Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

Ступень адказнасці

Юрка Гаўрук

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
41.06 МБ
ЮРКА /
ГАЎРУК /
/ Ступейь / адка&насці
ЛІТАРАІУРНА’ КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ
ЮРКА
ГАЎРУК
Сшупень адіеазнасці
ЛІТАРАТУРНАКРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ, ЭСЭ.
МІНСК
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1986
ББК 83.3Бел 7 Г 24
Складальнікі:
В. В. Нікіфаровіч, Т. М. Гаўрук
Рэцэнзент
В. М. Юрэвіч
4603010202—010 9х _85
Г М 302(05)—86
©Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1986.
Інтэлігент брусаўскай школы
Юрый Паўлавіч Гаўрук быў чалавекам вельмі светлай душы, багатай артыстычнай натуры і рэдкай прыроднай інтэлігентнасці. Таленавіты паэт і перакладчык, ён паспяхова выступаў таксама і як празаік, і як літаратурны і тэатральны крытык, і як тэарэтык мастацкага перакладу, і ва ўсім вызначаўся сапраўдным прафесіяналізмам, грамадзянскай прынцыповасцю, высокім пачуццём адказнасці. Выхаванец брусаўскага літаратурнага інстытута ў Маскве, чалавек вялікай духоўнай культуры, ён быў верным рыцарам паэзіі і мастацтва, беззапаветную любоў да якіх з годнасцю пранёс праз усё жыццё, праз усе нялёгкія выпрабаванні, што выпалі на яго долю. Іменна любоў і вера ў хараство паэтычнага слова, а гэта значыць — у хараство і чароўнасць жыцця, у дабрыню і чалавечнасць людзей, прыдавалі яму мужнасці на крутых паваротах лёсу. Як літаратар Юрый Паўлавіч жыў пераважна і перш за ўсё клопатамі аб узбагачэнні мастацкага набытку свайго народа, аб ідэйна-эстэтычным узбраенні савецкага чалавека,— пра гэта ён заўсёды думаў, пра гэта гаварыў, пра гэта турбаваўся. He магу прыгадаць выпадку, каб ён у друку ці ў вуснай гутарцы апускаўся да бяскрылага бытавізму, пагружаўся ў дробную і небяспечную для мастака прозу абыдзённасці. Яго душа сягала вышэй і далей гэтага, бо і ў жыцці і ў працы ён кіраваўся толькі адным: гарачай і перакананай зацікаўленасцю ў тым, каб было лепш для паэзіі, для мастацтва, для роднай беларускай культуры. Выключна сціплы ў жыцці рамантык і бессярэбранік, Юрый Паўлавіч не ўмеў быць несправядлівым, шчыра радаваўся творчым поспехам і ўдачам сваіх таварышаў і калег, умеў і стараўся дапамагчы ім, падзяліцца з імі сваімі ведамі і вопытам.
Прыйшоўшы ў беларускую літаратуру яшчэ ў пачатку 20-х гадоў, Юрый Паўлавіч Гаўрук паспеў нямала зрабіць, асабліва за апошнія два з гакам дзесяцігоддзі. Значэнне яго
творчага плёну ў галіне мастацкага перакладу цяжка пераацаніць — колькі вялікіх імён сусветнай літаратуры, колькі несмяротных шэдэўраў далучыў ён сваёй працай да нашай мастацкай скарбніцы! Талентам і ўзроўнем майСтэрства ён па праву заслужыў вядомасць і прызнанне не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім Савецкім Саюзе і далёка за межамі Радзімы. Імя Юрыя Паўлавіча Гаўрука неадменна называецца сярод імён самых выдатных паэтаў-перакладчыкаў нашай краіны, сярод тых, што закладалі асновы і фарміравалі савецкую школу мастацкага перакладу. Аўтарытэт яго сярод практыкаў і тэарэтыкаў гэтай галіны мастацкай творчасці вельмі высокі. I зразумела ж — вельмі высокія яго заслугі ў справе развіцця і ўмацавання літаратурных і культурных узаемасувязей паміж народамі.
