозьніваюцца сваёй, так бы мовіць, „структурай геадэзычных лініяў”. У „гэтым” сьвеце „пучкі геадэзычных” маюць тэндэнцыю да сваеасаблівага пашырэньня, тады як на „тым” сьвеце яны збягаюцца вельмі шчыльна. Шырыня „гэтага” сьвету і абвужанасьць „іншага” сьвету або пачатковых і канечных касмаганічных стадыяў „гэтага” сьвету — вядомая яскравая асаблівасьць традыцыйных індаэўрапейскіх міта-паэтычныхмадэляўсьвету. Параўнайма ў гэтым стасунку стараіндыйскую пару йгй Ioka : amha(літаральна, „шырокі сьвет” : „вузкасьць”), уякой першы кампанэнт дастасуецца да структураванага космасу, а другі да таго, што гэтаму космасу папярэднічала. Разгляданая пара мае сваё адлюстраваньне і ў выслоўях, накшталт: „сьвет на клін сышоў” або „завязаць сьвет” (г.зн. стварыць немагчымыя для йснаваньня ўмовы) [СПЗГБ, Т. 4, с. 388] Заўважым што, нашае слова завязаць аднакарэннае з вэдыйскім словам amha-. У казачным эпасе гэтая абвужанасьць, уласьцівая „іншаму” сьвету, перадаецца пераз сымболь адной адзінай дарогі, якая вядзе на „той” сьвет да самай мяжы яго з „гэтым” сьветам [ЧК-1, № 1],
Па-пятае, прасторы „гэтага” і „іншага” сьветаў адрозьніваюццай гэткім паказьнікам, як неарыентаванасьць аднаго і арыентаванасьць другога. У тапалёгіі арыентаванасьць прасторы азначае, што пры абыходзе замкнёнага контуру (пры трансьляцыі па замкнёнай геадэзычнай) пэўны геамэтрычны аб’ект (напрыклад, вэктар) мяняе свой напростак
(напрыклад, на 180°). Дзеля таго, каб вярнуць яго ў пачатковы стан, трэба абнесьці яго ўздоўж гэтага контуру яшчэ раз. У міта-паэтычнай прасторы гэта забясьпечваецца, папершае, тым, што сама гэтая прастора дапускае існаваньне замкнёных геадэзычных. Гэтапраяўляеццаўтым, што рухі эпічнагагероя найчасьцей аказваюццазваротнымі: на„той” сьвет і назад у пачатковы лёкус. Але гэтае вяртаньне аказваецца ддя героя небеспраблемным. Топіка эпасу патрабуе, каб герой пачаткова ня быў пазнаны нават самымі блізкімі людзьмі. 3 гэткай сытуацыяй мы сустракаемся і ў вялікім індыйскім эпасе „Магабгарата”, і ў „Адысэі” Гамэра, і, натуральна, указачным эпасе. Каб вярнуцца ў пачатковы свой стан (набыць пачатковы выгляд ці проста быць пазнаным) герою патрабуецца нібы яшчэ раз зрабіць падарожжа на „той” сьвет, напрыклад, каб прынесьці названыя будучай нявестай прадметы. У казках часта гэтае другое малое падарожжа робіцца шляхам дэкампактыфікацыі папярэдне згорнутай (у „яйка”) прасторы „іншага” сьвету. Толькі пасля гэтага ён узноў сацыялізуеццаў „гэтым” сьвеце, губляе азнакі інфэрнальнасьці і стаецца цалкам ініцыяваным на валадараньне ў „гэтым” сьвеце.
