Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Глыбінная сувязь жыцьця соцыўму і жыцьця космасу, якая вышэй прыведзенымі прыкладамі была адно контурна абазначана, выяўляецца літаральна „на кожным кроку” ў традыцыйных культурах, а ў якасьці глухіх згадак — і ў некаторых праявах культураў сучасных. У традыцыйных культурах кожны менш-болып істотны момант у жыцьці грамадзтва і асобнага чалавека меў значэньне ў тае ступені, у якой ён адпавядаўтым самым першым, у галоўным, касмаганічным, прэцэдэнтам, якія разглядаюцца як мадэлі жыцьцёвых паводзінаў 96. Таму ў гэткіх культурах, як правіла, адзначаецца даволі высокая ступень рытуалізаванасьці ўсяго жыцьця, разуметай як свайго роду „тэхніка” ўзнаўленьня сакральнага ў самым асяродку абыдзённага. Ня дзіва, што й тут мы знаходзім разыгрываньне тэмы „мяжы” і „памежнай сытуацыі”. Найперш гэта датычыць, канечне, рытуалаў, зьвязаных зт межаваньнем зямлі, усталяваньнем межаў, недатыкальнасьць і непарушнасьць якіх сымбалізуе стабільнасьць і жыцьцяздольнасьць усяго сусьветнага цэлага.
8.	„Мяжа” і рытуал
Выключнае жыцьцёвае значэньне „мяжы” выявілі „практычныя” рымляне. Працэдуры межаваньня зямлі, рэглямэнтаваныя і кадыфікаваныя рымскім lexsacrorum („сакраль ным законам”), традыцыя ўзводзіла да легендарнага цара Нумы Пампілія (VII ст. да н.э.). Цікава адзначыць, што менавіта з гэтым царом рымская традыцыя зьвязвала і кадыфікацыю календара97. Мы лічым, што зусім не выпадкова межаваньне прасторы (зямлі) і межаваньне часу (гадавога кола) аказаліся гэтак шчыльна зьвязаныя адно з адным і з адной і той жа асобай. У гэтым сэньсе Нума Пампілій вы-
96 Элнаде М. Свяіценное н мпрское. С. 102-125 ііншыя.
97 York М. Op. cit.
ступіў у ролі архаічнага індаэўрапейскага сакральнага цара-крэва98 — гех’а, якім ён быў і па сутнасьці.
Зь імям гэтага цара рымляне зьвязвалі засноўваньне адмысловага рэлігійнага сьвята — Тэрміналіяў (23 лютага), прысьвечанага богу межаў Тэрміну, будаўніцтва адпаведнага храма і ўсталяваньне межавых камянёў, прысьвечаных Юпітэру Тэрміну 99. Усталяваньне і абслугоўваньне ўсіх межавых камянёў рэглямэнтавалася сакральным законам. Парушэньне недатыкальнасьці межаў і самавольнае перасоўваньне межавых камянёўлічылася за страшэннае злачынства і каралася сьмерцю (вінаваты прыносіўся на ахвяру Юпітэру Тэрміну) 100. Нельга тут не адзначыць, што самі Тэрміналіі ладзіліся на мяжы старога і новага года
98 Мы выкарьістоўваем тут старое беларускае слова для азначэньня вышэйшай сьвятарскай годнасьці — крэў, якое, што праўда, зафіксавана ў старабеларускіх тэкстах, здаецца, толькі аднойчы ў грамаце Вялікага князя Літоўскага Альгерда (між іншага, дзедзіча Крэўскага, Віцебскага, Полацкага і інш.; параўн. у гэтым стасунку этнонім крывічы і назву тае часткі Беларусі, дзе Альгерд быў дзедзічам — Крывія, Крывіцыя) ад 1451 г., але ў вельмі паказальным кантэксьце (тэкст падаем у кірылічнай транскрыпцыі): «Гды ў паньстве нашом літоўском, земяне нашы господарске трудносць маюць у росправемежы себе ў спорах; нестаткахушелякіх, сумежных крыўдах і покрыўджэнях, для неменія або одлеглосці Крэвоу, церпяць або церпіці даюць другім обіды, насція, напасці, прото мы господар уставуем, іжбы оттоль хоружыі нашыі ў хоружствах своіх у Веліком княжстве Літоўском, таковыі спорносці, то само яко Крэвове с тоюж моцою суділі і суды своі ў дело ўводілі, кром одзыву, а одзыў по ваге рэчы і обычаю даўному ідець до нас господара» (Buga К. Rinktiniai rastai. Т. I. Vilnius, 1958. Р. 179). Гэты тэхнічны тэрмін балтыцкай сакральнай традыцыі стаіць у вадным шэрагу зь літ. krivis 'крэў, сьвятар’, krivule 'скрыўлены посах сьвятара; грамада’ і ст.-прус. KriveKriveite як адмысловым назовам першасьвятара прусаў, які, між іншага, выконваў і функцыі дзяржаўнага кіраваньня.
