Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Так, ідэя актуальнай бясконцасьці ня проста супярэчыла „мудрасьці гэтага сьвету”, г.зн. антычнай клясычнай філязофіі і яе галоўным аўтарытэтам Плятону і Арыстотэлю, асабліва апошняму, але супярэчыла яна й звычайнай гутарковай практыцы ўсіх, хто атрымаўадукацыю на грэцкай мове. Рэч у тым, што ўяўленьне пра бясконцасьць як чыстую патэнцыйнасьць 71 карэніцца ў сэмантыцы адпаведнага грэцкага слова aneipov, якое ўваходзіць у сэмантычнае поле дзеяслова ^рДа'праходзіць, пераходзіць што або праз што, пераяжджаць, пераплываць’. Адпаведна ўяўленьне пра бясконцае не магло не выклікаць канатацыяў „нечага, што ня можа быць пройдзена”. Так і вызначае яе Арыстотэль: „Безгранічнае — гэта або тое, што немаг-
71 Арнстотель. Сочннення в четырех томах. Т. 1. С. 242.
чыма прайсьці да рэшты, таму што яно па прыродзе сваёй ня можа быць пройдзена (падобна да таго, як голас нябачны), або тое, праходжаньне чаго ня можа або ледзь можа быць завершана, або тое, што па прыродзе хаця й дапускае праходжаньне або мусіць мець граніцу, але на самой справе яе ня мае”72. У гэтым сэньсе для грэцкага вуха выразы накшталт „актуальная бясконцасьць” (= актуальная патэнцыйнасьць) маюць прыкладна той жа сэнс, што і выразы „чуты выгляд” або „ўбачаны голас”. Зрэшты, гэта было відавочна яшчэ першым хрысьціянскім тэолягам. Так, александрыйскі тэоляг Арыген, які атрымаў добрую клясычную адукацыю, проста вымушаны быў сьцьвярджаць:
Трэбасказаць, ібоскаямагутнасьць абмежаваная, іпад выглядам праслаўленьня бога ня трэба абвяргаць абмежаванасьць (яго) магутнасьці. Насамрэч, калі б боская магутнасьць была бязьмежнаю, то яна б па неабходнасьці ня ведала б саму сябе, бо тое, што па прыродзе бязьмежнае — неспазнаванае” 73. Як вядома, вучэньне Арыгена было асуджана як герась, што і ня дзіўна — нагэтулькі яно яшчэ антычнае ў сваёй аснове74.
Каб магло ўсталявацца і замацавацца новае ўяўленьне пра актуальную бясконцасьць, павінна было нешта адбыцца з самой мовай. І, відаць, сапраўды адбывалася. Як вядома, у кантактных зонах, а ў гэты час вялікай кантактнай зонай сталася ўся айкумэна, адбываюода інтэнсыўныя працэсы моўнай інтэрфэрэнцыі, якія, як вынік, узмацняюць адныя рысы кантактуючьіхмоваўізусім зьнішчаюць іншыя. Узмацняецца, як правіла, тое, што ў той або іншай ступені ўласьціва некалькім мовам, і, наадварот, падаўляеццаўсё спэцыфічнае, адметнае. Звычайна вынікам моўнай інтэрфэрэнцыі аказваецца значнае спрашчэньне і сынтаксычных, і сэмантычных структураў мовы. Тое ж, што не паддатнае не-
72 Арнстотель. Сочннення в четырех томах. Т. 1. С. 291.
73 Цыт па: Гайденко П.П. Поннманне бытня в антнчной н средневековой фнлософнн // Антнчность как тап культуры. М., 1988. С. 295.
74 Так, яшчэ і ў V ст.н.э. кіпрскі біскуп Фэадарэт разважае аб герасях як аб здрадніцкай „душэўнай загане грэцкагапаходжаньня”: Донмнн А. У нстоков хрнстаанства (от зарождення до Юстнннана). М., 1989. С. 132.
пасрэднаму выцясьненьню, пераасэнсоўваецца і асымілюецца новымі лінгваструктурамі. Як правіла, гэта — лёс усіх культурна насычаных слоў 75.
Другая праблема, зьвязаная з уяўленьнямі пра актуальную бясконцасьць, вынікала з таго, што традыцыйнае мысьленьне ўспрымала бясконцасьць як азнаку матэрыі, таго, што хаця й ня несла звычайна скрай нэгатыўных каштоўнасных канатацыяў, тым ня менш, яўна займала ў гіерархіі існага ніжэйшыя прыступкі, будучы ледзь адрознай ад чыстага небыцьця. Гэтае падабенстваўзмацнялася тэзысам прабезгранічную ўсемагутнасьць бога, пра яго omnipotentia, што цалкам адпавядала антычным уяўленьням пра матэрыю як чыстую патэнцыйнасьць. На тое, што гэткая праблема сапраўды існавала, могуць паказваць, напрыклад, гнастьічныя інтэрпрэтацыі біблейскага міту пра стварэньне сьвету зь нічога. Так, гностыкі (як нехрысьціяне, так іхрысьціяне) вельмі рана ўгледзелі ў старазапаветным Творцы ўзурпатара, які сказіў задумы сапраўды добрага абсалютнага бога і стварыў гэты „злы” сьвет, як праяву сваёй „злой” волі 76. Яго часта й атаесамлялі зь біблейскім д’яблам. Няма сумневаў, што гностыкі перакідвалі просты сэнсавы масток паміж ідэяй бясконцага бога і ідэяй матэрыі. Самі яны стараліся адмежавацца ад гэткага комплексу паглядаў.
