• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Цікавы і своеасаблівы паэт Янка Сіпакоў. Патрабавальны, удумлівы майстар, ён працуе над вершам як гранільшчык. Ёсць у яго і гекзаметры, і тэрцыны, і трыялеты, і звонкія выдатна зрыфмаваныя ямбы, і ўсё гэта створана з агеньчыкам, ад душы, на жыццёвым матэрыяле. У апошні час у сваіх пошуках ён усё часцей звяртаецца да верлібра, і гэтая форма стала для яго асноўнай. У анталогіі ён і прадстаўлены як паэт свабоднай формы. Чаму ж ён адышоў ад строгіх формаў? Цесна? Цяжка? He, пры яго здольнасцях і не цесна, і не цяжка. Ды і верлібр, пасля наватарскіх вопытаў амерыканца Уолта Уітмена, распаўсюдзіўся ў літаратуры з надзвычайнай учэпістасцю. На захадзе ён стаў да таго ўсеагульным, што паспеў ужо набіць аскому. Такім чынам, для гэтай формы патрэбна было шукаць якісьці арыгінальны ключ. I Сіпакову многае ўдаецца. У яго верлібрах няма расплыўчатасці, нагрувашчванняў, рытарычнай сухасці. Думкі і вобразы сагрэтыя шчырым пачуццём, сумуюцца ў натуральны ўзрастаючы рад. Добра валодаючы кампазіцыяй, ён для кожнай новай тэмы выбірае адпаведную ёй танальнасць і ў гэтай танальнасці будуе ўвесь верш. У моцнай тканіне верша вылучаюцца нечаканыя яркія канцоўкі.
    Анатоль Сербантовіч — лірык, які тэмпераментна і ўсхвалявана пісаў пра простыя чалавечыя радасці, з вострым болем пра гора людское. Кажу — пісаў, таму што аўтара ўжо няма сярод жывых. Яго паэтычнае
    крэда цудоўна выказана ў такіх яго словах: «Слаўлю чыстае. Слаўлю ласкавае. Дабрыню без падмана і злосці». I да чаго ж сумна перачытваць, ведаючы, што паэт адышоў назаўсёды, яго натхнёныя вершы.
    Паэтэса Вера Вярба не шукае рэдкіх формаў, не імкнецца ўразіць уяўленне чытача, а самымі звычайнымі словамі звяртаецца ад сэрца да сэрца. Яе лірычная паэзія вельмі інтымная, непасрэдная. Яна піша толькі пра тое, што з усёй вастрынёй перажыла сама. Гэты давер да чытача, можа быць, крыху наіўны, гэтая бясхітрасная споведзь усхваляванай душы выклікае адказную рэакцыю: спачуванне і суперажыванне. Музыкальнасць і тонкі мастацкі густ дапамагаюць ёй беспамылкова выбраць словы патрэбныя, якія пакідаюць глыбокае ўражанне. Ёсць у яе вершах і захапленне жыццём, і мара аб харошым каханні, натхнёны парыў і горыч крыўды, светлая радасць і ціхі сум. Яны праўдзівыя і глыбока чалавечныя.
    Ва ўкраінскую анталогію таксама ўвайшлі вершы А. Лойкі, Г. Кляўко, М. Стральцова, М. Арочкі, К. Цвіркі, У. Паўлава, А. Грачанікава і іншых паэтаў.
    Пераклад паэзіі з моў роднасных, блізкіх, апрача звыклых цяжкасцей мае сваю спецыфіку. Справа ў тым, што тут з асаблівай сілай праяўляецца цяга да даслоўнага перакладу, да калькавання. У перакладах з беларускай мовы на ўкраінскую супадаюць не толькі асобныя словы і радкі, але часта і цэлыя строфы, і зусім натуральна, што такія месцы проста перапісваюцца. Уяўная лёгкасць работы прыводзіць да спакусы ісці і далей шляхам найменшага супраціўлення, і тыя месцы, дзе супадзення няма, не ўзнаўляць, гэта значыць не перарабляць творча, шукаючы найлепшы мастацкі варыянт, а падганяць пад арыгінал па сэнсу, камбінуючы словы халодным спосабам.
