Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Паняцьце „сэнсу” патрабуе тут спэцыяльнага патлумачэньня, бо ў літаратуры назіраецца вялікі разнабой у яго ўжываньні. Калі абстрагавацца ад адрозьненьняў выкарыстоўваньня слова „сэнс* у філязофіі, лёгіцы, сэміётыцы, побыце і г.д. 6 і вылучыць неіпта інварыянтнае ў сэмантычнай структуры гэтага паняцьця, то можна сказаць, што сэнс рэчы — гэта чалавечы д о с ь в е д рэчы, гэта тое, я к рэч зьяўлялася і зьяўляецца чалавеку ў яго (жыцьця)дзейнасьці. Гэтае „практычнае” як (пачаткова, відаць, рытуальнае 7) папярэдаічае ўсялякаму „тэарэтычнаму” што, як перадумова і мажлівасьць апошняга.
У разуметым на гэткі лад „сэньсе” належыць адрозьніваць, на наш пагляд, прынамсі, два падставовыя пляны. Першы плян, які будзем называць экстэнсыян а л ь н ы м плянам сэнсу, утвараецца суаднесенасьцю дыскрэтызаваных фрагмэнтаў сэнсавага ўнівэрсуму з элемэнтамі сьвету рэчаў (у шырокім сэньсе) аж да поўнае іх неадрознасьці ў сымболі. Гэты плян перадусім (але не выняткава) злучаны з канкрэтна пачуцьцёвым досьведам рэчы, яе „перажываньнем”, спахадаваным яе выкарыстаньнем, у-жываньнем, які фіксуецца у найбольш устойлівых сваіх канфігурацыях пэўнымі псыха-фізыялягічнымі мэханізмамі.
Тут дарэчы будзе зацеміць, што беларускае слова д о с ь в е д акурат адбівае той момант, што „перажывань-
5 Лосев А.Ф. Фнлософня нменн / / Лосев А.Ф. йз ранннх пронзведеннй. М., 1990. С. 80, 92-94; Лосев А.Ф. Дналектнка мнфа // Лосев А.Ф. йз ранннхпронзведеннй. М., 1990. С. 426-430.
6 Смысл// Фплософсквй энцнклопеднческнй словарь. М., 1983. С. 618.
7 Топоров В.Н. 0 рптуале. Введенне в проблематнку // Арханческнй рнтуал в фольклорных н раннелнтературных памятняках. М., 1988. С. 7-60.
не” рэчы заўжды папярэднічае яе асэнсаваньню, усьведамленьню, спазнаньню, складае сапраўдную падваліну веды, сьвядомасьці рэчы і, у гэтым сэньсе, зьвяртае да ўзроўню болып фундамэнтальнага, чымся адно кагнітыўны. Але прыстаўка да/ донадае яшчэ й значэньне завершанасьці, дакананьня нейкага стану або дзеяньня, дзеля чаго слова „досьвед” можа быць зразумета і як азначэньне таго стану, што дасягаецца ў выніку атрыманьня поўнае веды рэчы (параўнайма, у гэтым стасунку: блр. д а с ь в е д ч а н ы „хто добра, дастаткова поўна абазнаны ў нечым”).
Другі плян у структуры сэнсу будзем называць яго і н тэнсыянальным плянам. Наяўнасьць апошняга абумоўлена тым, што сэнсы, маючы адзіны й унівэрсальны субстрат — чалавечую дзейнасьць, утвараюць менш-болып устойлівыя дынамічныя сыстэмныя канфігурацыі, уваходзячы ў разнастайныя асацыяцыі й узаемадзеяньні паміжсобку. Гэтыя асацыяцыі, як правіла, зьяўляюцца адбіткамі аб’ектыўных парамэтраў рэчавае прасторы досьведу, рэальнай сыстэмнасьці элемэнтаў сьвету і адзінства яго субстрату. Дзеля гэтага кажны сэнс аказваецца шчыльна злучаны з мноствам розных іншых (асабліва характарыстычных для дадзенага) сэнсаў, можа быць зразуметым адно ў сьвятле гэтых іншых сэнсаў, а ў гранічным выпадку — у сьвятле ўсіх наяўных і магчымых сэнсаў8.
Інтэнсыянальная прырода сэнсу была інтуітыўнаўсьвядомлена чалавецтвам даўно, прынамсі, можна сказаць, што менавіта на ёй угрунтаваныя й міталёгія, і рэлігія, і мастацтва, і паэзія, і філязофія, зрэшты, усе формы чалавечае культурнае дзейнасьці. За прыклад сьвядомага карыстаньня з інтэнсыянальнасьці сэнсу можна прывесьці арыгінальную філязофію Плятына (гл. інтэрпрэтацыю яе ў гэткай відалі ў А.Ф.Лосева 9).
