Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
1	вось менавіта ідэя вылучанай межамі прасторы была пакладзена ў падмурак абстрактнай ідэі „часу”, tempus 43. Варта таксама адзначыць, што з tempus вельмі шчыльна асацыяваны адзін з найбольш архаічных рымскіх багоў — Янус, зь якім зьвязаны ці не адзіны, які дайшоў да нас, рымскі касмаганічны міт (гл. пра гэта ніжэй).
Ст.-грэц. /докоу'час; божышча часу’ і /шра ‘абмежаваная прастора’ цікавыя для нас яшчэ й тым, што абодва яны антычнымі касмагоніямі стасаваліся як раз да пракаветных часоў, да часоў узьнікненьня ўсяго існага. Цікава, што тэрміналягізацыя ўжываньня слова %шра Плятонам адбываеццаўсамым касмаганічным яго дыялёзе «Тымэй» (Plat. Tim. 48 a 52 е), у тым разважаньні, дзе Плятон уводзіць сваё паняцьце „трэцяга роду існага”. Як рэзумуе свой аналіз гэтага паняцьця ў Плятона Т.Ю.Барадай: «Chora — гэта вечны „трэці від”, „які не паддаецца разбурэньню” і дае мейсца або прытулак (hedran) усяму, што нараджаецца на сьвет; сам ён не даступны ўспрыманьню, але толькі нейкай „незаконнанароджанай” выснове, што ўсё існае абавязкова павінна існаваць недзе (роу), у нейкім мейсцы (еп tint topot} і ўнутры нейкай хоры [cate chon choran tina). Самаж яна не існуе ні на небе, ні на зямлі («Тымей», 52 а-b). Яна шматкротна мянуецца „маці”, „карміцелкай” і „ўспрымальніцай” усяго існага («Тымей», 49 a 52 с)»44. 3 прыведзеных характарыстык „хоры” добра бачныя касмаганічныя асацыяцыі гэтага плятонаўскага слова-тэрміну. Касмаганіч-
43 Абмеркаваньнедзейснай-іутсэмасыялягічнаймадалігл.: СтепановЮ.С. „Слова”, „Понятня”, „Веіпн”. К новому сннтезу в науке о кулыуре. Вступнтельная статья / / Бенвеннст Э. Словарь нндоевропейскнх соцнальных термннов. М., 1995. С. 17-18.
44 БородайТ.Ю. Семантнка слова choга у Платона. С. 72.
ныя ж функцыі Хронаса вельмі добра вядомыя. Асабліва яны яскрава выражаны ў антычным арфізме і яго пазьнейшых інтэрпрэтацыях. Прынамсі, Хронас рэгулярна атаесамляецца з „протагонам” („першанароджаным”) у арфічных касмаганічных гімнах.
4.	„Мяжа” як вынік „(перша)падзелу”
Этымалягічны і сэмантычны аналіз паказвае, што ўшэрагу істотных выпадкаў існуе трывалая і матываваная сувязь індаэўрапейскіх назваў „мяжы” зь дзеяслоўнымі і іменнымі асновамі з агульным значэньнем ‘падзелу1, ‘дэзінтэграцыі’, ‘разьмеркаваньня’. Гэта зусім натуральна, паколькі „тыя часы” — гэта як раз часы, калі адбывалася першасная структурацыя будучага Сусьвету. Прывядзем адпаведныя прыклады:
ст.-грэц. роіра (< *тогіа) ‘частка; доля; надзел’, ‘доля ў спадчыне’, ‘частка зямлі, воласьць, валоданьне’, ‘партыя’, ‘належная некаму частка; належнае; справядлівае’, ‘лёс, кон; наканаваньне лёсу"; pozpaw‘дзяліць, падзяляць’; popos ‘лёс, жэрабя; сьмерць’; pepos ‘частка, доля, порцыя; аддзяленьне’, ‘удзел, доля’, ‘чарга’ і іншыя <і.-е. *тег~/ *тог‘разьбіваць; дзяліць’. Далейсюдыж: снскр. mar II ‘разламываць, разьбіваць’; блр. памеркаваіта ‘падзяліцца (з кімсьці)’.
А з другога боку мы маем:
ст.-англ. (де)таеге ‘мяжа’; снскр. marya-da ‘мяжа; скрай, канец; абмежаваньне’, maryada-bhedaka ‘парушальнік межаў’, maryadin ‘які застаецца ў межах; стрыманы; сусед’. Усе да і.-е. *тег~/ *тог~.
Аналягічнае разьвіцьцё мы назіраем у англ. division ‘падзел, разьдзел; частка; аддзел; адміністратыўная або выбарчая акруга; разыходжаньне ў поглядах, рознагалосьсе’, з аднаго боку, але й ‘пераборка; мяжа, рубеж; бар’ер’, з другога боку.