    Неяк на адной з тэатральных сустрэч вядомы латышскі рэжысёр Э. Смільгіс, разбіраючы п’есы, у якіх раскрываецца свет чалавечых пачуццяў і настрояў (гаворка ішла пра п’есы А. П. Чэхава і Гунара Прыедэ), патрабаваў асаблівай асцярожнасці пры іх сцэнічным увасабленні. Ён параўноўваў іх са спелай слівай, пакрытай васковым налётам. Ад неасцярожнага дотыку налёт сціраецца, знікаюць свежасць і водар. Гэтае параўнанне, мне думаецца, мае прамое дачыненне і да нашых патрабаванняў к перакладу паэзіі. Як
    прыклад страты паэтычнай якасці пры захаванні большасці сэнсавых элементаў, прывяду радкі з гумарыстычнага верша У. Караткевіча «Заяц варыць піва» ў перакладзе Маі Львовіч.
    Першая страфа ў арыгінале:
    Туман плыве з нізіны сівы Над нівай голай і пустой. «Глядзіце, заяц варыць піва»,— Жартуюць людзі між сабой.
    У перакладзе:
    Понад порожні голі нпвн
    3 ннзовннн плыве туман.
    «Днвнться, заяць варнть ішво!» — Так кажуць людн жартома.
    Пераклад гэты можа падацца цалкам прымальным. Сэнсавых парупіэнняў няма, памер вытрыманы, граматычна ўсё правільна. I тым не менш па стылю ён адрозніваецца ад арыгінала. Зменены паэтычны тон. Замест звычайнай, не прэтэндуючай на эфект рыфмы «пустой — сабой» стаіць вытанчаная, няпоўная «туман — жартама». Шчыры, усмешлівы выраз «жартуюць» падменены ўскладнена канстатуючым «кажуць жартома». Знікла натуральнасць і паявілася штучнасць — каварны вораг перакладчыкаў.
    Трэцяя страфа ў арыгінале:
    Яліна іскрамі страляе, А ён прыладзіў кацялок I трэскай варыва мяшае, Каштуе, сплёўвае набок.
    У перакладзе:
    Стріляе полум’я... Чаклуе
    Над казанком він так і сяк: Мішае тріскою, куштуе I набік спльовуе, куцак.
    «Стріляе полум’я». Полымя не страляе, страляюць іскрамі дровы, калі ўжо ніяк нельга было абысціся без «полымя», то замест няўдалай метафары варта было б падшукаць дзеяслоў, які адпавядаў бы полымю і стварыў дакладны, зрокавы вобраз. Перакладчыца не адважылася на падобную смеласць. Зусім лішняе тут і слова «куцак», узятае толькі для рыфмы.
    Сустракаюцца ў анталогіі факты і іншага парадку, калі страфа або асобны радок, не дапрацаваны аўтарам, гучаць у перакладзе лепей, як у арыгінале. Я не
    прытрымліваюся думкі, што слабыя вершы і ў перакладзе павінны заставацца слабымі. Па-мойму, слабыя вершы зусім не варта перакладаць, а тым болып друкаваць.
    ...Такім чынам, маладая беларуская паэзія становіцца здабыткам украінскіх чытачоў. Мне здаецца, у анталогіі «Калінавыя масты» наша літаратурная змена выглядае дастойна. Ва многім пасадзейнічаў гэтаму клопат складальніка і натхнёная праца украінскіх паэтаў-перакладчыкаў. Патрэбна зазначыць, што менавіта анталогіяй «Калінавыя масты» на Украіне распачата выдавецкая серыя «Маладая паэзія краіны».
    Зараз украінскія сябры працуюць над «Анталогіяй сучаснай беларускай паэзіі». Па мастах дружбы да ўкраінскіх чытачоў прыйдуць цяпер беларускія паэты ўсіх пакаленняў.
    1970 г.
