Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі  Сяргей Санько

Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 190с.
Мінск 1998
56.07 МБ
У падтрымку гэтых назіраньняў М.Ёрка мы прывядзем яшчэ некалькі довадаў на карысьць меркаваньня пра сувязь Януса з тэмай „межаў” у самым агульным пляне. Папершае, зьвернем яшчэ раз увагу на тое, што паэты маглі называць Януса mundus. У лацінскай мове гэта — шматзначнае слова. Але сярод яго значэньняў асабліва прыцягваюць ўвагу некалькі, а менавіта ‘яма’, ‘ахвярная яма; алтар’, ‘пякельны сьвет; уваходу пякельны сьвет’. Гэтыя значэньні зьвязаныя з рымскай рытуальнай практыкай. „Яма” ўяўляла сабой архаічны ахвярнік, на якім пад час найбольш
76 Асацыяцыі пачатковага стану будучага космасу зь „яйкам” або „шарам”, відаць, архетыпічныя. Параўн., напрыклад, зачын беларускага касмаганічнага міту: «Рабіў бог зямлю. Выгладзіў, выдзелаў — люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпаковаяйка ...» (Адкуль горы ды балоты // Легендьі і паданні. С. 40.). У казках сюжэтнага тыпу „Пра тры царствы” распаўсюджаны матыў, калі герой згортвае „іншы сьвет”ўяйка або пры патрэбе разгортвае зь яго, як напрыклад, у казцы «Вячорка, Паўношнік і Заравы»: Чарадзейныя казкі. Ч. 1. С. 117, 119, 120. Параўн. таксама шарападобнасьць створанага дэміургам космасу ў плятонаўскім «Тымэе» (Plat. Tim. 33 b-d 34 a-b).
77 Штаерман E.M. Соцнальные основы релнгян Древнего Рнма. С. 55.
78 YorkM. The Roman Festival Calendar of Numa Pompilius / / American University Studies. Series XVII. Classical Languages and Literature. Vol. 2. N.-Y. — Berne — Frankfurt am Mein, 1986. P. 45, 203, 219, 236.
важных сьвятаў ладзіліся абрады, накіраваныя на адраджэньне цэласнасьці космасу (таксама mundus налаціне)79. Падобныя рытуальныя мейсцы называліся Tarentum (< і.-е. *trH2-ento‘рубежнае мейсца; скрыжаваньне; ростані’ < *terH2‘праходзіць; перасякаць’ > хец. tarh-, tarahzi ‘пераадольвае’, ст.-інд. titar ‘перасякаць’, авест. titarat)ао. У прыватнасьці, гэткі mundus-Tarentum быў вядомы як сакральны цэнтар Рыма, які сам, між іншага, знаходзіўся, згодна з рымскімі ўяўленьнямі пра сьвет, у цэнтры сусьвету. 3 назвай гэткіх сакральных мейсцаў зьвязаныя й назвы двух рымскіх сьвятаў: Tarentum Accas Larentinas і Ludi Tarenti.nl. Першае сьвята было прысьвечанае Аке Ларэнтыі, карміцелцы Ромула й Рэма, з 12 сыноўякой Ромулзаснаваўуплывовую крэўскую калегію Арвальскіх братоў, і ладзілася яно 23 сьнежня. Найперш яно было прысьвечана „заснаваньню горада Рыма і суправаджалася ... рытуаламі, што адзначалі прасторавыя, часавыя і рэчавыя межы [курсіўмой.— C.C.] сьветаладу” 81. Другое сьвята, якое яшчэ называлася Ludi Saeculares („Стагадовыя гульні”), было прысьвечана завяршэнню стогадовага цыклу (saeculum) і пачатку новага.
Адзначаныя акалічнасьці робяць меркаваную М.Ёркам сувязь Януса з Тэрмінам яшчэ больш верагоднай. Тым больш, што, па-першае, слова terminus этымалягічна суадносіцца з Tarentum, узыходзячы да таго самага кораню *terH2~. A, падругое, цэнтральным абрадавым дзеяньнем на Тэрміналіі (23 лютага) было сумеснае абраканьне суседзяўсваім тэрмінам [межавым камяням), якое заключалася ў выліваньні мёду і малака ў зробленую каля каменя яму („mundus”) 82. Ахвяраваньні ўвадмыслова падрыхтаваную яму рабіліся й пры закладцы mapjAwap (межавыхкамянёў).
Другі довад на карысьць асаблівага дачыненьня Януса да тэмы „межаў” зьвязаны зь верагоднай пачатковай ад-
79 Степанов Ю.С., Проскурнн С.Г. Константы мнровой культурьі. С. 23-24, 80-83. Архаічныя рытуалы з выкарыстаньнем ахвярньіх ям разглядаюцца ў: Даўгяла Г. Некаторыя фантастычныя біблейскія вобразы і сымболі ў параўнаўча-міталягічным асьвятленьні // Kryuja: Crivica. Baltica. Indogermanica. 1994. № 1. C. 33-34, 47-48.