Было адзіна магчымае выйсьце — рэінтэрпрэтацыя паняцьця бясконцасьці. Ад антычнага яе разуменьня як таго, па-за чым заўсёды можа быць нешта іншае, трэба было прыйсьці да разуменьня яе як таго, па-зачым ужо нічога ня можа быць, г.зн. да разуменьня яе як скрайняй анталягічнай граніцы. Яна ёсьць уся, адным разам і цалкам. І таму яна цалкам трансцэндэнтная, што нішто існае ня можа параўнацца зь ёй ні дасканаласьцю, ні быцьцём.
75 У прыватнасьці, гэта здарылася з балта-славянскім паняцьцем „сьвятасьці” пасьля хрысьціянізацыі Ўсходняй Эўропы, гл.: Топоров В.Н. Язык н культура: об одном слове-снмволе (к 1000-летню хрнстаанства на Русн н 600-летню его в Лнтве) // Балто-славянскне нсследовання. 1986. М., 1988.
76 Хосроев А.Л. Александрнйское хрнстнанство по данным текстов нз Наг Хаммадн (II, 7; VI, 3; VII, 4; IX, 3). С. 163-164;; Донннн А. У нстоков хрнстнанства (от зарождення до Юстнннана). М., 1989. С. 133; Свенцнцкая НС. Раннее хрнстнанство: страннцы нсторнн. М., 1987. С. 267.
Першы „прарыў* тут быў зроблены, відаць, славутым Філянам Александрыйскім 77, які паспрабаў прымірыць гэткім чынам сваю юдзейскую душу з сваім ужо элінскім розумам, іначай кажучы, злучыць Сьвятое Пісаньне з Плятонам і грэцкай мудрасьцю. Падобна, што ён першы меншбольш удала спалучыў паняцьце бясконцага з паняцьцем граніцы78 і зрабіў, такім чынам, бясконцае мерай усяго канечнага — ну зусім на манэр сучаснай матэматыкі. Тое, што пераз паўтара тысячагодзьдзя зрабіў Мікалай Кузанскі, сапраўды выглядае тут як зварот да вытокаў і прадвесьце ня толькі Рэнэсансу, але й Рэфармацыі.
Для традыцыйнага ж мысьленьня думка, што безгранічнае абсалютна тоеснае граніцы, была раўназначнай атаесамленьню быцьця й небыцьця, ісьціны і ілжы і г.д. Гэта было ўсё роўна, што казаць пра „цемру сьвятла” або „зьзяньне цемры” 79. Але гэткае алягічнае насамрэч было пакладзена ў падваліну хрысьціянскай анталёгіі і, калі можна тут пра гэта казаць, гнасэалёгіі. А тэзыс пра неспазнаванасьць вышэйшага абсалюту, які толькі з сваёй мілоты перазь сьвятое шчыраваньне адкрывае абраным ісьціну на тую меру, якую ён сам захоча, стаў агульным мейсцам у працах тэолягаў. І ў тыя часы тэзыс Тэртуліана: „Веру, бо гэта абсурдна”, меў вельмі глыбокі сэнс, адлюстроўваючы зусім не ілюзорныя культурныя рэаліі.
Канец эпохі элінізму не прынёс ні грамадзкага спакою, ні яснасьці ў дактрынальных пытаньнях. Надта супярэчлівыя і варожыя былі падваліны, на якіх нараджаўся новы сьветагляд. Таму пераход да раньняга Сярэднявечча азначыўся барацьбой з шматлікімі герасямі: арыянствам, нэстарыянствам, манафісыцтвам і інш. Патрэбны быўяшчэ
77 А.Кайрэ наўпросттуткажа пра „інфінітызацыю бога”Філянам: Койре А. Очеркн нсторнн фндософской мыслн. О влняннн фнлософскнх концепцнй на развнтне научныхтеорнй. С. 75.
78 ЛосевА.Ф. Нсторняантнчнойэстетакя. Поздннйэллнннзм. М., 1980. С. 98-99.
79 Тут дарэчы ўзгадаць і перасьцярогу Пармэніда адноснатых „двухгаловых”, для якіх „ёсьць" і „ня ёсьць” — адно і тое ж. Насамрэч, тут мы ўвесь час нібы бачым „дзьве галавы”: адну — „элінскую”, а другую — „юдзейскую”.
