Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі
Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
Мадэль другая:
Беларусь паміж Поўднем і Поўначчу
Таму слоў колькі трэба сказаць і пра гэтую другую мадэль. Тое, што яна больш рэалістычная ў тым сэнсе, што найлепей адпавядае мэтапалітычным рэаліям, было ўжо сказана
вышэй. Пакажам на колькіх прыкладах, што гэтая мадэль дзейсная зараз і ў асадах актуальных палітычных, культуралягічных і г.д. тэорыяў.
Найперш тут можна прыгадаць, што дыхатамія ПоўначПоўдзень нагэтулькі ж актыўна выкарыстоўваецца ў сучаснай паліталёгіі, як і дыхатамія Захад-Усход. Тут яна ўяўляецца гэткімі парамі апазыцыяў, як Багацьце/Беднасьць, Разьвітасьць/Адсталасьць і да г.п. Аднак можна заўважыць, што самой мандыялісцкай устаноўцы, якая маніцца эксплюатаваць гэтыя апазыцыі, зыходная дыхатамія застаецца цалкам ірэлевантнай. Таму назіраецца пэўная неахвота да яе ўжываньня ў асадах сучаснага палітычнага дыскурсу і настойлівая рэкляма актыўных захадаў таго, што тут маюць наўвеце пад „Поўначчу”, для скарачэньня адрыву разьвітых краінаў ад тых, што разьвіваюцца, а насамрэч тых, што ўжо сталіся ўцягнутымі ў мандыялісцкі праект сусьветнай гісторыі. Такім чынам, робіцца яўная спроба стварыць уражаньне гарызанталізацыі вэртыкальнай палярнай восі Поўнач-Поўдзень на карысьць штучна стваранай вэртыкальнасьці ці вэртыкалізаванасьці восі Захад-Усход.
Апазьіцыя Поўнач-Поўдзень актуальная й для багата якіх навуковых і культурных плыняў і накірункаў у Эўропе. Так, кантравэрза Поўнач-Поўдзень або Захад-Усход ляжыць у падваліне разыходжаньняўу сучаснай індаэўрапеістыцы. Тут, напрыклад, з аднаго боку, мы мае тэорыю Порцыга, які клясыфікаваў індаэўрапейскія дыялекты на заходнія, усходнія і цэнтральныя, а, з другога боку, тэорьію Геаргіева з клясыфікацыяй індаэўрапейскіх моваў на паўночныя (балцкія, германскія і славянскія), паўднёвыя і цэнтральныя. Тая самая кантравэрза ў апошнія дзесяцігодзьдзі выявілася і ў клясычнай праблеме „прарадзімы індаэўрапейцаў”. 3 аднаго боку тут — вядомая тэорыя „арктыч най”, паўночнай прарадзімы, а з другога — тэорыя ПярэднеАзыйскай прарадзімы Гамкрэлідзэ-Іванава.
У міграцыянісцкай адмене тэорыяў беларускага этнагенэзу мы маем дзьве мадэлі славянскай калянізацыі тэрыторыі Беларусі, спрадвеку заселенай мяйсцовымі балтамі. 1 тут з аднаго боку — калянізацыя з Поўначы (Сядоў) або з Поўдня (Трацьцякоў), з другогабоку — з Захаду (Перхаўка і інш.) або Ўсходу (Трубачоў).
Вядомаму падзелу славянскага этнамоўнага масыву на заходніх, усходніх і паўднёвых славян супрацьпастаўляецца па шэрагу яскравьіх ізаглёсаў адвечны падзел на паўночную і паўднёвую зоны.
У эўрапейскім традыцыяналізьме апазыцыя Поўнач-Поўдзень разглядаецца як фундамэнтальная, прымардыяльная, тады як апазыцыя Захад-Усход мае другаснае, вытворнае ад першай паходжаньне. Пры гэтым, Поўнач разглядаецца як „чыстая”, „незьмяшаная”, а Поўдзень — як рэалізацыя прынцыпу зьмешваньня ўсяго і ўсякага. Поўнач — воласьць Быцьця, гэта сама поўня Быцьця. Поўдзень — воласьць Нішто ў сэньсе плятонаўскага цт] ov, чыстае множнасьці й несаматоеснасьці' і г.д. і г.д. ...