Аді.-е. *bher-‘рэзаць’утвораны англ. border‘мяжа; скрай; кайма; бардзюр; фрыз’, ‘межаваць; быць падобным; абшываць, аблямоўваць’, borderer ‘жыхар памежнай паласы’, borderiand‘neMexnasi вобласьць, памежная паласа; прамежкавая вобласьць; нешта няпэўнае, прамежкавае, нешта
сярэдняе’, borderless ‘які ня мае межаў; бясконцы’, border­line ‘памежны’, перан. ‘які знаходзіццанаграні’, borderline ‘мяжа, дэмаркацыйная лінія’; ням. Bord ‘скрай; борт’, Borte ‘кайма; абшыўка; бардзюр’ (< *bhr-to-'адрэзаны’), атаксама блр. брыд ‘рабро дошкі’, брыды ‘канцы клёпак’, брыж ‘востры скрай, грань’ (< *bhrei-dh-} 45 і, магчыма, бераг у значэньні ‘скрай’ (< *bher-g’h~).
Шэраг прыкладаў тут можна было б працягнуць.
Сэнсавая і нават апэрацыйная сувязь канцэпту „мяжа” з уяўленьнямі пра „часткі”, „долі”, „падзел” была ўсьвядомленая на самым заранку эўрапейскай літаратурнай і філязофскай традыцыі. Так, напрыклад, у Плятона мы амаль заўсёды знаходзім споцямы „мяжы” і „граніцы” з’асацыяванымі з споцямамі „цэлага” і „частак”. Вось прыклады некалькіх тьшовых развагаў:
1	. а) цэлае — гэта тое, што ня мае ніводнай адсутнай сваёй часткі; Ь) цэлае, будучы цэлым усіх сваіх частак, можа мець пачатак, канец і сярэдзіну; с) пачатак і канец утвараюць граніцы кожнай рэчы; d) тое, што ня мае ні пачатку, ні канца, — безгранічнае; е) тое, што ня мае граніц, ня можа мець і абрысаў; 1) абрысы ўтвараюць краі цэлага (Plat. Parm. 137 с-е).
2	.«... часткі, паколькі кожная зь іх стала часткай [цэлага], маюць ужо граніцу як у дачыненьні адна да адной, так і ў дачыненьні да цэлага і цэлае мае граніцу ў дачыненьні дачастак ...»(Plat. Parm. 158 d) 46.
5.	„Мяжа” і „першая фаза касмагенэзу”
Як мы ўжо неаднаразова адзначалі, „мяжа’ як анталягічна-генэратыўная структура магчымая адно ў сьвеце нетрывіяльнай анталёгіі. Аднак сьвет сам па сабе зусім не абавязкова павінен мець адпаведныя структуры. Да таго, як сьветстане сапраўды сьветам, ён павінен прайсьці пе-
45 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 1. A Б. Мн., 1978. С. 386-387.
46 Гл. таксама: Plat. Parm. 144 е145 a-b, 158 d, 164 165. Лінія гэткіх разважаньняў цалкам была працягнутая Арыстотэлем, напрыклад, у: Arist. Met. Ill, 1002 b; V, 1022 a 5-13.
раз шэраг трансфармацыяў (гэтак бы мовіць, „ініцыяцыяў”) ад нейкага няпэўнага пачатковага стану да стану завершанага і дасканалага космасу.
Выключная азнака дакасмаганічнай стадыі, стадыі, што папярэднічае касмагенэзу, — гэта наяўнасьць (у нейкім, хутчэй фігуральным, сэньсе, бо на гэтай стадыі, як вядома, „не было ні існага, ні няіснага” («Рыгвэда»)) амаль невыразнай на словах 47 аднароднай і ізатропнай субстанцыі. Уласна касмагенэз пачынаецца з усталяваньня ці ўзьнікненьня першаймяжы, якая адначасна аказваецца і мяжой паміж мінулым, хаатычным, і будучым, касьмічным, станам сусьвету. Яна й увасабляе першы тэмпаральны момант, пачатак часу як гэткага, бо да таго не было яшчэ самога часу. Тут узьнікае, гэтак бы мовіць, галоўная анталягічная мяжа. Усякая іншая мяжа, дапушчальная ў гэтым сьвеце, зьяўляеццагэткай, адно спадкуючы прыроду гэтай „Перша-мяжы”.
Прасочым, як гэта рэалізуецца ў некаторых традыцыйных касмагоніях.
