• Часопісы
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Прынцыповы вораг фармалізму, Байран заўсёды падпарадкоўваў форму зместу, у яго вершах амаль няма нацяжак, няма штучнасці, яны вельмі дынамічныя і нават некаторая нядбайнасць да апрацоўкі слова, абстрактнасць уяўлення, некаторая расплыўчатасць і туманнасць не ўспрымаюцца як праява слабасці. Логіка і пераканальнасць байранаўскіх вершаў — у цэльнасці яго настрою, у значнасці думак і пачуццяў, якія разгортваюцца непасрэдна і шчыра, выяўляюцца ў рытмах, што поўнасцю ім адпавядаюць. У гзтым адна з прычын абаяння байранаўскай паэзіі. Маляўнічыя і
    1	Герцен А. Н. Былое н думы. Учпедгнз БССР, Мн., т, I, с. 298.
    Ю. П. Гаўрук — студэнт Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава. 1925 г.
    Кузьма Чорны (стаіць) з Юрыем Гаўруком. 1927 г.
    музычныя пачаткі сумяшчаюцца арганічна ў яго творчасці, але ўсё ж, думаецца, стыхія музыкі была яму бліжэй. Кампазіцыі ён не надаваў асаблівага значэння, не складаў падрабязных папярэдніх планаў, не намячаў раней сюжэтных дэталей, ішоў дарогай фантазіі, давяраючы свайму густу. Гэтым ён адрозніваецца, напрыклад, ад Шылера, які захаваў многае ад класічных традыцый, клапаціўся аб кампазіцыйнай стройнасці сваіх твораў і арганізоўваў свой творчы працэс.
    Літаратурны кірунак, да якога належаў і часткова ўзначальваў Байран, прынята называць рэвалюцыйным рамантызмам. У Англіі з канца XVIII і ў пачатку XIX стагоддзя было некалькі рамантычных плыняў, якія паступова акрэсліліся як ідэйна процілеглыя. Ранейшае захапленне антычнай культурай, грэчаскай і рымскай, характэрнае для эпохі Адраджэння, пайшло на спад. У розных краінах у розны час абудзілася цікавасць да сваёй нацыянальнай гісторыі, да вуснай народнай творчасці, пачалося збіранне казак і паданняў, народных балад і песень, вывучэнне народных звычаяў, і ўсё гэта шырока выкарыстоўвалася ў літаратуры. Частка рамантыкаў (рэакцыйныя рамантыкі) імкнулася знайсці ў старасвеччыне ціхі закутак для сваёй фантазіі, ідэалізуючы мінулае, яны мірыліся з навакольнай рэчаіснасцю, падтрымліваючы той парадак, які не парушаў іх спакою. Другая частка рамантыкаў (рэвалюцыйныя рамантыкі) бачыла ў гісторыі крывавы прыклад панавання моцнага над слабейшым, а ў народнай творчасці невычэрпную крыніцу мудрасці і сілы. Іх вабіў прастор, яны задыхаліся ў гнілой атмасферы філістэрства, ханжаства і воўчых законаў буржуазнага грамадства. He прымірэнне з рэчаіснасцю, а змаганне за паляпшэнне рэчаіснасці, не любаванне варонамі і совамі на царкоўных вежах, а бунт супроць рэлігійнага цемрашальства і ўлады грошай — вось што сцвярджалі яны сваёй тэорыяй і літаратурнай практыкай. Далёка не кожны з гэтых рамантыкаў мог выразна бачыць той шлях, якім яму трэба было ісці, але іх пратэст быў эстафетай для пазнейшых пакаленняў.
    Паэт Персі Бішы Шэлі ў 1816 годзе пісаў да Байрана з Англіі: «Я не ведаю, якіх інтэлектуальных маштабаў вам суджана дасягнуць. Я ведаю толькі, што вашы здольнасці надзіва вялікія і што яны павінны быць развіты ў поўную меру. Гэта не значыць, што я вам
    раю гнацца за славай. Вы павінны толькі імкнуцца выявіць свае думкі, шукаючы спачування ў тых, хто думае гэтак жа, як і вы». Байран і другі выдатны англійскі рэвалюцыйны рамантык Шэлі былі шчырьімі сябрамі. У кожнага з іх была свая творчая манера, свая музыка душы, але аднолькавы трагічны лёс — выгнанне і ранняя смерць.
    Што датычыцца англійскіх рэакцыйных рамантыкаў Вордсварта, Колрыджа і Саўці, паэтаў так званай «азёрнай школы», заядлых ворагаў Байрана, дык яны працвіталі, упіваліся славай і, падпіраючы сваім талентам трон, спакойна дажылі да старасці. Горкая іронія лёсу!
