Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
— Раскажыце пра Гарацыя.
— Валерый Якаўлевіч, Гарацыя я не люблю. Брусаў здзіўлена падняў бровы.
— А каго вы любіце? — ажывіўся ён, не без іроніі зірнуўшы мне ў твар.
— Авідзія, Валерый Якаўлевіч. Ён мне бліжэй.
— Расказвайце пра Авідзія.
Авідзія я ведаў добра, расказваў даволі доўга, пералічыў амаль усе яго творы і нават тое-сёе працытаваў па-лацінску. Мне хацелася бліснуць, паказаць сябе з найлепшага боку.
Брусаў не перабіваў, слухаў і, як мне здалося, быў задаволены.
Скончыўшы пра Авідзія, упэўнены ў сабе, я сказаў:
— А цяпер, Валерый Якаўлевіч, калі ласка, я магу пра Гарацыя.
— He, не трэба. Дайце вашу кніжку.
Яго давер’е і добразычлівасць акрылілі мяне.
Як узвышае і радуе, калі вялікі чалавек не падкрэслівае перад іншымі сваёй велічы!
Валерый Якаўлевіч Брусаў нарадзіўся 13 снежня 1873 года ў Маскве ў сям’і купца. Дзед яго, па бацькавай лініі — з прыгонных сялян, праз гандаль разбагацеў і адкупіўся на волю. Матэрыяльная незалежнасць дазволіла маладому Брусаву цалкам аддацца навукам і паэзіі, стаць літаратарам-прафесіяналам шырокага дыяпазону.
Універсальнасць інтарэсаў, выключная працаві-
тасць і фенаменальная памяць — тры неад’емныя якасці натуры Валерыя Брусава. I яшчэ трэба адзначыць адну рысу — здольнасць зазірнуць у будучыню. Ён заўсёды імкнуўся наперад і не любіў вяртацца на пройдзеныя шляхі. Прызнаўшы праўду пралетарскай рэвалюцыі, Брусаў у 1920 годзе стаў камуністам.
М. Горкі ў адным з лістоў да яго назваў Брусава «самым культурным пісьменнікам на Русі>, а ў другім лісце пісаў: «Я не ведаю ў рускай літаратуры чалавека болып працавітага (деятельного), чым вы».
Але перш за ўсё, вядома, ён — паэт. Брусаў напісаў безліч вершаў, самых разнастайных па зместу і форме. Схільны да сістэматызацыі, ён падбіраў іх у раздзелы і цыклы, шырока ахопліваючы праявы жыцця мінулага і сучаснага. Задумы ў яго былі грандыёзныя. Напрыклад, ён пачаў складаць кнігу «Сны чалавецтва», у якую збіраўся ўключыць болып за 3000 вершаў, напісаных у творчай манеры розных эпох і народаў аб першабытнасці да нашых дзён. Ужо адзін гэты намер сведчыць аб яго энергіі і магутнай фантазіі.
Вперед, мечта, мой верный вол!.. Н я тружусь, н ты работай!
Гэтыя праграмныя радкі Валерыя Брусава пераклікаюцца са словамі Максіма Багдановіча:
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Шліфоўка кожнага радка, імкненне да скульптурнай завершанасці, да гармоніі — тыповая асаблівасць творчага метаду Брусава.
Сярод сімвалістаў, да якіх ён прымыкаў у свой час, Брусаў быў прызнаным «мэтрам», але рацыяналістычны, разумовы характар яго творчасці, пры ўсёй насычанасці атрыбутамі сімвалізму, рэзка выдзяляўся на фоне дэкадэнцкага туману, богашукальніцтва і містыкі. Брусаў быў чалавекам ад зямлі, і яго «сімвалізм» — толькі даніна літаратурнаму стылю пэўнай эпохі.
У снежні 1923 года на адным з вечароў, прысвечаных творчасці Брусава ў сувязі з яго пяцідзесяцігоддзем, прафесар П. Сакулін назваў яго «бардам сімвалізму», прафесар Шэрлінскі аналізаваў яго сувязі з антычнай літаратурай і чамусьці гэта хвалебнае таптанне ў мінулым зрабіла на Брусава прыкрае ўражанне. У за-
ключным слове ён папракнуў дакладчыкаў, сказаў, што яго жывога хаваюць, спіхваюць у гісторыю, тады як ён працуе для сучаснасці, для народа, вызваленага ад векавога гнёту. I падзякаваў толькі A. В. Луначарскаму за цёплыя словы прызнання яго ролі як пісьменніка-камуніста ды яшчэ прафесару Г. Рачынскаму, які расказаў аб яго дзейнасці ў Вышэйшым літаратурнамастацкім інстытуце. Я прысутнічаў на гэтым вечары і адчуваў горыч паэта. Ён быў стомлены, жыць яму заставалася мала.