Прыклады можна было 6 доўжыць, але для высновы пра тое, што ў падваліне самой разгляданай кантравэрзы ляжаць нейкія мэтатэарэтычныя падставы, укарэненыя ў структурах прадразуменьня, дарэфлексыўныя ўстаноўкі як вынік пэўнай анталягічнай укарэненасьці, іх, відаць, дастаткова. Яшчэ раз толькі падкрэсьлім, што там і тады, дзе й калі пад увагу бярэцца й павінен брацца прасторавы чыньнік (культуралёгія, этнагенэтыка, лінгвагеаграфія і г.д.), ад ньютаніянскай абсалютна аднароднай і ізатропнай прасторы не застаецца й сьлядоў, прастора „жыцьцёвага сьвету” („жыцьцёвых сьветаў”) адразу ж расслойваецца і выяўляе ўласьцівы ёй сэнсавы зарад. Тэорыі толькі фіксуюць гэтую акалічнасьць і выкарыстоўваюць у якасьці свайго эўрыстычнага клясыфікацыйнага прьінцыпу.
Але калі й не ўваходзіць у больш дэталёвае абмеркаваньне закранутых тут пытаньняў, а таксама цэлай гаймы тых, што засталіся па-за асадамі гэтых зацемак, зразумела, што ўжо адна толькі ўстаноўка і нутраная гатоўнасьць, матываваная анталягічнай і генэтычнай укарэненасьцю нашай культуры ў прасторы культураў паўночнага кола, да развароту галоўнай мэтапалітычнай восі на 90° багата што зьмяняе ўжо ў аранжыроўцы нават наяўнага гістарычнага матар’ялу, у яго інтэрпрэтацыі, схіляе да пастаноўкі новых пытаньняў, навогул правакуе радыкальную дэструкцыю беларускай (ды эўрапейскай таксама) гісторыі. Ці малыя тут і геапалітычныя наступствы. Натуральная арыентацыя Беларусі на Цыркумбалтыцкі рэгіён ёсьць адзінай аўтэнтычнай альтэрнатывай і маастрэхцкаму сцэнару эўрапейскай інтэграцыі (які, як вядома, падтрымлі-
ваецца далёка ня ўсімі эўрапейцамі), і рэінтэгратыўным посілкам мандыял-эўразыйцам, і — зразумелая рэч — Новаму сусьветнаму парадку мандыял-атлянтыстаў. Але багата што з гэтага кола пытаньняў патрабуе адмысловага, больш разгорнутага абмеркаваньня, чаму будуць прысьвечаныя іншыя публікацыі.
Навуковае выданьне
Сяргей Санько
Штудьгі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі
Каардынатар сэрыі Бабкоу І.
Мастацкі і тахнічны рэдактар Фядорчанка А.
Падпісанаўдрук25.07.98 г.
Фармат 84x108/32. Папера афсэтная N 1. Гарнітура „Букмэн”.
Ум.-в.а. 8,26. Ул.-в.а. 9,18. Наклад: 500 ас.
Беларускі гуманітарна-адукацыйны кулыурны цэнтар (па замове ЭўроФоруму)
Ліцэнзія Ns 209 ад 11.02.98 г.
220050, 8. Менск, в. Кірава, 21
Аддрукавана на ксераксе фірмы 'Тайон"
... Менавіта ў эпохі разломаў” культурная тыпалёгія становіцца, гэтак бы мовіць, справай жывой практыкі, а культуры параўноўваюцца ўжо не па прыхамаці дасьледніка, а самым жыцьцём, і параўноўваюцца, трэба прызнаць, „не на жыцьцё, а на сьмерць”. У гэткія эпохі сама экзыстэнцыйная сур’ёзнасьць сытуацыі вылучае і вэрыфікуе рэлевантныя падставы параўнаньня, у якіх, як у фокусе, канцэнтруецца сутнасьць тае або іншае культуры, яе сэнсавае ядро, яе, калі ўскарыстацца сучаснай папулярнай тэрміналёгіяй, „ідэя”.
СЯРГЕЙ САНЬКО