• Газеты, часопісы і г.д.
  • Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

    Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

    Сяргей Санько

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    56.07 МБ
    Падобная анталягічная схема была — з пэўнымі, натуральна, адменамі, ачасам і значнымі адяе адхіленьнямі — фундамэнтальнай для ўсёй старагрэцкай філязофіі 62. Яе, як тыпалягічную рысу гэтай філязофіі, адмыслова падкрэсьлівае П.П.Гайдэнка ў спэцыяльным параўнаўчым дасьледаваньні разуменьня сумоўваючы свой аналіз антычных канцэпцыяў „быцьця”, яна адзначае: „Такім чынам, у старагрэцкай філязофіі паняцьце быцьця, як і паняцьце дасканаласьці, зьвязана з прынцыпам граніцы, адзінага, непадзельнага; вызначэньне і форма — гэта
    60 Цыт. па: Лосев А.Ф. Нсторня антнчной эстетнкн. Поздннйэллнннзм. М., 1980. С. 388-389.
    61 Платон. Собранне сочнненяй в 4 т. Т. 3. С. 451.
    62 Бо „адхіленьні” нібы адштурхоўваліся ад гэтай схемы як ад нечага ўжо перадзададзенага, свайго роду „нормы”.
    ўмовы ўцямнасьці існага, яго спазнавальнасьці. Наадварот, безгранічнае, бязьмежнае ўсьведамляецца якхаос, недасканаласьць, нябыт”6Э.
    Мы яшчэ раз падкрэсьлім, што дадзеная анталёгія грунтуецца на гранічна відавочнай пасылцы — на абсалютнай спанявольнасьці і неабвержнасьці канстатацыі, што „быцьцё ёсьць”. Гэта той самы адзіны і безумоўны пункт, у якім само быцьцё, думка пра быцьцё, слова пра быцьцё і ісьціна быцьця непасрэдна супадаюць. Усё астатняе мае сапраўднасьць толькі на меру сваёй спрычыненасьці да гэтага гранічнага прынцыпу. Вось чаму па сапраўднаму можа спазнавацца толькі ўласна быцьцё і ўсё, што да яго спрычынена. Адсюль амаль агульная для ўсёй антычнасьці градацыя прыступак спазнаньня паводле ўвасобленай у іх меры ісьціны: да сфэры сапраўднага і трывалага быцьця маюць дачыненьне розум і разважлівасьць, да сфэры таго, што вечна становіцца і адкрываецца ў пачуцьцях, — вера і прымхі (дб^а)64. Адносна ж чыстага нябыту магчыма толькі поўнае няведаньне 65. Ясна, што гэткі спазнавальніцкі ідэал знаходзіцца ў вадпаведнасьці з агульнай анталягічнай схемай і ўтрымлівае тыя самыя каштоўнасныя канатацыі: веда, розум і разважлівасьць адназначна прыцягваюцца да полюсу дабра, а ніжэйшыя роды аказваюцца ў лепшым выпадку аксыялягічна не акрэсьленымі — яны могуць да пэўнай ступені несьці на сабе як вобліскі ісьціны, так і цені ілжы. Такім чынам, культурам падобнага тыпу ўласьцівы ўсьведамляны як каштоўнасьць інтэлектуалізм66.
    63 ГайденкоП.П. Поннманне бытня в антнчной мсредневековой фнлософнн // Антнчность кактнп культуры. М., 1988. С. 293, гл. таксама с. 284-294.
    м Платон. Собранне сочнненпй в 4 т. Т. 3. С. 292-294.
    65 Тамсама. С. 259.
    66 Яго паходжаньне ў сувязі з самым „духам” поліснага жыцьця абмяркоўвае, напрыклад, Ж.-П. Вэрнан: Вернан Ж.-П. Пронсхожденне древнегреческой мыслн. М,, 1988. Тое самае, відаць, справядліва і ў дачыненьні наогул да традыцыйных культураў эўрапейскіх народаў. Як прыклад можна прывесьці часта паўтараную ў багата якіх беларускіх песьнях формулу: „Золата мы прыдбаем, аксаміту мы прыкупім, а розуму ні ўцяць, ні ўзяць”, якая яўна задае „верхнюю плянку” аксыялягічнай шкалы.
    Будучы анталягічным падмуркам карціны сьвету старагрэцкай культуры, гэтая схема адыгрывала адмысловую нарматыўную ролю, задаючы меру варыятыўнасьці, пераступаньне за якую неўнікова выводзіць любую анталёгію па-за асады ўласна элінскага Космасу. Гэты працэс і пачаў адбывацца ўжо ў эпоху элінізму.
