Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
Але, ня гледзячы на выяўляную непарыўнасьць і ўзаемную матываванасьць спосабаў зьліку часу й спосабаў „сэ-
Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя струнтуры... 121 мантычнага картаваньня” сьвету, досьледы й рэканструкцыі каляндарных сыстэмаў старажытнасьці і вывучэньне адпаведных культураў як другасных сэміятычных сыстэмаў (дзе перавага, з зразумелых прычынаў, аддаецца, натуральна, мове) праводзяцца часта зь яўна залішняй незалежнасьцю адны ад адных. У выніку цяжка бывае ўнікнуць істотных скажэньняў у вобразах тых культураў, што падлягаюць рэканструкцыі. На наш пагляд, падобныя дэфармацыі ўзьнікаюць з-за: 1) неапраўданай „сцыентызацыі” традыцыйнага сьветагляд/, стаўленьня да каляндарных сыстэмаў старажытнасьці выключна як да астра-матэматычных і, як вынік, адно „прота-навуковых”; 2) гіпастазаваньня статычнага пляну культуры, якое выяўляецца ў памкненьнях узнаўляць „пантэёны” алімпійскага ці народна-хрысьціянскага кшталтаў з абавязковай іх пірамідальнай гіерархізацыяй і нязьменнай разьмеркаванасьцю пэрсанажных роляў; 3) спадкаванай ад структуралізму спрашчальнай тэндэнцыі да „картаваньня” сьвету блізка выключна ў тэрмінах бінарных апазыцыяў, тэмпаральнасьць якіх звычайна „застаецца па-за кадрам”, але менавіта яна пры яе эксплікацыі часта ставіць пад сумнеў правамоцнасьць рэканструкцыяў, зьдзейсьненых толькі на груньце бінарных кодаў.
Адзначыць падобныя аднабаковасьці тым больш неабходна, што з гэтых чыста гіпатэтычных установак часта робяцца вельмі паважныя й зусім небяскрыўдныя высновы, што да старых этычных сыстэмаў, адметныя найперш сваім гіпастазаваньнем апазыцыі дабра і зла. Але гэткая статычная апазыцыя бывае ўласьцівая хутчэй позьнім унівэрсальным рэлігійным сыстэмам і адметная яна сваёй няўключанасьцю ў канкрэтныя касмалягічныя тэмпаральныя цыклы (суткі, месяц, год, век і г.д.). Багата якія сьветаглядныя сыстэмы ня ведаюць, а то й сьвядома пазьбягаюць падобнай кантрадыкторнасьці.
На наш пагляд, касмалягічнаму сьветагляду ўласьцівы касмалягічны ж, г.зн. у найболып значнай сваёй частцы каляндарны, падыход да камплімэнтарнай апазыцыі дабра і зла. Адная з рэалізацыяўгэтай камплімэнтарнасьці была
прааналізаваная Б.Кербелітэ 24 на матар’ялах літоўскага, беларускага, украінскага й рускага фальклёру. У зьвязку з гэтым цікава заўважыць, што прызнаньне касмалягічнай значнасьці гэтак званага „злога пачатку” ў балта-славянскіх фальклёрных тэкстах рэалізуецца паводле формулы: „яго час, яго воля”. I менавіта гэткае адэкватнае ўспрыманьне міталягічнага пэрсанажу ў кантэксьце часу абарачаецца падзякай зь яго боку: уключаная ў культурныя кантэксты свайго народу казачная гераіня атрымлівае багатую ўзнагароду (у самым шырокім сэньсе, дабро).
Праблема дабра і зла, выражаная ў тэрмінах прасторава-часавых парамэтраў мадэлі сьвету, вырашаецца ў касмалягічных культурах паводле формулы: дабро ёсьць ўсё тое, што бывае ў свой час і на сваіммейсцы. Гэта іншы выраз славутага дэльфійскага прынцыпу „анічога перазь меру”, які натхняў цімала антычных мысьляроў. Адпаведна, зло ў гэткай мадэлі сьвету — гэта тое, што з розных прычынаў „ня ведае меры” і ўжо ў выніку гэтага пагражае сусьветнай гармоніі і, у прыватнасьці, суладзьдзю касьмічных часавых цыклаў.
Здаецца, што адно падобны каляндарна-сэмантычны падыход да рэканструкцыі старажытных сьветаглядных сыстэмаў дазволіць у шэрагу істотных выпадкаў ўнікнуць адзначаных вышэй аднабаковасьцяў і, як вынік, прасунуцца далей у нашым разуменьні старых культураў і духовых вытокаў сваёй уласнай культуры.
