Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Як вядома, гэты пераклад адна з самых ранніх яго прац. Набыты ж з гадамі вопыт дыктаваў неабходнасць
сёе-тое выправіць і замяніць. Замена добрага лепшым у мастацтве — справа далікатная, патрабуе вялікай асцярожнасці, відаць, таму, што акрамя аб’ектыўных фактараў велізарную ролю тут адыгрываюць фактары суб’ектыўныя. У мастацтве перакладу вызначальным крытэрыем з’яўляецца адпаведнасць арыгіналу, ступень дакладнасці прытым можа быць рознай. Дастаткова блізкі да арыгіналу і першы варыянт «Германіі».
Унесеныя перакладчыкам папраўкі не змянілі агульнага стылю паэмы, а толькі асвяжылі, зрабілі болып выразнымі асобныя месцы.
В. Левік паспяхова працуе і як рэдактар, дапамагаючы перакладчыкам творча. Сярод многіх іншых, паказальная ў гэтых адносінах кніга вершаў нарвежскага паэта Рудольфа Нільсэна «Песнь поколення» (1968) у выдатным перакладзе Г. Чыж, выдадзеная пад яго рэдакцыяй. Рэдагаваць жа самога сябе, дарэчы, значна цяжэй, асабліва калі прывыкаеш да тэкстаў.
Найбольшая колькасць паправак унесена ў першыя раздзелы «Германіі», а самая значная — у раздзел чатырнаццаты (пра Барбаросы).
Прывяду некаторыя прыклады.
Было (раздзел сёмы):
Прочь! Прочь отсюда! Глубоко в земле
Твон родовые наделы.
А жнзнь возьмет для насуіцных нужд Сокровніца этой капеллы.
Заменена:
Прочь! Прочь! Вапіе место — в холодной земле, Всему жнвому вы чужды.
А этн сокровніца жнзнь обратпт
Себе на насуіцные нужды.
Было (раздзел дванаццаты):
Я вашнм довернем тронут до слез, Благодарю за вннманье, Жнвое свіідетельство дружбы своей Вы далн мне в час нспытанья.
Заменена:
Я вашнм довернем тронут до слез, Н в вашем нскреннем вое Я с удовольствнем нахожу Свндетельство дружбы жпвое.
Было (раздзел чатырнаццаты):
II третнй зал — серебро н булат, Мечн н секнры. Нз медн Кольчугн н іплемы. II камнемет... Сокровніца франкскнх наследнй.
Заменена:
А в третьем покое — доспехов запас, Мушкеты, бомбарды, пніцалн, Мечн, топоры н прочее все, Чем франкп врагов угогцалн.
Параўноўваючы гэтыя тэксты, лёгка пераканацца, што замена апраўданая. Перакладчык дасягнуў, не адступаючы ад арыгінала, болыпай выразнасці, дзейснасці верша. Багацей рыфмы, няма нацяжак. Нельга сцвярджаць, што першапачатковыя тэксты слабыя, яны, як гаворыцца, даведзеныя да кандыцыі, але мастацтва тым і адрозніваецца ад рамяства, што заўсёды імкнецца да ўдасканалення.
Змены ўносіліся перакладчыкам па розных прычынах. Разгледзім некаторыя, найбольш тыповыя праўкі.
Замена слоў прыблізных, недакладных, больш дакладнымі. Напрыклад: «со свнтой вооруженной», выпраўлена «с дружнной вооруженной». У сярэдневяковага імператара Барбаросы была іменна дружына. «Как хочешь, мертвым поэтам кадн», выпраўлена — «как хочешь, мертвых поэтом славь». Безумоўна, «славь» лепш і па сэнсу, і па гучанню. «Лепечуіцнй вестфальскнй акцент», выпраўлена — «ее шепелявый вестфальскнй акцент». «Шепелявый» — канкрэтней. «Снянне сталн», выпраўлена — «сверканне сталн» і г. д.
Нададзена мілагучнасць і сінтаксічная зладжанасць выразу «Ты сулншь велнчайшую радость мне», выпраўлена—«ты мне велнчайшую радость сулншь». «Мне» у канцы фразы не да месца. «То девочка с арфой пела песнь», выпраўлена— «то пела арфпстка — совсем днтя». «Девочка с арфой», «пела песнь» — празмерна кніжна. «Сломалась ось, н мы стонм. Удовольствня очень мало», выпраўлена — «сломалась ось, н мы стонм. Как быть,— удовольствня мало!» выкінута лішняе слова «очень».