99 Існуе думка, што імя Тэрмін магло быць даўнейшым эпітэтам Юпітэра, гл.: Штаерман Е.М. Соцнальные основы релнгнн Древнего Рнма. М., 1987. С. 4. Каді гэтатак, то значэньне тэмы „межаў” для рымскай культуры было санкцыянавана найвышэйшым аўтарытэтам.
100 КофановЛ.Л. Сакральное право: отчеловеческнхжертвопрнношеннй к правовым санкцням / / Релнгня н обіцнна в Древнем Рнме. М., 1994. С. 25.
(рымскі новы год, як яшчэ параўнальна нядаўна й на Беларусі, пачынаўся 1 сакавіка), што яшчэ раз падкрэсьлівае характэрную сувязь ідэяў межаваньня прасторы і часу, як яны выяўляліся ў архаічным рытуале.
Таксама зь імям Нумы Пампілія зьвязаны й падзелусіх рымскіх земляў на асобныя воласьці — пагі, якія кіраваліся магістрамі. У абавязкі магістраўпагаўапроч іншагаўваходзілі штогадовыя рытуальныя абыходы сваіх валоданьняў. Ладзіліся яны крыху раней за Тэрміналіі, 24-25 студзеня, і суправаджаліся абавязковымі ачышчальнымі ахвярапрыношаньнямі ‘°1.
Гэткае стаўленьне да межаў і іх недатыкальнасьці, безумоўна, не было зьявай выключна рымскай і ўтой ці іншай ступені было ўласьціва ўсім індаэўрапейскім народам. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчыць і гэткая яркая ізаглёса, як і. е. *гед (= *гек ’-), якая ўзнаўляецца для агульнаін даэўрапейскай мовы на падставе параўнаньня італійскіх, кельцкіх, стара-індыйскіх і, магчыма, фракійскіх фактаў: ст.-інд. rajan ‘цар’, лац. гех, ст.-ірл. ri, gen. rig ‘цар’, фрак. Nom. propr. Prjaos 102. Гэты архаічны сацыяльны тэрмін уваходзіць у даволі разгалінаванае сямейства слоў: ст.-грэц. оре'уы ‘працягваць простую лінію, пачынаючы з таго мейсца, якое ў дадзены момант займае суб’ект’, ‘рухацца ўперад па простай лініі’, орёуеі F ‘працягваць’; лац. гедіо ‘воласьць’ (*‘мейсца, займанае пры руху па простай лініі’), адкуль е regions ‘насупраць’(*‘простапераднечым’), rectus‘просты, прамы,якпростаялінія’, regula ‘правіла’, гедеге ‘весьці проста, прама’;ст.-перс. rasta ‘правільны (прамы)’, гоц. raihts ‘просты, прамы’; ст.-інд. rajas ‘прастора’, слав. rezati‘праводзіць рысу’.
101 Тамсама. С. 25-26.
102 БенвеннстЭ. Словарьнндоевропейскнхсоцнальныхтермннов. М., 1995. С. 249-253;тутжаждалейпраіндаэўрапейскіяінстытуты царскай улады, С. 254-298. Гл. таксама: Топоров В.Н. Славянскне комментарнн к некоторым латннскнм арханзмам // Этнмологня. 1972. М., 1974. С. 12-19; йванов Вяч.Вс. Древнебалканскне названня свяіценного царя н снмволжа царского рнтуала / / Палеобалканнстнка н антачность. М., 1989. С. 6-13. Прафункцыісакральнагацараўархаічных культурах гл., таксама: Брагннская Н.В. Царь // Мнфы народов мнра. Т. 2. К Я. М., 1992. С. 614-616.
