Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Мастацтва бязмежнае, але кожны сапраўдны твор мастацтва, як жывая істота, у сваіх кампанентах з’яўляецца арганічным. I творчы працэс перакладчыка скіраваны на ўзнаўленне гэтай арганічнасці. Тут дакладнасць заключаецца ў іншым. Прыведзены вышэй пераклад з Байрана выдатны сам па сабе, незалежна ад таго, пераклад гэта ці не пераклад. Аднак, калі разглядаць яго толькі як пераклад, яго асаблівасць у тым, што ён праўдзівы, і ў гэтым яго дакладнасць. Могуць знайсціся іншыя словы, нават у нечым зменяцца вобразы, але тканіна перакладу жывая і насычана тым, што і складае непаўторную асаблівасць байранаўскага светаўспрымання і стылю. Паўтор немагчымы, верш Байрана адрозніваецца ад перакладу. Але, прачытаўшы гэты пераклад, мы пазнаём перш за ўсё Байрана,— перакладчык застаецца як бы збоку. Можна назваць гэта здольнасцю пераўвасаблення, але, хутчэй за ўсё, гэта асаблівая, павышаная чуйнасць да аўтара і, зразумела само сабой, майстэрства і талент. Мне давялося чытаць гэтыя радкі ў адной з сучасных савецкіх п’ес. Яны гавораць ад сэрца сэрцу — такая дзейсная сіла цудоўна сфармуляванай мастацкай праўды.
3 пункту гледжання крытыкі, якая разумее пад дакладнасцю ўзнаўленне ў перакладзе ўсіх састаўных частак верша, не дакладны лермантаўскі пераклад байранаўскага верша «Моя дуіпа мрачна». Рытм вытрыманы, але не вытрыманы памер і іншая канцоўка. У Байрана фінальны радок пра перапоўненае сэрца (heavy heart) — «or break at once or yield to song» —
(«або зломіцца адразу або скорыцца песні»), у Лермантава — «Теперь она (пра грудзі) полна, как кубок смертн яда полный». I тым не менш з пункту гледжання паэтычнай суаднесенасці пераклад дакладны. Менавіта Лермантаў упершыню адкрыў нам сапраўднага Байрана. Тут няма скажэнняў. I байранаўская канцоўка аб ролі мастацтва, як сілы, што ўлагоджвае дупіу, адпрэчаная Лермантавым, не выключана з падтэкста перакладу.
Наколькі вялікае значэнне мае арганічнасць, натуральнасць у мастацкім перакладзе, я паспрабую паказаць на наступным прыкладзе. Вядомы верш Верлена «Асенняя песня» пачынаецца так:
Лес окрылен, Веером клен, Дело в том, Что несется стон В лесу густом, Золотом.
У гэтым перакладзе віртуозна захаваны фанетычныя асаблівасці арыгінала і поўнасцю скажоны яго сэнс. «De 1’automne» (дэлётон — асенніх) перакладзена «дело в том». Як бачыце, гукі амаль супадаюць. Аднак уся гэтая знешняя магія слоў вельмі далёкая ад Верлена.
He магу сцвярджаць, што ўзнаўленне гэтага верша з захаваннем усіх яго кампанентаў немагчыма. У мастацтве бываюць дзівосныя нечаканасці. Аднак, калі дзеля рыфмы парупіаецца арганічнасць верша, такую ахвяру нельга прызнаць мэтазгоднай.
Нядаўна мне давялося пазнаёміцца з перакладамі «Асенняй песні» Верлена на ўкраінскую мову (М. Лукаша і Р. Кочура). Пераклад Рыгора Кочура, бадай што, найболып блізкі да рашэння гэтай вельмі цяжкай задачы:
Неголосні
Млосні пісні
Струн осінніх
Серце тобі
Топлять в журбі,
В голосіннях.
Мне думаецца, што перакладаючы любога сапраўднага мастака — паэта або празаіка,— варта зыходзіць з асноўных асаблівасцей яго стылю. I калі ахвяра не-
абходная, а часам яна і непазбежная,— гэта ведае кожны практык, але, на жаль, не заўсёды прызнаюць крытыкі — прыносіць у ахвяру можна другараднае, але не галоўнае.
