Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі
Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
3 анталягічнага гледзішча культуру можна разумець як аб’ектывацыю КС, як яе ўвасобленасьць у тых або іншых
структурах рэчаіснасьці (прадметах, паводзінах, учынках, у адмысловых прадметных структурах — знакавых сыстэмах).
У сваім часе менавіта выяўленьне адмысловай сувязі КС з культурай дало моцны штуршок да выкарыстаньня структуральных і сэміятычных мэтадаў (апрабаваных у культуралёгіі і лінгвістыцы) пры аналізе КС-праблематыкі. Першыя несумненныя посьпехі на гэтым шляху былі дасягнутыя пры спробах рэканструкцыі архаічнай / традыцыйнай калектыўнай сьвядомасьці на матар’ялах міту і фальклёру. Пры гэтым вельмі прадуктыўным сталася выкарыстаньне пэўных уяўленьняў і ідэяў, што былі „запазычаныя” з тэорыі сыстэмаў, тэорыі мадэляў і кібэрнэтыкі. Асаблівага размаху такія дасьледаваньні сталі набываць пачынаючы з 60-х гадоў, ва Ўсходняй Эўропе — пераважна ў сувязі зь дзейнасьцю Летніх школаўТартускага ўнівэрсытэта па сэміятычнаму вывучэньню другасных мадэлюючых знакавых сыстэмаў(Ю.М.Аотман, Б.А.Усьпенскі, Вяч.Ус.Іванаў, Ул. М.Тапароў, Т.Ул.Цыўян ды інш.).
Цэнтральным паняцьцем у новым падыходзе стала паняцьце мадэлі, разуметай у кібэрнэтычным сэньсе, і, у прыватнасьці, паняцьце мадэлі сьвету (МС).
Другая палова XX ст. навогул адзначылася шырокім выкарыстаньнем сэміятычных і кібэрнэтычных мэтадаўу розных аддзелах сучаснай гуманітарыстыкі. Асаблівае значэньне новыя мэтады набылі ўлінгвістыцы, кагніталёгіі, культуралёгіі. Натуральным вынікам гэтага сталася далейшае паглыбленьне і распрацоўка паняцьця карціны сьвету. Адначасна выявілася, што ў васадах сэміётыкі культуры ўся КС-праблематыка набывае новыя вымярэньні і асаблівасьці, што не маглі ў поўнай меры стаць спакмянём стандартнай мэтатэарэтычнай рэфлексіі.
Па сутнасьці ў гэтым часе канчаткова складваецца адмысловая навуковая парадыгма, у тэарэтычны падмурак якой была пакладзена агульная тэорыя знакавых сыстэмаў утойабоіншайяеадмене. Навідавочнырост папулярнасьці новай парадыгмы істотна паўплывала, па-першае, тое, што на гэтым шляху адтулялася спакусьлівая пэрспэктыва апісаньня ў вадносна аднародаых тэрмінах фэномэнаў, што пры „стандартных” падыходах апісваліся збыт незалежна
адзін ад аднаго, як, у прыватнасьці, працэсы спазнаньня і культура, а, па-другое, яўныя посьпехі новых падыходаў пры спробах рэканструкцыі архаічнай калектыўнай сьвядомасьці на матар’ялах міту і фальклору17. Посьпехі рэканструктыўных сэміятычных мэтадаў, безумоўна, не павінны пераацэньвацца, але багата ў якіх стасунках ім і сёньня няма колькі-колечы паважнай альтэрнатывы.
У кагнітыўных навуках уплыў новай парадыгмы праявіўся ўтым, што, з аднаго боку, стала магчыма апісваць багата якія кагнітыўныя структуры ў сэміятычных тэрмінах, напрыклад, разумець мысьленьне як адмысловую здольнасьць да апэраваньня з разнастайнымі знакавымі комплексамі, а, з другога боку, эўрыстычным аказалася разуменьне саміх знакавых сыстэмаў як спэцыфічных кагнітыўных структураў. У сваю чаргу, гэта дало магчымасьць перавесьці дыскусіі па такіх клясычных праблемах, як „мова і мысьленьне” і „мысьленьне і культура”, у больш канструктыўнае рэчышча, паколькі вынікі розных падыходаў да гэтых праблемаў можна было зрабіць, прынамсі, супастаўляльнымі на груньце адносна аднароднага канцэптуальнага базысу.
