• Часопісы
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Паміж гэтымі трыма напрамкамі, вядома, існуе безліч градацый, бо кожны перакладчык, ці ён вучоны, ці паэт, ці паэт і вучоны разам, абмежаваны і самім колам інтарэсаў, і самімі магчымасцямі. Важна, каб пераклады былі на высокім узроўні культуры, каб не было таннага саматужніцтва і гандлярскага падыходу да справы. Добры мастацкі пераклад мае права на такое ж прызнанне, як і добры арыгінальны твор. На жаль, у нас чамусьці да гэтага часу бытуе думка, што займацца перакладамі можа кожны, хто ведае мовы, і асабліва калі ён сам піша вершы. Забываюць, што работа перакладчыка вельмі спецыфічная і перш за ўсё патрабуе майстэрства. Даць на іншай мове мастацкі эквівалент арыгінала — гэта значыць не толькі добра разу-
    мець і адчуваць арыгінал, але і валодаць усім комплексам патрэбных мастацкіх сродкаў.
    Пераклады, як правіла, робяцца з той мовы, на якой напісаны твор. Практыка перакладу па так званых падрадкоўніках (літаральныя празаічныя пераклады) — заганная практыка. Цалкам выключыць яе з ужытку немагчыма, таму што некаторыя мовы вядомы толькі вузкаму колу спецыялістаў, але злоўжываць гэтым, асабліва пры перакладах паэзіі, нельга, таму што ні адзін падрадкоўнік не можа даць поўнага ўяўлення аб арыгінале.
    Хв. Жычка ў артыкуле «Пераклад на ўзровень арыгінала» выступае супраць калектыўных зборнікаў перакладаў іншаземных паэтаў, раіць, каб кожнага паэта перакладаў хто-небудзь адзін. 3 гэтым ніяк нельга згадзіцца. Халтура можа пралезці і ў калектыўны зборнік, і ў індывідуальны. К. Бальмант пераклаў на рускую мову бадай усяго П. Шэлі, а перакладчык Сакалоўскі адужаў адзін аж поўны збор твораў Шэкспіра, а які толк? Перакладамі іх нельга карыстацца, таму што гэта літаратурны брак. Наша выдавецтва выдала на беларускай мове Пушкіна, Крылова, Маякоўскага, Пракоф’ева, Тычыну, Сасюру, Л. Украінку, А. Міцкевіча, Славацкага, Бранеўскага, Я. Райніса, Гейнэ і шэраг іншых аўтараў у перакладах групы паэтаў, і калі ў гэтых зборніках трапляюцца пераклады недасканалыя і слабыя, то ва ўсякім разе значная частка перакладаў зроблена добра. Перашкаджае нам некаторая спешка, практыка выдаваць перакладную паэзію пераважна ў сувязі з юбілейнымі датамі, недастатковая патрабавальнасць рэдактуры і ўкладальнікаў кнігі.
    Другое пытанне, якое зусім недарэчы закранае ў сваім артыкуле Хв. Жычка, гэта тэорыя санета і сілабічнае вершаскладанне. Можна было б і не адказваць на яго наіўныя парады, дагматычныя і фармалістычныя па сутнасці, каб ім не была праяўлена тэндэнцыя (мяркую, міжвольна) нанесці ўдар па аснове паэзіі, якою з’яўляецца рытм. Тэорыя санета распрацавана даўно і не толькі М. Багдановічам. Ёсць санет класічны, а ёсць і адступленні, прычым іх вельмі многа. Нашто ж тады патрабаваць, каб санеты А. Міцкевіча перакладаліся толькі пяцістопным ямбам і абавязкова з «альтэрнансамі» (чаргаваннем мужчынскіх і жаночых рыфмаў)? Перакладаецца санет пэўнага аўтара (А. Міцкевіча), і
    крытэрыем для перакладчыка можа быць рытмічная структура толькі дадзенага санета і ніякага іншага. Польскае сілабічнае вершаскладанне, і асабліва творчая практыка А. Міцкевіча,— гэта не проста падгонка пэўнай колькасці складоў у радок: гэта паэзія, якая не мае акрэсленага памеру, але мае надзвычайна тонкі і багаты рытм. I калі нашы перакладчыкі прабавалі, удала ці няўдала, перадаць рытмічныя асаблівасці Міцкевіча, ці варта папракаць іх за гэта? Навошта ім падносіць гатовую мерку, гарнітур Петраркі чапляць на Міцкевіча?