Нядаўна я перачытаў некаторыя яго вершы, у тым ліку і з пасмяротнага зборніка з лацінскай назвай «Меа» (Спяшайся), вершы, прысвечаныя У. I. Леніну, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Маскве...
А я, гость лет, я, постоялец, С путей веков, здесь дома я. Полвека дум нас в цепь спаялн, II нскра есть в лучах — моя!
(♦Каля Крамля»)
Далучыўшыся да сацыялістычнай рэвалюцыі, прыхільнік навукова-тэхнічнага прагрэсу, Брусаў верыў у шчаслівую будучыню чалавецтва. Збліжаючы навуку з паэзіяй, ставячы мэтай пазнаць таямніцы свету, ён быў .нястомным змагаром за масавы ўздым культуры, выяўленне талентаў з народа, за росквіт літаратуры і мастацтва.
Брусаў быў выдатным пушкіністам і ўнёс немалы ўклад у даследаванне творчасці геніяльнага рускага паэта. Аднойчы ён сказаў: «Каб здарылася няшчасце і прапалі ўсе вершы Пушкіна, я з карандашом у руках, мабыць, змог бы іх аднавіць». I гэта не пахвальба.
Энцыклапедычная памяць памагала, а часам і перашкаджала Брусаву ў яго ўласнай творчасці, перагружаючы паэзію інфармацыяй і аслабляючы яе эмацыянальную сілу.
Добра ведаючьі еўрапейскія і антычныя мовы, Брусаў шмат зрабіў і як перакладчык, Ён пераклаў «Энеіду» Віргілія, «Фауста» Гётэ, перакладаў творы Петраркі, Байрана, Верхарна, Райніса, Купалы і многіх, многіх іншых паэтаў.
Асабліва каштоўнай з’яўляецца складзеная ім кніга «Паэзія Арменіі з часоў старажытнасці да нашых дзён». Уступны артыкул, большасць перакладаў і каментарыі да гэтай кнігі зроблены Брусавым з уласцівай
яму дакладнасцю. Грандыёзная работа, новая і смелая для таго часу (кніга выйшла ў свет у 1916 годзе). Гэта была першая і вельмі ўдалая анталогія армянскай паэзіі на рускай мове.
Помню ўрачысты вечар у Маскве ў Вялікім тэатры. Адзначалі юбілей Брусава. Пасля бліскучага даклада A. В. Луначарскага з’явіліся дэлегацыі. Прыйшла і армянская дэлегацыя ўшанаваць юбіляра. Валерыю Якаўлевічу было прысвоена званне народнага паэта Арменіі. Праспяваўшы паэту славу, армянскі ашуг паклаў да яго ног свой музычны інструмент — саз. Такая была народная традыцыя ў паэтычных спаборніцтвах, Брусаў быў збянтэжаны, засаромеўся, схапіў інструмент і замітусіўся, не ведаючы, каму яго перадаць. Адбылася прыкрая паўза. У сваім чорным сурдуце, тым самым, што на партрэце Урубеля, у святле электрычных агнёў, ён здаваўся нейкім вельмі самотным. Брусаў не любіў пышнасці, параднасці, і наколькі я помню, заўсёды трымаў сябе скромна. Віншавалі яго і беларусы — выступаў Ул. Дубоўка.
Валерый Брусаў памёр 9 кастрычніка 1924 года, менш чым цераз год пасля свайго юбілею. Страта была цяжкая для ўсіх, хто любіў паэзію, і, асабліва, для нас, яго студэнтаў. Ён ляжаў усё ў тым жа чорным сурдуце, спакойны, строгі, у белай зале заснаванага ім інстытута, і мы, студэнты, дзяжурылі каля яго труны. Пахавалі паэта на Навадзевічых могілках каля манастырскай сцяны.
Творчая спадчына Брусава далёка яшчэ не ўся сабрана і вывучана. Паэт складаны, супярэчлівы, ён, як рэха, адгукаўся на падзеі часу. Гэта быў падзвіжнік, рабочы ад літаратуры, верны радзіме і свайму прызванню. Яго запавет маладым літаратарам — служыць народу самааддана і бескарысліва.
1973 г.