Беларуская традыцыйная культура захавала багата зьвестак, што да структуры найболып істотных тэмпаральных цыклаў, іх касмалягічнага й міталягічнага ўсьведамленьня і ўключанасьці ў структуру адпаведных абрадаў. Да шэрагу гэткіх добра выяўляных цыклаў без сумневу можна аднесьці суткі, тыдзень, месяц, сэзон, год, век.
Надзвычай істотна адзначыць, што ўсе яны структурна ізаморфныя, што забясьпечваецца шэрагамі скразных сымбалічных атаесамленьняў, супрацьпастаўленьняў і апа-
24 Кербелнте Б. О прнчннах сюжетного сходства некоторых лнтовскнх нвосточнославянскнхсказок// Балто-славянскне нсследовання. 1980. М., 1981. С. 244-251.
Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры... 123 сяродкаваньняў. Як прыклад, тут можна прывесьці добра вядомае ў нашай традыцыі атаесамленьне гадавых памінальных дзён з адпаведнымі часткамі сутак. У прыватнасьці, веснавыя памінальныя дні Фамінатыдня называліся „сьняданьне па радзіцелях”, летнія на Сёмуху — „абед па радзіцелях”, а восеньскія ці змітроўскія дзяды — „вячэра па радзіцелях” 25. Увесь шэраг прыпадабненьняў узнаўляецца тады як: Вясна — Раніца, Лета — Поўдзень, Восень — Вечар і Зіма — Ноч, чым яскрава сьведчыцца структурны ізамарфізм гадавога і сутачнага кола.
Цэнтральным з цыклаў, безумоўна, трэба прызнаць гадавы каляндарны цыкл. Рэканструктыўна беларускі каляндарны го д падзяляецца на дзьве буйныя асноўныя часткі: „мужчынскую” і „жаночую”. У гадавым коле ім адпавядаюць „Зіма” і „Лета”. Варта адзначыць, што парны сымбалічны шэраг, кшталту: Муж/Жана — Малады/Маладая — Хлопец/Дзяўчына — Брат/Сястра — Зіма/Лета — Ноч/ Дзень — Бык/Карова і г.д., навогул, вельмі традыцыйны для беларускага фальклёру. Прывядзем некаторыя паказальныя прыклады падобных сымбалічных прыпадабненьняў. Камплімэнтарныя апазыцыі 1) Мужчына/Жанчьша-— Зіма/Лета: „ДаДзімітрабабахітра, паДзімітры — мужчыны хітры” (прымаўка) 26; 2) Бык/Карова — Ноч/Дзень: „Прыйшоў бык, пад акном мык, прыйшла карова, быка скалола” (Ноч і дзень; загадка)27; 3) Хлопец/Дзяўчына — Зіма/Лета: „... А ў малойчыкаў праўдачка, / Як зімняе соўнейка, / Як жа ж яно лялеіць, / Дак жа ж яно не грэіць. / А ў дзевачак праўдачка, / Як летняе сонейка. / Як жа ж яно лялеіць, / Дак жа ж яно сагрэіць.” [КПП, № 250], Мальчыская праўдачка, / Як зімняе сонейка: / Хоць жа яно лялеець, / Дык жаяно не грэець. / ... Дзявочая праўдачка, / Як летняе сонейка: / Хоць жа яно смутненька, /
25 У беларускай традыцьіі радзіцелямі называюць усіх памерльіх продкаў у адрозьненьне ад жывых бацькоў. Пра назвы памінальных дзён гл.: Седакова О.А. Помннальные днн н статья Д.К. Зеленнна «Древнерусскнй языческпй культ „заложных” покойннков» / / Проблемы славянской этнографнн (к 100-летню co дня рождення члена-корреспондента АН СССРД.К. Зеленнна). Л., 1979. С. 127-129.
26 Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі. Мн., 1983. С. 290.
27 Тамсама. С. 330.
Але ж яно цёпленька.” [КПП, № 262], А ў мальчыкаў праўдачка, / Як узімку соўнійка.” [Мажэйка, с. 84].
Галоўнымі сьвятамі гэтых частак году былі Каляды й Купальле, відавочна, прынагоджаныя да дзён зімовага і летняга сонцаваротаў. Гэтыя сьвяты зьяўляліся сваеасаблівымі кульмінацыйнымі (і пераломнымі) момантамі адпаведных пэрыядаў. Самыя ж пэрыяды акрэсьліваліся днямі роўнадзеньняў: „мужчынскі” (зімовы) — з восеньскага да веснавога, „жаночы” (летні) — з веснавога да восеньскага.
