Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
91 Тамсама. С. 302
92 Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е нзд. Т. 2. С. 142.
93 Гайденко П.П. Поннманне бытня в антнчной н средневековой фнлософнн / / Антпчность как тнп культуры. С. 303.
94 Бояджнев Ц. Natura creatrix (Ндея прнроды в западноевропейской фнлософнн первой половнны XII века). С. 55 і далей.
„гарадзкой кулыуры” — рамесьнікаў і купцоў95 і прыніжэньня грамадзкага статусу апірышча аграрнай цывілізацыі Сярэднявечча — сялянства. Менавіта апошняе з сваёй прыхільнасьцю да захаваньня традыцыяў, з кансэрватызмам, які быўуяго ў„крыві”, было заўсёдным клопатам і „галаўным болем” хрысьціянскага грамадзтва, бо воляй-няволяй, самым фактам свайго існаваньня, яно ў кожным чыне свайго быцьця рэанімоўвала „дух антычнасьці”. „Новым эўрапейскім” увесь гэты „антыкварыят” быў прыдатны хіба як „музэйная каштоўнасьць”, бо самі яны на сьвет глядзелі ўжо „чыстымі хрысьціянскімі вачыма”.
Такім чынам, галоўнае сьветагляднае значэньне сярэднявечнагасымбалізмупалягалаўтым, што гэтая ўстаноўка сьвядомасьці ператварала ідэю актуальнай бясконцасьці з тэмы дыскурсыўнага дасьледаваньня, як вядома, чараватага шматлікімі парадоксамі і таму непадуладнага лягічнаму мысьленьню, у прадмет „інстынктыўнага перакананьня”, у нешта нагэтулькі відавочнае, што яна сама становіцца падставай усякага абгрунтаваньня, не дапускаючы яго адносна самой сябе. Адкрываецца пэрспэктыва чыста аксыяматычнага падыходу да актуальнай бясконцасьці, інтуіцыя якой гарантуе і апраўдвае існаваньне і патэнцыйнай бясконцасьці, і канечнага. У чыстым выглядзе, як вытлумачальны прынцып, гэты аксыяматычны падыходу Сярэднявеччы яшчэ не рэалізуецца, ён цалкам падпарадкаваны тэалягічнай праблематыцы, але ў аргумэнтацыі ад боскай усемагутнасьці — адной з найболып папулярных тэмаў сярэднявечнага мысьленьня — ён дзейнічае на поўную сілу.
У цэлым падыходы давырашэньня праблемы „бясконцага” ў Сярэднявеччы адрозьніваюцца той жа дваістасьцю, што і ўся сярэднявечная культура. 3 аднога боку, распрацоўваецца чыста антычная спадчына ў разуменьні бясконцага, і гэтая распрацоўка прынесла ня так багата сапраўдных здабыткаў. Як, безумоўна, новы вынік можна прывесьці доказ арабскім філёзафам IX ст. Сабітам Ібн Корай магчымасьці існаваньня розных тыпаў бясконцасьцяў, напрыклад, мноства ўсіх цотных або ўсіх няцотных лічбаў і
95 Гуревнч А.Я. Средневековый купец // Одассей. Человек в нсторнн: Лнчность й обіцество. 1990. М., 1990. С. 97-131.
г.д.96 Гэта было ўжо прадвесьцем будучых адкрыцьцяў Галілея (роўнасьці розныхбясконцасьцяў), Бальцана (эквівалентнасьці бясконцых мностваў) і Кантара (раўнамагутнасьці пэўных бясконцых мностваў). Адкрыцьцё Ібн Коры магло быць зроблена толькі на груньце ідэі актуальнай бясконцасьці. Але трэба адзначыць, што адкрыцьцё гэтае і не належала гісторыі эўрапейскай культуры, бо ў IX ст. у Эўропе глеба для аксыяматызацыі актуальнай бясконцасьці яшчэ не была гатовая.
3 другога боку, у сярэднявечнай філязофіі прадумвалася на ўсе лады чыста дагматычная праблематыка, у прыватнасьці, догмат пра боскую ўсемагутнасьць. Менавіта ў гэтым пункце рыхтаваўся карэнны разрыўзь сьветагляднымі падвалінамі антычнасьці ня толькі як факт веры, бо догмат гэты сам па сабе быў прынцыпова не-антычным, але і як факт сьвядомасьці. Часам развагі сярэднявечныхпрафэсароў на тэму боскае ўсемагутнасьці ўражваюць яўным выхадам па-за асады здаровага сэнсу. Чаго вартыя з нашага сёньняшняга гледзішча пытаньні, накшталт: „Ці можа бог стварыць камень, які сам ня мог бы падняць?” Але й падобныя пытаньні і спробы адказаў на іх „білі ў вадну кропку”: прывучалі мысьленьне да апэраваньня ідэяй бясконцасьці. Так у сярэднявечнай фізыцы зьяўляюцца паняцьці бясконцавялікага цела або бясконца аддаленай кропкі97.
