Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
англ. border ‘мяжа; межаваць; скрай, апушка, аблямоўка, бардзюр, фрыз’, abroad ‘за мяжой’, end ‘канец, граніца; сканчаць’, ст.-анг. (ge)maere ‘мяжа’, division ‘падзел, разьдзел; пераборка; мяжа, рубеж; бар’ер’, bound, boundary ‘мяжа, граніца’, frontier
‘мяжа’, range ‘граніцы’, within ‘у граніцах, у межах’; ням. Bord ‘скрай; борт’, Borte ‘аблямоўка, абшыўка, бардзюр’, Ende ‘канец, скрай; скон’, enden ‘сканчацца, заканчвацца’; Grenze ‘мяжа; граніца’, grenzen ‘межаваць, судатыкацца, прылягаць’;
лац. Ernes ‘мяжа, межавы знак, памежная лінія, рубеж; граніца; канечная мэта’, Ilmen ‘мяжа, рубеж; парог; дзьверы, уваход, брамы; пачатак; канец’, ulterior ‘замежньі’, ultimo ‘падьіходзіць да канца, сканчацца’, ultimum ‘апошняя, самая далёкая частка, KaHeu., заканчэньне, скрайняя граніца, скрай; мэта’, ultimus ‘скрай, канец; скрайні’, ultra ‘за межамі’, terminus ‘памежны камень, межавы знак; рі. межы, граніцы; заканчэньне, канец; канечная мэта’, Terminus ‘Тэрмін, бог межаў і рубяжоў, ТегтіпаЕа ‘Тэрміналіі, сьвята на гонар бога межаў Тэрміна (23 лютага)’, termino ‘раз(ад-)мяжоўваць, аддзяляць, аддзяляць мяжой; праводзіць, усталёўваць межы; абмяжоўваць, замыкаць; судатыкацца, межаваць; завяршаць, сканчаць’ і г.д., finis ‘граніца, ліміт; мяжа, рубеж; скрай; межы, абшары, воласьць, тэрыторыя; завяршэньне, заканчэньне; канец, мэта; прызначэньне, наканаваньне’, flnio ‘замыкацьумежы, абмяжоўваць, служьіць рубяжом, класьці граніцу, стрымліваць; вызначаць, пастанаўляць, прызначаць, канаваць і г.д.’, finalis ‘памежны, гранічны, канечны, мэтавы (філяз.)’, frons, frontis ‘зьнешні бок, скрай; крыло, флянг’ (адкуль франц. frontiere ‘граніца’);
лат. robeza ‘мяжа, рубеж; граніца, ліміт; грань; асады’, robezzimes ‘межавыя знакі’, drzem.es ‘замежжа’, arzemnieks ‘замежнік, іншаземец’, eza ‘мяжа’, mala ‘скрай нечага; краіна’, beigas ‘канец, заканчэньне, завяршэньне’, beigt ‘скончыць, сканчаць; перастаць, перапыніць’, gals ‘канец; скрай нечага’, pedejais ‘апошні, скрайні (у тым ліку ў значэньні ‘гранічны’)’;
літ. rubezus ‘Granze, мяжа’ 5, arakis ‘Granzstein, межавы камень’ 6, riba ‘мяжа; рубеж; рыса; граніца’, ribinis ‘гранічны’, ribojimas ‘абмежаваньне’, riboti ‘абмяжоўваць’, ribotis ‘межаваць’, siena ‘мяжа (дзяржавы), межавы; рубеж; грань; сьценка’, pasienis ‘мейсца каля сьценкі; памежная мяйсцовасьць’, pasienio ruozas ‘памежная паласа’, pasienyje ‘на мяжы, ля мяжы, на памежнай паласе’, uzsienyje ‘замяжой’, per увыразе per metus ‘умежахгода, на працягу года’, remas ‘рамка; граніца’, galas ‘канец, заканчэнь-
5 Lexicon Lithuanicum: Rankrastinis XVII a. vokiecin-lietuviq. Vilnius, 1987. P. 200.
6 Тамсама. P. 200.
не; кавалак; граніца; скрай, канец; сьмерць’, krastas ‘бераг; скрай; краіна; канец’, baigd ‘заканчэньне, завяршэньне’, baigtinumas ‘ка.нечнасьць; зыход, вынік’, ezia ‘мяжа (у розных значэньнях)’;
праслав. *rqbez-b ‘мяжа, рубеж’, *дгапь, *granica, *medja {> блр. мяжа іг.д.), рус. предел (< *per-d6h>7),
блр. руб‘грань, граніца’, нгйень, крэс ‘граніца (ліміт)’ 8, капец, валатоўка ‘межавы знак’ 9, дукт ‘мяжа; абвод граніцаў’ 10;
асец. агееп ‘мяжа’, fees агаеп ‘замежжа’ і шэрагі іншьіх.