    Нарэшце хацелася б выказаць некалькі меркаванняў аб далейшых перспектывах выдання на беларускай мове зарубежных класікаў і паэзіі народаў СССР. Справа гэта разгорнута ў нас яшчэ недастаткова, да некаторай ступені пушчана на самацёк, няма строгага плана і папярэдняй намёткі. Безумоўна, мы не можам разгарнуць выданне перакладаў вельмі шырока, але, думаецца, лепшыя ўзоры сусветнай паэзіі павінны заняць сваё пачэснае месца і ў беларускай літаратуры.
    1962 г.
    Мастацкі пераклад як узнаўленне
    Павінен агаварыцца з самага пачатку, што я не стаўлю перад сабой шырокай задачы — паказаць і аргументаваць складанейшы працэс работы лепшых перакладчыкаў над узнаўленнем мастацкіх каштоўнасцей іншамоўных аўтараў. Гэта — тэма цэлай кнігі, дый не адной. Я хачу ўсяго толькі падзяліцца некаторымі сваімі назіраннямі, якія маюць хутчэй практычны, чым тэарэтычны характар, і зрабіць спробу ў нейкай ступені вызначыць асноўны кірунак практыкі мастацкага перакладу ў СССР.
    Патрабаванні да перакладу самыя розныя. Адны патрабуюць найбольшай дакладнасці, другія найбольшай мастацкасці (г. зн. эстэтычнага ўздзеяння на чытача), трэція сумяшчэння і таго і другога. Пытанне вырашалася б вельмі проста, калі б сумяшчэнне таго і другога было ў поўнай уладзе перакладчыка. На жаль, гэта — задача не толькі цяжкая, але ж і непасільная нават для буйнейшых майстроў слова. Даволі часта крытыкі, ды і самі перакладчыкі ставяць задачы, якія выходзяць за межы магчымасцей той або іншай мовы. Дагматычны падыход да гэтай справы вёў да ўстанаўлення недатыкальнасці тых ці іншых тэкстаў, як гэта было, скажам, з тэкстамі царкоўнага пісання (на царкоўна-славянскай або лацінскай мовах). Аднак абсалютная дакладнасць або, як патрабуе крытык М. Пархоменка ў артыкуле пра новы пераклад «Энеіды» I. П. Катлярэўскага («Майстэрства перакладу» за 1963 г., с. 178), «поўная адэкватнасць» — фікцыя, самападман. Змена гучання — ужо недакладнасць, ужыванне таго ці іншага новага слова, якім бы яно ні было па значэнню блізкім, уносіць няхай самую нязначную, але ўсё ж такі нейкую розніцу ў пераклад. М. Пархоменка папракае перакладчыкаў «Энеіды» Катлярэўскага за тое, што яны ў сваіх перакладах не далі поўна-
    га пераліку ўкраінскіх нацыянальных страў, якія прыводзяцца Катлярэўскім. «Між тым, з дзесяці назваў страў у перакладзе В. Патапавай засталося толькі сем (у Бражніна іх дзевяць)» (Там жа, с. 178). Як бачыце, падлічана і праверана. Мне чамусьці думаецца, што Катлярэўскі, калі пісаў свае радкі, не падлічваў колькасці страў, пісаў столькі, колькі лічыў патрэбным, колькі яму патрабавалася дзеля выканання сваёй мастацкай задачы. I мне, як чытачу, зусім няма розніцы восем ці дзевяць страў называе перакладчык. Для мяне важна, каб пераклад быў мастацкім і ў цэлым перадаваў Катлярэўскага.
    Размова ідзе не пра вышэй названыя пераклады, а, наогул, пра адносіны да мастацкага перакладу. Пры падобнай патрабавальнасці мастацкі пераклад не патрэбен. Чытача належыць адсылаць да арыгінала або, у горшым выпадку, да добрага падрадкоўніка.
    Назіраецца такая ж празмерная патрабавальнасць да перакладчыкаў і ў адносінах формы. У наш час савецкай тэорыяй і практыкай на шматлікіх прыкладах паказана нізкая выніковасць ранейшых фармалістычных перакладаў. На самай справе, хіба, да прыкладу, Шэкспір або Уітмен педантычна падлічвалі ў працэсе творчасці колькасць напісаных імі радкоў вольнага верша. Відаць, не. I патрабаванне эквілінеарнасці (роўнарадкоўя) у вольным вершы можа прытрымлівацца, аднак яно павінна быць падпарадкаваным больш важным задачам — задачам мастацкім.