    Мы ня будзьма тут увахо дзіць у абмеркаваньне шматлікіх гістарычных калізыяў, што мелі мейсца ў азначаную эпоху. Паспрабуйма адразу акрэсьліць тое новае, што прынесла янаўразгляданую намі праблематыкуўзаемадачыненьняў канцэптаў „канечнага” і „бясконцага” з гледзішча анталёгіяў, магчымых і дазволеных у карцінах сьвету культураў розныхтыпаў.
    Галоўнай азнакай эпохі элінізму стала „перакульваньне ўсіх каштоўнасьцяў”, нават— не іх „пераацэнка”. Каштоўнасьці антычнай цывілізацыі ў літаральным сэньсе былі пастаўленыя „з ног на галаву”, і, як вынік, замененыя на „антыкаштоўнасьці”. Тое, што падобнае „перакульваньне каштоўнасьцяў” характарызуе, як упарта падкрэсьліваў Ф.Ніцшэ, эпохі заняпаду, дэкадансу, у нашым выпадку наўрад ці выклікае сумневы.
    Разгляданы пэрыяд азначаны ня толькі крызысам поліснай цывілізацыі, але й крызысам імпэрскай ідэалёгіі. Эпоха элінізму—гэта гісторыя нараджэньня і краху дзьвюх найбуйнейшых сусьветных (паколькі яны маніліся ахапіць усю тагачасную айкумэну) імпэрыяў: імпэрыі Аляксандра Македонскага і Рымскай імпэрыі. Мы павінны ўяўляць сабе, што дадзеныя імпэрскія ідэалёгіі (гэтак бы мовіць, антычнымандыялізм) у пэўнай ступені былі ўгрунтаваныя ў антычнай канцэпцыі Космасу як глябальнага, усеабдымнага, уладкаванага цэлага. Заваёўніцкія паходы гэтак і ўспрымаліся: як уладкаваньне, упарадкаваньне „чужога”, „барбарскага”, а значыць ужо дзеля гэтага — „бязладнага”, „хаатычнага” на ўзор вышэйшай ва ўсіх адносінах грэцкай або рымскай культуры. Нездарма імпэратары, усклаўшы на сябе „дэміургічныя” абавязкі, мусілі і ў вастатнім прыпадабняцца багом, найперш, канечне, ва ўладных
    функцыях апошніх67. Але гэта не магло, у рэшце рэштаў, ня весьці да дэградацыі „айчынных багоў”. На тле ўсеагульнага зьмешваньня, непазьбежнага ў стракатых у этнічных адносінах імпэрыях, зьмешваньня „крыві”, укладаў жыцьця, назіраецца і неверагоднае перамешваньне ды ператасоўваньне пантэонаў68. Мы не хацелі 6 сказаць, што толькі імпэрскі дух быў адзінай прычынай дэкадансу. Але гэтая прычына была таксама не апошняя.
    Тое, што ў падваліне імпэрскай ідэалёгіі ляжала гіпэртрафаваная ідэя „Космасу”, мы палічылі патрэбным адмыслова падкрэсьліць па дзьвюх прычынах: 1) каб ня склалася ўражаньне, што ўва ўсіх наступных калізыях эўрапейскай гісторыі выключна „вінаватыя” падпарадкаваныя імпэрыям усходнія народы, якія, так бы мовіць, на свой манэр адпомсьцілі заваёўнікам; 2) без рэальнага атаесамленьня ў сьвядомасьці шматлікіх наро даў эліністычнага часу гэтай гіпэртрафаванай ідэі Космасу з самым імпэрскім духам ня будзе зразумелы і той „бунт супраць космасу”, які спарадзіў і сваеасаблівы „эскейпізм” (уцёкі, ратаваньне адсьвету, адангл. to escape)69 і ідэалягічны нігілізм, які завершыўся ўжо ў Новым часе канчатковым „Разбурэньнем Космасу”. Пэрманэнтныя эканамічныя, палітычныя і ідэалягічныя крызысы абедзьвюх імпэрыяў толькі ўзмацнялі працэс „раскаштоўліваньня Космасу” і ўсяго адпаведнага сьветабачаньня.
    67 Найбольш яркая праява гэтага так званыя імпэратарскія культы, гл. пра гэта, напрыклад: Штаерман Е. М. Соцнальные основы релнгнн древнего Рнма. М., 1987. С. 211-213.
    68 ШтаерманЕ.М. Соцнальные основы релнгнн древнего Рнма. М., 1987. С. 231.
    69 У рознай меры, але даволі выразна ён выяўляецца і ў стаіцызьме, і гнастыцызьме, і раньнім хрысьціянстве, і маніхействе, і іншых ідэалягічных сыстэмах пачатку новай эры. Гэтыя пытаньні дастаткова добра асьветленыя ў літаратурьі, гл., напрьіклад: Свенцнцкая Н.С. Раннеехрнстнанство: страннпы нсторнм. М., 1987; Федоснк В.А. Кнпрнан н антмчноехрнстнанство. М., 1991; Донннн А. У нстоков хрнстнанства (от зарождення до Юстнннана). М., 1989; Хосроев А.Л. Александрнйское хрнстнанство по данным текстов нз Наг Хаммадн (II, 7; VI, 3; VII, 4; IX, 3). М., 1991.
