Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
структурны стан, які ўтварае субстрат усяго існага, былі канцэптуалізаваныя ў споцяме „ўсяго”, „простай сукупнасьці”, тд .
Уласна касмагенэз пачынаецца з узьнікненьня або стварэньня нейкай пачатковай неаднароднасьці 60 ў нетрах самога гэтага „безгранічнага”, што азначае ўнутранае межаваньне і пачатак структураваньня. Дадзеныя розных індаэўрапейскіх традыцыяў тут таксама даволі аднародныя. Прывядзем найболып яскравыя прыклады для некалькіх найбольш пашыраных вэрсіяў, тым болып, што беларускі матар’ялугэткім кантэксьце будзе прыводзіцца ўпершыню.
Стараіндыйская вэрсія61:
«Напачатку была толькі вада, але гэтыя так званыя пачатковыя воды несьлі ў сабе семя жыцьця. Са днаўзрынуў невялікі камок зямлі і плаваў на паверхні. Затым ён пашырыўся 62 і стаў гарой, пачаткам зямлі, працягваючы трымацца на вадзе. Ёсьць адмена міту, згодна зь якой тут жа ж знаходзіўся вышэйшы бог, Бацька сьвету, але яго прысутнасьць або адсутнасьць ня гэтак істотныя. Спракаветны сьвет быў сакральны сам па сабе, і для яго стварэньня не было неабходнасьці ў творцы. Рэчы проста мысьліліся нейкім чынам існымі. Разам з гэтым на першым этапе сьвет, уяўлены гарой, быўяшчэ нерасьсечаным адзінствам»63.
59 Спэцыяльна пра адрозьненьне стара-грэцкіх споцямаў тд бАоу'цэлае’ і тд xav'yce’ гл. у нашай ранейшай працы: Санько С. Канстытутыўныя элемэнты антычнага космасу як эталённага для стараэўрапейскай тэсматычнай культуры / / Kryuja: Crivica. Baltica. Indogermanica. 1994. № 1. C. 119-120. У гэтым жа рэчышчы трэба разумець і адно разважаньнеў<Пармэнідзе» Плятона: (Plat. Farm. 164 с165d). Заўважьім мімаходзь, што, на нашу думку, менавіта тэрміналягічна яшчэ не ўсталяванае словаўжываньне споцямаў „цэлага” і „ўсяго” ляжыць у падваліне знакамітых „апорыяў Зэнона”, але гэта тэма асобнага абмеркаваньня.
60 Мы пакуль устрымаемся ад абмеркаваньня сучасных касмалягічных канатацыяў паняцьця „пачатковая (або першасная) неаднароднасьць”.
61 Стараіндыйскія вэрсіі касмаганічнага міту мы прыводзім паводле інтэрпрэтацыі Ф.Б.Я.Кёйпэра.
62 Матыў „зямля, якая расьце” ўласьцівы й шэрагу беларускіх касмаганічных паданьняў, гл., напрыклад: Легенды і паданні. С. 38-40, 41.
63 Кёйпер Ф.Б.Я. Труды по веднйской мнфологнн. С. 28.
Яшчэ колькі тэкстаў, у якіх апісваецца касмагонія орфікаў:
1)	«Арфэй жа прыпадабняе Хаос да яйка, у якім было зьліцьцё першых элемэнтаў. ПадХаосам Гесыёд разумее тое, што Арфэй называе ўзьніклым „яйкам”. Яйка гэтае зьявілася зь безгранічнай матэрыі і ўзьнікла так. Чацверародная матэрыя была жывой, і ўся безгранічная „продня вечна цякла”, беспарадкава неслася, зноўі зноўвылівалася ў мірыяды то гэткіх, то іншых недасканалых злучэньняў і разбурала іх сваёй беспарадкавасьцю, і — растуленая — зяпала быццам ня здольная для нараджэньня жывога. І вось аднаго разу здарылася так, што безгранічнае мора само, гнетучыся сваёю уласнай прыро даю, пацекла ўпарадкавана, ад сябе да сябе, падобна да вадавароту, і зьмяшала рэчывы гэткім чынам, што самая спажыўная часткаўсяго, якая была найбольш прыдатная для нараджэньня жывога, раптам пацекла ў цэнтры Сусьвету — як у віры — і пад узьдзеяньнем вадавароту, які ўсё нясе, выдалілася на глыбіню, уцягнула ў сябе навакольную пнэўму і, нібы зацяжараўшы, утварыла зародак. Падобна да таго як у вадзе часта самі сабой узьнікаюць пухіры, так з усіх бакоў змацавалася шарападобнае паднябеньне. Затым, вынашаны ўсамым сабе, ён быў падхоплены боскай пнэўмай, панесься ўгару і вырынуў на сьвятло — свайго роду гіганцкі плод, нібы жывое стварэньне, народжанае з усяе безгранічнае продні, падобнае да яйка і круглатой і парадкам [разьмяшчэньня нутраных] слаёў»64.