Але ці ня самыя далёкасяжныя пэрспэктывы адкрывала абмеркаваньне праблемы „пустаты” Гэтапраблема, безумоўна, паўставала ў зьвязку з крэацыянісцкім мітам пра стварэньне богам сьвету зь „нічога”. Але гэтае „нішто” ўвесь час патрабавала і інтэлектуальнай легалізацыі. У тэрмінах ідэі боскай усемагутнасьці яна перафармулёўвалася так: „Ці можа бог стварыць пустату?” Для тэолягаў гэтае пытаньне было далёка не рытарычным, як не былі відавочныя розныя адказы на яго. Але ўнутраная праблематычнасьць пытаньня была зьнята знакамітым эдыктам Парыскага біскупа Эцьена Тамп’е 1277 г., у якім з мэтай захаваньня догмату пра боскую ўсемагутнасьць было забаронена адмаўляць
96 БуроваН.Н. Развнтне проблемы бесконечносгн в нсторнн наукн (На матерналах нсторнн фнлософнн н математнкн). М., 1987. С. 19.
97 Гайденко П.П. Эволюцня понятня наукп (XVII XVIII вв.). С. 87.
здольнасьць бога прывесьці ў просталінейны рух увесь Сусьветякцэлае і стварыць апроч гэтага Сусьвету яшчэ незьлічоную колькасьць іншых сусьветаў. I ў вадным, і ў другім выпадку гаворка ішла пра магчымасьць існаваньня ўсеабдымнай звышкасьмічнай Пустаты, у якой наш сьвет займае толькі адаое з магчымых мейсцаў. Гэтае прадпісаньне справакавала драматычнае мысьленнае экспэрымэнтаваньне, якое завяршаецца вучэньнем Томаса Брадвардына пра бяс концую пустату, якая папярэднічае стварэньню сьвету богам і забясьпечвае сьвету зьмесьцішча98.
Новыя пэрспэктывы захапляюць ня толькі вучоную аўдыторыю, але й масавую сьвядомасьць. У позьнім Ся рэднявеччы шырокую папулярнасьць набывае аповед пра тое, як адзін манах здолеў дабрацца да краю сьвету, прабіць крышталёвы купал неба і ўбачыць на свае вочы ўвесь зіхацісты мэханізм сьветаладу. Так чыста сьпірытуалістычны парыў па-за межы гэтага сьвету ў позьнім элінізьме набывае зусім рэалістычныя рысы. Але галоўнае палягае ў тым, што й для масавай сьвядомасьці гэткі выхад за межы космасу падаваўся чымсьці цалкам магчымым, бо само сьветабачаньне ўжо зьмянялася незваротным чынам.
Можна выснаваць, што ўсе прынцыповыя перашкоды ўзьнікненьню новага навуковага сьветабачаньня пад KaHeu, Сярэднявечча былі зьнятыя, што й дае падставы бачыць у здабытках сярэднявечнай думкі непасрэднае прадвесьце будучай навуковай рэвалюцыі XVII -XVIII стст.99. Але адзначым яшчэ раз, што значэньне Сярэднявечча для ўзьнікненьня культуры Новага часу палягала ня ўтым, што былі яўна сфармуляваныя тыя або іншыятэзысы ці ідэі, аўтым, што элемэнты новага сьветабачаньня былі інтэрыярызаваныя, пераведзеныя ў разрад унутранага „інстынктыўнага перакананьня”, відавочнасьці, якая папярэднічае ўсякаму дыскурсу як умова асэнсаванасьці апошняга. І справа наватня ўтым, што аказалася магчымым мысьліць іначай, аў тым, што іначай мысьліць стала ўжо проста немагчыма.
98 Койре А. Очеркн нсторнн фнлософской мыслн. С. 93-99.
99 Мудрагей Н.С. Средневековье н научная мысль; Койре А. Очеркн мсторнн фнлософской мыслн. С. 51.
