Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Такім чынам, Апалён пераводзіць усякае існае ў вадкрытую воласьць арупленасьці. Тое, чым істотна арупліваюцца, чым займаюцца (параўн. /paw „даваць, пазычаць, займаць для кагосьці”, але ураораі „давацца і быць адданым/аддадзеным; займацца і быць занятым нечым”, адкуль tj xpeia „занятак, справа”, %рг)раті£а) „займацца справамі” і да г.п., усё — у зьвязку з та xprjpara) п a неабходнасьці (/рў „неабходна, трэба, належыць”, хата тд %решv„na неабходнасьці”) і што кранае [%раа> „закранаць”, /рд/w/іакранаць, датьжадь, мець дачынень-
14 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. С. 406.
15 Хайдеггер М. Основные понятая метафнзнкн. С. 135.
не”) усяго чалавека ў ягонай істоце, тое і ёсьць неабходнае для існаваньня чалавека — тд ХРПРа У яго пачатковым значэньні „зна/фень” (блр. знадбень „прадмет”, але не ўзначэньні спакменю „прадметуўяўленьня” 16, аяктаго, што неабходна датычыць існаваньня чалавека ў ягонай істоце — дабе, і што дапамагае іхраюреі] чалавеку дбаць (< *дабаці „клапаціцца, рупіцца, пільнаваць, ахоўваць”) праяе).
I ня можа зьдзівіць цяпер тая акалічнасьць, што самое мейсца, дзе даюцца аракулы ( rd pavrsiov), а гэта мейсца, дзе арупліваюцца існым у ягонай істоце і дзе існае ў сваёй істоце ўваходзіць у воласьць руплівасьці, называлася яшчэ па-старагрэцку тд /pr/atrjpiov. А згаданы вышэй дзеяслоў Храш азначаў, апрочіншага, „даваць аракулы, вешчаваць, прадказваць” і нават „загадваць” (г.зн. „арупліваць”, гл. вышэй).
Вось як належыць цяпер разумець нам „маёмасьць” і „собіну” ў зыходным значэньні слова оіоіа. Але мы, магчыма, яшчэ шчыльней наблізімся да ягонага сэнсу, зацеміўшы, што, напрыклад, ягоны нямецкі эквівалент Anwesen яшчэ і ў сучаснай мове мае значэньне „невялікі маёнтак, фальварак, зямельны нарэз, хутар”. Беспасярэдна з гэткім сэнсавым колам суадносіцца й нашае слова ізба. Мы без сумневу падтрымліваем тут этымалёгію гэтага „цёмнага” слова, прапанаваную ў сваім часе В.У.Мартынавым, бо ягоная вэрсія найбліжэй, на наш пагляд, датычыць сутнасьці справы: ізба < праслав. *jbstbba < *jbstb-ba „гаспадарка, нерухомая маёмасьць”, якое далей да праслав. *jbstb 17. Зыходная форма *jbstb, імаверна, павінна разглядацца ў вадным шэрагу з лат. ists, istens „існы, сапраўдны”, літ. yscias „яўны, ясны”, ст.-інд. ise„валодаць”, гоц. аідіп „собіна, уласнасьць”, блр. іста „асноўны капітал” (тое самае рус. істо, істое і укр. істе, іста), блр. ісьцізна „сапраўдная прыналежнасьць, наяўнасьць чагосьці, наяўныя грошы, уласнасьць” 18, блр. ісьйіс „сіла”.
16 Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна. 1924. С. 533-534.
17 Мартынов В. В. Сдавяно-германское лекснческое взанмодействн древнейше.й поры. Мн., 1963. С. 122-125.
18 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. С. 401, 403, 405.
Выяўляная аднесенасьць існасьці да чалавечага жытла падаецца нам вельмі істотнай, бо грунтоўна ўдакладняе забыты цяпер ужо сэнс самой існасьці. Існасьць тут, ля сваіх першых значэньняў, выяўляецца хутчэй як нейкае спахоўна адкрытае мейсца, дзе жыве чалавек сярод неабходных навакольных рэчаў. Існасьць — тое, што само па сабе забясьпечвае (блр. ісьуіуь „забясьпечваць”), г.зн. таксама „робіць бясьпечным”, жыцьцё чалавека ў спахоўнай адкрытасьці с в а й г о мейсца. He выпадковая таму й суаднесенасьць ісьціны як наяўнасьці ў вадзначаных вышэй сэнсах з апрычонымі відамі „нерухомасьці” — з д о мам,зпадворкам, зь зямлёй, з гаспадаркай у цэлым. Вось чаму слова ісьціна ў істым значэньні можа быць з поўным правам дапасавана адно да сялянскай гаспадаркі (параўн. у ГайдэГера: „Але для грэкаў оіаіа перадусім ёсьць не філязофскае паняцьце, яно проста азначае прысутнасьць, наяўнасьць, акурату тым сэньсе, у якім мы яшчэ й сёньня ў Нямеччыне можам сказаць „наяўнасьць” аб сялянскай гаспадарцы” 19 як гаспадарцы натуральнай, такой, што дастаўляе усё неабходнае для існаваньня чалавека, і існаваньне якой, у сваю чаргу, забясьпечваецца руплівасьцю чалавека.