80 Тамсама. C. 81.
81 Тамсама. C. 81.
82 Штаерман E.M. Термпн // Мнфы народов мнра. Т. 2. С. 501.
несенасьцю яго культу да выключнай сфэры кампэтэнцыі цара-гех’а. Пра гэта сьведчаць наступныя факты. 1) Янус рэпрэзэнтуе вобраз ідэальнага цара. Паводле ўласнай рымскай традыцыі, Янус сам быўпершым гех’ам продкаўлацінянаў, калі тыя яшчэ жылі на Янікуле (адным зь сямі халмоў Рыма на правым беразе Тыбра). У яго цараваньне квітнелі мір, справядлівасьць, дабрабыт, сумленнасьць, a людзі беспасярэдна зносіліся з багамі. Таму Янус яшчэ лічыўся за бога „залатога (сатурнавага) веку” 83. 2) У пазьнейшы час крэвамЯнусабыў rexsacrorum („сакральны цар”), які ў пасьляцарскі пэрыяд функцыйна замяніў гех’а — вярхоўнага крэва культу. Вядома, што rex sacromm займаў наватбольш высокае грамадзкае становішча, чым flamen dialis — крэў самога Юпітэра 84. 3) Сьвята на гонар Янусу — Агоніі — ладзілася ў рэзыдэнцыі „сакральнага цара” — Regia85. 4) Мяркуецца, што для кожнага месяца Янус меў асобныя ахвярнікі, якія знаходзіліся таксама ў Regia86.
I яшчэ на адну акалічнасьць можна зьвярнуць тут увагу. Хоць імя гэтага бога, як быццам бы, мае даволі надзейную этымалёгію87, аднак не пазбаўленая цікавасьці пэўная адпаведнасьць яго некалькім санскрыцкім словам. Параўн. снскр. yantra ‘аброць, цуглі; прылада; агароджа\ граніца:, амулет; магічны малюнак’, yantrana'абмежаваньне-, гвалт, прымус’, yantraya ‘стрымліваць; абмяжоўваць’ ідалейснскр. уат ‘правяраць; прапаноўваць; перашкаджаць; падымаць; ісці; паказваць; трымаць; утаймоўваць’, уата ‘аброць; затрымка, перашкода, завада; самапрымус; самаабмежаваньне; абцугляньне (пачуцьцяў)’. Але, натуральна, настойваць тут на этымалягічных сувязях пакуль заўчасна.
83 Штаерман Е.М. Соцнальные основы релнгннДревнего Рнма. С. 48, 54-55.
84 Тамсама. С. 55; York М. Op. cit. Р. 205.
85 Штаерман Е.М. Янус // Мнфы народов мнра. Т. 2. С. 683.
86 York М. Op. cit. Р. 42.
87 Паводле Радке, імя Януса азначае „той, хто надае ход”, гл.: Штаерман Е.М. Соцнальные основы релнггш Древнего Рнма. С. 55. Крыху іначай тлумачыў гэта імя Цыцэрон, але таксама ў сувязі з „ходам”, „перасоўваньнем”. У дадзеным выпадку мьі, магчыма, маем справу са звычайнымі суадносінамі значэньняў'хадзіць’, ‘ісьці’ і ‘мяжа’, ‘граніца’, напрыклад, ст.-грэц. хёрач, але лореfa ‘дарога, шлях’.
7.	Мітра
У рымскага Януса ёсьць вельмі выразныя індаэўрапейскія адпаведнікі, зь якіх мы тут канспэктыўна разгледзім адно інда-іранскага Мітру. Нас будуць цікавіць найперш два аспэкты: 1) сувязь Мітры зь першымі фазамі касмагенэзу; 2) сувязь Мітры з тэмай „межаў”.
Першая сувязь даводзіцца наступнымі фактамі. Па-першае, Мітра беспасярэдна зьвязаны з пачатковымі водамі. На гэта паказвае яго роднаснасьць з Варунам (паводле Ф.Б.Я. Кёйпэра — богам спракаветныхводаў88) або АпамНапатам („нашчадкам водаў”). 3 апошнім ён часам мог атаесамляцца. Гэта дае падставы разглядаць яго як „уладкавальніка ня толькі сацыяльнага, але й прыроднага космасу” 89. Па-другое, касмаганічная тэма яўна ўведзена і ў фрагмэнт міту пра яго зьяўленьне на сьвет. Так, распавядаецца, што Мітра нарадзіўся з каменя, які раскалоўся пры яго выхадзе на сьвет 90. Пазьней Мітра быў атаесамлены з Фанэсам-протагонам орфікаў91, касмаганічная роля якога па бальшыні істотных паказчыкаў аналягічная ролі Мітры і Януса.
