Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
106 Багатую падборку фактаў з усходнеэўрапейскіх традыцыяў падае А.К.Байбурын: БайбурннА.К. Рнтуалв траднцдоннойкультуре. Структурно-семантнческяй аналяз восточно-славянскнх обрядов. С.-Пб., 1993.
НЕКАТОРЫЯ ПАДСТАВОВЫЯ ПРАСТОРАВЫЯ І ЧАСАВЫЯ СТРУКТУРЫ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛЁРЫ
Прастора й час належаць да ліку тых найболып фундамэнтальных анталягічных структураў, безь якіх і па-за якімі немагчыма нават уявіць сабе йснаваньне якога-колечы існага, зрэшты, і існаваньне ўсяго сьвету ў цэлым. Глыбінная ўкарэненасьць гэтых структураў у структурах сьвядомасьці знайшла філязофскае адлюстраваньне ўпрызнаньні іх Кантам гнасэалягічнымі a priori, г.зн. умовамі магчымасьці ўсякага пачуцьцёвага досьведу. У тэрмінах іншай філязофскай традьіцыі, ужо адно тое, што мы ўспрымаем сьвет прасторава й часава, належыць фундамэнтальнай структуры „быцьця-ў-сьвеце”.
Але гэткая глыбіннасьць прасторы й часу стаецца прычынай таго, што самыя спацыяльнасьць і тэмпаральнасьць сьвядомасьці далёка не заўсёды ясна ўсьведамляюцца, a тым болей становяццатэмай для самой сьвядомасьці. Таму, відаць, і ўяўленьні аб прасторы і часе ў розных культурах разьвіваюцца гістарычна адносна позна. Пра гэта яскрава сьведчыць, напрыклад, той факт, што індаэўрапейскія мовы амаль ня маюць агульных словаў для азначэньня гэтых споцямаў, і кожная зь іх ускарысталася сваімі ўласнымі (фонамарфалягічнымі й сэмантычнымі) сродкамі для намінацыі разгляданых канцэптаў. Супадзеньне снскр. ргаstara і блр. прастора — зьява выключная, генэтычна ніяк, хутчэй за ўсё, не матываваная.
Тым ня менш, загадкі прасторы і часу пачалі ўзрушаць чалавечую думку здавён-даўна. Што да культурнай гісторыі Эўропы, то сапраўдны пачатак сыстэматычнага прадумваньня іх прыроды можна ўзводзіць да дыялёгаў Плятона і, у прыватнасьці, да самага касмалягічнага зь іх — дыялёгу „Тымэй”. Менавіта ў ім (52b) Плятон паспрабаваў тэрміналягічна акрэсьліць і замацаваць адарыты ім „трэці род існага”, апроч шматкротна аналізаваных ім двух іншых: ро ду спасьцераганага розумам („ідэяў”) іродуўспрыманага пачуцьцямі („рэчаў’). Гэтым „трэцім родам” у Плятона сталася %шра — прастора-матэрыя, гадавальніца і ўспрыймальніца ўсякага існага. Няўлоўнасьць і дыскурсыўная неспасьцярожнасьць прасторы былі прычынай таго, што ўяўленьне аб ёй Плятон здабываў шляхам „нейкага незаконнанароджанага разважаньня” 1.1 Арыстотэль, па Плятонавых сьлядох тэрміналягічна адасобіўшы прастору ад матэрыі, зазначыў: „Чымсьці вялікім і цяжкаўлоўным здаеццатопас” (Phys. IV 4 212а).
3 тых часоў цікавасьць да гэтых „матэрыяў” з боку адукаваных эўрапейцаў ніколі не абніжалася, а ў XX стагодзьдзі, здаецца, дасягнула свайго апагею. Узьнікла спакуса навогул ўсё існае вытлумачаць у прасторава-часавых тэрмінах3, тым болей, што ў любым рэальным экспэрымэньце мы, у рэшце рэштаў, рэгіструем любыя парамэтры сыстэмы перазь зьмены прасторавых і часавых паказьнікаў прыбораў3. А Ўілер задумаў сваю адмену „агульнай тэорыі ўсяго” як чыстую геамэтрадынаміку, г.зн. фізыкутолькі прасторы і часу.
Безумоўна, падобная „геамэтрызацыя” сучаснай сьвядомасьці знаходзіць сваё вытлумачэньне і ў посьпехах матэматыкі, якая пасьля піянэрскіх працаў Лабачэўскага і Ры-
1 Больш падрабязна асаблівасьці тэрміналягізацыі Плятонам агульнаўжыванага слова chora разглядаюцца ў працы: БородайТ.Ю. Семантяка слова chora у Платона // Вопросы кдасснческой фнлологнн. VIII. Разыскання (Dzetemata). М., 1984. С. 58-73.
