Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
29 Топоров В.Н. Язык н культура...
30 Тамсама. С. 18.
морфнай карціне сьвету дадзенай культуры, практычна немагчыма. Гэта хутчэй задача філязофскай (анталягічнай) этымалёгіі, спроба тэарытычнага абгрунтаваньня якой былазробленаУл.М. Тапаровым 31.
Свае довады на карысьць апошняй, а таксама болып разгорнутае абмеркаваньне закранутых у гэтым артыкуле пытаньняў аўтар плянуе падаць у іншых публікацыях.
31 Топоров В.Н. 0 некоторых теоретмческнх аспектах этнмологнн // Этнмологня. 1984. М., 1986. С. 205-211.
КАНЦЭПТЫ „КАРЦІНА СЬВЕТУ”
І „МАДЭЛЬ СЬВЕТУ”
ЯК ГРАНІЧНЫЯ КАТЭГОРЫІ
СУЧАСНАГА
КУЛЬТУРАЛЯГІЧНАГА ДЫСКУРСУ
У XX стагодзьдзі, асабліва з другой яго паловы, назіраецца яўнае ўзбуйненьне падставовых адзінак аналізу ў шэрагу гуманітарных дысцыплінаў: лінгвістыцы, сэміётыцы, культуралёгіі, кагніталёгіі, мэтадалёгіі навуковага спазнаньня і інш. Прычыны гэтай зьявы палягаюць на тых агульных зьменах спазнавальніцкіх і дасьледніцкіх установак, што вельмі яскрава праявіліся ў згаданых дысцыплінах. Зрэшты, тэндэнцыя была запачаткаваная яшчэ ў першай палове XX ст. імклівым разьвіцьцём неклясычнай фізыкі, якая заклала тэарэтычны падмурак для вывучэньня гэткага глябальнага аб’екту, як Сусьвет у цэлым. У фізыцы вяршыня адзначанай тэндэнцыі — сфармуляваны ўжо ў нашым часе ў васадах тэорыяў квантавай гравітацыі тэзыс пра тое, што глябальная структура Сусьвету вызначае характар працяканьня лякальных фізычных працэсаў.
Гэты прыкладз сучаснай фізыкі (яшчэ нядаўна прызнанага лідэра ў сфэры спазнаньня) стаўся вартым да перайманьня і ў сучаснай гуманітарыстыцы. Тым больш, што сам тэзыс, што структура цэлага можа прадвызначаць характар паводзінаў яго частак, зьяўляецца нарматыўным і для багата якіх філязофскіх школ і накірункаў.
Апошнім часам падобныя тэндэнцыі ўсё часьцей адзначаюцца дасьледнікамі ў дачыненьні, напрыклад, да лінгвістыкі або кагніталёгіі. У прыватнасьці, у кагнітыўных на-
вуках, на думку М. дэ Мэя, складваньню новай парадыгмы спадарожнічае відочны перанос фокусу дасьледніцкіх зацікаўленьняў з аб’екта спазнаньня на яго суб’екта з адначасным пераключэньнем увагі на адзінкі аналізу, што знач ■ на перавышаюць мікраадзінкі клясычнай парадыгмы 1.
Адпаведнае „ўзбуйненьне граматыкі” і „ўзбуйненьне лексыкі” адзначыў яшчэ ў 1975 г. Ю.С.Сьцяпанаў 2. У лінгвістыцы і сумежных зь ёю сфэрах усё часьцей за падставовыя макраадзінкі вылучаюцца дыскурсы, як „формы ўжываньня мовы, што роўныя або перавышаюць па вымярэньні фразу”3, і нават тэксты. 3 другога боку, зьмена падставовай парадыгматыкі ў лінгвістыцы выяўляецца ў перасоўваньні дасьледніцкіх зацікаўленьняў са сфэры гэтак званай „іманэнтнай лінгвістыкі”, якая разглядала мову як цалкам аўтаномнае ўтварэньне, так бы мовіць, „у сабе й для сябе”, на сфэру лінгвістыкі антрапалягічнай, дзе мова мае разумецца ў відалі самога чалавека і яго падставовых вызначальнікаў: сьвядомасьці, мысьленьня, усяе духоўнапрактычнай дзейнасьці4.