У сваю чаргу, кожны з гэтых пэрыядаў таксама падзяляўся на дзьве часткі, у выніку чаго каляндарны го д набываўчатырохчасткавую структуру. Сымбалічна гэтыя больш дробныя часткі клясыфікуюцца наступным чынам: „дзявочая” (вясна)/„жаночая” (лета) і „хлапечая” (восень)/„мужчынская” (зіма), хаця на даволі позна зафіксаваных матар’ялах гэткі клясыфікацыйны прынцып ня можа быць цяпер прасочаны з усёй належнай пасьлядоўнасцю. У беларускай традыцыі захаваліся аўтэнтычныя назвы гэтых сэзонаў: Ляля — вясна, Цёця — лета, Жыцень — восень, Зюзя — зіма. Дакладныя пэрыяды панаваньня адпаведных пэрсанажаў не захаваліся. Але гіпатэтычна і з высокай доляй верагоднасьці можна выказаць наступныя меркаваньні.
Ляля — час ад веснавога роўнадзеньня да летняга сонцавароту. Нанашу думку, акуратгэтым часам праводзіліся абрады ініцыяцыі дзяўчат, гэтак бы мовіць, пасьвячэньні ў дзяўчыны, кульмінацыйнымі момантаміякіхбылі, імаверна, сьвяты Ляльнік (22 красавіка), Юр’я (23 красавіка) і Ярылавіца (27 красавіка). Прыкладна ў гэты ж каляндарны пэрыяд дзяўчаты „юрыліся” ці „куміліся”, г.зн. выбіралі сабе сябровак на год, зь якімі пад час вясельля яны мусілі разьвітвацца, што добра адбілася ў абрадавых тэкстах.
Цёйя — час спаміж летнім сонцазваротам і восеньскім роўнадзеньнем, час уборкі ўраджаю. Можна падазраваць захаваньне ў назьве гэтага пэрыяду тэрміналёгіі нэалітычных культаўВялікай Багіні Маці, прынамсі, гэткую выснову правакуе параўнаньне зь вядомым старагрэцкім тэанімам TijOvc, багіні, якая лічылася грэкамі маці ўсяго існага (хаця з фармальнага гледзішча гэткае параўнаньне наўрад ці можа быць здавальняючым).
Як не спакусьліва адносіць Жытня таксама да летняга пэрыяду, прынамсі, да жніва, тым ня менш, ёсьць усе падставы лічыць яго ахавальнікам восеньскага багацьця (пасьля таго, як ураджай ужо сабраны), удалых шлюбаў і культу продкаў (Дзяды, Каляды). Гэты сэзон доўжыўся прыкладна ад восеньскага раўнадзеньня і да Калядаў і праходзіў, гэтак бы мовіць, пад знакам Вялеса. За гэта можа сьведчыць, у прыватнасьці, яўная сувязь „барады Жытня” з „барадой Вялеса”, як называліся апошнія нязжатыя ў полі каласы, прысьвечаныя Вялесу, а таксама цэнтральны для ўсяго пэрыяду абрадавы комплекс, зьвязаны з культам продкаў.
I, нарэшце, Зюзя — час ад Калядаў і да веснавога раўнадзення. Этымалёгія слова здаецца празрыстай. Яно яўна зьвязана зь блр. зюзець „мерзнуць” і азызнуць „азглець, зьмерзнуць на холадзе” і інш. На гэты ж пэрыяд прыпадаюць і месяцы з тоеснай унутранай формай назоваў: Студзень, Люты і, часткова, Сьнежань. Ёсць падставы зьвязваць менавіта зь Зюзям як „юнацкім” пэрыядам (хаця сам Зюзя ўяўляўся сівым дзедам) абрады хлапечых ініцыяцыяў, пасьвячэньняў у хлопцы — віры. Дарэчы, вядома, што на Беларусі гэткі абрад і сам называўся віра.
Падзел каляндарнага го.ду на месяцы добра вядомы. У сонечным годзе, які мы зараз абмяркоўваем, іх дванаццаць. Іхсучасныя назовы (Сакавік, Красавік, Травень (Май), Чэрвень, Ліпень, Жнівень, Верасень, Кастрычнік, Лістапад, Сьнежань, Студзень, Люты) маюць даволі празрыстую сэмантыку. Хаця, што да Сакавіка, то нельга выключыць пачатковай сувязі яго назову зь літоўскай назвай гэтага ж месяцу— kovas. Трэбаяшчэ адзначыць, што каляндарны год на Беларусі даўней пачынаўся ўвесну, вельмі верагодна, 1 сакавіка. Самыя ж месяцы маглі й не супадаць зь цяперашнімі, а хутчэй былі ўзгодненыя з момантамі пераходу Сонца з аднаго „знаку Задыяку” ў другі. Але гэтае пытанне патрабуе дадатковага вывучэння.