адзін кампраміс з антычнасьцю, якая ўжо незваротна адыходзіла.
Але падкрэсьлім яшчэ раз, што ідэя трансцэндэнтнага бясконцага бога была акурат тою „стрэльбаю”, якая, будучы павешанай на „сцэне гісторыі” ўжо ў I ст.н.э., змагла стрэліць па-сапраўднаму ажно пераз паўтары тысячы год. 1 калі правамоцна ставіць пытаньне пра спрычыненасьць культуры Сярэднявечча да станаўленьня навуковай культуры Новага часу 80, то, на нашую думку, яшчэ больш правамоцна ставіць падобнае пытаньне ў дачыненьні да эліністычнай эпохі, асабліва да позьняга элінізму.
„Эскейпісцкая” ўстаноўка ў дачыненьні да „гэтага сьвету” паступова зьмякчаецца і саступае мейсца адноснаму прымірэньню зь неабходнасьцю лічыцца зь ім. Гэтая пераменатым больш набывала выразныя формы, чым убольш далёкую, неакрэсьленую пэрспэктыву адсоўваліся будучы „канец сьвету”, „другое прышэсьце Ўратавальніка” і „страшны суд”. Зьмена стаўленьня да сьвету адбывалася паралельна зь зьменай адносінаў да твораў паганскіх філёзафаўі з аддаленьнем ад пачатковай юда-хрысьціянскай „пупавіны” пачатковагахрысьціянства. Шмату чым гэта былі ўзаемаабумоўленыя працэсы. Так, у нэаплятонікаў і часткова ў гностыкаў была запазычана ідэя пра несубстанцыйнасьць зла. Гэта, у сваю чаргу, дало магчымасьць: 1) ад абсалютнай дабрыні бога высноўваць немагчымасьць стварэньня ім абсалютна „злога” сьвету; 2) прызнаць, што гэтая самая дабрыня магла ўлюбыя часы пераз боскае шчыраваньне адкрыцца, прынамсі, лепшым з паганскіх філёзафаў, нібы рыхтуючы чалавецтва да галоўнага чыну Шчыраваньня — увасабленьня бога ў Ісусе Хрысьце.
Кампраміс з „гэтым сьветам” быўнепазьбежны як умова выжываньня, і менавіта ён вянчае позьнюю антычнасьць і распачынае новую эпоху. Закладзеныя ў падмурку гэтага кампрамісудваістасьць, супярэчлівасьць, сумяшчэньне не-
80 Мудрагей Н.С. Средневековье н научная мысль // Вопросы фнлософпн. 1989. N 12. С. 16-26; Бояджнев Ц. Nature creatrix (Ндея прнроды в западноевропейской фнлософнн первой половнныХІІ века) / / Нсторнкофнлософскненсследовання. Ежегодннк. 1991. Мн., 1991. С. 47-72.
сумяшчальнагавызначаюць, па-сутнасьці, спэцыфікуўсяе сярэднявечнае мэнтальнасьці81. Адзіна магчымым сродкам хоць неяк утрымліваць гэтую ўнутраную расколатасьць ад поўнагараспадубыўалегарызм ісымбалізм, як адмысловая м энтальная ўстаноўка ў дачынен ьні да любых праяваў гэтага сьвету. Як дзейсны сродак сумяшчэньня несумяшчальнага ён быў апрабаваны яшчэ ў I ст.н.э. Філянам Александрыйскім у яго памкненьнях спалучыць у васадах адной дактрыны біблейскае шчыраваньне і антычную філязофію. Толькі перад сярэднявечным чалавекам задача стаяла значна больш складаная. Трэба было спалучаць не дактрыны п ераз узаемныя перавытлумачэньні абедзьвюх, а трэба было вучыцца жыць у сьвеце, які сам па сабе аніякай каштоўнасьці ня мае, у належныя часы будзе зьнішчаны, але, тым ня менш, ён ёсьць стварэньне добрага бога. Як стварэньне гэты сьвет павінен быць абсалютна адрозны адТворцы. На тэзысе абсалютнай адрознасьці Творцы ад стварэньня адмыслова настойвалі тэолягі, бачучы ў адваротным спакусу пантэізмам. І як стварэньне ён сам па сабе ня можа мець свайго ўласнага пазытыўнага значэньня. Затое як цэлае ён ёсьць сьведчаньне боскай усемагутнасьці. У ім самым і ў кожнай яго частцы нібы высьвечваецца слава і веліч яго стваральніка. Да таго ж скрайнім для хрысьціянскага Сярэднявечча выразам усякагасымбалізмуаказваўся міт праўвасабленьне Хрыста. Тэолягі нездарма рупліва ахоўвалі гэтае ўяўленьне адусіх спробаўяго не сымбалічнагаразуменьня, рэагуючы на гэткія спробы як на герэтычныя.