Але Юрый Паўлавіч Гаўрук быў яшчэ і таленавітым арыгінальным творцам. Калі мы збяром у адно і прапануем чытачам зробленае ім у розных жанрах літаратуры — не толькі шматлікія пераклады, але і яго вершы і паэмы, апавяданні і нарысы, артыкулы і рэцэнзіі,— мы ўбачым, што яго творчы плён важыць куды больш, чым нам магло дагэтуль здавацца, і што гэты таленавіты, сціплы і высакародны працаўнік на ніве роднай літаратуры заслугоўвае вялікай пашаны і доўгай памяці, заслугоўвае таго, каб нашчадкі чыталі яго і перачытвалі. У яго літаратурнай спадчыне амаль нічога няма выпадковага, як сапраўдны майстар, ён усё рабіў кваліфікавана, трывала і надоўга, бо ва ўсё ўкладаў не толькі ўменне, вопыт, розум, але і душу, і сэрца. Творчай працы ён аддаваў сябе шчодра і да астатку, і ў гэтым быў прыкладам для ўсіх, хто яго ведаў, і застанецца прыкладам для тых, што прыйдуць у літаратуру заўтра.
Ніл Гілевіч
3 народам і для народа
Ёсць імёны настолькі дарагія для нас, што як не можам мы ўявіць свайго жыцця без сонца, без музыкі, без радзімы і блізкіх, так і без іх — бяднейшым і больш адзінокім быў бы чалавек. Ленін, Пушкін, Горкі... Радуешся і верыш жыццю, якое магло стварыць такіх гігантаў. Вобразы такіх людзей арганічна ўвайшлі ў побыт народа, а іх дзейнасць, выдатныя рысы іх характараў застаюцца светлым прыкладам для чалавецтва.
Чамусьці, калі я думаю пра Горкага, мне заўсёды ўспамінаецца гутарка Льва Талстога з яшчаркай, падслуханая Горкім. Гэта было ў Крыму. Талстой сядзеў на камені, маленькі, згорблены, і гаварыў яшчарцы:
— Добра табе, брат яшчарка, ляжыш ты на сонейку, грэешся, а мне, брат яшчарка, дрэнна.
«Вялікі пісьменнік зямлі рускай», як яго называў Тургенеў, «мацёры чалавечышча», як яго называў Ленін, скардзіўся на сваё жыццё, і каму — яшчарцы. У чым жа трагедыя адзіноты Талстога, яго глыбокай незадаволенасці сабою, у чым яго слабасць? Магутны розум і вялікае сумленне Талстога здолелі адарваць яго ад класа дваран і памешчыкаў. Ён бачыў жахлівую гніль старога свету: спустошанасць і дурасць арыстакратаў, прадажнасць чыноўнікаў, нахабства купцоў, царкоўных цемрашал, галоту сялянства, увесь чартапалох капіталістычнага ладу, пабудаванага па прынцыпу «чалавек чалавеку — звер». I не толькі бачыў сам, але ў сваіх мастацкіх творах з надзвычайнай яркасцю паказаў другім. Прынцыпу «чалавек чалавеку — звер» Талстой супрацьпаставіў прынцып «чалавек чалавеку — брат», той самы прынцып, якім кіруемся і мы ў барацьбе за пабудову камуністычнага грамадства. Але тут, пры ператварэнні гэтага прынцыпу ў жыццё, і выявілася ўся слабасць і памылковасць
«станоўчай» філасофіі Талстога. Талстой не стаў на шлях рэвалюцыйнай барацьбы, а прапанаваў усім, хто як умее, паляпшаць сваю чалавечую прыроду, займацца «маральным самаўдасканальваннем», а каб гэты занятак быў болып масавым, «народным», звярнуўся да рэлігіі, заплюшчыў вочы на будучыню і стаў глядзець назад. Як ні кідаўся Леў Талстой, але, да канца дзён сваіх, так і застаўся ў палоне старога свету, а яго паслядоўнікаў, якія, замест барацьбы, займаліся «маральным самаўдасканаленнем», дралі як зайцоў, капіталістычныя ваўкі і