Пры ўсёй сваёй павазе і, я нават сказаў бы, глыбокай пашане да вучонасці і віртуознай магутнасці Міхаіла Лазінскага, я не магу не выказаць сваю думку пра яго шырока вядомую працу — пераклад «Боскай камедыі» Дантэ. Чытаў я яго доўга, з усімі каментарыямі, даведаўся пра многае, але, прызнаюся адкрыта, Дантэ, як найвялікшага паэта, дантаўскага стылю ў яго перакладзе я не адчуў. А дзве невялікія арыгінальныя варыяцыі на тэмы Дантэ, напісаныя Пушкіным — ліхвяр у пекле і дзева, што пад чортаў рогат коўзаецца па шкляной гары,— мне даюць больш для разумення сутнасці дантаўскага стылю, чым поўны пераклад яго найвялікшага сусветна вядомага твора, выкананы М. Лазінскім. Дзіўна і горка!
Прычына, мне здаецца, у тым, што пераклад зроблен — добрасумленна, з устаноўкай на самую гранічна магчымую дакладнасць, але іменна зроблен. Спроба дакладна пераказаць, амаль скапіраваць, а не ўзнавіць, прывяла да таго, што блукаючы па лесе другаснасцей, чытач увесь час губляе з поля зроку галоўнае— адгэтуль страта радасці ўспрымання, маркота і туга. Пераклад мёртвы. Як бы віртуозна ні рабіліся нацяжкі для трайной рыфмы, але, калі яны хоць у найменшай ступені адчуваюцца, паэтычная прывабнасць знікае.
Мне думаецца, пераклад мала страціў бы, калі б Лазінскі, як гэта робяць нямецкія перакладчыкі (былі такія спробы і ў рускіх перакладчыкаў), адмовіўся ад рыфмы. Дарэчы, магчыма, знойдзецца гігант, які захавае і рыфму, але, уяўляю, які град папрокаў пасыплецца на яго, калі, скажам, замест дзесяці відаў пакарання смерцю, якімі карыстаюцца ў якім-небудзь асяроддзі дантаўскага пекла, у перакладчыка выявіцца іх толькі дзевяць.
Працэес узнаўлення — гэта пошукі мастацкага эквівалента, пошукі прыдатнай замены, якая не парушае нормаў той мовы, на якой робіцца пераклад. Захоўваючы дакладнасць арыгінала ў галоўнейшым, перакладчык, што не менш важна, павінен клапаціцца пра развіццё і ўдасканаленне сваёй мовы.
Кожны добры мастацкі пераклад з’яўляецца адначасна і арыгінальным творам, гэта значыць ён выдатна ўспрымаецца і на другой мове. Праз пераклад аўтар мае зносіны з іншамоўным чытачом і пераклад з’яўляецца сувязным звяном паміж аўтарам і чытачсм.
Мы ведаем многа выпадкаў, калі перакладчыкі адкрываюць аўтара і наадварот — закрываюць аўтара. Адказнасць перакладчыка вялікая, таму хацелася б у нейкай ступені (тэма гэтая вельмі складаная і параўнальна мала распрацаваная) намеціць граніцу паміж дазволеным і недазволеным, паміж заменай (субстытутам), што з’яўляецца адметнай асаблівасцю пераклада і можа разглядацца як творчы метад, і падменай (адсябяцінай), якая ў вялікай колькасці існуе ў перакладах, што вынікае з суб’ектыўных адносін да аўтара, ад празмернай самаўпэўненасці перакладчыка, ад неразумення, ад імкнення абысці цяжкасці і ад многіх іншых прычын.
Спынюся на моманце кампенсацыі. Часцяком у арыгінале які-небудзь урывак ці асобная фраза даюцца з такой сілай выразнасці, што перакладчык, нават самы таленавіты, не ў сілах падабраць ім раўнацэнную замену, пераклад можа быць болып-менш дакладны, нават добры, але, як гаворыцца, не ўзняты да ўзроўню арыгінала. Калі перакладчык не кампенсуе гэтыя страты дзе-небудзь у другім месцы, якасць пераклада ў цэлым будзе зніжанай.
Перакладчык, працуючы нават над творам таленавіцейшага аўтара, павінен сябе адчуваць самым блізкім яго таварышам, піэтэт, страх перад аўтарам, недавер, непавага да аўтара — самыя благія памочнікі ў працы. I аўтар і перакладчык — людзі. I ў жывым працэсе стварэння і ўзнаўлення натуральныя законы творчасці захоўваюцца.
