Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Верагодна, гэта вельмі старое ўяўленьне. Зусім яўна выражаным мы знаходзім яго, напрыклад, у нэапютагарэізме. ПютаГарэец Арэс лічыў, што прырода чалавека ёсьць „мерка” для будовы і дому і полісу. Гэтаксама як „мерку”
44 Хайдеггер М. Пясьмо о гуманнзме // Проблема человека в западной фнлософнн. М., 1988. С. 348—350.
45 Шпенглер О. Закат Европы. Т. 2. йз раздела „Города н народы’ // Самосознаняе европейской культуры XX века. Мыслнтелн н гшсателн Запада о месте культуры в современном обіцестве. М., 1991. С. 23. Пра магчымую скарэляванасьць ляндшафту як пэўным чынам арганізаванай прасторы і „этасу” гл., напрыклад: Гачев Г. Образы Нндая (эллннскнй н германскнй) // йностранная лнтература. 1990. № 2. С. 194-202.
для ўладкаваньня дому разглядаў чалавека Калікратыд са Спарты. I ўгэтым дом і поліс аказваюццаўпадобненымі касьмічнаму сьветаладу 46, бо апошні і сам ёсьць ня іншае, як „дакладаа вызначаная структура жыцьця, узятая ў цэлым” 47.
Узаемаўпадабненьне космасу, полісу і дому было нагэтулькі натуральнае на працягу ўсяго пэрыяду антычнасьці, што памысьліць іншае было проста немагчыма, у лепшым выпадку гэта выглядала б на бязглуздае блюзьнерства. Навату позьнеэліністычны пэрыяд, калі „клясычны” антычны космас імкліва дэградаваўпадуплывам усеагульнага „зьмешваньня мейсцаў” і размыканьня яго ўбезгранічнасьць чыстага валадараньня (імпэрыі), рупліўцы прадзядоўскай старасьветчыны яшч'э цешылі сябе думкамі аб жаданай гармоніі: „дом і поліс — гэта перайманьне па падабенстве касьмічнамусьветаладу” (КалікратыдсаСпарты) 48.
Але вернемся да аналізу воласьці.
Воласьць як скаардынаваная адасобленасьць (строй) нясе ў сабе пачатак цэльнасьці, яна ёсьць магчымасьць усякай адзінаразьдзельнай цэльнасьці, яе магутнасьць і валадараньне ўва ўсякім цэлым існага. Ёй павінна быць спрычынена ўсё — ад самай дробнай паасобнай рэчы да космасу ў цэлым. Апошні грэкі і называлі (цалкам дастатковым з гэтага гледзішча) словам тд oAov „цэлае”. Космас як цэлае мысьліўся як гранічнае ўвасабленьне цэльнасьці ў існым і, з гэтай прычыны, як эталён усякай іншай цэльнасьці. Таму не зьдзіўляе, што элінскія філёзафы найперш былі арупленыя праблемай цэлага. Гэта трывалая і найгалоўная тэма ўсяе антычнае філязофіі. Як справядліва зазначае А.Ф.Лосеў, „антычнае вучэньне пра цэлае і часткі гэткае, што ў галоўным яго не маглі пераўзысьці ніякія філёзафы з наступных культураў” 49.
Цэлае як скаардынаваная адасобленасьць у нейкай воласьці існага адрозьніваецца ад простага згуртаваньня акурат тым, што яно не абыякавае да ўзаемнага разьмерка-
46 Лосев А. Ф. йсторня антнчной эстетнкм. Поздннйэллнннзм. С. 32.
47 Тамсама. С. 662.
48 Тамсама. С. 32.
49 Лосев А. Ф. Тйпы антнчного мышлення / / Антнчность как тнп культуры. М., 1988. С. 79.
ваньня сваіхчастак (Arist. Met. V, 26 1024a 1-3). Гэтаазначае, што да частак цэлага можа быць дапасавана катэгорыя „дзе” (mv), „мейсца”, а да частак згуртаваньня (тд nav) — ня можа. Цэлае заўсёды нейкім чынам спрычынена да існасьці воласьці і сама існасьць воласьці ёсьць заўсёды нейкае цэлае.
У гэтым сэньсе ў прынцыпе зусім ня ўсё роўна — ахарактаразаваць космас якусё існае (тд miv або та mivra) або як усё існае ў цэлым [тд oAov).
3 самага пачатку мы сьледам за Арыстотэлем вызначалі існае як тое, што нейкім чынам спрычынена да існасьці. Існасьць выявілася як тое, што ісьціць (па неабходнасьці) валадараньне собскагаў спахоўна адкрытай воласьці цэлага. Гэта значыць, што існае вызначаецца сваім агранічаным уваходжаньнем у спахоўнаадкрытую воласьць цэлага. Агранічанае ўваходжаньне існага ў воласьць нейкага цэлага вызначае неабходны спосаб існаваньня гэтага існага. Відавочна таму, што спосаб існаваньня ўсякага існага не абавязкова супадае зь існасьцю гэтага існага.