лісіцы. Талстой быў вялікі сваёй тытанічнай працай. Змагаючыся з самім сабой, і ён мог бы, як айцец Сергій, адсячы сабе палец, каб умацаваць сваю волю, але я не ўяўляю Талстога, які б у лесе альбо ў полі прымаў роды ад незнаёмай жанчыны, як гэта аднойчы давялося рабіць Горкаму. Надзеўшы на сябе палатняную сарочку, «апрасціўшыся», Талстой усё сваё жыццё застаўся арыстакратам духу. Гэта быў вельмі не просты чалавек. Ён марыў аб дабры для чалавецтва, але не верыў у чалавецтва, шукаў апоры ў бога, у якога таксама не вельмі верыў, бо да самай сваёй смерці чысціў і падпраўляў яго, як умеў. Каму ж мог паскардзіцца Талстой на сваю долю — хіба што толькі яшчарцы.
Беларускі настаўнік Н. X. Сапранкоў мне калісьці расказваў, як адзін наш селянін, якога ён ведаў асабіста, у пошуках праўды дабраўся да Талстога. Застаў ён яго за ворывам у полі, зняў шапку, нізка пакланіўся і запытаў:
— Скажыце, Леў Мікалаевіч, як мне жыць?
Спыніў Талстой каня, перадаў селяніну саху і сказаў:
— Трымай мацней і ары глыбей, так і жыві.
Мудры адказ, што і казаць, толькі на гэтай мудрасці тысячагоддзямі трымаліся і рабства і прыгон. Егіпецкі фелах і беларускі земляроб аралі і жалі, ды не спажывалі. Знішчыць жаданні ў чалавеку, абмежаваць імкненні чалавечыя, закрыць для яго шырокі свет, ткнуўшы носам у сваё ж нутро — калупайся і шукай там шчасця, гэта значыць пазбавіць чалавека дарагой для яго свабоды, апраўдаць нявольніцтва. Ненавідзячы і выкрываючы капіталістычны лад, Талстой адначасова шукаў сродкаў, каб, не знішчаючы гэтага ладу, стварыць гармонію на зямлі. Талстой быў супраць пад-
ману, стараўся быць шчырым і шчыра падманваў другіх. Сіла і слабасць Талстога з вычарпальнай паўнатой ускрыты ў артыкуле У. I. Леніна «Леў Талстой, як люстра рускай рэвалюцыі».
Аляксей Максімавіч Горкі любіў Талстога. Талстой жа наўрад ці любіў Горкага. He падабалася яму ў Горкім тое, што гэты чалавек «усё і ўсюды падглядвае» (словы Талстога), ненасытны да ведаў, ні перад кім не схіляецца, ходзіць па зямлі і чытае кнігу жыцця, як гаспадар зямлі. Новым і чужым быў для Талстога Горкі. Горкі, як і Талстой, выкрываў гніль капіталістычнага ладу, Горкі, як і Талстой, марыў аб гармоніі на зямлі, аб светлым часе, калі «чалавек чалавеку будзе братам», але гэта гарачае жаданне сваё ён нёс з нізоў, ад народа, ад штодзённай сувязі сваёй з народам, дзе нарадзілася і развівалася тая сіла, якая нарэшце змяла і знішчыла капіталістычны лад у Расіі — пралетарыят. Горкі выступіў «буравеснікам» рэвалюцыі, увайшоў у рэвалюцыю і да канца сваіх дзён быў сумленнем рэвалюцыі. Горкі верыў у чалавецтва. Уся яго творчасць прасякнута тым мужным аптымізмам, які не засланяе вочы чалавеку, не хаваецца ад агідных і страшных з’яў жыцця, а смела паказвае ўсё. Ён глыбока вывучае хваробы капіталістычнага грамадства, выкрывае іх прычыны, бо толькі добра ведаючы хваробу, можна паспяхова з ёю змагацца. I Горкі змагаўся. Рэвалюцыйнае значэнне яго твораў настолькі вялікае, што нават цяпер, калі здзейсніліся мары Аляксея Максімавіча і ў Савецкім Саюзе будуецца камуністычнае грамадства, чытаючы яго творы, мы дзівімся і вучымся ў яго.
