Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
на маркіраванымі. Адзін з такіх кантэкстаў, які можа шмат у чым быць ключом да іншых, — гэта сюжэт пра прыгоды вядомага быліннага асілка Ільлі Мурамца. Тут напростак прасторавых рухаў героя задаецца амаль адназначна восьсю Поўнач—Поўдзень, якія праектуюцца й на рэальную геаграфію Ўсходняй Эўропы. Гэты накірунак фіксуецца як канечным лёкусам — Кіевам, так і паказальнымі прамежкавымі лёкусамі: Крывы Лес (параўн. тапонім Крывы Лес на Смаленшчыне), Чарнігаў і некаторымі іншымі.
Рух героя з Поўначы на Поўдзень мае, апроч іншага, характар руху згары долу. Але ў казках магчымы й адваротны напростак яго падарожжа — на Поўнач, у мейсца, дзе адпачывае Сонца пасля сваёй дзённай вандроўкі па небе. Тут мы маем фрагмэнт „салярнай міталёгіі”, у якой узыходжаньне героя ў вышэйшыя сфэры мае яўны ініцыяцыйны характар, што зьвязана было з рытуаламі пасьвячэньня на валадараньне. Аднак дэтальнае абмеркаваньне гэтага пытаньня выходзіць па-за асады гэтай працы.
Багата якія з разгледжаных асаблівасьцяў міта-паэтычнай прасторы (напрыклад., неаднароднасьць і анізатропнасьць) рэалізуюцца ў эпасе ў так званым ляндшафтавым кодзе. Ляндшафтавы коду беларускім фальклоры, асабліваў казачным эпасе, вельмі выразны, часам дасьціпна распрацаваны і нясе далёкане факультатыўную сэнсавую нагрузку,
Да ліку асноўных элемэнтаў гэтага коду належаць: лес, поле, стэп, луг, рака, возера, мора, гара, камень. Усе яны на свой лад структуруюць прастору найперш „гэтага” сьвету, будучы сэмантычна вельмі адрознымі. Яны, як правіла, маюць памежныя або мэдьіяльныя функцыі, зьдзяйсьняючы нібы склейку або розных частак „гэтага” сьвету, або розных сьветаў паміжсобку. Аднак сэмантычны градыент у гэтым кодзе задаецца ў нашых казках парай „лес” — „стэп”, якія прымаюць на сябе й пэўныя касмалягічныя канатацыі дзеля скарэляванасьці з разгледжанай вышэй парай „гэты сьвет” — „іншы сьвет”.
Аес, безумоўна, адыграе адную з галоўных роляўу структураваньні казачнай эпічнай прасторы. Гэтая роля выяўляецца, у прыватнасьці, у тым, што ў двух тамох „Чарадзейных казак” з сэрыі „Беларуская народная творчасьць”
(усяго 219 казак) лексэма „лес” (і сынанімічныя ёй лексэмы „пушча” й „бор”) сустракаецца 502 разы і ледзь ня ў кажнай казцы. Для параўнаньня: у албанскіх казках на 100 тэкстаў прыходзіцца ўсяго 18 увахо джаньняў лексэмы „лес” і 1 увахо джаньне лексэмы „гай” 20. Зразумела, што гэткая папулярнасьць „лесу” ў беларускім фальклёры цалкам натуральная. Зьдзівіць магло б як раз адваротнае ў дачыненьні да культураў лясной зоны, да ліку якіх належыць і беларуская традыцыйная культура.
У бальшыні дуалістычных міталёгіяў лес уваходзіць у якасьці адмоўнага полюсу ў адную з падставовых апазыцыяў „паселішча” — „лес”, рэпрэзэнтуючы стыхію, варожую чалавеку. Уяўленьні пра лес як пра добры ці, прынамсі, не безварункава варожы даволі рэдкія ўтрадыцыйных міталёгіях 21. Беларуская традыцыя якраз належыць да гэткага рэдкага тыпу. Праілюструем гэта некалькімі паказальнымі прыкладамі:
1)	Вельмі часта галоўны герой нашых казак — гэта чалавек лесу: або паляўнічы („ахвотнік”, „егар”), або ляснік, або проста лясны жыхар [ЧК-2, с. 23, 34, 53, 61 і г.д.]. Дарэчы прыгадаць, што паляўнічым быў і легендарны перпіапродак беларусаў князь Бай (ці Бой) [ЛП, с. 78].
2)	Чароўнай жонкай галоўнага героя становіцца дачка або ўнучка гаспадыні лесу [ЧК-2, с. 29, 41-42 і інш.].
3)	Сама бабка, гаспадыня лесу, або гаспадар лесу дапамагаюць галоўнаму герою ўяго прыгодах [ЧК-2, 30, 44-46 і інш.].