Космас як усё існае ў цэлым ёсьць гэткае існае, існаваньне якога цалкам супадае зь ягонаю існасьцю.
У гэтым сэньсе космас ёсьць гранічнае вызначэньне ўсякага існага і існасьці ўсякага існага. Гэта азначае, што ўсякае існае ёсьць гэтае існае, паколькі яно тым ці іншым чынам спрычынена да космасу. Космас — гранічная падстава існаваньня ўсякага існага.
На здабытым груньце можна паспрабаваць крыху яшчэ паглыбіць накіданую карціну антычнага космасу.
Космас як усё існае ў цэлым ёсьць самае дасканалае, бо, па-першае, космас ня мае ніводнай сваёй часткі зьне сябе і гэта па неабходнасьці, іначай гэта будзе ня космас; падругое, па-за космасам навогул больш нічога няма, ні рэчаў, ні мейсцаў, ні нават ня-існага; па-трэцяе, космас як існае цалкам уваладараны ў сваёй собскай воласьці і нічога ня можа быць гэткага, што магло б яго ў гэтым пераўзысьці (Arist. Met. V, 16 1021b 30-35).
Будучы граніцай усякага існага, космас неўнікова аказваецца граніцай самога сябе. Паводле Арыстотэля, „граніцай называецца мяжа кажнай рэчы, г.зн. тое першае, па-
за чым нельга знайсьці ніводнай яе часткі, і тое першае, унутры якога знаходзяцца ўсе яе часткі; <...> мэта кажнай рэчы; існасьць кажнай рэчы і істотаяе існаваньня...” (Arist. Met. V, 17 1022a 5-10). Уваусіх гэтых сэнсах космас ёсьць існасьць самаагранічаная, у вадрозьненьне ад усякага іншага існага, што мае ў іншым сваю граніцу.
Самаагранічанасьць космасу азначае таксама, што космас сам у сабе мае сваю меру (тд рЁтроу) і сваёй скрайняй гранічнасьцю задае меруўсякаму існаму. Але гэтаксама ён задае й меру ўсякаму ня-існаму. Быць мерай самога сябе і іншага, мець сваю ўласную меру ў самым сабе — у гэтым грэкі бачылі азнаку боскага. Таму космас не выпадкова рэгулярна азначаецца як боскі. Болып за тое, на працягу ўсяе антычнасьці выразна выказвалася тэндэнцыя сам космас лічыць за бога.
Шмат спрэчак у антьгчнасьці выклікала пытаньне пра паходжаньне й пачаткі гэтага космасу і пра яго дачыненьне да часу. Гэтыя пытаньні да рэшты так і не былі вычэрпаныя. Зрэшты, яны выключна заблытаныя ўлюбых касмалёгіях, не вынятак тут і сучасныя касмалягічныя мадэлі. Напэўна, гэта зьвязана з тым, што космас як гранічная катэгорыя касмалягічнага дыскурсу задае абсалютныя прасторавыя, часавыя, структурныя, сэмантычныя межы самому гэтаму дыскурсу, так што пра космас можна выказвацца зьмястоўна адно з гледзішча космасу як заўсёды ўжо наяўнага.
На абраным шляху нам да пэўнай ступені ўдалося прасьвятліць пастаўленае на пачатку пытаньне: што антычныя грэкі маглі мець на ўвеце, характарызуючы космас як усё існае ў цэлым? Мы зрабілі гэта, у самым неабходным выявіўшы адценьні антычнага разуменьня існага, цэлага і ўсяго. Ключавой на гэтым шляху, натуральна, сталася інтэрпрэтаваная на пэўны лад існасьць існага. Менавіта гэтая інтэрпрэтацыя выяўляе ўгалоўных рысах спэцыфіку антычнай „прынцыповай мэтафізычнай пазыцыі”. Раскрытая вышэй нетрывіяльная суаднесенасьць усякага існага з сваім мейсцам у строі цэлага дазваляе зьвязаць гэтую мэтафізычную пазыцыю з адмысловай „спацыяльнасьцю” („прасторавасьцю”) антычнай культуры і аднесьці апошнюю да культураў гэнага тыпу, у якіх вызначальную ролю адыграюць фундамэнтальныя прасторавыя інтуіцыі.