Як сьцьвярджаецца ўва ўзгаданых ужо каментарах да гэтага фрагмэнту архаічнага індаэўрапейскага слоўніка, найлепш захаванага на скрайніх усходніх (індаарыі) і заходніх (кельты і італікі) межах індаэўрапейскага арэалу, паняцьці „цара” і „царскай улады” належалі ня гэтулькі сфэры палітычнай, колькі сфэры рэлігійнай. У абавязкі гех’а ўваходзіла ня столькі ажыцьцяўленьне грамадзкай улады і функцыяў дзяржаўнага кіраваньня, колькі пастанова правілаў, вызначэньне таго, што ў поўным сэньсе называецца „правам” 103. Rex — гэта чалавек, прэрагатыва якога праводзіць лініі межаў і пракладваць шляхі. Вельмі выразна гэта выяўляецца ў архаічнай лацінскай формуле regerefin.es. Так называлася сакральнае дзеяньне перад пачаткам будаўніцтва храма або горада, мэтай якога было вызначэньне на мяйсцовасьці межаўсьвяшчэннагаўчастка. Літаральнаяно азначае ‘праводзіць межы ўвыглядзе простых ліній’. Выконваў гэту адказную апэрацыю ніхто іншы, як сам Вярхоўны пантыфік. «Магічныхарактар гэткага дзеяньня відавочны: гаворка йдзе пра аддзяленьне зьнешняга ад унутранага, сакральнага царства ад царства прафаннага, сваёй зямлі ад чужой. Пракладвае ж межы асоба, надзеленая найвышэйшайуладай, — цар, гех» 104. Заўважым тут па хадзе, што рымскі Нума Пампілій быў сам адным зь першых вярхоўных пантыфікаў.
Сяродлацінскіх абрадавых формул вядомая і lituo regiones terminare, што азначала правядзеньне на небе абмежавальных лініяў аўгурскім жазлом, пры лац. terminare ‘вызначаць межамі, абмяжоўваць’. Вызначаны гэткім чынам участак неба называўся templum (гл. вышэй).
9-	„Мяжа” і традыцыйная абрадавасьць
Аднак, натуральна, прыведзенымі прыкладамі значэньне „памежных сытуацыяў” у традыцыйных грамадзтвах не абмяжоўваецца. Гэтая тэма як адная з цэнтральных абавязкова прысутнічае ў вабрадах гадавога кола, асабліва,
103 БенвеннстЭ. Словарь нндоевропейскнх соцнальныхтермннов. С. 252.
104 Тамсама. С. 252.
як мы ўжо адзначалі, у вабрадах на мяжы старога і новага года 105. „Мяжа” адыграе галоўную ролю ў так званых „правадных” каляндарных абрадах (провады пэрсаніфікаваных сьвятаў па-за межы абжытай прасторы, „свайго сьвету”). Абавязкова разыгрываюцца адпаведныя тэмы ў „пераходных” абрадах: радзінных, ініцыяцыйных, вясельных, пахавальных і памінальных 106.
Адпаведна кадуецца гэтая тэма і самымі разнастайнымі, наяўнымі ў дадзенай культуры, сэміятычнымі і сымбалічнымі сродкамі. Тут мы толькі прыгадаем сымбалічную „памежную” ролю такіх культурных канцэптаў, як „дом”, „парог”, „агароджа”, „двор”, „печка з дымаходам”, „лазьня”, „ёўня”, „рака”, „дарога”, „росстані”, „апушка лесу”, „дрэва”, „гара” і г.д., і г.д. Для балыпыні з названых канцэптаў можна прывесьці гэткія ж прыклады адлюстраваньня „сьвету ідэяў” у „сьвеце мовы”, у прыватнасьці, на лексычным узроўні. Аднак гэта прадмет адмысловага абмеркаваньня.
Тут былі зробленыя толькі першыя крокі ў аналізе канцэптуалізаванай вобласьці, якую мы назвалі фрэймам „памежная сытуацыя”. Ня ўсе з пазначаных вышэй сувязяў могуць быць сёньня на поўную меру аргумэнтаваныя і правераныя тэкстуальна (у прыватнасьці, з-за далёка ня noyHaft зах;аванасьці адпаведных тэкстаў або іх фрагмэнтарнасьці). Але значнасьць „памежнай” тэматыкі для індаэўрапейскіх культураў прыведзеныя прыклады ілюструюць, на нашу думку, зусім ня блага.
105 Беларускі навагодні абрад валачобніцтва мы спэцыяльна аналізаваліўранейшай працы: Санько С. Сюжэт„празьніклагабога”: гецкакрыўскія (беларускія) паралелі / / Kryuja: Crivica. Baltica. Indogennanica. 1994. № 1. C. 5-24, праўда, адмыслова не акцэнтуючы ўвагу на „памежнай” праблематыцы. Аднак і мінімальнае азнаямленьне з' адпаведнымі матар’яламі паказвае, што роля „памежных” уяўленьняўі абрадавых дзеяньняў знаходзіцца тут на пярэднім пляне. На жаль, абмяркоўваць гэтую тэму ў гэтай працы мы ня маем магчьімасьці.