Гэткім чынам, сэнс, як мы будзем разумець яго надалей, гэта інтэгра-дыфэрэнцыяльная характарыстыка на пэўны лад сыстэмна арганізаванага сацыялізаванага чалавечага досьведу. Зваротная праекцыя сэнсу рэчы на
8 ЛосевА.Ф. йсторняантнчнойэстетнкн:Поздннйэллнннзм. М., 1980. С. 581-582.
9 Тамсама. С. 580-582.
саму рэч ператварае апошнюю ўсымболь культуры. Гэткая рэфэрэнцыя мажлівая дзеля адзначанае вышэй экстэнсыянальнасьці сэнсу. Адпаведна, сымболь можа быць зразуметым цяпер як беспасярэдная еднасьць мэанальнага (мы прымаем тут трактоўку „мэона” А.Ф.Лосевым 10), экстэнсыянальнага і інтэнсыянальнага плянаў сэнсу.
Што звычайна вабіць у сымболі, адзначаецца перадусім як яго прынцыповая перавага й дадатак, гэта сэнсавая глыбіня, шматвымернасьць ды бясконцая невычэрпнасьць. Г этыя ўласьцівасьці напраўду глыбока ўкарэненыя ў прыродзе самога сымболю. 3 адногабоку, паколькі сымболем становіцца кажная рэч або зьява рэчаіснасьці, уцягнутыя ў сьвет чалавечага досьведу, то ўсялякія новыя шэрагі досьведаў будуць высьвечваць у дадзенай рэчы ўсё новыя ды новыя сэнсы, залежна ад таго, якім сваім бокам рэчы ды зьявы адкрываюццачалавекуўягонае жыцьцядзейнасьці. Ясна, што ў кажным выпадку канкрэтныя сэнсавыя абсягі до сьведуабмяжоўваюцца адно аб’ектыўнымі граніцамі элемэнтаў рэчаіснасьці, іх адпрыроднымі ўласьцівасьцямі ды дзеяснымі асаблівасьцямі чалавека, спосабамі яго стасункаў з рэчаіснасьцю. У адзначаных межах працэсы досьведнай актуалізацыі сэнсаўбольш нічым не абмежаваныя. 3 другога боку, згаданая сэнсавая глыбіня сымболю палягае ўяго адмысловай інтэнсыянальнасьці, прасьвечанасьці ў сэнсававй структуры дадзенай рэчы ўсяго сэнсавага ўнівэрсуму.
Сымбалічная супэрсыстэма, што ахапляе ўсе рэчы і зьявы, уцягнутьія ў „кола непакрыёмага” (паводде выразу М.ГайдэГера), гэтазначыць, быцьця ўяго адмысловым чалавечым вымярэньні, і што заслугоўвала б быць названым на элінскі манэр Космасам, знаходзіццаўнетрывіяльных стасунках з тым, што пасьляасьветніцкі эўрапеец звычайна называе Культурай. Культура не надбудоўваецца над гэтым сымбаліч ным космасам, хутчэй яна ўбудоўваецца ў яго структуры. Адрозьненьні ж паміж імі вызначаюцца адрозьненьнямі іх базысных элемэнтаў.
Вышэй ішла гаворка пераважна пра сымболі — любыя элемэнты сьвету, паколькі яны аказваюцца ўцягнутымі ў кола чалавечага досьведу. Але не яны беспасярэдна, на наш
10 Лосев А.Ф. Фнлософня нменн. С. 43.
пагляд, найперш падлягаюць ахаваньню й трансьляцыі пры дапамозе даволі складаных мэханізмаў у якасьці элемэнтаў зьместу культуры, нават калі ўважаць на іх інтэнсыянальную насычанасьць. Ахоўваюцца і трансьлююцца пэўныя ўстойлівыя сымбалічныя канфігурацыі, якія мы надалей будзем называць ф р э й м а м і (аданг. frame „пабудова, склад, структура; асады, аклад, кадр: касьцяк”). У нашым падыходзе фрэйм — гэта базавая сымбалічная рэпрэзэнтацыя сыстэмна арганізаванага досьведу пэўных стандартных становішчаў(найперш, натуральна, жыцьцёва важных).
У структуру фрэймуўваходзяць сымбалічныя рэпрэзэнтацыі самой стандартнай сытуацыі, мноства мажлівых рэакцыяў-водгукаў і паводзінаў-учынкаў з нагоды гэтай сытуацыі і мноства верагодных (дапушчальных у дадзеным фрэйме) вынікаў тых або іншых дзеяньняў. Гэта, так бы мовіць, мінімальная структура фрэйму. Рэальна яна можа быць і больш разгорнутай, але меншай быць, нанапіу думку, ня можа без разбуральных вынікаў для самой культуры ды жыцьця грамадзтва. (Нашаму разуменьню фрэймаў, блізкае паняцьце „протавобразаў”, прапанаванае І.Бясковай. У яе канцэпцыі протавобраз — гэта форма „спантаннай, цэльнаснай рэпрэзэнтацыі пэўнай жыцьцёвай сытуацыі ў комплексе ўласныхуражаньняўз нагодыўспрыманага” п).