    Іншая справа рытмічны бок арыгінала — гэта тычыцца не толькі вершаў, але і мастацкай прозы. У рытме — жыццё мастацкага твора, асаблівы спосаб уздзеяння. I, мне думаецца, формула —• «Праблема вершаванага перакладу прынцыпова адрозная ад перакладу прозы» — залішне катэгарычная. Розніца тут хутчэй у ступені цяжкасці, у моўных магчымасцях, на першы погляд менш абмежавальных. Безумоўна, проза бывае розная, але ёсць празаічныя творы вельмі цяжкія для перакладу.
    Мяне заўсёды здзіўляла, чаму такія вялікія майстры перакладу, як М. Лазінскі і Б. Пастарнак, перакладаючы празаічныя кавалкі ў п’есах Шэкспіра, так рэзка зніжаюць узровень мастацкай патрабавальнасці. Мне думаецца, што гэта ў нейкай меры адбываецца ад рознага ўсведамлення мастацкіх задач. Можна сказаць,
    Ю. П, Гаўрук. г. Слуцк, 1928 г.
    Літаратурны гурток пры Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Ніжні рад (злева направа): Навум Сапранкоў, Міхась Ганчарык, Паўліна Мядзёлка, Юрый Гаўрук, Алесь Вечар. Верхні рад: Мікола Дубоўка, Уладзімір Прыбыткоўскі, Язэп Герасімовіч, Алесь Аляксееў.
    амаль як у мальераўскага настаўніка філасофіі: «Усё, што не верш, гэта проза», хоць функцыянальная значымасць прозы ў п’есах Шэкспіра не меншая, чым значымасць яго вершаванай мовы. Я не імкнуся праводзіць падобнае размежаванне паміж мастацкай прозай і вершамі. Абсалютнай дакладнасці не бывае і ў прозе. Пераклады аднаго і таго ж празаічнага твора могуць быць блізкімі, але ніколі не супадаюць.
    Мастак-перакладчык мае перад сабой гатовы тэкст — творчасць аўтара на другой мове. Дакладна перадаць арыгінал немагчыма — гэта не карціна, не скульптура, якую можна капіраваць. Лерад перакладчыкам паўстае задача ўзнавіць на сваёй мове гэты тэкст, перадаць так, каб ён сваёй якасцю не ўступаў арыгіналу. Калі аўтар вольны ў сваёй творчасці, перакладчык цалкам залежыць ад аўтара, аднак і ў аўтара і ў перакладчыка (канешне, калі перакладчык не халтуршчык, не халодны рамеснік) працэс стварэння і працэс узнаўлення — творчыя працэсы. А для творчасці, як вядома, гатовай рэцэптуры не маецца. Толькі па выніках мы мяркуем пра ўдачу і няўдачу работы. I тут мноства самых размаітых градацый. Мы ведаем, што ў рускай літаратуры існуе вялікая колькасць выдатнейшых перакладаў, якія ўвайшлі ў наша жыццё, сталі здабыткам усяго народа.
    Са шматлікіх прыкладаў вазьму адзін і зраблю спробу вызначыць, у чым жа заключаецца прынцыповая ўдача перакладчыка. Вось пачатак вядомых «Стансаў да Аўгусты» Байрана ў перакладзе Вільгельма Левіка:
    Когда сгустнлась мгла кругом II ночь мой разум охватнла, Когда неверным огоньком Едва надежда мне светнла;
    В тот час, когда, окутан тьмой, Трепеіцет дух оснротелый, Когда, молвы страшась людской, Сдается трус н медлнт смелый;
    Когда любовь бросает нас II мы затравлены враждою,— Лпшь ты была в тот страшный час Моей немеркнуіцей звездою.
    Перад намі пераклад дванаццаці вершаваных радкоў, цэльная арганічная тканіна. Паспрабуйце што-
    небудзь палепшыць у гэтым кавалку, і вашы спробы, канешне ж, будуць беспаспяховымі. Некалі ў дваццатыя гады ў прафесара Пашкоўскага ў Літаратурна-мастацкім інстытуце імя Валерыя Брусава на семінары па паэтычным сінтаксісе нам, студэнтам, для стылістычнага аналізу былі прапанаваны два вершы Пушкіна: «Брожу лн я вдоль улнц шумных» і «Поэт, не дорожн любовню народной». Лры захаванні зместу і формы нам дазвалялася рабіць любыя перастаноўкі, падшукваць новыя словы, удасканальваць вершы Пушкіна ўсімі спосабамі. Над гэтымі двума вершамі мы працавалі амаль год. Прапанавана было мноства варыянтаў. Варыянты аналізаваліся, абмяркоўваліся, і ўсе аднагалосна прыходзілі да заключэння, што пушкінскі варыянт застаецца самым лепшым.