Апісаньні дакасмічнага, „да-гранічнага”, станусусьвету практычна аднолькавыя ўва ўсіх індаэўрапейскіх культурах. Гэты стан найчасьцей выяўляецца ў вобразе неабсяжнай вадзяной прасторы — бязьмежнага мора ці акіяну48. Параўнайма некалькі тыповых зачынаў касмаганічных мітаў: «Бачыце, якая тут нетра, якая тхлань: цэлы тыдзень ідзі, то
47 Параўн.: <Паэты часам гавораць пра гэтую пачатковую стадыю як пра цемру, але зусім відавочна, што гэта адно спроба выразіць тое, што здавальняюча словамі выразіць немагчыма. Аніякіх кантрастаў, што характарызуюць наш зьяўленьі сьвет, тады яшчэ не бьіло. He было ні неба, ні зямлі, ні дня, ні ночы, ні сьвятла, ні, строга кажучы, цемры>: Кёйпер Ф.Б.Я. Труды по веднйской мнфологнн. С. 28.
48 Як варыянт, можа згадвацца нейкі стан, прамежкавы паміж вадой і паветрам або паміж вадой і зямлёй. Але падобныя апісаньні маюць на мэце падкрэсьліць менавіта няпэўнасьць, нявызначанасьць, неакрэсьленасьць гэтага пачатковага стану. Гл., напрыклад: Санько С.І. Да рэканструкцьіі беларускай народнай касмагоніі: першая касмаганічная стадыя паводле фальклёрных крыніц / / «Славяне: адзінства і мнагастайнасьцы. Міжнародная канферэнцыя, Мінск, 24-27 мая 1990 г. Тэзісы дакладаў і паведамленьняў. Секцыя 2. Этнагенез славян. Мн., 1990. С. 81-83.
да краю не дацягнесься [туті далей курсыў мой.— С. С. ]. Даўней тут была чыстая вада, усё лялела да блішчэла на сонейку, бы шкло. Бог езьдзіў па вадзе ў чоўне да аглядаў, дзе зрабіць зямлю ...»49; «Перш-наперш была адна толькі вада, па ёй кой-калі хадзіў бог ...» э0; «Калісь яшчэ сьвет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяламёртвая вада ...»01; «Вадой гэта было спачатку, вялікай плыньню...» °2; «Вада, канечне, была ўсім гэтым у пачатку...»53; «Спачатку сьветам былі воды, рухомы акіян ...»34; «Змрок быў схаваны змрокам напачатку; без усякіх адрозьненьняў, усё гэта было вадой. Тое, што, становячыся, было ахінута змрокам, яно Адно было народжанасілай цеплыні»55;«Спачатку былі вада і глей...»36 і да г.п..
Як было ўжо адзначана вышэй, галоўная прыкмета гэтага пачатковага стану — абсалютная аднароднасьць і ізатропнасьць, адсутнасьць якога-колечы зерня адрозьненьня і адасабленьня. Гэты стан можа апісвацца таксама як бясформенная сумесь усяго 37. Але галоўная яго азнака, зь якой вынікаюць і ўсе астатнія, — гэта поўная адсутнасьць якіх-колечы межаў і граніцаў. Таму гэты дапачатковы, дакасьмічны стан рэгулярна апісваецца як „безгранічнае”, rd aneipov38. Пазьней уяўленьні прападобны бес-
49 Чортава балота // Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 38.
50 Аб стварэнні балот / / Легенды і паданні. С. 41.
51 [Адкуль пайшлі беларусы] // Легенды і паданні. С. 78.
52 ДжУпБр 1.56.1, цыт. па: Кёйпер Ф.Б.Я. Труды по веднйской мнфологнн. М., 1986. С. 119.
53 Кёйпер Ф.Б.Я. Труды по веднйской мнфологнн. С. 117.
54 Тамсама. С. 120.
55 РВ X. 129.3 (у інтэрпрэтацыі Макдонэла) гл.: Тамсама. С. 142.
56 Арфічныя тэксты цытуюцца па: Фрагменты ранннх греческмх фнлософов. Ч. I. Отэпнческнхтеокосмогоннй до возннкновення атомнстнкй. М., 1989. С. 61 і іншыя.
57 Як, напрыклад, у орфікаў: «Гэты Хаос, паводле яго |Арфэя.— C.C.] слоў, ні цемра, ні сьвятло, ні вільготнае і ні сухое, ні цёплае і ні халоднае, але ўсё разам зьмяшанае; ён быў вечна, адзіны і бясформенны»: Фрагменты ранннх греческнх фнлософов. С. 62.
58 Тамсама. Можна было б прывесьці мноства прыкладаў, самы вядомы зь якіх, бадай, — вучэньне Анаксымандра, які разглядаў to anstpov як apxfj каі arocxecov: Фрагменты ранннх греческнх фнлософов. С. 116 і далей. Параўн. таксама азначэньне „бязэдны акіян” у беларускім касмаганічным паданьні: [Адкуль узяліся горы і балоты] / / Легенды і паданні. С. 40.