• Часопісы
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Жыццё Шылера прайшло ў матэрыяльнай нястачы. Быў ён жанаты, меў чацвёра дзяцей. Шылер працаваў многа, упарта, не шкадуючы сябе: пісаў вершы, п'есы, артыкулы па гісторыі і эстэтыцы, займаўся перакладамі, некаторы час быў прафесарам гісторыі ў Іенскім універсітэце. Апошнія гады жыў у Веймары, падружыўшыся з Гётэ. Гэта дружба і літаратурнае спаборніцтва з Гётэ — вяршыня яго творчага росквіту. Памёр Шылер 9 мая 1805 года ад сухот.
    Першы перыяд творчасці Шылера звычайна называюць перыядам «буры і націску». Перадавая група тагачаснай нямецкай інтэлігенцыі востра адчувала бяспраўе нямецкага народа, адсталасць сваёй краіны, якая пад гучнай назвай «Свяшчэннай Рымскай імпе’
    рыі» ляжала трупам на задворках Еўропы. Англія даўно ўжо выйшла на шлях буржуазнага развіцця. Францыя была напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі. Раздробленая ж Германія варылася ў сваім саку. I калі большасць мяшчан, закапаўшыся ў свае агародчыкі, мірылася з курынай ідыліяй жыцця ў птушніку, то дапытлівая думка лепшых людзей Германіі не магла з гэтым мірыцца, напружана шукала выйсця. Паколькі ў галіне практычнай дзейнасці нельга было зрабіць чаго-небудзь значнага, заціснутыя сілы народныя прабіваліся напаверх у літаратуры і навуцы. У вершы «Дрэнныя манархі» Шылер піша:
    Прячьте же свой срам н злые страстн Под порфнрой королевской властн, Но страшнтесь голоса певца!
    Сквозь камзолы, сквозь стальные латы — Все равно! — пробьет, пронзпт стрела расплаты Хладные сердца!
    (Пераклад Л. Гінзбурга)
    Драма маладога Шылера «Разбойнікі» — гісторыя высакароднага атамана разбойнікаў, які, узбунтаваўшыся супраць агульнага зла, узяўся наводзіць парадак на свеце. Гарачая, смелая, поўная шчырага пафасу, яна была сапраўды новым словам і не толькі ў нямецкай літаратуры. Парыжскі Канвент абраў Шылера ганаровым грамадзянінам Французскай рэспублікі. У першыя гады пасля Кастрычніка п’еса Шылера «Разбойнікі» карысталася шырокай папулярнасцю і ахвотна ставілася на савецкай сцэне.
    He менш актуальнай для свайго часу была і трэцяя драма Шылера «Каварства і любоў». У пісьме да Мінны Кауцкай Энгельс адзначаў: «Галоўная вартасць «Каварства і любві» Шылера заключаецца ў тым, што гэта — першая нямецкая палітычна тэндэнцыйная драма». Вартасць гэтай драмы яшчэ і ў тым, што яна напісана на матэрыяле непасрэдных назіранняў аўтара канкрэтна і праўдзіва. Недахопы творчага метаду Шылера тут выяўляюцца найменш, з усіх шылераўскіх п’ес яна найбольш рэалістычная. Гісторыя няшчаснага кахання Фердынанда да Луізы, сына вяльможы да мяшчанкі — гэта пратэст супраць сацыяльнай няроўнасці людзей, барацьба за правы простага чалавека. Цікавы сюжэт, напружанае развіццё падзей і знач-
    насць думкі ставяць гэту п’есу на першае месца ў шылераўскім рэпертуары.
    Адной з характэрных рыс творчасці Шылера з’яўляецца яго аптымізм, вера ў вялікае прызначэнне чалавека, у тое, што нармальнае для чалавека — радасць. I ён марыў аб радасці для ўсіх людзей. У вершы «Надзея» Шылер сцвярджае:
    I гэта не прывід халодны, нямы, Трызненне мазгоў недарэчных. Для лепшае долі радзіліся мы,— Гаворыць нам голас сардэчны. Мелодыю сэрца свайго не глушы! 3 табою надзея — акраса душы.
    У сваім славутым гімне «Да радасці», тэма якога паложана ў аснову «Дзевятай сімфоніі» Бетховена, Шылер вітае брацтва мільёнаў людзей, аб’яднаных радасцю. Безумоўна, на фоне змрочнай нямецкай рэчаіснасці мары Шылера былі беспрадметнымі, ілюзорнымі, але гэта былі шчырыя мары, магчыма, адзіны ратунак для яго, каб не ўпасці ў адчай. Ствараючы вакол сябе суб’ектыўны свет хараства, Шылер адгароджваўся ад навакольнага бруду, тупога эгаізму і прагнасці, будучы бяссільным змяніць што-небудзь ад бурных парываў сваёй маладосці, прабуючы выправіць чалавека шляхам эстэтычнага яго выхавання і развіцця ў ім добрых пачуццяў.