2 Гл., напрыклад: Седов Л.Н. Методы подобня н размерностн в механнке. М., 1967. С. 16; Ландау Л.Д., Ахнезер А.Н., Лнфшнц Е.М. Курс обіцей фнзнкн: Механнка н молекулярная фнзнка. М., 1969. С. 67 пра магчымасьць выражэньня масы пераз адзінкі вымярэньня прасторы й часу: М = L3T2.
3 Унлер Дж.А. Фнзнка пространства-временн. М., 1971.
мана навучылася апэраваць любымі, якія толькі можна ўцямна памысьліць, прасторамі, і ў рэвалюцыйным складваньні неклясычнай рэлятывісцкай парадыгмы, якая надзвычай абвострылапрасторавую йчасавую тэматыку, праблематызаваўшы клясычныя ўяўленьні пра прастору й час, і ў праблематызацыі саміх рэлятывісцкіх уяўленьняў пра прастору і час у квантавай фізыцы і рэлятывісцкай астрафізыцы і касмалёгіі (напрыклад, праблемай сынгулярнасьцяў).
Гэтая буйнамаштабная навуковая рэвалюцыя ў фізыцы, скіраваная супраць клясычнай парадыгмы, ішла крок у крок зь беспрэцэдэнтным бунтам супраць мэтафізыкі, увасабленьне якой бачылася ў новаэўрапейскай яе адмене, запачаткаванай філязофіяй Дэкарта. I гэтыя несубардынаваныя, але, відавочна, скаардынаваныя рухі разгортваліся ў вадным рэчышчы і — кожны на свой лад — фіксавалі вынікі працэсу, які працякаў у Эўро пе на працягу некалькіх стагодзьдзяў, а менавіта: працэсу тэмпаралізацыі сьвядомасьці насельніцтва нашага кантынэнту (найперш гарадзкога) і ўцягнутых у працэс эўрапеізацыі краінаў іншага сьвету. У філязофіі гэта выявілася з усёй відочнасьцю. Так, у фэнамэналёгіі Гусэрля адной з галоўных тэмаў стала тэмпаральная структура самой сьвядомасьці як гэткай, спэцыфічная „сьвядомасьць часу” або „часавая сьвядомасьць” (Zeitbewufitsein)4. Яшчэ больш яскрава гэта выявілася ў фундамэнтальнай анталёгіі М.ГайдэРера, які паспрабаваў увязаць пытаньне пра самое быцьцё беспасярэдна з пытаньнем пра час і часавасьць быцьця.
Нельгасказаць, што ГайдэТер ігнаруе прастору як фундамэнтальную анталягічную структуру. Наадварот, аналізу прасторы й „прасторавасьці” (Raumtichkeit) Dasein прысьвечаныя шматлікія мейсцы ягонага самага славутага твору „Быцьцё і час”, напрыклад, у §§ 12, 14, 19, 21-24, 26, 2830, 60, 66, 67, 70, 80, 82 5.1 ўсё жу відалі той анталягічнай праблематыкі, на „прасьвятленьне” якой была скіраваная
4 Husserl Е. Gesammelte Schriften. Band 5. Ideen zu einer reinen Phanomenologie und phanomenologische Philosophie. Hamburg, 1992. S. ISO183; Husserl E. Gesammelte Schriften. Band 6. Erste Philosophie. Ham­burg, 1992. S. 82-92.
° Heidegger M. Sein und Zeit. Tubingen, 1967.
думка ГайдэГера, прастора й прасторавасьць нібы адыходзяць на другі плян, бо, згодна з спадзевамі філёзафа, толькі аналіз часу й часавасьці можа вывесьці на пуцявіну да сэнсу самога быцьця, паколькі час мае мысьліцца як небакрай быцьця. Гэтая другаплянавасьць прасторы ўэкзыстэнцыйнай аналітыцы ГайдэГера праяўляецца таксама ўтым, што яна (прастора) улепшым выпадку сустракаецца ў рубрыках працы, тады як час быў вынесены непасрэдна ў тытул: „Быцьцё і час”, але ніяк не — „Быцьцё і прастора”.
Тэмпаралягічная праблематыка сталася тэмай цэлага шэрагу пазьнейшых працаў Гайдэйера, але сплянаваная ім другая частка галоўнага твору з назвай „Час і быцьцё” так і не была ім напісана. Замест яе была апублікавана невялікая праца пад гэтай жа назвай „Час і быцьцё”.