Разам з тым трэба адзначыць і тое, што прасторавыя структуры „гэтага” і „іншага” сьветаў супрацьпастаўляюцца больш складаным чынам. Гэта выяўляеццаў тым, што сыстэма „гэтага” і „іншых” сьветаўхарактарызуецца пэўнымі групамі сымэтрыі. Гэта азначае, што абодвасьветы знаходзяцца ў дачыненьнях падкрэсьленай сымэтрычнасьці адзін з адным. Часам можна нават казаць пра ізамарфізм структураў абодвух сьветаў, калі наогул можа ісьці гаворка пра структураванасьць „іншага сьвету”, хаця ў вагульным выпадку, відаць, лепей казаць пра гамэаі дыфэамарфізм. Гэтая структурная суаднесенасьць розных сьветаў перадаецца ў казках тым, што спэцыяльна адзначаецца, што „той” сьвет гэткі ж, як і „гэты”, прынамсі, на першы пагляд героя, напрыклад: „Прайшоў нару, выходжуе на віднысьветтожа ...” [ЧК-2, № 1 ёнапусьціўся і відзіць там такіж сьвет, як ба й пгут” [ЧК-1, № 10]; „... папаў у пучыну, сайшоў у прыісподнюю, а там сьвет такойжа, как іздзесь ...” [ЧК-2, № 75]. Аднак гэтае падабен-
ства не абсалютнае. Па-першае, разгляданыя сьветы характарызуюцца свайго роду маштабнай інварыянтнасьцю. Гэта азначае, што пры трансьляцыі з аднаго сьвету ў іншы можа зьмяняцца маштабны фактар з захаваньнем некаторых іншых структурных асаблівасьцяў. Так, прадм еты „іншага” сьвету могуць характарызавацца падкрэсьлена павялічанымі памерамі („.. .выходжуе на відны сьвет тожа. Стаіць дом правагромны ...” [ЧК-2, № 1]) або, наадварот, паменшанымі, як у выпадку з разгледжанай вышэй „кампактыфікацыяй” прасторы „іншага” сьвету. Па-другое, пры пераходзе з аднаго сьвету на іншы адбываецца прасторавая інвэрсія: левае набывае значэньне правага, a верх — нізу і наадварот. Напрыклад, герой, які патрапіў на „той” сьвет, каб адратаваць сястру, дзеля перамогі над зьмеям павінен пераставіць мейсцамі дзьве бочкі з моцнай і слабой вадой зь левага боку на правы, каб павярнуць усю сытуацыю на сваю карысьць. Падобная ж інвэрсія мяркуецца і ў вядомай беларускай прыкмеце: каб не заблукаць у лесе (у валадараньнях Лесавіка), трэба надзець вопратку на левы бок. Ды й сам Лесавік часам ходзіць задам наперад. На „тым” сьвеце адбываецца таксама, прынамсі, якасная, сэмантычная інвэрсія верху й нізу. Калі ў „гэтым” сьвеце ўваход на „той” сьвет часта асацыюецца зь нізам (з нарой пад каменем, пад гарой, пад дубам — гэта ўсё рэпрэзэнтанты касьмічнай вэртыкалі), то на „тым” сьвеце выйсьце на „гэты” сьвет знаходзіцца недзе ўверсе: героя з „таго” сьвету выносіць цудоўная птушка.
Неаднароднасьці міта-паэтычнай прасторы адпавядае яе анізатропнасьць. Па-першае, якасна адрозьніваюцца гарызантальныя і вэртыкальныя сячэньні „гэтага” сьвету. Першыя характарызуюцца тэтрактычнасьцю (як мінімум), другія — трыядычнасьцю. Гарызантальная плашчыня мае чатыры якасна нятоесныя напросткі: Поўнач, Поўдзень, Усход і Захад, якія нясуць на сабе і азнакі пэўнай тэмпаралізацыі пераз спраектаванасьць на кола бачнага дзённага руху сонца па небе. Непасрэдна ў казках яны могуць і не прыгадвацца, і ў бальшыні выпадкаў мы нічога ня ведаем пра напросткі вандровак героя. І тым ня менш, у некаторых паказальных кантэкстах бакі сьвету аказваюцца яўна сэмантыч-