    На прыкладзе рускіх класікаў Гогаля, Дастаеўскага, Льва Талстога можна назіраць даволі блізкі працэс. Людзі вялікага сумлення, не здолеўшы знайсці шляхоў да рэвалюцыйнага перайначвання грамадскага ладу, яны паглыбляліся ў сябе і прынцып супольнай барацьбы падмянялі спробамі цераз маральнае, эстэтычнае і рэлігійнае ўздзеянне палепшыць прыроду чалавека і тым самым грамадскае жыццё ў рамках існуючых парадкаў. Гэта быў фалыпывы шлях іх дзейнасці, вынік слабасці і паражэння, але і на гэтым шляху бурліла жывая думка, прабіваючыся часам напаверх праз балота пакорнасці і прымірэння.
    Шылер вельмі захапляўся антычнай культурай, у першую чаргу культурай старажытнай Грэцыі. Разбурэнне феадальных устояў і станаўленне буржуазнага грамадства, працэс, які цягнуўся вякамі ў краінах Еўропы, які прывёў да рэфармацыі ў галіне рэлігіі, да развіцця савецкай культуры і навукі, няўхільна звяза-
    ны з імкненнем перадавых людзей таго часу абараніць сваю незалежнасць і расшырыць гарызонты свайго пазнання. Сярод шматлікіх «утопій» і мар аб гарманічным грамадстве, многія шукалі прыкладу ў мінульім. Высокія дасягненні старажытных грэкаў у галіне мастацтва, філасофіі, прыродазнаўчых навук, на фоне рэштак феадалізму здаваліся светлым царствам. Вялікі французскі пісьменнік і буржуазны дзеяч Жан Жак Русо заклікаў чалавецтва вярнуцца да першабытнай прастаты. Шылер прыхільнік і ўва многім паслядоўнік Русо, у вершы, прысвечаным яго памяці, з вялікім болем сказаў: «Русо загінуў ад хрысціян за тое, што хацеў зрабіць іх людзьмі». Супярэчнасць паміж ідэаламі і рэчаіснасцю, пошукі духоўнай свабоды завялі Шылера ў казачныя прасторы антычнай культуры, дзе ён і знайшоў сабе часовы прытулак. Перш за ўсё ён падкрэсліваў дасканаласць формы антычнага мастацтва, сілу эстэтычнага ўздзейнічання гэтай формы і ў сваёй творчай практыцы стараўся арганічна аб’яднаць яе з новым зместам. Шылер не быў пераймальнікам, праз усё жыццё ён заставаўся нямецкім нацыянальным паэтам, ён толькі браў прыклад з антычнага мастацтва.
    Пясняр маладосці, «светладушны паэт», як яго называў В. А. Жукоўскі, Шылер жыў у марах аб прыгожым, шукаючы яго ўсюды, дзе толькі мог. К. Маркс у сваіх «Уводзінах да крытыкі палітычнай эканоміі», гаворачы аб той мастацкай асалодзе, якую дае нам творчасць старажытных грэкаў, адзначае непаўторнасць іх творчасці, як пэўнай ступені чалавечага развіцця. «I чаму дзяцінства чалавечага грамадства там, дзе яно развілося найбольш прыгожа, не павінна мець для нас вечнай прывабнасці, як ступень, што ніколі не паўтараецца?..» Вельмі многа ад гэтай непаўторнай ступені ёсць і ў Шылера. Паэт далёкі, ідэйна нам чужы, са сваёй «мудрай» наіўнасцю ён жыве і будзе жыць у вяках, як светлая зорка даўно мінулае ночы.
    Апроч юнацкіх драм, пісаных прозаю, Шылер пакінуў нам багатую спадчыну вершаваных драматычных твораў, з якіх найболей сцэнічнымі з’яўляюцца: «Дон Карлас», «Марыя Сцюарт», «Арлеанская дзяўчына» і «Вільгельм Тэль». Шылер старанна апрацоўваў свае драмы, складаў планы, рабіў чарнавыя накіды, намячаў характары і ідэі. Удала скампанаваныя, яго п’есы тым не менш часамі здаюцца расцягненымі, mho-
    гія персанажы з’яўляюцца хутчэй «носьбітамі ідэй», чым жывымі людзьмі. Але магутнае ўяўленне Шылера, уменне развіць інтрыгу, напружанасць і выключнасць падзей, шчыры пафас і мілагучны, дасканалы верш перакрываюць недахопы яго творчага метаду, асабліва калі прыняць пад увагу прагрэсіўную накіраванасць агульнай задумы.