2)	«Больш мудрыя сяродязычнікаўкажуць, што пераж усяго быў Хаос. На працягу даўгога часу ўшчыльняючы свае зьнецінія часткі, ён стварыў сабе межы і нейкую падставу, сабраўшыся ў вадзінае і набыўшы вобраз і форму нібы агромністага яйка, унутры якога на працягу гэткага ж даўгога часу, быццам унутры яечнай шкарлупіны, знаходзілася сагрэтая жыватворным цяплом жывая істота. Затым, калі гэты агромністы шар трэснуў, зь яго выйшаў нейкі чалавечы вобраз з падвойным абліччам, які яны называюць мужажаночым »65.
64 Фрагменты ранннх греческнх фнлософов. С. 62.
65 Тамсама. С. 64.
Беларуская вэрсія ўяўлена некалькімі цікавымі тэкстамі66:
1)	«Ішоў Спас па сіняму мору, бачыць — мора пачынае пеніцца, пачынаюць біць незвычайна моцныя хвалі, зьявіўся аграмадны вадзяны стоўб. Спас падыходзіць да гэтага стаўба паглядзець і бачыць у сярэдзіне гэтага стаўба жывога волата, які паварочваецца, але ня можа ўстаць. Спас узяў гэтага волата і выкінуў на бераг67. Зьявіўся такі прыгажун, што прыгажосьці яго зьдзівіўся сам ,Спас»68.
2)	«Перш-наперш была адна толькі вада; па ёй кой-калі хадзіў бог. Вот толькі раз ён ідзець, ажно відзіць — плывець вадзяны пузыр. Во й кажыць бог:
— Стой!
Пузыр астанавіўся. Кажыць бог:
— Лопні!
Пузыр лопнуў, зь яго выскачыўчорт і кажыць:
— Што табе нада, божухна?
Тады бог кажыць:
— Нада б было зьдзелаць што пацьвярдзей, a то няўдоба хадзіць»69.
3)	«Калісь гасподзь хадзіў па воздуху. Бача — пузыр вісіць, і ўпузыры штось пішчыць. Гасподзь спрашуя:
— Што ты там такое пішчыш у пузыры?
А ён гавора:
— Бог!
— А хто ж я?
— А ты, — кажа, — над богамі бог, — у пузыры атвет дае.
— Ну, калі ж я над богамі бог... — узяў і разадраў пузыр. Вышаў адтуль чалавек, з пузыра, і ідзе поплеч зь ім ...»70.
66 Мы прыводзім тут зачыны гэтых тэкстаў. Далей у іх разьвіваецца даволі тыповы касмаганічны сюжэт.
67 Туттыповая супярэчлівасьць фальклёрнага тэксту, бо берага як раз і няма яшчэ, Спас і волат арупяцца стварэньнем зямлі толькі пераз колькі абзацаў.
68 Пра паходжаньне д’ябла і балотаў // Легендьі і паданні. С. 41.
№ Аб стварэнні балот // Легендьі і паданні. С. 41.
70 Адкуль узяліся горы і балоты / / Легенды і паданні. С. 40.
4)	«Калісь яшчэ сьветтолькі зачынаўся, дык нічоганідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасяродвады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз Пярун71 як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і сьвет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высьветлілася, дык і адзначылася — дзе вада, дзе зямля. A яшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыцьцё і ў вадзе, і на зямлі. І лясы, і травы, і зьвяры, і рыбы, а пасьля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль ці вырас тутака»72.
5)	«Як даў [Іван Падвей. — С. С. ] ляскай сваёй па моры — дабіваецца да таго, што голы камушак ля яго. Як ударыў ляскай па камушку, так камушак гэты разьляцеўся! Тойчас вутка з камушка, коршун за яе да яму даў! Ён узяў гэту вутку, разьдзёр яе папалам. 1 яйцо гэта за пазуху заклаў»73.
Прыведзеныя ўрыўкі дазваляюць зрабіць выснову, што ў падмурку ўсіх іх ляжаць адмены нейкага адзінага „протатэксту”, дзе першая фаза касмагенэзу магла разглядацца або як зьвязаная, або незьвязаная зь дзейнасьцю пэўнага пэрсанажа-дэміурга. Аднак прысутнасьць тут падобнага пэрсанажа аказваецца абавязковай. Як правіла, узьнікненьне сьвету і яго ўласнае зьяўленьне на сьвет — гэта два бакі аднаго й таго ж працэсу.