    Але ўсё ж за сваё кароткае жыццё Байран напісаў многа. Апроч шматлікіх лірычных вершаў, баявых песень, пасланняў, эпіграм, сатырычных аглядаў, ім напісана больш дзесятка паэм, сярод якіх такія шэдэўры, як «Паломніцтва Чайльд Гарольда» і «Дон Жуан», і некалькі драматычных твораў («Манфрэд», «Каін», «Два Фаскары», «Сарданапал» ды іншыя).
    Станаўленне Байрана як паэта ішло складаным шляхам. Пісаць ён пачаў вельмі рана. Першы зборнік вершаў Байрана «Вольныя часіны» («Hours of Idle­ness») быў надрукаваны ў 1807 годзе, калі яму было ўсяго дзевятнаццаць год. Вершы, уключаныя ў гэты зборнік, у значнай ступені яшчэ носяць сляды пераймання і вучобы, але характар Байрана, яго творчая накіраванасць, з самага пачатку акрэсліліся даволі выразна. Звяртаючыся да свайго друга Джона Бічара з вершам-пасланнем, Байран выношвае шэраг глыбокіх і зусім сталых думак аб месцы паэта ў грамадстве. Ён марыць аб славе, аб свабодзе, аб актыўнай дзейнасці для шчасця радзімы, гнеўна пратэстуе супраць чалавечай несправядлівасці і эгаістычнага свету «нікчэмных мяшчан».
    Услед за багаццем нядоля ідзе.
    О, як мне агідна звяроў панаванне! Што чын альбо тытул? — кругі на вадзе.
    Мне ўлады не трэба. Мне трэба прызнанне.
    Яшчэ не прывык я душою крывіць, Глядзець раўнадушна на подласць і здзекі.
    Ці ж варта юнацкую шчырасць губіць, Надзеўшы ярмо ненавіснай апекі?
    («Радкі да Дж. Бічара», 1806 г.)
    Канфлікт паміж паэтам і грамадствам вызначыўся адразу. Камень, кінуты ў кансерватыўнае балота, нарабіў шуму. Першае выступленне Байрана ў літаратуры крытыка сустрэла непрыхільна. Але ён не склаў зброі, а кінуўся ў бой, напісаўшы разгорнутую сатырычную водпаведзь у адрас «англійскіх бардаў і шатландскіх аглядальнікаў» (1809). У гэтым творы ён даў шырокі малюнак стану сучаснай англійскай паэзіі, у многім правільны, хоць і занадта суб’ектыўны, і яшчэ раз выказаў сваю запаветную думку аб высокім прызначэнні паэта, як настаўніка чалавецтва.
    Двухгадовае падарожжа на поўдзень (1809—1811), знаёмства з краінамі паўднёва-ўсходняй Еўропы дало Байрану багаты матэрыял для далейшай творчасці. Пасля публікацыі і першых дзвюх песень «Чайльд Гарольда» (1812) і яго «ўсходніх паэм» (Гяур», «Абідоская нявеста», «Карсар», «Лара», «Асада Карынфа», «Парызіна») юнацкая мара паэта аб славе здзейснілася. Яго імя стала адным з самых папулярных у Еўропе.
    «Паломніцтва Чайльд Гарольда» было сапраўды новым словам у літаратуры. Напісаны ў строгім стылі (спенсеравай страфой), гэты твор выклікаў усеагульнае захапленне свабодай і смеласцю думкі, яркасцю вобразаў і надзвычайнай шчырасцю пачуцця. Паэма з’яўляецца своеасаблівым дзённікам дарожньіх уражанняў Байрана. Ён не толькі апісваў тое, што бачыў, а рабіў вывады, ускрываў прычыны цяжкага жыцця народаў, імкнуўся абудзіць іх грамадзянскую свядомасць: сыны Іспаніі,— даволі сну!
    Вельмі цікавы таксама і вобраз героя паэмы, расчараванага юнака Чайльд Гарольда. Гэта адна з самых бліскучых тыпізацый так званага «лішняга чалавека». У пераломную эпоху канца XVIII, пачатку XIX стагоддзя было нямала людзей, пераважна сярод дваранскай моладзі, якія не ведалі, да якога берага прыстаць. Распешчаныя, чуллівыя, яны нічога не рабілі, жылі ў сваю асалоду і, не маючы ніякіх станоўчых ідэалаў, рана ўпадалі ў меланхолію. Ад нуды некаторыя з іх вандравалі па свеце (на гэта грошай хапала), а некаторыя, траўміраваныя якой-небудзь асабістай няўдачай, часцей за ўсё ў каханні, як гётаўскі Вертэр, канчалі самагубствам. 3 лёгкай рукі Байрана гэты вобраз у розных варыянтах надоўга замацаваўся ў літаратуры. Сам Байран рэзка ад яго адмяжоўваўся.