3 увагі на адзначаныя зрухі падаецца зусім невыпадковым і ўзрастаньне цікавасьці да гэткіх складаных макраадзінак, як „карціны сьвету” (КС) і „мадэлі сьвету” (МС). Першая, і ці не найбольш відавочная, выгода падобнага звароту да аналізу КС і МС зьвязана з выключнымі інтэгратыўнымі патэнцыямі гэтых канцэптаў. Зразумела, што зьмястоўныя КСі МС-дыскурсы магчымыя адно на груньце цэлага комплексу дысцыплінаў: гнасэалёгіі, кагніталёгіі, лёгікі, псыхалёгіі, нэйрафізыялёгіі, лінгвістыкі, сэміётыкі, культуралёгіі, філязофіі ды інш. У сваю чаргу, на гэтым шляху можна спадзявацца на вырашэньне ці, пры-
1 Mey М. de. The cognitive paradigm: cognitive science, a newly explored approach to the study of cognition. Dordrecht, 1982. P. 16-17.
2 Степанов Ю.С. Методы н прмнцнпы современной лннгвнстнкн. М., 1975.
3 Рнкёр П. Что меня заннмает последнне 30 лет / / йсторнко-фнлософскнй ежегодннк. 1990. М., 1991. С. 303, 313.
4 Постовалова В.й. Картнна мнра в жнзнедеятельностн человека // Роль человеческого фактора в языке: Язык н картана мнра. М., 1988. С. 8-9.
намсі, на пераасэнсаваньне шэрагу клясычных праблемаў, што былі „непаддатнымі” пры традыцыйных падыходах. Цэнтральная сярод іх — праблема ўзаемастасункаў культуры, мовы і мысьленьня, а таксама тая яе адмена, якая склалася ў васадах гіпотэзы „лінгвістычнай адноснасьці”. На нашу думку, менавіта пры абмеркаваньні дадзенага праблемнага кола канцэпты КС і МС могуць стацца ці не найбольш прадуктыўнымі і эўрыстычнымі.
Аднак у існуючай літаратуры назіраецца значны разнабой і непасьлядоўнасьць ва ўжываньні гэтых паняцьцяў. Выяўляецца тая крыху нечаканая акалічнасьць, што паняцьці „карціна сьвету” і „мадэль сьвету”, якія літаральна на вачох набываюць статус гранічных катэгорыяў культуралягічнага, кагніталягічнага, лінгвістычнага і некаторых іншых формаў сучаснага гуманітарнага дыскурсу, самі застаюцца ў ладнай меры не адрэфлектаванымі, а характар іх узаемных стасункаў — да рэшты не прасьветлены. Справа выглядае так, што ўжываць ці не ўжываць адно з гэтых паняцьцяў ці абодва папераменна залежыць амаль выключна ад дасьледніцкай сваволі і часта ня мае пад сабою колькі-колечы паважных матываў.
Можна вылучыць тры найбольш характэрныя прыклады тэрміналягічнай непасьлядоўнасьці, а часам і блытаніны. У вадным выпадку мы знаходзім поўную перавагу, якая аддаецца канцэпту карціны сьветы пры блізкапоўным ігнараваньні ўсёй МС-праблематыкі. Якяскравы прыкладгэткага падыходу можна прывесьці працу Г.Ул.Калшанскага 5. Натуральны вынік пазыцыі згаданага аўтара — поўная нячуйнасьць яго канцэпцыі да ўсяго багацьця сэміятычнай праблематыкі. Элімінаваньне праблемы моўнай мадэлі сьвету (у тэрміналёгіі Г.Ул.Калшанскага— „моўнай карціны сьвету”) у гэтай канцэпцыі дасягаецца на груньце разьвіванай аўтарам „камунікатыўнай лінгвістыкі” і разуменьня „карціны сьвету” адно ўтэрмінах „адлюстравальнай” гнасэалёгіі. Hi магчымым „неадлюстравальным” гнасэалёгіям, ні іншым — ня менш істотным за камунікатыўную — функцыям мовы ў гэтай парадыгме мейсца, натуральна,
5 Колшанскнй Г.В. Обьектнвная картнна мнра в познаннн н языке. М., 1990.
няма. Таму і крытыка Г.Ул.Калшанскім апанэнтаў, чые канцэпцыі ўгрунтаваныя проста ў іншых парадыгмах, стаецца ірэлевантнай яго ж уласнай канцэпцыі. Для яе гэта — безумоўна, іншародная праблематыка, якая прынцыпова ня можа быць ёй асыміляваная.
У іншым выпадку, наадварот, пераважная ўвага надаецца паняцьцю „мадэль сьвету”, а апошняя інтэрпрэтуецца выключна ў сэміятычных тэрмінах. Пры гэтым уласна КС-праблематыка па сутнасьці не тэматызуецца, а кагнітыўныя праблемы нібы „расчыняюцца” ўпраблемах структуральна-сэміятычных.