Можначакаць, што выяўленыя вышэй сувязі канцэптаў „мяжы” і „граніцы” з шэрагамі ўяўленьняў пра пачатковыя фазы космагенэзу будуць мець свой выраз і ў так званым „пэрсанажным кодзе” індаэўрапейскай архаічнай мадэлі сьвету. Мы тут адно пазначым некалькі момантаў гэтай вялікай тэмы, разгледзеўшы „памежныя” асацыяцыі двух пэрсанажаў— рымскагаЯнуса і інда-іранскага Мітры.
71 У тэксьце выкарыстанай намі крыніцы слова Пярун напісана з малой літарьі, але з увагі на характар і зьмест цытаванага тэксту мы палічылі цалкам мэтазгодным адайсьці ад напісаньня крыніцы.
72 |Адкуль пайшлі беларусы] // Легендьі і паданні. С. 78.
73 Іван Падвей // Чарадзейныя казкі. Ч. 1. Мн., 1973. С. 200.
6.	Янус
Касмалягічныя канатацыі ў сувязі з тэмай „мяжы” вельмі выразна выяўляюцца ў вобразе рымскага бога Януса. Менавіта з гэтым пэрсанажам зьвязаны адзіны рымскі архаічны касмаганічны міт, і то вядомы адно фрагмэнтарна. Асноўныя характарыстыкі вобраза Януса, якія робяць яго цікавым для нашай тэмы, наступныя 74.
Янус — адзін з найбольш старажытных багоў, гэта бог, так бы мовіць, „першага пакаленьня”, што неўнікова робіць яго й богам, зьвязаным з пачаткам усяго існага, з самымі першымі фазамі касмагенэзу. У позьнерымскі час ён лічыўся за бога ўсякага пачатку, а таксама ўваходу і выхаду. Янусу прысьвячаліся першыя дні года і месяца. Яго імя першым узгадвалася ў малітвах і магічных заклёнах. Лічыцца, што песьні саліяў (крэўскай калегіі, паводле рымскай традыцыі, заснаванай Нумай Пампіліем 76 —гех’ам-упарадкавальнікам рэлігійнага і грамадзкага жыцьця рымлянаў) на гонар Янусу былі самыя старажытныя. I ўгэтых песьнях ён, між іншага, называецца „богам баго^, што знаходзіць сабе адпаведнасьць у вызначэньні беларускага касмаганічнага пэрсанажа як „над богамі бог” (гл. вышэй), а таксама ў плятонаўскім азначэньні багоўпершага пакаленьня ў «Тымэе»як &ЕОІ fewv^oriбагоў” (Plat. Tim. 41 а) іўснскр. deva­deva ‘Бог або Цар багоў7— эпітэце многіх багоў індыйскага пантэону.
Вельмі верагодна, што ў незахаваных вэрсіях касмаганічнага міту, Янус выступаў у ролі творцы космасу, „дэміурга”, чаму часам мог называцца паэтамі проста mundus — „сьвет, сусьвет”. На яго касмаганічную ролю паказвае таксама і тое, што паэтамі ён мог выяўляццаяк«... першабытны хаос, зь якога вылучыліся складовыя элемэнты сьве-
7,1 Мы прыводзім тут, гэтак бы мовіць, яго абагульнены партрэт, абапіраючыся на: Штаерман Е.М. Соцнальные основы релнгнп Древнего Рнма. М., 1987. С. 4, 9, 48, 54-56.
75 Нібыта першы стод Янусабыў зроблены таксама пры Нуме Пампіліі:
Штаерман Е.М. Соцнальные основы релнгнн Древнего Рнма. С. 9.
ту, узьнік упарадкаваны космас, а сам Янус з шара 76 набыў аблічча бога, пільнавальніка касмічнага парадку, вартаўніка сьвету, які верціць яго вось» 77.
М.Ёрк 78 абмяркоўвае магчымую сувязь Януса з богам межаў Тэрмінам, найперш абапіраючыся на каляндарную ролю і мейсца абодвух пэрсанажаў. Як слушна зазначае гэты аўтар, сьвяты на гонар гэтым багам прыпадаюць акурат на пэрыяд завяршэньня старога і пачатку новага года. У прыватнасьці, на верагоднае другаснае прысьвячэньне Янусу студзеня і пазьнейшую пераінтэрпрэтацыю гэтага месяца як першага месяца года паказвае тое, што ўласна сьвята на гонар Янусу — Агоніі — ладзілася не 1 студзеня ці ў канцы сьнежня, а толькі 9 студзеня, г.зн. не на Календы (першыя дні лунарнага календара), што было б натуральна з увагі на прысьвечанасьць Янусу навогул усіх пачаткаўмесяцаў, а на Ноны.