    3 найбольшай сілай байранаўскі рамантызм выявіўся ў яго «ўсходніх паэмах» і ў паэмах «Шыльёнскі вязень» і «Мазепа». Героі «ўсходніх паэм» маюць розныя імёны, але гэта па сутнасці адзін і той жа чалавек у розных сітуацыях, чалавек актыўны, мужны, са страсцямі, даведзенымі да гіпербалізму. Змагар-адзіночка, незадаволены парадкам свету, ён горда ад яго адварочваецца, кідаецца з адной крайнасці ў другую, ад пяшчотнай любві да звярынай нянавісці, ад жадання зрабіць дабро да самага дзікага злачынства. Экзотыка прыроды і выключнасць падзей дзівілі і захаплялі чытачоў.
    У паэме «Шыльёнскі вязень», напісанай Байранам у 1816 годзе, пасля таго як ён вымушаны быў пакінуць Англію, героем з’яўляецца гістарычная асоба — Франсуа Банівар, рэспубліканец, змагар за незалежнасць Швейцарыі. Пасаджаны ў падзямелле Шыльёнскага замка ў 1530 годзе па загаду герцага Савойскага, ён прабыў там каля сямі год. Але Байрана цікавіць не столькі гістарычная дзейнасць Банівара, як тэма пакут чалавека ў надзвычайных абставінах. Гэта адна з асноўных байранаўскіх тэм. Да яе звяртаецца ён і ў паэме «Мазепа», і ў «Скаргах Таса», і ў фантазіі «Цемра», і ў многіх сваіх лірычных вершах.
    Паэма «Шыльёнскі вязень» — маналог-споведзь Банівара — напісана ямбічным памерам з мужчынскай рыфмай (тыповы байранаўскі памер), што дазваляе як бы выцягнуць твор у адзін радок, надае яму цэльнасць, імклівасць і палымянасць. Між іншым, гэтым памерам часта карыстаўся Лермантаў («Мцыры», «Баярын Орша»), дасягаючы такога ж эфекту.
    Міналі дні, ішлі гады, He заўважаў я іх тады, He меў надзеі для вачэй, 3 якой бы стала мне лягчэй. Прыйшлі, урэшце, людзі ў лёх, Каб волю даць, прыйшлі яны. Дзівіцца я ужо не мог, I не пытаў — нашто, чаму? Вылі уцехі мне адны — Ці з кайданоў, ці ў кайданы.
    («Шыльёнскі вязень»)
    Аднак бурная і жывая творчасць Байрана не ўкладваецца ў рамкі рамантычнага кірунку. Байран быў строгім крытыкам не толькі для сваіх праціўнікаў, але
    і для самога сябе. У пошуках дасканаласці, а, галоўнае, праўды, ён у пазнейшых сваіх творах, пачынаючы з жартаўлівай паэмы «Бела» (1818), усё больш і болып схіляецца ў бок аб’ектыўнага пазнання рэчаіснасці, адыходзіць ад філасофскіх абстракцый, суб’ектыўных абагульненняў, пашырае круг сваіх назіранняў і набліжаецца да рэалізму.
    Аб сваіх ранніх паэмах Байран гаворыць, што яны напісаны «фальшывым перабольшаным стылем па маладосці год і ў духу нашага часу». (Пісьмо да Ісака Дызраэлі-старэйшага ад 10 чэрвеня 1822 г.) Ацэнка аж занадта суровая.
    Вяршыня творчасці Байрана — яго эпапея «Дон Жуан». Гэты твор з’яўляўся ў друку часткамі, пачынаючы з 1819 года, і, на вялікі жаль, не быў закончаны аўтарам. Байран задумаў сваю эпапею ў 24 песнях, дачасная смерць абарвала яе на 17-ай. Тым не менш, тое, што апублікавана, складае цэлы том (болып за 500 старонак). Гэта сапраўды магутная рэч, тытанічная праца, твор, якому мала знойдзецца роўных па размаху, сіле і перакананасці. Вастрыня і займальнасць сюжэта, канкрэтнасць характараў, гумар, непасрэднасць, безліч цікавейшых думак, трапнасць удараў па адмоўных праявах жыцця, грамадзянскі запал, усе лепшыя рысы таленту Байрана аб’яднаны ў гэтай эпапеі. Гётэ называў «Дон Жуана» «бязмежна геніяльным творам», Пушкін знаходзіў у ім «шэкспіраўскую разнастайнасць».