Агульныя, бясколерныя выразы замяняюцца маляўнічымі, вобразнымі. «Поверг во прах н раздробнл», за-
менена — «свалнл н расколошматнл в пыль». Аплочваюць па векселю ў самы апошні тэрмін — «в канун последнего срока».
Трапныя словы з народнай скарбніцы прыдаюць фразам вастрыню і значымасць.
Пошукі няўрымслівага перакладчыка звычайна працягваюцца да таго часу, пакуль ён не знаходзіць патрэбную паэтычную формулу. Сіла Вільгельма Левіка ў тым, што ён заўсёдна захоўваючы вернасць аўтару, максімальна набліжана знаёміць чытача з яго творамі, і адначасна ўздымае гэтыя творы да ўзроўню лепшых дасягненняў арыгінальнай рускай паэзіі. Творы вялікіх іншамоўных паэтаў, узноўленыя ім, зноў «обретают бессмертне».
1970 г.
Адданасць і майстэрства
О, непокорность блнзкнх слов...
Я. Хелемскі
3 кожным годам мацнеюць і шырацца творчыя сувязі паміж народамі Савецкага Саюза. Адбываецца складаны, жывы працэс узаемнага пазнання, дапамогі і абмену культурнымі здабыткамі, сярод якіх пачэснае месца належыць і паэзіі. 3 рускай літаратурай беларускія чытачы часцей за ўсё знаёмяцца ў арыгінале. Літаратура ж беларуская выходзіць за межы нашай рэспублікі ў перакладах, прычым пераклады на рускую мову для многіх з’яўляюцца асновай для вывадаў і меркаванняў, першакрыніцай знаёмства з аўтарам.
Прыемна адзначыць, што колькасны рост перакладу з беларускай паэзіі, які назіраецца ў апошні час, не суправаджаецца зніжэннем якасці. Наадварот, усё радзей і радзей можна сустрэць у друку няўдалы, сыры і безадказны пераклад. Стражэй прыглядаецца да тэкстаў рэдактура, павысіліся і патрабаванні перакладчыкаў да сябе.
Даўно ўжо сістэматычна і з поспехам знаёміць шырокія колы грамадства з дасягненнямі сучаснай беларускай паэзіі таленавіты паэт і перакладчык Якаў Хелемскі. Пераклады яго часта змяшчаюцца на старонках цэнтральнага друку і выходзяць асобнымі кніжкамі. Я. Хелемскі добра ведае і любіць нашу краіну, наш фальклор і паэзію, прайшоў па франтавых дарогах Беларусі ў Айчынную вайну, загартаваўшы ў суровых выпрабаваннях сардэчную прыхільнасць да нашага народа. Энтузіяст сваёй справы, ён уважна і добразычліва сочыць за нашымі літаратурнымі падзеямі і, радуючыся нашым удачам, адгукаецца на іх сваёй працай.
У вершаванай прадмове да зборніка «Ключ» ён кажа:
Стнхотворенье — прнглашенье, Как полномочный ваш посол, Слетает на рабочнй стол, Опять взывая к претвореныо.
Ператварэнне, творчасць, дружба з аўтарам, арганічнае пранікненне ў абраны для перакладу мастацкі твор — ключавыя прынцыпы яго работы. Я. Хелемскі выступае супраць абыякавасці рамесніцкай, не сагрэтай шчырасцю гульні ў словы і рыфмы.
Есть переводы, как глухое эхо, Лншенные дупіевного родства. Одно уменье не сулнт успеха, Лншь братство цементнрует слова.
(3 паэмы <На тнхом фронте»)
Высокі ўзровень перакладчыцкага майстэрства Я. Хелемскага адзначаўся не раз. Яго роля ў папулярызацыі дасягненняў беларускай паэзіі настолькі вялікая, што аб гэтым можна гаварыць толькі з пашанай і падзякай. I не ў тым справа, каб далучыць яшчэ адно хвалебнае слова да грамадскіх галасоў. Вынікі працы мастака — у апублікаваных ім кнігах. Пераклады чытаюцца, перачытваюцца, некаторыя з іх уразаюцца ў памяць і глыбока хвалююць. Поспех Я. Хелемскага як перакладчыка абумоўлены цэлым комплексам уласцівых яму якасцей. Яго творчы метад вельмі павучальны, і з ім варта пазнаёміцца бліжэй.