Грэкіўгэтым стасункубыліня менш эўрапейцамі. I яны, як імы, х а в а л і20 самыя глыбокія свае словы недзе там, дзе ісьцілася сама існасьць існага, — у сельскай мяйсцовасьці. Такую мяйсцовасьць яны называлі па-свойму р %а>ра „зямля, краіна, мейсца, сяліба, хутар”. Адсюль /шрітіхб? „сельскі, вясковы”, д /ырі'г/с „сельскі жыхар, пасялянін, жыхар краіны”, тд /wpiov „маёнтак”.
Што такое гэтая грэцкая %ыра, выяўляецца ўжо ў галоўных значэньнях дзеяслова ^шреш „даваць мейсца, падрыхтоўваць, рыхтаваць мейсца (для кагосьці), адступаць, са-
19 Хайдеггер М. Цоллнконеровскне семннары. С. 85.
20 Беларускае слова хаваць мае некалькі значэньняў, сярод якіх „трымаць у прытоенасьці, не выказваць”, „трымаць у парадку”, „даглядаць, дбаць”, „выхоўваць, гадаваць, жывіць” Хавсіць — значыць, ахоўваючы, даваць ісьціцца ўласнай існасьці нечага. Адсюль і блр. выхоўваць (= рус. воспйтывать).
ступаць”. Хшра— гэта нейкая адкрытая прастора 21 як магчымасьць быць для мейсца, гэта „вызваленьне мейсцаў” 22. Ха>ра сама ёсьць нейкае апрычона падрыхтаванае вольнае мейсца, у гэтым сэньсе — „пустое мейсца” 23, бо „пустое” і азначае „расчышчанае ад нечага для нечага” 24, але гэтым самым і „ачышчанае ад нечага чужароднага” і гэтай расчысткай падрыхтаванае для ўваладараньня свайго, суроднага, самому мейсцу адпаведнага. Таму %ыра для грэкаўзусім не абыякавая ў дачыненьні да таго, ч ы я яна, для каго
21 Сярод імаверна рэканструяваных значэньняў і.-э. * ster-/*storнас найперш тут павінна зацікавіць значэньне „стлаць, расьцілаць” (Фасмер М. Этнмологнческнй словарь русского языка. В 4-х т. Т. 3. (МузаСят). М., 1987. С. 379, 380-381, 768). У найбольш дыягнастычных выпадках ужываньня дэрыватаў гэтага кораню ў індаэўрапейскіх мовах гаворка, як правіла, ідзе пра падрыхтоўку мейсца: або для супачыну (сыіяліць пасьцель), або дая нейкага рытуальнага дзеяньня (напрыклад, засьцілаць стол саломай і паверх яе абрусом на Куцьцю; лац. lectistemium „боскістол”, „свайго роду ахвярапрыношаньне, прыякім выявы багоў папарна расстаўляліся на падушках ложкаў (lecti) перад накрыцьцём стала (у хрысьціянскую эпоху—памінальны стол, памінкі)” (Топоров В.Н. Об нранском элементе в русской духовной культуре // Славянскяй н балканскнй фольклор. Реконструкцня древней славянской духовной культуры: нсточннкн н методы. М., 1989. С. 42); у індаіранскіх мовах *star— гэтаўжо тэхнічнытэрмін рытуальнай практыкі, „як правіла, ён стаў азначаць расьціланьне ахвярнай саломы або посьцілкі, падушкі зь яе, што значыла пачатак рытуалу” (Тамсама. С. 41)). Адсюль — ст.-слав. страна <*stoma „%ыра, краіна”. Апошняе слова ў беларускай літаратурнай мове — адно ў складзе сынтагмаў: родная старонка, чужая старонка і да г.п., бо старонка заўсёды с в а я для кагосьці.
22 Хайдеггер М. Нскусство н пространство / / Самосознанне европей-
пейской культуры в современном обіцестве. М., 1991. С. 97.
23 Бородай Т. Ю. Семантнка слова chora у Платона // Разыскання (Dzetemata). М., 1984. С. 62.