    У драматычнай паэме «Дон Карлас» Шылер паказвае высакародных ідэалістаў — маркіза Позу і каралевіча іспанскага Карласа. Яны дбаюць аб народным дабры, збіраюцца насадзіць справядлівасць зверху, але абодва гінуць, нічога не зрабіўшы. Заслуга Шылера тут у тым, што ён, цалкам падтрымліваючы прагрэсіўныя намеры сваіх герояў Позы і Карласа, паказаў немагчымасць іх ажыццяўлення ва ўмовах абсалютнай манархіі.
    Трагедыя «Марыя Сцюарт», напісаная на сюжэт з англійскай гісторыі, вызначаецца глыбокім вывучэннем матэрыялу і значным набліжэннем да жыццёвай праўды. Асабліва ўдаліся Шылеру характары гераінь трагедыі: шатландскай каралевы Марыі Сцюарт і англійскай — Елізаветы. Гібель Марыі Сцюарт, на якую рабіла стаўку каталіцкая рэакцыя, была гістарычна абумоўлена, але і перамога Елізаветы не прынесла народу радасці. Трагедыя хвалюе праўдзівасцю перажыванняў, тонкім раскрыццём чалавечых характараў у надзвычайных абставінах.
    У рамантычнай трагедыі «Арлеанская дзяўчына» распрацавана шырока вядомая ў літаратуры і ў гісторыі тэма французскай нацыянальнай гераіні Жанны д’Арк, дзяўчыны з народа. Шылер паставіў сваёй задачай стварыць ідэальны вобраз патрыёткі, якая прыносіць сябе ў ахвяру, змагаючыся за вызваленне сваёй айчыны. Выстаўлены на першы план, гэты вобраз засланяе сабою ўсе іншыя. Французскі народ паказаны агульна і служыць толькі фонам для разгортвання дзейнасці адданай патрыёткі.
    Вяршыняй драматургіі Шылера з’яўляецца яго апошняя закончаная драма «Вільгельм Тэль». Легендарны швейцарскі стралок Вільгельм Тэль узначальвае паўстанне швейцарскіх сялян і забівае аўстрыйскага намесніка Геслера. Тэма народнай барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў гэтай п’есе прагучала з асаблівай сілай. Вільгельм Тэль паказваецца
    не як выключная асоба, а як верны прадстаўнік і слу< га свайго народа. Шылер сцвярджае законнае права народа на барацьбу з прыгнятальнікамі і праблему ўзаемаадносін паміж героем і народам на гэты раз выражае правільна — перамагаюць не адзінкі, а народ. I хоць у п’есе многа схематычнага і захоўваюцца цалкам патрыярхальныя сімпатыі Шылера, прагрэсіўнае значэнне гэтага твора бясспрэчна.
    Незадоўга да смерці Шылер пачаў пісаць драму «Дэметрыус» — з рускай гісторыі, пра Дзімітрыя Самазванца. Драма засталася незакончанай, але выклікае пэўную цікавасць трактоўкай цэнтральнага вобраза. Шылер паказвае Дзімітрыя, як чалавека, які шчыра верыў, што ён сапраўдны царэвіч і толькі пазней пераканаўся, што гэта не так. Асабістая драма «ашуканца паняволі» ўвязваецца ў п’есе з барацьбой рускага народа.
    Апроч драматычных твораў, выдатнае месца ў творчасці Шылера займаюць яго балады. Напісаныя пераважна на гістарычныя тэмы з выкарыстаннем антычных міфаў і народных паданняў, яны вызначаюцца яркай сюжэтнасцю, драматычнасцю, дасканаласцю мастацкай формы, выразнай і цікавай думкай. Шылераўскія балады-апавяданні не з’яўляюцца перайманнем народных твораў гэтага жанру, не падобны яны і на фантастычныя змрочныя балады нямецкіх рамантыкаў. Жыццесцвярджальныя, гераічныя па свайму характару, яны маюць прыклады чалавечай адвагі, вернасці, ідэйнай прынцыповасці, маральнай чыстаты. Шырокім прызнаннем карыстаюцца такія балады Шылера, як «Рыцар Тогенбург», «Вадалаз», «Парука», «Гера і Леандр», «Палікратаў пярсцёнак», «Рукавічка», «Івікавы жураўлі». Балада «Рукавічка», напрыклад, перакладалася на рускую мову Жукоўскім і Лермантавым, на польскую — Адамам Міцкевічам.