Але найболып характэрная непасьлядоўнасьць выказваецца блізка ў сынанімічным ужываньні тэрмінаў „карціна сьвету” і „мадэль сьвету”. Гэткую сынанімію мы знаходзім, напрыклад, у калектыўнай манаграфіі «Роль человеческого факторав языке: Языкн картннамнра» (М., 1988). У прыватнасьці, ня схільная адрозьніваць гэтыя паняцьціВ.І.Паставалава6, хаця — прыкметная акалічнасьць! — да паняцьця мадэлі сьвету яна зьвяртаецца акурат у тых частках сваёй працы, у якіх гаворка заходзіць аб сэміятычных аспэктах заяўленай тэмы, але карыстаецца паняцьцем карціны сьвету там, дзе разгляду паддягае іншы яе аспэкт—кагнітыўны 7. У А.Я.Гурэвіча таксама цалкам аказваюцца сынанімічнымі гэткія выразы, як „мадэль сьвету”, „карціна сьвету’ і „бачаньне сьвету” 8. Спробу неяк адрозьніць паняцьці КС і МС зрабіўуваднойзсваіхпрацаўГ.А.Бруцян 6. У прыватнасьці, гэта выказалася ў памкненьнях аўтара разумець мадэлі сьвету як рэпрэзэнтацыі карціны сьвету. Аднак заўважнага мэтадалягічнага плёну гэта, на нашу думку, яго канцэпцыі не прынесла.
6 Постовалова В.й. С. 44, 60 ды інш.
7 Мы палічылі за вартае зважыць на гэтую акалічнасьць, паколькі ў нашым падыходзе адрозьненьне фэномэнаў КС і МС істотна залежыць ад прыманых апрычоных і ўзаемадапаўняльных ракурсаў апісаньня, у дадзеным выпадку — кагнітыўнага і сэміятьічнага, адпаведна, але ў згаданага аўтара гэтае адрозьненьне засталося зусім непрасьветленым.
8 ГуревнчА.Я. Категорнн средневековой культуры. М., 1972. С. 16-25.
9 Брутян Г.А. Язык н картнна мнра // Фнлософскне наукн. 1973. № 1. С. 108-111.
Прыклады падобнага роду ў існуючай літаратуры — хутчэй правіла, чым выключэньне. 1 гэта заканамерна для сёньняшняга стану мэтатэарэтычнай рэфлексіі. Таму ў дадзенай працы робіцца спроба ўдакладненьня зьместу гэтых паняцьцяў, іх адрозьненьняў і іх суадносінаў адно з адным.
Паняцьце „карціна сьвету” пачало фармавацца ў васадах фізыкі ХІХ-ХХ стст. Аднымі зь першых пачалі карыстацца ім творцы „неклясычнай фізыкі” Г.Герц 10, М.Плянк 11, А.Эйнштэйн 12 ды іншыя. Пад „карцінай сьвету” яны разумелі навуковы „вобраз сьвету”, які фармаваўся навукай (перадусім фізычнай) і адлюстроўваў адкрываныя ёю заканамернасьці прыроды.
Далейшая распрацоўка канцэпту КС была зьвязана з паглыбленьнем мэтадалягічнай рэфлексіі над навукай і ўнутрынавуковай рэфлексіяй саміх творцаўновай фізыкі. У выніку паняцьце КС стала адным з найпапулярных і падставовых элемэнтаў мэтадалягічнага дыскурсу. Стала магчыма казаць ня толькі пра фізычную карціну сьвету, але й пра хімічную, біялягічную і г.д. (практычна, кажная з дысцыплінаў пачала прэтэндаваць на сваю КС). Усе гэтыя прыватныя карціны сьвету ў той ці іншай ступені ўваходзяць як складнікі ў новую навуковую карціну сьвету, якая зьяўляецца іх сваеасаблівым сынтэзам.
У наш час пад навуковай КС разумеюць гіерархічную сыстэму найбольш агульныхуяўленьняўпрасьвет, яго паходжаньне і разьвіцьцё, якія выяўляюцца ў навуцы з дапамогай падставовых паняцьцяў і прынцыпаў і зьяўляюцца падмуркам дэдуктыўнага вывядзеньня элемэнтаў зьместу той або іншай тэарэтыка-спазнавальнай парадыгмы. Відавочна, што навуковая КС уяўляе экспліцытны вобраз сьвету, які, у прынцыпе, можа цалкам кантралявацца. тэарэтычнымі сродкамі і, як гэткі, не патрабуе дадатковай спэцыяльнай рэканструкцыі і эксплікацыі.
10 Герц Г. Трн картнны мнра / / Новые вехм в фнлософнн. 1914. № 11.
11 Планк М. Едннство фнзяческой картмны мнра. М., 1966. С. 48, 50.
12 Эйнштейн А. Влйянне Максвелла на развнтне представленнй о фнзнческой реальностн / / Эйнштейн А. Собранне научных трудов. Т. 4.