Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
толькі адоітак агульнай тэмпаралізацыі самога быцьця, бо, як мы добра памятаем, паводле Маркса: сьвядомасьць — гэта ўсьвядомленае быцьцё.
Ясна, што гэткая абвостраная арупленасьць мысленьня часам і часавасьцю ня ёсьць культурнай унівэрсаліяй, a тым болей нечым спрыроджаным чалавеку. Вытокі сьветагляду гэткага кшталту добра вядомыя: позьняе Сярэднявечча. Называецца й больш канкрэтна XIV ці нават XIII стагодзьдзе 11. Гэта быўчас, калі асяродкі сярэднявечнага эканамічнага й культурнага жыцьця паступова, але няўхільна, перасоўваліся з сядзібаў фэадалаў, кляштараў і сялянскіх падворкаўу гарады, а новымі гаспадарамі жыцьця (хаця й вельмі павольна, але ўпэўнена) станавіліся „новыя эўрапейскія”: купцы, ліхвяры, рамесьнікі 12. Вядома таксама, што папярэднія эпохі і многія іншыя культуры такой арупленасьці часам ня ведалі.
Адзначаная спэцыфіка функцыянаваньня канцэптаў прасторы й часу ў сучаснай культуры робіць іх цікавейшай тэмай культуралёгіі спазнаньня і кагнітыўнай культуралёгіі (накірунку дасьледваньняў, які толькі пачынае складвацца найперш на груньце пэўных посьпехаў кагнітыўнай лінгвістыкі). За гэта, напрыклад, можа сьведчыць і тое, што тыя або іншыя культурна абумоўленыя ўяўленьні пра прастору і час могуць істотна ўплываць на складваньне розных парадыгмаў сьвядомасьці (як гэта мы бачылі на прыкладзе фэнамэналягічных падыходаў), якія, у сваю чаргу, грунтуюцца на так званым прымардыяльным, непрадметным досьведзе самой сьвядомасьці 13.
Разам з тым варта адзначыць і тое, што абвастрэньне ГайдэТерам пытаньня пра час і часавасьць інсьпіравала,
11 Ле ГоффЖ. Цнвнлнзацня средневекового Запада. М., 1992. С. 172; Гуревнч А.Я. Время как проблема нсторнн кулыуры / / Вопросы фнлософнн. 1969. №3. С. 114-116; ГуревнчА.Я. Категорннсредневековой культуры. М., 1972. С. 134-138; Gurevich A.J. Time as a problem of cultural history // Cultures and Time. Paris, 1976. P. 240-243; Гуревнч А.Я. Средневековый купец // Однссей. Человек в нсторнн. 1990. М., 1990. С. 100, 102, 108, 126-128.
12 Гуревнч А.Я. Средневековый купец. С. 97-131.
13 Молчанов В.Й. Парадагмы сознання м структуры опыта // Логос. Фнлософско-лнтературныйжурнал. 1992. № 3. С. 7-36.
пачынаючы прыкладна з 30-х гадоўХХ ст., зьяўленьне гаймы дасьледаваньняў па праблемах, зьвязаных з прасторавасьцю быцьця, адчуваньнем прасторы чалавекам і яе ўплывам на ўсе вымярэньні жыцьцядзейнасьці чалавека.
У наш час генэзыс споцямаў прасторы й часу і іх функцыянаваньне ўякасьці культурных канцэптаў вывучаецца па некалькіх галоўных напростках:
1)	у генэтычнай псыхалёгіі дасьледуецца спэцыфіка дзіцячага ўспрыманьня прасторавых і часавых структураў, сувязь філаі онтагенэтычных асаблівасьцяў адаптаваньня да рэальных прасторы і часу 14;
2)	у дасьледваньнях распадаў прасторавых і часавых структураў успрыманьня пры розных паталёгіях 15;
3)	у вывучэньні лінгвістычных і сэміятычных аспэктаў праблемы, спэцыфікі намінацыі прасторавых і часавых структураў і яе сэмантычныя матывацыі 16;
14 Гюйо М. Пронсхожденне нден временн. СПб., 1899; Спнркнн А.Г. Пронсхожденне категорнн пространства // Вопросыфплософнн. 1956. № 2;Тнх Н.А. К вопросу о генезнсе воспрнятня пространства // Нзвестая АПН РСФСР. 1956. Вып. 86. Фресс П. Прнспособленне человека ко временн // Вопросы пснхологнн. 1961. № 1; Ананьев Б.Г., Рыбалко Е.Ф. Особенностн воспрнятня пространства удетей. М., 1964; Воспрнятне пространстван временн. Л., 1969; Ахундов М.Д. Генезнспредставлення о пространстве н временн / / Фнлософскне наукн. 1976. № 4; Ахундов М.Д. Концепцнн пространстван временн: нстокн, эволюцня, перспектнвы. М., 1982. С. 16-43.