У дасьледаваньнях па тэме «Мова — Культура — Мысьленьне» ўжо даўно была зьвернута ўвага на значную нераўнамернасьць разьмеркаваньня лексыкі па розных тэматычных блёках у розных культурах зямнога клубу. Вось клясычны ўжо прыклад: у мове эскімосаў існуе некалькі дзесяткаў слоў для азначэньня гэткай простай з нашага гледзішча прыроднай зьявы, як сьнег, у той час як індаэўрапейцы ўжо тысячагодзьдзі абыходзяцца для намінацыі гэтай зьявы практычна адным толькі словам 11 (блр., рус. снег, праслав. *sneg-b, літ. sniegas, лат. sniegs, гоц. snaiws, лац. піх, ст.-грэц. vicpa, ст.-ірл. sriigid — уседаі.-е. *(s)no/eigvos). Тлумачэньне гэтаму факту можа быць только адно: геаграфічныя і кліматычныя ўмовы ў мейсцах першаснага пражываньня і фарміраваньня індаэўрапейскіх народаў, a
7 Мы не падтрымліваемэтымалёгію гэтагаслова, прапанавануюУл. М.Тапаровым у вельмі істотнай для нашай тэмы праіді: Топоров В.Н. Понятне предела н "Epus в платоновской перспектаве (этнмологнческнй аспект) // Антнчная балканнстнка. М., 1987. С. 107-118, а менавіта: пре дел < *per dhe літар. 'ставіць, класьці на перадзе’. Пра вытворнасьць рус. предел ад праслав. *deliti можа сьведчыць і гэткая сваеасаблівая прапорцыя, як рус. распределять : блр. разыіяркоўваць пры рус. де лйть, делйться : блр. меркаваць, меркавацца: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 7. М Н. Мн., 1991. С. 19. Пра суадносіны значэньняў'дзяліць, падзяляць’ і ‘мяжа, граніца’ гл. ніжэй.
8 Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. С. 538.
9 Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Вкупнтяся Вспенне. Мн., 1984. С. 146, 152.
10 блр. дукт < польск. dukt. ‘прасека’ < лац. ductus ‘абводка; абрысы і г.д’: Этымалагічныслоўнікбеларускай мовы. Т. 3. Г-І. Мн., 1985. С. 162.
11 Коул М,, Скрябнер С. Культура н мышленне. Пснхологмческмй очерк. М., 1977. С. 58.
таксама сам лад іх жыцьця не стваралі неабходнасьці ўва ўспрыманьні занадта тонкіх адрозьненьняў паміж рознымі відамі сьнега. Успрыманьне гэткіх нюансаў не было ддя індаэўрапейцаў (быддаводаўі, пазьней, земляробаў) жыцьцёва неабходным, паколькі іх дабрабыт у значна большай ступені быў залежны адцёплай пары года, вясеньне-летневосеньскагапэрыяду. Зразумела, што залежнасьць палярных паляўнічых ад пэўнага стану надвор’я ўва ўмовах амаль бесьперапыннай зімы была непараўнальна зь індаэўрапейцамі большай.
Можна зрабіць выснову, што ўва ўсякай культуры найперш тэматызуюцца і падлягаюць дэталёвай мэнтальнай прапрацоўцы тыя сфэры, якія маюць выключнае жыцьцёвае значэньне, і для выразу адпаведных сэнсаў найперш шукаюцца адэкватныя лінгвістычныя сродкі.
Тая акалічнасьць, што індаэўрапейцы з гэткай дасьціпнасьцю імкнуліся апісаць і словамі выразіць усё, што так ці іначай датычыла тэмы „мяжы” або „граніцы”, гаворыць шмат што і пра характар іх мэнтальнасьці, і пра характар культуры ў цэлым.
Далёка ня факт, што адзначаная асаблівасьць індаэўрапейскіх культураў можа разглядацца як рыса ўнівэрсальная, ува ўсе часы і на ўсіх кантынэнтах праяўная. Аднак абмеркаваньне гэтага пытаньня выходзіць па-за межы разгляданай тэмы.
3 чым жа ў першую чаргу зьвязана культурнае і культуралягічнае значэньне культурных канцэптаў „мяжы” і „граніцы”?
На нашу думку, галоўнае тут — адмысловая анталягічнасьць усякай „мяжы” ў сьветах нетрывіяльнай анталёгіі. Пад„сьветам нетрывіяльнай анталёгіі” мы будзем разумець сьвет, у якім тым або іншым чынам канстытуяваныя рэгіёны існага, якія прынцыпова адрозьніваюцца спаміжсобку па спосабу быцьця гэтага існага. Мінімальная структура гэткага сьвету— бінарная. Гэта „сьвет” і „за-сьвет”, „гэты сьвет” і „той сьвет”, „гэты сьвет” і „іншы сьвет” і да г.п. Зноў-такі мінімальна, а не безварункава нарматыўна, гэт-
кая бінарная структура можа апісвацца ў тэрмінах „сваё” і „чужое” 12, як напрыклад: „свой сьвет” „чужы сьвет”.