3 увагі на выразныя касмаганічныя канатацыі вобразу Мітры ня дзіўнай выглядае і яго сувязь з тэмай „(перша-)межаў”. Як пісаў з гэтай нагоды Ул.М.Тапароў: «Адзін з найбольш цікавых эпітэтаў Мітры — „той, хто выпроствае лініі (межаў)” (karso. razah) ня толькі нагадвае на магчымую прыміральную ролю Мітры пры спрэчках аб межах, але, па вялікім рахунку, дазваляе, відавочна, узнавіць для яго больш старажытную функцыю цара-крэва, які бярэ ўдзелу рытуальных вымярэньнях, якія пацьвярджаюць пільнаваньне ўнівэрсальнага закона, праўды (razahадлюстроўвае корань, які даўтаксама назву цараў стараіндыйскай мове — rdjan і лаціне — гех). Падобныя фрагмэнты падкрэсьліваюць пася-
88 Кёйпер Ф.Б.Я. Труды по ведайской мнфологнн. С. 32-34 і іншыя.
89 Топоров В.Н. Мнтра // Мнфы народов мнра. Т. 2. С. 156.
90 Топоров В.Н. Об нранском элементе в русской духовной культуре / / Славянскнй н балканскмй фольклор: Реконструкцня древней славянской духовной культуры: нсточннкн н метода. М., 1989. С. 48.
91 Тамсама. С. 48.
рэдніцкую ролю Мітры, яго функцыю адрозьніваньня дабра і зла, праўды і ілжы. У гэтым сэньсе Мітра—боства, што вызначае нейкую маральна-этычную мяжу»92. Роля Мітры як „межавальніка” par excellence выяўляецца таксама і ў тым, што ён усяляк спрыяе людзям, якія займаюць свае ўласныя, правільныя, мейсцы, ахоўвае гэтыя мейсцы і, наадварот, жорстка карае тых, хто парушае заведзены парадак разь мяшчэньня, а значыць, і ігнаруе парадак усталяваньня і перасячэньня межаў 93. Мітра, так бы мовіць, заўсёды на межах, адкуль яго вядомая пасярэдніцкая функцыя адасабленьня-яднаньня зямлі і неба, верху і нізу, людзей і багоў, зьнешняга і ўнутранага і г.д.94.
Як можна бачыць з гэтай кароткай экспазыцыі некаторых істотных рысаў інда-іранскага Мітры, яго касмаганічныя функцыі знаходзяццаў даволі высокай адпаведнасьці з аналягічнымі функцыямі рымскагаЯнуса.
Пэрсанажы, падобныя да Мітры і Януса, заўсёды выступаюць як рупліўцы грамадзкай згоды, міру і справядлівасьці. Натуральна, што гэта знаходзіць пэўнае адлюстраваньне і ў вадпаведнай лексыцы. Вось некалькі прыкладаў: снскр. vara ‘абмежаваная, замкнёная прастора’, блр. вор ‘хлеў, двор для жывёлы’, мікен. грэц. wo-wo < *worwo‘мяжа’, ст.-грэц. opos ‘тое самае’, але рус. вервь ‘грамада’, снскр. vdrivas ‘прастора; шчасьце, спакой’, ст.-грэц. дріарб? ‘абмежаваньне; вызначэньне; умова; дамова’; лац. finitimi ‘памежныя (бліжэйшыя) суседзі’, flmtimus ‘памежны; суседні; правіла; закон’, adfines ‘суседзі па зямельным участку; сваякі’; снскр. paryanta ‘мяжа, скрай, граніца; суседні’, antama ‘сусед’, ante-vasa ‘сусед, саюзьнік’95; снскр. maryd-da ‘граніца, мяжа, скрай, канец; правіла; згода; дамова’, maryddin ‘сусед’; блр. канец, але ст.-рус. докончатй ‘дамаўляцца, заключаць дамову’, магчыма, блр. немень пры ст.-грэц. vopos, а таксама цэлы шэраг індаэўрапейскіх слоў са сфэры права, гэткіх, як права, закон, regula, da-, principium і г.д.,
92 Топоров В.Н. Мнтра // Мнфы народов мнра. Т. 2. С. 155.
93 Тамсама. С. 155.
94 Тамсама. С. 156; Топоров В.Н. 06 нранском элементе в русской духовной культуре. С. 49.
95 Між іншага, „сябар”, „саюзьнік” па-санскрыцку таксама Mitra.
Фрэйм „памежная сытуацыя" і яго сэміятычныя рэпрэзэнтацыі...91 якія, у рэшце рэштаў, узыходзяць да асноваў, сярод значэньняўякіх прысутнічаюць значэньні 'мяжы’ і ‘граніцы’.