15 Ахундов М.Д. Антропогенез, пснхопатологяя н эволюцня представленнй о пространстве н временн / / Бнологня н современное научное познанне. Ч. 2. М., 1975; Ахундов М.Д. Концепцнн пространства н временн: нстокн, эволюцня, перспектнвы. М., 1982. С. 34-43.
16 Топоров В.Н. Пространство н текст // Текст: семантнка н структура. М., 1983. С. 227-284; ТопороваТ.В. К вопросу о семантнческнх мотнвнровках обозначеннй пространства н временн в древнегерманскнх языках // Нзвестня AH СССР. СЛЯ. 1985. Т. 44. С. 417426; Топорова Т.В. Семантнческая структура древнегерманской моделнмнра. М., 1994. С. 15-74.
4)	у дасьледаваньнях прасторавых і часавых уяўленьняў у эпічных і фальклёрных тэкстах 17, а таксама ў рытуалах 18;
5)	у дасьледаваньнях з супастаўляльнай і кантрастыўнай культуралёгіі і тыпалёгіі культураў, у якіх выявілася надзвычайная дыягнастычная моц канцэптаў прасторы й часу 19 і па некаторых іншых.
Вынікі гэтых дасьледаваньняў, безумоўна, далі свой плён, асабліва ў пляне выяўленьня ўнівэрсальных заканамернасьцяў успрыманьня прасторы й часу, а таксама рознага ўзроўню прасторавых і часавых кладаў сьвядомасьці. Аднак факт наяўнасьці абумоўленых культурай адрозьненьняў ва ўспрыманьні і катэгарызацыі прасторы й часу застаецца праблемай дагэтуль, прынамсі, для культуралягічных парадыгмаў, якія імкнуцца разглядаць з гледзішча ўнівэрсаліяў („нормы”) усе падобныя адрозьненьні („адхіленьні”), часам, наманэр клясычнага Асьветніцтва, рангуючы гэтыя адрозьненьні па дыяхранічнай шкале ў тэрмінах „першабытнае” — „сучаснае” або „прымітыўнае” — „разьвітае” і да г.п.
Таму па-ранейшаму застаюцца актуальнымі максымальна поўныя дасьледваньні канкрэтных лякальных і рэгіянальных традыцыяў, вынікі якіх давалі б неабхо дны і дастатковы матар’ял для параўнальных і кантрастыўных штудыяў, бо ў іншым выпадку проста неўніковым будзе сасьлізгваньне аналізу на плашчыну ўнівэрсаліяў.
17 Неклюдов С.Ю. Время н пространство в былнне // Славянскнй фольклор. М., 1972. Р. 18-45; Неклюдов С.Ю. Заметкн об эпнческой временной снстеме / / Труды по знаковым снстемам. VI. Тарту, 1973. С. 151-165; Цнвьян Т.В. К семантнке пространственныхэлементов в волшебной сказке (на матернале албанской сказкн) / / Тнпологнческне нсследовання по фольклору. Сборннк статей памятн Владамнра ЯковлевнчаПроппа(1895-1970). М., 1975. С. 191-213;НеклюдовС.Ю. Статнческне н данамнческне начала в пространственно-временной органнзацнн повествовательного фольклора//Тамже. С. 182-190.
18 Невелева С.Л. О компознцнн древненнднйского эпнческого текста в связн с арханческнмн обрядовымн представленнямн / / Арханческнй рнтуал в фольклорных н раннелнтературных памятннках. М., 1988. С. 128-160; Байбурнн А.К. Рнтуал в траднцнонной культуре. СПб., 1993. С. 183-193.
19 Гачев Г.Д. Европейскне образы пространства н временн / / Культура, человекн картнна мнра. М., 1987. С. 198-227; Гачев Г. Нацнонадьные образы мнра. М., 1988.
У дадзенай працы прадметам аналізу сталі некаторыя базавыя прасторавыя й часавыя ўяўленьні ў беларускай традыцыйнай культуры, якія дагэтуль не станавіліся спакмянём спэцыяльнага вывучэньня. Аналіз і эксплікацыя прасторавых і часавых структураў право дзіцца з выкарыстаньнем разнастайнага фальклёрнага (эпічнага й песеннага) і этнаграфічнага матар’ялу.