Вядома, што сьвет сучаснага чалавека далёка ўжо ня гэткі. He ўваходзячы тут у абмеркаваньне яго падставовых характарыстыкаў, зазначым, што гэта сьвет надзычай высокай анталягічнай аднароднасьці. Усё, што здараецца ў ім, усё, што ў ім існуе, — гэта праявы нейкай адзінай, унівэрсальнай першападваліны —матэрыі, прыроды, сьвядомасьці, духа ці нечага накшталт гэтага. „Межы” ў гэткім сьвеце ня могуць ня быць чымсьці ўмоўным, рэлятыўным або канвэнцыйным. Сьветы падобнага тыпу мы будзем называць, на зразумелых падставах, сьветамі трывіяльнай анталёгіі. Напрыклад, гэткі вобраз сьвету нарматыўны дагэтуль ў сучаснай фізыцы, як клясычнай, так, у ладнай меры, і неклясычнай. Гранічная праява гэтага — спадзевы на стварэньне Адзінай тэорыі ўсіх узаемадзеяньняў (часам у захапленьні называнай Адзінай тэорыяй Усяго), якія, ня гледзячы на праяўлены ў гэтым напрамку ў вапошнія дзесяцігодзьдзі імпэт, так пакуль што й ня спраўдзіліся. Больш за тое, адным зь нечаканых вынікаўгэтага шырокафрантальнага подступу да „апошніх” таямніцаў Сусьвету стала ўсьведамленьне прынцыповай магчымасьці анталягічнай неаднароднасьці Сусьвету ў цэлым. У некаторых сцэнарах так званага „Інфляцыйнага Сусьвету” гэтая магчымасьць фармулюецца прыкладна так: калі наш Сусьвет гэткі, якім мы яго назіраем сёньня, то павінны існаваць іншыя сусьветы з прынцыпова адрознай анталёгіяй, і ніякая камунікацыя паміж імі прынцыпова немагчымая. Бо спаміжсобку яны аддзеленыя зусім не канвэнцыйнымі „межамі” — так званымі „доменнымі сьценкамі”. Ёсьць і іншыя прыклады тэарэтычных канструктаў гэтага кшталту (прасторы з адмоўнымі масамі або адлегласьцямі, сьветы, якія ўзьнікаюць у розных адменах „пашыраных тэорыяў адноснасьці”, дзе хуткасьць сьвятла адыграе ролю ня гэтулькі анталягічнай „граніцы”, колькі анталягічнай „мяжы”, і да г.п.). Але ў цэлым сучасная фізыка яшчэ ня мае
12 Байбурнн А.К. Рнтуалв траднцнонной культуре. Структурно-семантнческнй аналнз восточносдавянскйх обрядов. С.-Пб., 1993. С. 183 і далей.
надзейнага інструмэнтара для апэраваньня з падобнымі канструктамі.
1.	„Мяжа” і „граніца” як культурныя канцэпты
Калі мы маем справу з уяўленьнямі, якія самымі разнастайнымі спосабамі пранізваюць „цела” пэўнай культуры або цэлага культурнага арэалу (у нашым выпадку — індаэўрапейскага) і пачаткі якіх губляюцца недзе ў глыбінях тысячаго дзьдзяў, то звычайных сродкаў аналізу, як правіла, аказваецца недастаткова. Мы ня можам тут абмежавацца адно лягічным або фармальна-сэмантычным аналізам, паколькі сувязі падобных канцэптаў з цэлым культуры аказваюцца зусім не фармальныя і нетрывіяльныя. A праяўляецца гэта ў нетрывіяльнасьці суадносінаў трох падставовых „сьветаў” культуры — „сьвету ідэяў”, „сьвету рэчаў’ і „сьвету слоў’. Усьведамленьне гэтай акалічнасьці дало магчымасьць разгарнуць шырокім фронтам дасьледаваньні, дзе за адзінку аналізу прымаюцца гэткія глябальныя аб’екты, як, напрыклад, „мадэль сьвету”, бо высьветлілася, што, толькі маючы наўвазе гэткае цэлае, можна зразумець мейсцатыхабо іншых зьяваўкультуры.
У тых пазыцыях, дзе названыя „сьветы” ўзаемадзейнічаюць найбольш напружана, утвараюцца так званыя „канцэптуалізаваныя вобласьці сэнсу”, якія могуць рэпрэзэнтаваць больш высокі ўзровень абстракцыі, чым толькі моўная або культурная мадэлі сьвету 13. Гэткія канцэптуалізаваныя вобласьці ўзьнікаюць як вынік пэўнага сынтэзу „чыста” моўных і „чыста” культурных тэмаў. «Пры гэтым пад моўнымі тэмамі разумеюцца — лёгіка-лінгвістычныя канстанты мовы: базавыя сэмантэмы (тыпу „сьвет”, „чалавек”, „неба” і г.д.), граматычныя катэгорыі, сынтактыкамарфалягічныя структуры (напрыклад, дзеяслоўнае кіраваньне). Падкультурнымітэмаміразумеюццаякбольш ці менш цэльныя канцэптуальныя сыстэмы (напрыклад, канцэпт „сьвет”, канцэпт „вера” і г.д.), так і розныя элемэнты