Але ці не найбольшае значэньне мела фармаваньне ў васадах сэміятычнай парадыгмы адмысловага накірунку дасьледаваньняў, які атрымаў назву „сэміётыка культуры”. У гэтым падыходзе культура стала разглядацца як складаная дынамічная сыстэма сэміятычнага тыпу. Пры гэтым пастулявалася абавязковая ўнутраная неаднароднасьць культуры, якая зьяўляецца вынікам таго, што рэальна культура існуе як складаная „супэрсыстэма” розных знакавых сыстэмаў больш „нізкага” ўзроўню — першасных (такіх, як, напрыклад, натуральная чалавечая мова) і другасных (такіх, як міт, рэлігія, фальклёр, літаратура, жывапіс, навука і г.д.). Гэтая ўнутраная неаднароднасьць культуры і гетэрастадыяльнасьць яе складовых частак разглядаюцца як галоўны гарантяе ўстойлівасьці і дынамізму (разьвіцьця).
17 Постовалова В.й. С. 14, 15.
Найбольш пасьлядоўна такі падыход да культуры быў разьвіты ў шматлікіх працах Ю.М.Лотмана 18 і ў цэлай сэрыі публікацыяў матар’ялаў летніх школаў па сэміётыцы культуры, што рэгулярна праводзіліся ў Тартускім унівэрсытэце 19. Сэміятычныпадыходдафэномэнаўкультуры даў магчымасьць разумець яе як адмысловую няспадчынную (негенэтычную) памяць чалавечых калектываў, сваеасаблівае сховішча сацыялізаванага досьведу ўсіх папярэдніх пакаленьняў, што на свой лад удзельнічае ў структурным афармленьні навакольнага сьвету. Гэта значыць, што, прынамсі, у гэтым стасунку культура можа разглядацца як сваеасаблівая надіндывідуальная кагнітыўная структура, якая можа апісвацца ў тэрмінах структураў і мэханізмаў захоўваньня, трансьляцыі і „вытворчасьці” ведаў. Запрыклад рэалізацыі падобнага падыхо ду можна прывесьці канцэпцыю М.К.Пятрова20.
У сваю чаргу, асэнсаваныя ў межах сэміётыкі культуры кагнітыўныя аспэкты культуры становяцца натуральным падмуркам для зьмястоўнай інтэрпрэтацыі праблемы „культура і мысьленьне” ў тэрмінах узаемадзеяньня рознапарадковых кагнітыўных структураў. Адпаведна актуалізуецца і тое праблемнае кола, якое можа быць абазначана як „культуралёгія спазнаньня” або, у крыху больш спэцыяльным сэньсе, як „кагнітыўная культуралёгія”.
Выключнай важнасьці высновай, зробленай у васадах сэміятычнай парадыгмы, зьявілася разуменьне таго, што розныя сэміятычныя сыстэмы па рознаму мадэлююць знадворкавы сьвет21. He адлюстроўваюць, як сьцьвярджалася крытыкамі канцэпцый „лінгвістычнай карціны (мадэлі) сьве-
18 ЛотманЮ.М.Дннамнческнемеханнзмысемнотнческнхснстем // Матерналы Всесоюзного снмпознума по вторнчным моделнруюнцім снстемам. 1(5). Тарту, 1974. С. 76-81; Лотман Ю.М. Культура как коллектавный ннтеллект н проблемы нскусственного разума (предварнтельная публнкацня). М., 1977.
19 йз работмосковского семнотнческого круга. М., 1997.
20 Петров М.К. Язык, знак, культура. М., 1991.
21 Постовалова В.І4. С. 15; Залнзняк А.А., йванов Вяч.Вс., Топоров В.Н. О возможностн структурно-тштологнческого нзучення некоторых моделнруюіцнхсемнотнческмхснстем / / Структурно-тяпологнческне нсследовання. М., 1962. С. 134.
ту” 22, а менавіта мадэлююцьутым сэньсе, як гэтае паняцьце выкарыстоўваеццаўгнасэалёгіі, лёгіцы, кібэрнэтыцы, сэміётыцы, матэматыцы, тэорыі інфармацыі і г.д.
Пры гэтым розныя знакавыя сыстэмы валодаюць рознымі мадэлюючымі магчымасьцямі. Вынікам разнастайных мадэльных кагнітыўных працэсаў, што працякаюць у самых нетрах культуры, аказваецца фармаваньне пэўнага мноства мадэляўсьвету або яго фрагмэнтаў. Нятоеснасьць гэтых знакавых мадэляў, якая зьяўляецца вынікам прынцыповай нятоеснасьці структураў розных знакавых сыстэмаў культуры, забясьпечвае належную рознааспэктавасьць бачаньня навакольнага сьвету, стварае сваеасаблівы „стэрэаскапічны” эфэкт, якім кампэнсуеццанепазьбежная непаўнатанаяўнай у дадзены момант інфармацыі адносна сытуацыяў, у якіх чалавеку штомамэнтна даводзіцца арыентавацца, прымаць рашэньні, выбіраць стратэгіі паводзінаў. Адзначаная паліглятычная структура зьяўляейра адным з тонкіх іэфэктыўных адаптацыйных м э ханізмаў культуры.