Пачаткова тэрмін „фрэйм” стаў паспяхова выкарыстоўвацца з другой паловы XX стагодзьдзя ў лінгвістыцы, сэмантыцы, кагніталёгіі ды ў штудыях з праблемаў штучнага інтэлекту. У гэтых навуках пад фрэймамі разумеюць „пакункі інфармацыі (хаваныя ў памяці або ўтвараныя ў ёй паводле неабходнасьці са зьмяшчаных у памяці кампанэнтаў), што забясьпечваюць адэкватную апрацоўку стандартных становішчаў” 12. Ч.Філмар падае больш лінгвістычны адменьнік вызначэньня фрэймаўяк „асаблі-
11 Бескова Н. Соотношенне культуры н ннтунцнн / / Тезнсы докладов н выступленнй наХ Всесоюзной конференцнн по логнке, методологнн н фнлософнн наукн. Мннск, 24-26 сентября 1990 г. Секцнн 8-10. Мн., 1990. С. 7.
12 ГераснмовВ.Н., ПетровВ.В. Напутн ккогннтнвноймоделнязыка// Новое в зарубежной лннгвнстнке. Вып. XXIII. Когннтнвные аспекты языка. М., 1988. С. 8.
вых уніфікаваных канструкцыяў веды або злучных схематызацыяў досьведу”, што матывуюць, вызначаюць ды ўзаемна структуруюць групы слоў мовы, шчыльна спаміжсобку злучаных і разуметых адно ў стасунку з усімі астатнімі 13. Ён жа падае й даволі паказальныя прыклады фрэймавых канфігурацыяў.
У прыватнасьці, ён піша: „Калі мы хочам дакладна выразіць наша разуменьне назоваў дзён тыдня ды іншых зьвязаных зь імі слоў, мы можам зьвярнуцца да адзінага фрэйму інтэрпрэтацыі, які прадугледжвае: 1) разуменьне прыроднага цыклу, 2) веду стандартных спосабаў вылічваньня таго, калі адзін дзённы цыкл завяршаецца і пачынаецца новы, 3) знаёмства зь вялікім каляндарным цыклам зь сямі дзён, 4) прынятую ў нашай культуры практыку злучаць розныя часткі тыднёвага цыклу з працай і адпачынкам. Імпліцытнае валоданьне гэтай спэцыфічнай арганізацыяй нашага фізычнага ды сацыяльнага сьвету забясьпечвае канцэптуальны базыс для ладнага корпусу лексычнага матар’ялу, які ўключае агульныя імёны накшалт week „тыдзень” і day „дзень”, іх ад’ектыўныя дэрываты, індывідуальныя назовы дзён тыдня і гэткія асаблівыя катэгорыі, як week-end „канец тыдня” і fortnight „два тыдні”... Гэткі фрэйм утварае асаблівую арганізацыю веды, якая складае неабходную папярэднюю ўмову нашае здольнасьці да разуменьня шчыльна злучаных спаміжсобку слоў” 14.
3 прыведзеных прыкладаў бачна, у чым сыходзяцца і чым адрозьніваюцца наша разуменьне фрэйму і яго трактоўкі ў кагніталёгіі ды лінгвістыцы. Галоўнае адрозьненьне мы бачым у тым, што наша вызначэньне аказваецца рэлевантным і ў становішчах, калі пра праблему разуменьня ў поўным сэньсе слова навогул можа ня быць аніякае гаворкі, напрыклад, пры аналізе структураў да-вэрбальнага ды не-вэрбальнага мысьленьня.
Фрэйм таксама можна разумець як сваеасаблівыя імпліцытныя парадыгмы паводзінаў-дзеяньняў (у самым шырокім сэньсе) у канкрэтнай сытуацыі („жыцьцёвай”,
13 Фнллмор Ч. Фреймы н семантяка поннмання // Тамсама. С. 54.
14 Тамсама. С. 54.
„праблемнай”, „дасьледніцкай”, „гранічнай” і г.д.), гэта значыць як адмысловыя структурна-генэратыўныя іх мадэлі, рэалізаваныя разнастайнымі сымбалічнымі сродкамі культуры. I сама мова адлюстроўвае гэтую акалічнасьць, напрыклад, у гэткіх „формульных” словазлучэньнях, як „культура паводзінаў”, „культура вытворчасьці”, „культура мысьленьня” і г.д.