Прасторавыя і часавыя структуры беларускай міта-паэтычнай мадэлі сьвету
Прасторавасьць сьветаўспрыманьня глыбока ўкарэненая ў традыцыйным сьветаглядзе ўсіх эўрапейскіх народаў: менавіта першасныя прасторавыя інтуіцыі ляжаць у падваліне бальшыні падставовых эўрапейскіх канцэптаў (у прыватнасьці, і атакаванага ў наш час з усіх бакоў споцяму Я), а прасторавыя дэйктычныя элемэнты сталіся глыбінным субстратам яшчэ індаэўрапейскагаглётагенэзу. Так што практычна ўсё, што мы можам уцямна памысьліць, прасякнута ў рэшце рэштаў гэтымі прасторавымі інтуіцыямі. I нават эўрапейскі канцэпт часу спрэс аказваецца зьнітаваным з сваёй прасторавай „пупавінай”.
І першасны свой выраз і канцэптуалізацыю гэтыя прасторавыя інтуіцыі знайшлі ў так званай міта-паэтычнай мадэлі сьвету— складанага знакава-сымбалічнага комплексу, які пасьля сваеасаблівай мутацыі ў позьнім Сярэднявеччы, выкліканай умацаваньнем хрысьціянства і ўплывамі з боку ісламскай цывілізацыі, стаўся субстратам навукі Новагачасу і наогул усёй цывілізацыі мадэрнізму. Аднак нас тут цікавіць будзе ня гэтая трансмутацыя міта-паэтычнай мадэлі сьвету ў новачасную карціну сьвету. Паспрабуйма прасачыць асаблівасьці канцэптуалізацыі прасторавых дачыненьняў, уласьцівыя ёй самой, і ўласьцівымі ёй сродкамі.
Галоўныя асаблівасьці міта-паэтычнай прасторы, якія робяць яе прынцыпова адрознай ад прасторы эўклідавай тапалёгіі, якая была атаесамленая Галілеем з рэальнай фізычнай прасторай, гэта — неаднароднасьць, анізатропнасьць і шматзлучнасьць. Ёсьць і іншыя азнакі, як, напры-
клад, арыентаванасьць, але яны могуць праяўляцца адно ў пэўных сытуацыях (у прыватнасьці, падчас выкананьня тых або іншых рытуалаў), тады як вышэй пералічаныя ўласьцівыя міта-паэтычнай прасторы заўсёды.
Неаднароднасьць — найбольш яскравая з гэтых характарыстык. Яна азначае, што якасная разнастайнасьць зьяўляецца анталягічнай асаблівасьцю міта-паэтычнай прасторы. Апроч іншагагэтаазначае, што кожнае мейсца—прынамсі, патэнцыйна — аказваецца сэмантычна зараджаным. Апошняе вызначаецца той або іншай ступеньню раскрывальнасьці фундамэнтальных анталягічных магчымасьцяў, г.зн. тым, што прынцыпова можа быаьу дадзеным мейсцы. Некаторыя мейсцы трывала маюць даволі высокі сэміятычны статус. У прыватнасьці, гэткія мейсцы традыцыйна азначаюццаяк„Сьвятыя”, напрыклад: Сьвятое возера, Сьвятая крыніца, Сьвяты гай і г.д. Гэта мейсцы тэафаніі, мейсцы, дзе магчымыя кантакты з найвышэйшымі сэнсамі быцьця, мейсцы судотыку „гэтага сьвету”, сьвету абыдзённасьці з сакральным сьветам. Ёсьць і іншыя мейсцы — патэнцыйна небясьпечныя, а то й проста інфэрнальныя, дзе гэты сьвет прыходзіць у судотык з самым падоньнем быцьця. Гэта, так бы мовіць, мейсцы інтэрвэнцьіяўспракаветнагаХаосуўспа-радкаваны, але такі няўстойлівы Космас.
Багата што са сказанага добра прасочваецца й паводле фальклёрных матар’ялаў, у прыватнасьці, паводле матар’ялаў беларускага казачнага эпасу, які, як вядома, утрымлівае ў сабе значную колькасьць сыстэмных элемэнтаў так званай архаічнай архетыпавай мадэлі сьвету. А прасторавыя парамэтры гэтай мадэлі сьвету найлепей выяўляюцца ў арганізацыі такіх глябальных структураў, як сьвет у цэлым і „сьветавая” структура Сусьвету.
„Сьвет” („гэты сьвет”, „увесь сьвет”) — адная з найболып буйных і складана арганізаваных прасторавых структураў фальклёру. Ён прынцыпова канечны як у прасторы, так і ў часе. У казках і касмаганічных паданьнях проста гаворыццапраяго „пачатак” („Калісь яшчэ сьветтолькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было” [ЛП, с. 78]; „Як сьвет пачаўся, людзі ня ведалі, як хату станавіць” [ЛП, с. 43]; „Гэта было з пачатку сьвета” [ЧК-1, № 6]) і пра яго „канец”. Прастора-