24 І.-э. *рей„рэзаць” (адкуль, у прыватнасьці блр. спускаць „сьпілоўваць (дрэвы)”, спуск „фуганак; гэблік” ды інш.) ужо вельмі рана разьвівае значэньне „чысьціць, расчышчаць”. Напрыклад, маем вэдыйскі рытуальны тэрмін pavaka „агонь”, „той, што ачышчае” Узгадайма ачышчальную функцыю агню навогул і гэную спэцыялізаваную, як расчыстка агнём ляда ў сыстэме агняна-падсечнага земляробства, напрыклад ваЎсходняй Эўропе.
яна с в а я. У такім выпадку грэкі разумеюць %wpa як „радзіму”, „маці”, „бацькаўшчыну” і нават як атрыманую багамі згодна з жэрабям сваю долю: „Як вядома, багі падзялілі міжсобку па жэрабю ўсе краіны зямлі... і кажны з багоў абмастачыўся ў сваёй краіне... а Гефэст і Атэна атрымалі сабе як лёс нашу краіну” (Плятон) 25.
Хгіра — ува ўсіх адносінах нейкая станоўчая пуста.
Але здараецца, што гэтая воласьць пазбаўляецца свайго, ёй суроднага, крэўнага. Яна „сірацее” і лёгка становіцца здабычай таго, што ёй прынцыпова і па прыродзе чужое. Гэтым самым —пазбаўленасьцю свайго і ўваладараньнем чужога, іншага — у прастору ўкараняецца безгранічнасьць і пасяляецца зло як нешта несувымернае самой прасторы, бо ўсё, што якімсьці чынам спрычынена анямераі, бязьмернасьці (тд aperpov), тое неўнікова спрычынена да зла26. Вельмі красамоўна пра гэта выказваецца Плятон у сваёй „Палітэі”.
Ён, у прыватнасьці, зазначае, што калі зь нейкіх прычынаў ад воласьці (/ыра} філязофіі адпадаюць тыя, каму па прыродзе наканавана займацца ёю, то яна „застаецца асамотненай і незавершанай... Гэтым часам іншыя нягодныя людзі, бачучы, што філязофія пазбаўленая суродных ёй людзей і рупліўцаў, падступаюцца да яе. I акрываюць яе ганьбаю... Бо іншыя мізэрныя людзі ледзь пабачаць, што воласьць гэтая апусьцела, а пры гэтым поўная прыгожых імёнаў і гучных тытулаў, адразу ж нібы злодзеі, што ўцяклі з астрогу ў сьвяцілішча, хуценька імчаць прэч ад свайго рамяства дафілязофіі...” 27.
Тут Плятонам ажыўляецца і эксплюатуецца адно вельмі старое ўяўленьне пратое, што ўсякае існае мае абавязкова нейкую суродную ягонае якасьці сваю мяйсцов а с ь ц ь і, узаемна, у с я к а е мейсца ісьціць істоту суроднага яму існага. Што да
25 Бородай Т. Ю. Семантнка слова chora у Платона. С. 64.
26 Лосев А. Ф. Нсторняантнчнойэстетмкн. Поздннй эллнннзм. М., 1980. С. 649.
2' Плятон. Выбраныя дыялёгі. Політэя / Перакл. Я.Пятроўскага. Гэйнсвільд (Флярыда), 1981. С. 230-232. Пераклад Я.Пятроўскага мы падаем тут у сваёй рэдакцыі.
спэцыфікі мітычнай прасторы, то карэлятыўнасьць істоты, існасьці рэчы і яе прасторавага становішча была ў сваім часе адзначана Э.Касырэрам 28. А Арыстотэль без усялякіх сумневаў паклаў гэтую, відочную для ўсякага (грэка), уласьцівасьць існага ў падмурак сваёй тэорыі руху целаў. Ужо ў дачыненьні да простых фізычных целаў ён сьцвярджаў: .перасоўваньне простых фізычных целаў, напрыклад, агню, зямлі і падобных да іх, паказваюць ня толькі, што мейсца ёсьць нешта, але гэтаксама што яно мае нейкую сілу. Бо кажнае (з гэтых целаў), калі яму не перашкаджаць, накіроўваецца да свайго ўласнагамейсца...” (Arist. Phys. IV, 208b 10-15).
Toe, што мейсцы маюць, паводле слоў Арыстотэля, нейкую сваю сілу і, як мейсцы пэўнай прасторы, зьвязаныя зь існасьцю пэўнай воласьці існага, выяўляецца і ў нетрывіяльных суадносінах мейсца і імя ўласнага. У індаэўрапейскіх культурах само слова імя — і.-э. *п-теп утвараецца на базе элемэнту прасторавага дэйксысу 1, згодна з найбольш імавернай этымалягічнай вэрсіяй, азначае „унутранае”, „што непасрэдна датычыць існасьці носьбіта пэўнага імя”. У чыстым сваім значэньні „унутранага” імя азначае нешта, у неазьнешненасьці спахоўнатрывалае і нейкім чынам скарэляванае зь існасьцю існага, носьбіта імя.