ФРЭЙМ „ПАМЕЖНАЯ СЫТУАЦЫЯ” І ЯГО СЭМІЯТЫЧНЫЯ РЭПРЭЗЭНТАЦЫІ Ў ТРАДЫЦЫЙНЫХ ІНДАЭЎРАПЕЙСКІХ КАСМАЛЁГІЯХ
Паняцьце „мяжы” набывае ў сучасных культурадягічных дасьледаваньнях усё большую папулярнасьць. У ладнай меры гэта зьвязана з актуалізацыяй праблематыкі культурнага памежжа 1, міжкультурнага ўзаемадзеяньня і гэтак званага „дыялёгу культураў” 2. Гэткая арупленасьць сучаснай культуралёгіі тэмай „мяжы” („межаў”) зусім не выпадковая. У свой час М.Бахцін зазначаў з гэтай нагоды, што мяжа — гэта мейсца, дзе адбываецца найбольш напружанае і дынамічнае жыцьцё культуры э. Больш за тое, мяжа, паводле М.Бахціна, уваходзіць ува ўнутранае вызначэньне самой культуры 4.
Даволі інтэнсыўнае выкарыстаньне паняцьця „мяжы” і цесна зь ім зьвязанага паняцьця „граніцы” актуалізавала праблему іх канцэптуальнага аналізу. І не ўвапошнюю чаргу
1 Гл., напрьгклад: Проблемы культурного пограннчья // Советское славяноведенне. 1991. № 1. С. 28-55.
2 Бнблер В.С. Культура. Дналог культур (Опытопределення) // Вопросы фнлософнн. 1989. № б. С. 31-42.
3 Бахтнн М.М. Автор н герой в эстетнческой деятельностн // Эстетнка словесного творчества. М., 1979. С. 177.
4 Параўн.: «Унутранай тэрыторыіў культурнай воласьці няма: яна ўся разьмешчана на межах, межы праходзяць паўсюль, пераз кожны яе момант, сыстэматычнае адзінства культуры ўваходзіць у атамы культурнагажыцьця...»: Бахтнн М.М. Проблема содержання, матернала н формы в словесном художественном творчестве / / Вопросы лнтературы нэстетнкя. М., 1975. С. 25.
тлумачэньняў патрабуе сам факт папулярнасьці гэтых споцямаў у васяродзьдзі культуролягаў. Крыху папярэджвадэчы тое, пра што гаворка яшчэ наперадзе, варта ў зьвязку з сказаным зважыць на адну цікавую акалічнасьць, а менаві та: з пэўных, хутчэй мэтагістарычных, прычынаў індаэўрапейскія культуры, як старажытныя, так і сучасныя, выяўляюць нейкую падвышаную чуйнасьць, неабыякавасьць да „памежнай” праблематыкі, заўсёдную арупленасьць гэтай тэмай, што знайшло свой адбітак і ў раньніх міталягічных, рэлігійныхіфілязофскіхтэкстах(згадайматэму ле'рач каі aneipovy пютаг'арэйцаў), і ў тэкстах фальклёрных ды эпічных. Але ці не найбольш яскрава гэтая акалічнасьць праявілася ў мовах індаэўрапейскіх народаў. Ніжэй мы падаем далёка ня поўны сьпіс слоў, якія выкарыстоўваліся або выкарыстоўваюцца для азначэньня „памежных” і „пагранічных” сытуацыяў у розных індаэўрапейскіх мовах. Але й з гэтага няпоўнага пераліку бачна, наколькі вымушаны былі індаэўрапейцы вытанчаць свае мовы, дзеля таго каб ухапіць, асэнсаваць, канцэптуалізаваць неверагодна тонкія адценьні ў сваіх уяўленьнях пра структуру cbBeiy ў цэлым.
Вось некаторыя прыклады:
Ст.-грэц. оро?‘мяжа; рубеж; граніца; вызначэньне (паняцьця)’, дрі^ы ‘межаваць; абмяжоўваць нешта; служыць нечаму за мяжу; аддзяляць, адмяжоўваць; абмяжоўвацца, заканчвацца, сягаць да чаго; вызначаць, пастанаўляць, канаваць, меркаваць, прызначаць’; леірар ‘канец, граніца, мяжа, скрай, рубеж’, трач ‘канец, скрай; верх; вышэйшая ступень нечага’, еа/атіа ‘скрай, канец, скрайняя граніца’;
снскр. anta ‘канец, скрай, мяжа, граніца; завяршэньне, заканчэньне’ (< і.-е. *H2ent-o-), anta-pala ‘вартаўнік межаў, ata ‘агароджа; скрай чагосьці’ (? < і.-е. *H2nt-), para ‘мяжа; канец’, рагуа ‘канец; выснова; апошні; вырашальны’, paryantа‘мяжа, скрай, граніца; абмежаваны чымсьці; які сканчаецца чымсьці’, para ‘скрайні; чужаземец, замежнік; заканчэньне, завяршэньне’, pragra ‘скрайняя кропка’, marya-da ‘граніца; скрай; канец; абмежаваньне’;