У кожнага аўтара ёсць больш моцныя і менш моцныя месцы. I перакладчыкам нярэдка ўдаецца гэтыя менш моцныя месцы некалькі ўзмацніць. Гэта і ёсць кампенсацыя. Іншы раз мы бываем празмерна строгімі да перакладчыкаў. Зазнаўшы, што там і там у арыгінале лепш, чым у перакладзе, мы ўспрымаем, як звычайнае і павіннае, тыя месцы, дзе перакладчык выдатна справіўся са сваёй задачай і, у лепшым выпадку, кажам — не ўступае арыгіналу. А гэта ж часам подзвіг у прамым сэнсе гэтага слова.
Словы «Нет повестн печальнее на свете, чемповесть о Ромео н Джульетте» (пераклад Ал. Грыгор’ева) сталі крылатымі, але ж у Шэкспіра гэтая канцоўка сфармулявана слабей (фраза расплыўчатая, рыфма прыблізная):
For never was a story of more woe Than this of Juliet and her Romeo.
Даслоўны пераклад:
Таму што ніколі не было расказа болып гаротнага, чым расказ пра Джульету і яе Рамэа.
Прывяду прыклад з добрага перакладу камедыі Мальера «Мешчанін у дваранах», выкананага Мікалаем Любімавым. Перакладчыку не ўдалося перадаць адзін з мальераўскіх каламбураў.
У арыгінале:
D о r a n t е. Comment se porte-t-elle?
Madame Jourdain. Elle se porte sur ses deux jambes.
У перакладзе:
Д o p a н т. Как она себя чувствует?
Г о с п о ж а Журдан. Обыкновенно,— вот как она себя чувствует.
Перакладчык не змог перадаць гульню словам «porter» («Як яна трымаецца, нясе сябе?» — у прамым сэнсе, і ў пераносным, даволі часта ўжывальным — «Як яна пажывае, адчувае сябе?» Адсюль адказ пані Журдэн — «Яна на нагах трымаецца»).
Але ці такая ўжо вялікая гэта страта? Страчан невялікі камедыйны эфект, але ў цэлым развіццё дыялога тут ідзе ў поўнай адпаведнасці з мальераўскімі характарамі.
А вось другое месца.
У Мальера:
С1 е о n t е. Bel-men.
У перакладзе:
Клеонт. Нп бель мес.
Клеонт гаворыць на ўяўнай турэцкай мове. «Бельмен» — спалучэнне гукаў, якое не мае сэнсу. «Ні бель мес» — спалучэнне гукаў, імітуючае турэцкую мову,
але якое мае сэнс і дае мацнейшы камедыйны эфект. Гэта — знаходка перакладчыка, кампенсацыя, якая не выходзіць за межы мальераўскага стылю.
У выдатным перакладзе верша беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі «Клёны ў пальцах сваіх залатых», зробленым Ганнай Ахматавай, некаторыя страты вобразнай спецыфікі аўтара кампенсуюцца большай кампазіцыйнай зладжанасцю і ўдала падабранымі варыянтамі асобных вобразаў. Вось шэсць радкоў з розных строф перакладу гэтага лірычнага верша.
А в орешннке свнст н разгром, На кустах нн лнстка, нн ореха...
Нам надежды весна прннесет в сннем, шнтом шелкамн подоле...
Отшумнт, отойдет лпстопад, н рассыплется грустное эхо...
Абавязковай умовай любой замены з’яўляецца ўзнаўленне перакладчыкам аўтарскага тэксту ў аўтарскім плане, а не ў плане стылю і густу перакладчыка як сааўтара. Так паступіла, перакладаючы Дубоўку, Ганна Ахматава і такая галоўная лінія практыкі большасці перакладчыкаў у нашай краіне.
Але нярэдка вялікія паэты з ярка выражанай творчай індывідуальнасцю, якія ўжо выпрацавалі свой стыль, не могуць утрымацца ад спакусы выкарыстаць іншамоўнага аўтара для самавыяўлення. Гэта слізкі шлях для перакладчыка. Толькі ў некаторых выпадках гэта дае найлепшыя вынікі. Прыклад — Лермантаў. Кангеніяльнасць, роднаснасць душ вялікіх паэтаў — Байрана і Лермантава — вызначылі мастацкую значнасць перакладаў Лермантава з Байрана, хоць гэтыя пераклады з’яўляюцца адначасна самавыяўленнем перакладчыка. У другіх жа выпадках гэта прыводзіць да скажэння перакладу твора і часта даволі значнага. Перад намі не замена, якая вядзе выток са спецыфікі перакладнога мастацтва, а падмена — з’ява проціпаказаная перакладу.