Заключным акордам у гэтай драме дэструкцыі антычнага Космасу прагучаў у XV ст. выступ кардынала горада Кузы Мікалая. Была зроблена сьмелая па тых часох спроба сынтэзаваць тысячагадовыя здабыткі эўрапейскай хрысьціянскай думкі на падставе новага сьветабачаньня 100. Адштурхоўваючыся найперш ад містычнай традыцыі ў хрысьціянскай тэалёгіі (асабліва першых стагодзьдзяўіснаваньня новай рэлігіі) і не без уплыву з боку містыкі Мэйстэра Экхарта, Мікалай Кузанскі высоўвае прынцып супадзеньня, тоеснасьці гранічных супрацьлегласьцяў — адзінага і безгранічнага, разумеючы гэтую тоеснасьць як актуальна бясконцае, якое абыймае сабой абсалютна ўсё, паколькі адзінаму безгранічнаму нішто ня можа быць супрацьлеглым. Пантэістычная нота была ў гэтым тэзысе дастаткова выразная, што не магло ня выклікаць крытыкі з боку болып патрадыцыяналісцку настроеных сучасьнікаў. Але адчуваў рызыкоўнасьць парадаксальнага мысьленьня і сам Мікалай і акуратутым пункце, які датычыўактуальнагаіснаваньня бясконцасьці, неадрознай адусёй рэчаіснасьці. Гэты пункт выклікаў да быцьця старое антычнае разуменьне матэрыі як гэткай існай бясконцасьці. Таму філёзаф адмыслова праводзіць разрозьненьне „нэгатыўнай” бясконцасьці бога і „прыватыўнай” бясконцасьці матэрыі, яшчэ на антычны манэр разумеючы іху тэрмінах „усепаўнаты” аднаго і „ўсепазбаўленасьці” другой. Аднак гэтыя паняцьці, згодна з пазыцыяй самога Кузанскага, не маглі знаходзіцца ў супрацьпастаўленьні, паколькі адзінаму безгранічнаму нішто не супрацьлеглае. Так расчышчалася „ляда” для будучага пасевуідэіматэрыіяк, прынамсі, раўнамоцнагабогупрынцыпаўсяго сьветаладу. Анталягічныя і сьветаглядныя высновы з вучэньня Мікалая Кузанскага былі зроблены вельмі хутка, у прыватнасьці, Джардана Бруна. Варта адзначыць
100 Філязофія Мікалая Кузанскага дастаткова падрабязна дасьледавана ў шэрагу спэцыяльных працаў апошняга часу: Гайденко П.П. Эволюцня понятня наукн (XVII XVIII вв.). С. 20-66; Гайденко П.П. Фнлософня Ннколая Кузанского н антнчньій платоннзм / / Антнчная культура н современная наука. М., 1985. С. 216-222;Тажурнзнна З.А. Ннколай нз Кузы // Ннколай Кузанскяй. Сочннення в двух томах. Т. 1. М., 1979. С. 5-45.
яшчэ адзін новы момант, які прыносіла вучэньне пра супадзеньне абсалютнага максымума і абсалютнага мініму ма. Гэта замена антычнай трыядычнай структурнай схемы з „граніцай”, „канечным” (яктым, што акрэсьлена граніцай) і „безгранічным”, як неабходнымі і анталягічна адрознымі катэгорыямі на дыядычную схему з фундамэнтальнай апазыцыяй „бясконцага” і „канечнага”101. „Граніца”як гэткая згубіла свой самастойны анталягічны статус, цалкам распусьціўшыся ў „безгранічным”. Відаць, элімінаваньне споцяму „граніцы” было да пэўнай ступені зьвязана з пазьнейшым элімінаваньнем і самой ідэі бога, прынамсі, у прыродазнаўчых навуках.
Далейшая гісторыя „бясконцасьці” добра вядомая і ў нашу задачу не ўваходзіць падрабязны аналіз таго, як заваёўваў свае пазыцыі інфінітызаваны сьветагляд. Нам істотна было падкрэсьліць спачатковую канфліктнасьць і драматызм самой гісторыі „бясконцага” ўэўрапейскай культуры. Але, падобна натое, што гісторыя гэтаяшчэ не завершаная. Бо па-ранейшаму нешта няладнае адбываецца зь бясконцасьцю ўжо ў йашыя часы, што дазваляе казаць пра сваеасаблівы „крызыс бясконцасьці”, якому спадарожнічае, паводле выразу Р.Гвардыні, „зьнікненьне пачуцьця бясконцасьці”, уласьцівага Новаму часу. Пад канец 80-х гадоў паступова затухаюць дыскусыі па праблеме бясконцасьці нават у савецкай філязофіі. Бясконцасьць нібы перастае хваляваць розум. Якадзначае Р.Гвардыні: „Справаўтым, што тая „бясконцасьць”, пра якую казалі Джардана Бруна або нямецкі ідэалізм, была паняцьцем ня столькі колькасным, колькі якасным. Яна прадугледжвала невычэрпнасьць і перавагу Пра-Быцьця, боскасьць сьвету. Гэтае перажываньне сустракаеццаўсё радзей. Новае сьветаадчуваньне вызначаецца хутчэй канечнасьцю сьвету...” 102.