    Але розныя спробы „ўцёкаўадсьвету”, магчыма, ня мелі б сур’ёзных наступстваў для будучага Эўропы, калі б яны не сустрэлі „тэарэтычнай” падтрымкі ў тым комплексе ідэяў, які азначаецца як „манатэізм” і „крэацыянізм” і які адтуляе спакусьлівыя пэрспэктывы выхаду па-за межы „гэтага сьвету” 70. Так ідэалёгія, якая на працягу многіх стагодзьдзяў не выходзіла па-за асады этнічнай рэлігіі гэбраяў і слугавала падтрымцы іх еднасьці ўва ўмовах страчанай дзяржаўнасьці і расьсейваньня па ўсёй айкумэне, на мяжы старой і новай эраў стала патрэбнай і неабходнай для ўсіх выбітых з каляіны жыцьця, вырваных з традыцыйных сацыяльных сувязяў, дэмаралізаваных. Мы ня будзем казаць тут пра „суцяшэньне пакутных” і пра ілюзорныя спадзевы на ратаваньне ў „іншым сьвеце”, пра гэта пісана і гаворана нямала. Нас больш цікавяць анталягічныя, гнасэалягічныя і аксыялягічныя наступствы „манатэізацыі” сьвядомасьці вялізных масаў насельніцтва міжземнаморскага рэгіёну.
    Якія вызначальныя рысы гэтага масавага сьпірытуалістычнага парыву па-за межы Космасу ў бязьмежнае?
    1.	Зьявілася відавочная патрэбаўраўнаважыць той полюс, у рэальнасьці якога ніхто не сумняваўся і які гранічна рэпрэзэнтаваўся ідэяй Космасу, нейкім іншым полюсам трываласьці, які б аніяк ня быў бы залежны ад гэтага мізэрнага і дэградаванага сьвету. А паколькі сьветаглядная залежнасьць ад „фінітысцкіх” канцэпцыяў грэкаўбыла вельмі моцнай, то заставалася адна магчымасьць—даць веры, што крыніца апошняга спадзеву на ратаваньне ад гэтай фатальнай укарэненасьці ў сьвеце сама знаходзіцца цалкам па-за гэтым сьветам і нічым, нават дробнай драбніцай, ня можа быць прыпадобнена данечагаўгэтым сьвеце. Янапавіннабыць, кажучы па-сучаснаму, абсалютнатрансцэндэнтнай сьвету.
    2.	Полюс поўнай бездапаможнасьці абяздоленых гэтага сьвету павінен быў быць ураўнаважаны полюсам абсалютнае моцы.
    3.	Неўніковай мнагастайнасьці сьвету трэба было супрацьпаставіць абсалютнае адзінства.
    70 Зьвернем тут мімаходзь увагу на тое, што ў тэкстах „Новага запавету” паняцьце „гэты сьвет” рэгулярна перадаеццаст.-гр. словам кбацоз.
    4.	Канечнасьці ўсяго існага трэба было супрацьпаставіць абсалютную бясконцасьць. Прычым гэтая бясконцасьць стала разумецца найперш як перавышэньне ўсякае меры таго, што можа быць у гэтым сьвеце.
    І г.д. — у поўную супрацьлегласьць антычным каштоўнасьцям.
    Але, нарэшце, гэтая крыніца спадзеваў павінна была быць абсалютна асабістай, што кампэнсавала б страчаную інтымнасьць у вадносінах да Сусьвету.
    Тое, што гэткія сьветаглядныя прынцыпы былі чараватыя самым скрайнім дуалізмам, гэта відавочна. І, асабліва раньняе хрысьціянства, цімала сілаў паклала, каб неяк збалянсаваць на лязе чыстага дуалізму і чыстага манізму.
    He ўваходзячы ў абмеркаваньне дэталяў манатэістычнага сьветагляду (гэта рабілася неаднаразова), адзначым галоўнае новае, што ён прыносіў з сабой для сьвядомасьці і для мысьленьня. Па-першае, уяўленьне пра трансцэндэнтнае, г.зн. упэўненасьць, што па-за межамі наватўсяго існага ў цэлым яшчэ нешта можа быць. Думка, практычна немагчымая для грэкаў. А па-другое, бясконцасьць стала разумецца як актуальна наяўная, хаця й трансцэндэнтная гэтаму сьвету. Абодва ўяўленьні былі чараватыя далёкасяжнымі наступствамі, але ўгэты пэрыядяны маглі адно прадчувацца. Ды і ў непрадуманым да рэшты выглядзе яны несьлі з сабою шматлікія праблемы.