У свой час перакладчыкі-лінгвісты, прадстаўнікі так званай фармальнай школы многа зрабілі для таго, каб засушыць паэзію, адштурхнуць ад яе чытачоў. Прэтэндуючы на дакладнасць, правяраючы «алгебрай гармонію», яны за дрэвамі не бачылі лесу. Верш і звінеў і грымеў, быў багаты на алітэрацыі, перадаваў самыя складаныя памеры і рытмы, але ўсё гэта было штучна, надумана і не пакідала належнага ўражання.
Паэзія і хараство ўспрымаюцца суб’ектыўна, рознымі людзьмі па-рознаму. Сказаць, што адзнакай паэзіі з’яўляецца складнасць, арганізаванасць, гэта значыць выдзеліць толькі адзін яе бок — эстэтычны. Але ж у паэзіі ёсць і скрытая сіла, патэнцыяльная, глыбінная, той порах, што ўзрываецца ад іскры. Аб уну-
транай сіле слова і яго ўплыве на псіхіку трапна сказаў Лермантаў:
Есть речн — значенье, Темно нль нпчтожно, Но нм без волненья Вшімать невозможно.
Захаваць эмацыянальны строй верша, яго актыўны зарад — важнейшая і, мабыць, самая цяжкая задача. Тут няма ні гатовых рэцэптаў, ні правіл. Усё залежыць ад асаблівасцей аўтара і мастацкага густу перакладчыка. Індывідуальнасць перакладчыка застаецца, як бы ён ні пераўвасабляўся. Нават у самым дасканалым перакладзе, бездакорным па сваёй блізкасці да аўтара, прыслухаўшыся, можна ўлавіць у падтэксце інтанацыі перакладчыцкага голасу. I гэта непазбежна хаця б ужо таму, што сродкі выяўлення не супадаюць — мовы розныя. Твор набывае другое жыццё.
Я. Хелемскі — паэт. Зборнікі яго арыгінальных вершаў («Улнца Луны», «Непрнкосновенный запас» і інш.) раскрываюць нам непаўторную індывідуальнасць гэтага майстра. I мне думаецца, зразумеўшы яго як паэта, можна ясней уявіць і спецыфіку яго перакладчыцкай дзейнасці.
Лірыка Якава Хелемскага вызначаецца чыстатой фарбаў і гучання, прасветленасцю думкі, канкрэтнасцю вобразнай сістэмы, адшліфаванай да празрыстасці прыгожай і правільнай мовай. Лірычны запал паэта не расцякаецца абы-куды, а строга накіроўваецца ў пэўнае рэчышча воляй і мастацкай логікай. Кідаюцца ў вочы паслядоўнасць, уменне арганізаваць верш, праўдзівасць назіранняў і вывадаў. Яго з поўным правам можна назваць паэтам-рэалістам. Ён не гоніцца за фармальнымі эфектамі, небывалай рыфмай, падпарадкоўвае рыфму зместу, самае складанае імкнецца зрабіць выразным і даступным. Абаяльнасць гэтага паэта ў яго даверлівасці, ён гаворыць з чытачом проста і шчыра, як роўны з роўным, як таварыш з таварышам.
Наколькі ёмістым бывае слова ў Хелемскага можна бачыць з наступных прыкладаў. Стомленым, галодным байцам, якія вырваліся з акружэння, бабка выносіць «дымный чугунок одной слезою сдобренной картошкн». I далей: «Боль обостряла нашу доброту, пнтался гнев пронзлтельной любовью». Тут і інфармацыя аб факце і паэтычная формула адносін да
з’явы. «Вентллятора дллнные лопастл влажный воздух по кругу гонялл», «звездчатая спрень», «озорной матрешкнн румянец», «проспект, прлглушенно рокочуіцпй, звучпт, как рояль за стеною». Нічога штучнага, ніякіх акрас, але, каб заўважыць гэта, трэба мець вялікі жыццёвы вопыт і «мальчлшескле члстые глаза».
Якаў Хелемскі многа вандраваў. Быў у Афрыцы, у Парыжы, у Рыме, у краінах народнай дэмакратыі, абхадзіў і аб’ездзіў прасторы Савецкага Саюза (асабліва ў гады Айчыннай вайны). Праца ў франтавых газетах таксама пайпіла яму на карысць. Аператыўнасць і дысцыпліна сталі неад’емнымі якасцямі яго натуры, пяро набыло баявую вастрыню. Яго паэтычныя нарысы аб падарожжах, вершаваныя рэпартажы і франтавыя дзённікі чытаюцца з захапленнем. Ад іх вее свежасцю непасрэднага назірання, дакументальнай праўдзівасцю, тонкасцю роздуму, чалавечнасцю і цеплынёй.