Інжынер жывога слова
Хутка мінае час. Уладзімір Маякоўскі з’явіўся ў эпоху найвялікшых гістарычных падзей, калі пад чырвоным сцягам Кастрычніка працоўныя Расіі, ламаючы векавыя традыцыі ўласніцтва і прыгнёту, закладвалі першыя цагліны ў фундамент сацыялізма. «Революцпей мобнлнзованный н прнзванный», Маякоўскі быў салдатам рэвалюцыі і аддаў ёй лепшае, што меў,— сваю паэзію.
Пушкін, Някрасаў, Маякоўскі — тры паэтычныя вяршыні, далёкія па часе і па характару творчасці, сходзяцца ў адным — у імкненні, праўдзіва пазнаўшы рэчаіснасць, расчысціць людзям шлях да шчаслівае будучыні. Прынцыповасць і грамадзянскае сумленне вывелі іх за межы асабістага, зрабілі выказнікамі народных дум і надзей.
Маякоўскі не раз выступаў супраць захвальвання, навядзення «хрэстаматыйнага глянцу» на жывое аблічча класікаў нашай літаратуры. Цяпер ён сам стаў класікам і перад ім тая ж самая небяспека. У Маскве на плошчы, якая носіць яго імя, выліты з бронзы, выглядам падобны на рабочага, здаецца, ён вось-вось сыдзе з невысокага гранітнага п’едэстала і ўвальецца ў шумны людскі паток, «как жнвой с жнвымн говоря».
Пра Маякоўскага напісана шмат. Вобраз гэтага літаратурнага гіганта, які расшырыў паэтычныя гарызонты, знайшоў для новага зместу новую форму, цяпер, праз гады, уяўляецца даволі выразна.
He прэтэндуючы на свежасць і бясспрэчнасць вывадаў, паспрабую коратка вызначыць тое, што, як мне думаецца, складае аснову творчага метаду Уладзіміра Маякоўскага.
Паэт валявы, які ўмеў станавіцца «на горло собственной песне», ён тварыў не для самавыяўлення, a
браў «сацыяльны заказ». Распрацоўваючы тую або іншую тэму, даводзіў верш да гранічнай дасканаласці, да поўнага адзінства зместу і формы. Слабыя, вялыя радкі выкідваў бязлітасна, і нават самыя складаныя вобразы, самыя адмысловьія думкі падаваў натуральна, без усякай нацяжкі. Працэс творчасці ў яго зводзіўся к пошукам дзейснай і яркай паэтычнай формулы. Мы ведаем, як уразаюцца ў памяць асобныя мясціны з твораў Маякоўскага, сотні, тысячы яго выказванняў сталі крылатымі, бытуюць у народзе як прымаўкі. «Цытатнасць» Маякоўскага не мае сабе роўных. Нават Грыбаедаў, Крылоў і Гогаль, найвялікшыя майстры крылатага слова, выкарыстоўваюцца нашымі сучаснікамі менш, чым ён.
Сіла ўдару і трапнасць пападання ў Маякоўскага выключныя.
Выдатны прамоўца і палеміст, ён выбраў для сябе ў паэзіі кірунак, які найболып адпавядаў яго прыродным здольнасцям. He лірыка, не музыка, не любаванне красой, а непасрэдны зварот да шырокіх мас, паэтычная прамова, мэта якой актыўна ўздзейнічаць на розум і пачуцці. Ён так і пісаў свае вершы — з разлікам на чытанне ўголас, на выкананне з эстрады, для агульнага ўжытку, а не для вузкага кола абраных. Яму было цесна ў рамках старой паэтыкі. Ідучы гэтым шляхам, ён узбагаціў нашу паэзію значнымі адкрыццямі.
У паэме «Дванаццаць» А. Блок з уласцівай яму інтуіцыяй першы адчуў непрыдатнасць традьіцыйных паэтычных сродкаў для глыбокага і праўдзівага выяўлення рэвалюцыйных працэсаў і, смела адкінуўшы тое, да чаго прывык, узрушыў сваіх сучаснікаў якасна новым адлюстраваннем рэчаіснасці. Такім быў фінал творчай дзейнасці Блока. А для Маякоўскага гэта быў толькі пачатак.
Наватарства Маякоўскага ў галіне вершаскладання выцякае з некаторых агульных прынцыпаў драматычнага пісьма. Трэба было парушыць гладкасць, рытмічную аднастайнасць, максімальна нагрузіць словы зместам і падкрэсліць галоўнае. Маякоўскі ўпершыню ўвёў у практыку разбіўку вершаванага радка. Запісаны ім тэкст з’яўляецца як бы партытурай для выканання. Пазней многія пачалі злоўжываць гэтым прыёмам. Для Маякоўскага ж, які надаваў вялікае значэнне інтанацыі, гэта было неабходна. Рытмічная структура яго