Для нас сымптаматычнае прызнаньне самога Гайдэйера, зробленае на апошніх старонках гэтай працы: „Спроба ў „Быцьці і часе” § 70 узьвесьці прасторавасьць Dasein да часавасьці не атрымалася” 6. Ня менш сымптаматычна й тое, што прыкладна ў гэтым жа часе відочна абвастраецца цікавасьць ГайдэГера да прасторавасьці быцьця. У 1969 годзе зьяўляецца адная з апошніх працаў філёзафа зь вельмі характэрнай (калі супаставіць яе з назвамі ранейшых яго твораў „Быцьцё і час” і „Час і быцьцё”) назвай „Мастацтва іпрастора” 7...
Аднак абмеркаваньне эвалюцыі паглядаў Гайдэі'ера на прасторавасьць і часавасьць і, адпаведна, на прастору й час у розныя пэрыяды яго творчасьці выходзіць па-за межы дадзенай працы. Гайдэт'ер быў цікавы для нас тут як, бадай, самыяскравы сымптом тэмпаралізацыі сьвядомасьці сучаснага чалавека, якая ўрозных адменах фэнамэналягічнай філязофіі прыходзіла да сваёй самарэфлексіі.
Натуральна, у фізыцы гэткія сымптомы былі не нагэтулькі відавочныя. I тым ня менш, асымэтрычнасьць прасторы й часу заўважаецца і тут у самых, гэтак бы мовіць, падвалінах. Прыгадайма, што рэвалюцыйнае складваньне новай рэлятывісцкай парадыгмы пачыналася з рэвізіі й
6 Цыт. па: Хайдеггер М. Время п бытне. Статьн н выступлення. М., 1993. С. 405.
7 Heidegger М. Die Kunst und der Raum. Sankt Gallen, 1969.
спробаў апэрацыйнага перавызначэньня клясычнага паняцьця адначаснасьці, якая пасьля Канта разглядалася як адное зь першасных і найфундамэнтальных тэмпаральных дачыненьняў8. Мы маглі б задаць „дзіцячае” пытаньне: a чаму „адначаснасьці”? чаму не „аднамяйсцовасьці”? Як высьветлілася значна пазьней, падобная перафармулёўка пытаньня ня толькі не пазбаўленая сэнсу, а яшчэ й вядзе да даволі зьмястоўнай рэінтэрпрэтацыі самой тэорыі адноснасьці—да так званай „пашыранай тэорыі адноснасьці” (Extended Relativity), дэталёва распрацаванай у адным з варыянтаўгрупай Э.Рэкамі 9 і праінтэрпрэтаванай у астрафізычным і касмалягічным кантэксьце А.П.Трафіменка і В.С.Гурыным 10.
Тэмпаралізаваная ўстаноўка сучаснай сьвядомасьці была, безумоўна, падмацаваная адкрыцьцём нелінейных працэсаў, якія вядуць да ўзьнікненьня так званых „дысыпатыўных структураў”, для якіх час аказваецца найфундамэнтальным унугрысыстэмным парамэтрам.
Але адразу ж прыгадваецца і яшчэ адна тэорыя, рэвалюцыйная і ў літаральным, і ў фігуральным сэньсе, якая ў ладнай меры зьмяніла аблічча сусьветнай цывілізацыі і якая прынцыпова грунтавалася на фактычнай часавасьці грамадзкага быцьця ў буржуазных грамадзтвах. Гэта — марксава тэорыя вартасьці. Як вядома, у гэтай тэорыі час — a дакладней, час, грамадзка неабходны для вытворчасьці таго або іншага прадукту — аказваецца ўсеагульнай і ўнівэрсальнай мерай вартасьці гэтага прадукту. Time is money („час — гэта грошы”) — так ляканічна й дакладна выказалі сутнасьць арупленасьці сучаснага цывілізаванага чалавека часам ангельцы — нацыя, якая адная зь першых крочыла шляхам капіталістычнага разьвіцьця. Тэмпаралізаванасьць сьвядомасьці ў марксавай парадыгме —
8 Молчанов В.й. Гуссерль нХайдеггер: феномен, онтологня, время // Проблема сознання в современной западной фнлософнн: Крнтнка некоторых концепцнй. М., 1989. С. 135.
9 Recami Е. and Mignani R. Riv. Nuovo Cim. 4, 209, 1974; 9, 1, 1986.
10 ГурннB.C., Трофнменко А.П. Расшнреннаятеорняотноснтельностн н многомерное (комплексное) представленне расшнренных многообразнй // Acta Physica Hungarica. 1990. Vol. 67. No. 3-4. P. 275-287.