Нялёгка жылося Аляксею Максімавічу, і псеўданім ён сабе выбраў — Горкі. У маладосці перанёс халеру, усё жыццё хварэў на сухоты. Але ці можа хто ўявіць сабе, каб ён плакаўся на сваё жыццё, як некаторыя, альбо скардзіўся на сваю долю яшчарцы, як Леў Талстой? Песімізм з’яўляецца тады, калі чалавек не бачыць перад сабой будучыні. Горкі ж насіў у сабе вялікую ідэю, ставіў перад сабою вялікую мэту і верыў, што рана ці позна народ, скінуўшы з сябе ланцугі сацыяльнага прыгнёту, пракладзе сабе дарогу ў лепшую будучыню. Для Горкага служэнне народу было не толькі вялікай мэтай, але і радасцю. Як пільна ён сачыў за парасткамі таго новага, маладога, светлага, што пачало ўсюды пра-
бівацца на расчыпічанай рэвалюцыяй савецкай зямлі! Вялікі знаўца чалавечай душы, як рупліва ён клапаціўся аб правільным выхаванні маладога пакалення, як перасцерагаў яго ад збочвання ў буржуазнае балота, якое таго-сяго магло прывабіць сваім фальшывым бляскам! Горкі ўсё сваё жыццё змагаўся са страшнай сацыяльнай з’явай, якую ён лічыў адным з галоўных ворагаў здаровага чалавечага калектыву і выкарчоўваў, дзе толькі мог, з усім запалам і гневам свайго баявога пяра. Ён даў гэтай з’яве назву — мяшчанства. He лёгка растлумачыць сэнс гэтай сацыяльнай з’явы, настолькі яна складаная і паўзучая. Адны называюць яе дробнабуржуазнай стыхіяй, другія — звярыным у чалавеку,— усяк называюць. Мне думаецца, корань мяшчанства Горкі бачыў у эгаізме, у імкненні жыць для сябе і толькі для сябе, у супрацьстаўленні сваіх інтарэсаў інтарэсам грамадства. Ужо ў сваім першым апавяданні «Чалкаш» Горкі паказвае селяніна Гаўрылу, які дзеля грошай гатовы забіць чалавека. «Навошта табе грошы, ты іх прап’еш. А мне на карысць пойдуць»,— гаворыць ён Чалкашу. «Мой», «маё», «мне на карысць» — вечная прыпеўка мешчаніна. Усе гэтыя Артамонавы, Зыкавы, Булычовы, Дасцігаевы ды інпіыя васьміногі з капіталістычнага акіяна растуць, як паганыя грыбы на дражджах мяшчанства. А інтэлігенты — ідэолагі мяшчанства, якая гэта паскудная і шкодная слізь! Я заўсёды дзівіўся, чытаючы «Жыццё Кліма Самгіна», як у Аляксея Максімавіча хапала цярпення на працягу многіх соцень старонак гэтай хронікі аналізаваць з такою дакладнасцю жыццё чалавека арганічна яму нянавіснага. Відаць, сіла нянавісці Горкага была не меншая, чым сіла яго любві. Любячы чалавека, жывучы для чалавека, ён прачышчаў дарогу, знішчаючы ў чалавеку тое, што той атрымаў у спадчыну яшчэ ад свайго далёкага продка — малпы.