Сэмантычныя асаблівасьці лесу праяўляюцца ў пераважным акцэнтаваньні вэртыкальнага напростку і вэртыкальных рухаў, асабліва ў паваротных пунктах сюжэту. Вылучанасьць у лесе вэртыкальнага напростку падкрэсьліваецца самымі рознымі сымбалічнымі й паэтычнымі сродкамі. Так, лясны гаспадар ці лясная гаспадыня або іх унучкі
20 Цнвьян Т.В. К семантаке пространственных элементов в волшебной сказке (на матернале албанской сказкм) / / Тнпологнческне нсследовання по фольклору. Сборннк статей памята Владнмнра Яковлевнча Проппа (1895-1970). М., 1975. С. 193.
21 Мванов Вяч.Вс. Лес // Мнфы народов мнра. Т. 2. К Я. М., 1992. С. 49.
ці дочкі маюць уладу над насельнікамі ўсіх трох галоўных сфэраў касьмічнай вэртыкалі: над „гадамі паўзучымі” (касмалягічны „Ніз”), над „розным зьвяр’ём” („Сярэдзіна”) і над„розным птаствам” („Верх”) [ЧК-2, с. 24,30]. Алецікава, што дарогу ў „іншы сьвет” — мэту вандроўкі галоўнага героя — як правіла, ведаюць і здольныя па ёй правесьці героя прадстаўнікі ніжняй касьмічнай сфэры („жаба” або „лягушка”) [ЧК-2, с. 30-31], Яны па натуральных прычынах увесь час знаходзяцца паблізу „іншагасьвету”. Прычым прывязка да сваёй сфэры ў іх нагэтулькі моцная, што хромую жабку герой наватня можападнесьці (г.зн. падняцьу сярэдзінную сфэру), бо йначай яна дарогі ня знойдзе [ЧК-2, с. 31], Аднак часам правадырамі героя ў „іншы сьвет” аказваюцца насельнікі сярэдняй сфэры (напрыклад, „воўк”) як тыповыя мэдыятары. А вось з таго сьвету на гэты белы сьвет героя часта выносіць цудоўная птушка. У кожным разе маршрут героя адбываецца па, гэтак бы мовіць, вэртыкалізаванай гарызанталі: з гары — долу пры руху на „той сьвет” і з долу — ўгару пры вяртаньні з „таго сьвету”.
Стэп — поўная сэмантычная апазыцыя лесу. Як гэткі, стэп часта мае выразныя адмоўныя канатацыі, галоўным чынам дзеля таго, што менавіта там знаходзіцца ўваход у „іншы сьвет”. Непасрэдна „стэп” узгадваецца ў казках ня часта: мы налічылі ўсяго 13 прыгадак яго ў тэкстах (ЧК-1 і ЧК-2), але ў даволі істотных кантэкстах. Праўда, часам стэп выступае ў абліччы сваіх сымбалічных субстытутаў (напрыклад, „поля”).
Галоўная прасторавая азнака стэпу — гэта яго знаходжаньне ў самым нізе „гэтага сьвету”.
У адрозненьне ад „лесу” як блізкага і ў багата якіх кантэкстах суаднесенага са сфэрай „свайго” „стэп” у казках амаль безварункава суаднесены з сфэрай „чужога”: ён сам знаходзіцца ў „чужой старане” [ЧК-2, № 36],
Прастора ў стэпе мае свае адметныя асаблівасьці. Яе вэртыкаль, відавочна, уяўляе бінарную структуру „верх — ніз”, утвораную толькі дзьвюма сфэрамі — „небам” і „зямлёй”. У тэкстах гэтая акалічнасьць задаецца экспліцытна (напрыклад: „Ехалі, ехалі, ехалі, ехалі — і прыехалі ў такі стэп, што толькі й віднанеба ды зямля” [ЧК-1, с. 50]). Дарэ-
чы сказаць, акалічнасьць гэтая мае й пэўны тыпалягічны сэнс. На нашую думку, менавіта стэпавыя й пустэльныя вандроўныя й напаўвандроўныя народы разьвівалі дуалістычныя ідэалягічныя сыстэмы. Тутможнабыло б прыгадаць, як адзін зь яскравых прыкладаў, зараастрыйскую рэлігійную рэформу I тыс. да н.э., вынікі якой мелі далёкасяжныя наступствы для шматлікіх рэлігіяў, што паўставалі ў Пярэдне-Азыйскім і Міжземнаморскім рэгіёнах, у гэтым ліку й для хрысьціянства. Пазьней, ужо ў нашым стагодзьдзі, сэкулярызаваныя формы даўнейшых дуалістычных ідэалёгіяў знайшлі свой працяг у некаторых напростках сучаснай гуманітарыстыкі, у прыватнасьці, структуралізме з даволі навязьлівым захапленьнем яго прыхільнікаў так званымі бінарнымі апазыцыямі. Варта адзначыць, што стэпавая іранская дуалістычная рэлігійная сыстэма спрычынілася й да складваньня адпаведнай дуалістычнай ідэалёгіі ў некаторых славянскіх народаў, найперш тых, што разьвіваліся ў шчыльным кантакце з рэшткамі эўрапейскіх скітаў і сарматаў у першых стагодзьдзях новай эры, а пазьней гэта сталася той глебай, на якой прарасталі розныя хрысьціянскія — прынцыпова дуалістычныя — герасі, напрыклад, багумільства на Балканах.