Вынікі рознакодавага мадэляваньня фрагмэнтаў рэчаіснасьці могуць сынтэзавацца ў нейкіх адменах агульнай мадэлі сьвету (МС) дадзенай культуры.
Дваістая існасьць сэміятычнага знака — з аднаго боку, знак азначае нейкі элемэнт (фрагмэнт) рэчаіснасьці, а з другога боку, ён выражае пэўны сэнсавы зьмест — прадвызначае і дваістае функцыянаваньне мадэляў сьвету. 3 аднаго боку, МС мадэлюе знадворкавы сьвет разнастайнымі сэміятычнымі сродкамі, а з другога боку, МС аказваецца сэміятычным увасабленьнем, сэміятычным выразам карціны сьветукультуры.
Такім чынам, МС можа разумецца як адмысловае спалучэньне розных сэміятычных увасабленьняў фрагмэнтаў КС, якія (прынамсі, генэтычна) зьяўляюцца вынікам першаснай апрацоўкі інфармацыі ў сыстэме чалавек — сьвет (навакольнае асяродзьдзе). МС паўстае ў выніку дзеяньня нелінейных мэханізмаў перакадзіроўкі гэтай першаснай інфармацыі23.
22 Колшанскнй Г.В. Обгектнвная картнна мнра в познаннн н языке. М., 1990. С. 20-27.
23 Топоров В.Н. Модель мнра; Цнвьян Т.В. Лннгвнстнческне основы балканской моделм мнра. М., 1990. С. 5.
3 розных прычынаў найлепш дасьледаванай на сёньняшні момант сталася так званая мітапаэтычная або архетыпічная мадэль сьвету. Менавіта аналіз гэтай адмены МС дазволіў дасьледнікам выявіць і апісаць найбольш поўныя парамэтрычныя наборы і клясыфікацыйныя схемы, уласьцівыя ўтой ці іншай ступені любым МС. Мітапаэтычная МС аказваецца максымальнай рэалізацыяй усіх магчымасьцяў мадэлюючых сэміятычных сыстэмаў падобна да таго, як паэтычная мова, згодна з назіраньнямі Э.Косэрыў24, ёсьць рэалізацыя ўсіх моўных магчымасьцяў. Усе іншыя мадэлі сьвету могуць разглядацца як спэцыялізаваныя рэдукаваныя адмены мітапаэтычнай МС.
Будучы сэміятычным увасабленьнем карціны сьвету (або фрагмэнту КС) пэўнай культуры, сама МС рэалізуецца ў сыстэме сваіхпарамэтрычньіхрэпрэзэнтацыяў. У сучаснай сэміётыцы культуры вылучаецца шэсьць падставовых парамэтраў мадэлі сьвету: 1) прасторава-часавы; 2) прычынны; 3) колькасны; 4) сэмантычны (або якасны); 5) этычны (аксыялягічны); 6) пэрсанажны 25. Як вынік мэтамадэльный рэфлексіі вылучаныя парамэтры МС належаць, відавочна, мэтамадэлі МС, рэалізаванай у тэрмінах сэміятычнага мэтаапісаньня мадэляў сьвету розных кулыураў, і ў гэтым сэньсе яны маюць унівэрсальны характар. Аднак самыя па сабе яны нічога не гавораць пра тое, як у той ці іншай культуры зьдзяйсьняецца структураваньне „жыцьцёвага сьвету” паводле гэтых падставовых парамэтраў.
Апошняя акалічнасьць мае істотнае значэньне ня толькі для тыпалёгіі культураў, дзе парамэтрычныя рэпрэзэнтацыі МС зьяўляюцца базыснымі для вылучэньня адпаведных таксанамічных шэрагаў. Асаблівае значэньне яна набывае ў васадах культуралёгіі спазнаньня. Справа тут у тым, што менавіта парамэтрычныя рэпрэзэнтацыі МС культуры ўтвараюць падмурак так званых „мэтафізычных прэсупазыцыяў”, г.зн. найбольш агульных дапушчэньняў адносна структуры сьвету ў цэлым, якія невыдаляльна прысутнічаюць у любой тэорыі і, навогул, улюбой спазнавальніцкай парадыгме.