„Лес” і „стэп” у нашым фальклёры супрацьпастаўленыя й паводде прыкметаў напоўненасьці— пустэльнасьці, аб чым гаворка йшла вышэй. Будучы абодва мэдыяльнымі ляндшафтавымі элемэнтамі, яны пры гэтым аказваюцца па рознамупрастораваарыентаванымі. У лесе пераважае вэртыкальная арыентацыя, тады як у стэпе — гарызантальная. Лес апасродкуе дачыненьні Неба (Верху) і Зямлі (Нізу), у cra­ne гэтыя дачыненьні беспасярэдныя, што ўласыдіва хутчэй раньнім фазам касмагенэзу. Лес сэмантычна маркіруе Поўнач і Верх, стэп — Поўдзень і Ніз. I, як вынік усяго, лес аказваецца максымальна прыцягнутым да сфэры сакральнага, астэп, адпаведна, да інфэрнальнай сфэры. Задаваная сымболямі „лесу” і „стэпу” полюснасьць ёсьць, бадай, адная з найбольш яскравых асаблівасьцяўпрасторавай арганізацыі беларускай міта-паэтычнай мадэлі сьвету.
Эпічныя тэмпаральныя структуры
Тэмпаральныя дачыненьні ў фальклёры выражаюцца ня гэтак разнастайна, як прасторавыя. У абрадавыхпесьнях увагаможа засяроджвацца на моманце або пярэдадні канкрэтнага сьвята („Сёньня Купала, заўтра Ян...”), выключэньне — хіба валачобныя і да пэўнай ступені калядныя песьні, у якіх разыгрываюцца цэлыя каляндарныя сюжэты. У казачным эпасе тэмпаральнасьць выяўляецца яшчэ больш слаба. Часам можа падацца, што казка наогул атэмпаральная. Аднак у агульным выпадку гэта ня так. Проста ў тэкстах эпічных касмалягічны час аказваецца спраектаваным на час жыцьця галоўнага героя, а таму й тэмпаральная структура самога сьвету выяўляецца пераз акалічнасьці яго жыцьця і незвычайных прыгодаў.
Касмалягічны час прысутнічае ўказках імпліцытна. Таму рэдкія казкі пачынаюцца з непасрэднай адсылкі да пачатковага стану сусьвету, як напрыклад: „Гэта было з пачатку сьвету...” [ЧК-1, № б, с. 66]. Найчасьцей казачнычас пачынаецца з матыву цудоўнага нараджэньня й сталеньня героя. І тут як раз тэмпаральныя дачыненьні выкарыстоўваюцца як адзін з галоўных выяўленчых сродкаў. Так, каб адзначыць незвычайнасьць будучага героя ў „гэтым” сьвеце (а значыць, і пэўную яго дастасаванасьць да нейкага „іншага” сьвету) адмыслова падкрэсьліваецца несупадзеньне тэмпаральных рытмаўяго жыцьця з жыцьцём навако AbHara сьвету. Ён расьце „не па днёх, а па гадзінах, не па гадзінах, па хвілінах” і пасьля надзвычай хуткага сталеньня (напрыклад, у сем год) выпраўляецца „ў сьвет”. Пры вандроўцы героя на „той” сьвет паскоранасьць (з гледзішча вонкавага назіральніка) бегу часу падкрэсьліваецца самой прынцыповай магчымасьцю дасягненьня мэты, бо ніякія іншыя жывыя істоты „гэтага” сьвету як раз з-зачасавых абмежаваньняў дасягнуць „краю” сьвету і самога „таго” сьвету ня могуць. Але ў адрозьненьне ад часу сталеньня героя ў „гэтым” сьвеце, калі могуць згадвацца канкрэтныя часавыя адрэзкі, як правіла, не працяглыя, вымяраныя ў гадох, час вандроўкі на „той” сьвет колькасна ніяк не акрэсьліваецца, ня мае пэўнай працягласьці і выяўляецца з дапамогай паў-