    Паэзія змагання В’етнама
    Сучасны стан перакладчыцкага майстэрства ў БССР — яркае сведчанне бурнага росту і ўмацавання інтэрнацыянальных сувязей рэспублік Савецкага Саюза. Пераклады лепшых твораў як савецкіх, так і прагрэсіўных замежных аўтараў усё часцей з’яўляюцца на старонках беларускіх газет і часопісаў, а ў апошні час выдадзена і падрыхтавана да друку на беларускай мове некалькі даволі цікавых зборнікаў. 3 году ў год растуць кадры кваліфікаваных перакладчыкаў, што сістэматычна вывучаюць літаратуру той або іншай краіны ў арыгінале, добра валодаюць мовамі і ўмела, з густам выбіраюць з асвоеных імі літаратурных багаццяў творы, якія заслугоўваюць увагі. У якасці прыкладу назаву кнігу Н. Гілевіча «Ад стром балканскіх», у якой прадстаўлены, перакладзеныя ім, вершы 63 балгарскіх паэтаў, і кнігу балгарскіх апавяданняў «Скарб» (28 аўтараў, перакладчыкі— Н. Гілевіч і В. Нікіфаровіч), чэшскую прозу сістэматычна перакладае А. Мажэйка, італьянскую — А. Шаўня. 3 англійскай, французскай, нямецкай, польскай моў у нас перакладаюць многія. Значным укладам у нашу літаратуру, на маю думку, стане зборнік паэзіі Германскай Дэмакратычнай рэспублікі, перакладзены на беларускую мову.
    Значна складаней ідуць справы пры перакладах з усіх іншых моў. Вопытных перакладчыкаў, якія валодалі б імі і адначасова ведалі дасканала беларускую мову, мала альбо зусім няма. I ўсё ж у нас друкуюцца пераклады і з венгерскай, і з лацінскай, і з малдаўскай, і з узбекскай, і з нарвежскай, і з многіх другіх моў. Пераклады гэтыя з’яўляюцца нечым зыходным ад ужо існуючых гатовых вершаваных і празаічных перакладаў на рускую або якую-небудзь другую мову ці ствараюцца шляхам выкарыстання так званых падрадкоў-
    нікаў. У першым выпадку, пры наяўнасці гатовага перакладу, калі ён, безумоўна, паўнацэнны ў мастацкіх адносінах, задача перакладчыка аблягчаецца. Добра разумеючы тэкст, карыстаючыся ўжо знойдзеным вобразным і рытмічным рашэннем, перакладчык як бы здымае з сябе адказнасць за аўтара. Такая другасная работа можа быць і сумленнай і шчырай, аднак, пры любых умовах, станецца яшчэ большым адступленне ад арыгінала, асабліва ў вершах. У перакладчыка няма належнай асновы, няма ўпэўненасці, ён як бы пазбаўлены свайго голасу, знаёмячыся з аўтарам праз пасрэдніка. Творчасць жа заўсёды ў нейкай ступені адкрыццё, і перакладчык-мастак імкнецца пазбегнуць тораных шляхоў.
    Пераклад з падрадкоўніка — вымушаная з’ява. Аднак падобныя пераклады распаўсюджаны шырока і ад іх не адмаўляюцца нават самыя патрабавальныя майстры. Агульнавядома, што веданне мовы не гарантуе мастацкага перакладу. Літаратура народаў Азіі, Афрыкі і малых народнасцей СССР стала вядомай савецкаму чытачу ў таленавітых перакладах, зробленых у болыпасці выпадкаў на падрадкоўніках.
    Што ж уяўляе сабой падрадкоўнік і як ім карыстацца? Падрадкоўнікі — усяго дапаможны матэрыял і прытым далёка не дастатковы. Калі перакладчык слаба валодае або зусім не валодае мовай, з якой робіць пераклад, яму неабходна ведаць у поўнай меры форму і змест арыгінала. Празаічны даслоўны пераклад выяўляе думкі і вобразы вершаванага твора, але ён пазбаўлен паэзіі, якая вабіць не толькі тым, што сказана, a перш тым, як гэта сказана. Менавіта таму да падрадкоўніка звычайна прыкладваецца фанетычная транскрыпцыя арыгінала і рытмічная схема з пазначэннем характару і размяшчэння рыфмаў. Аднак і гэтага мала. Перакладчыку даводзіцца звяртацца да розных, самых даступных яму крыніц, каб высветліць спецыфіку паэтычнай творчасці народа, які думае на дадзенай мове, і індывідуальных асаблівасцей аўтара. Толькі глыбока засвоіўшы ўсё гэта, перакладчык адчуе пад сабой цвёрды грунт. I тады перад ім паўстане другая, а іншы раз не менш цяжкая, задача: як сродкамі роднае мовы перадаць паэзію народа, мова якога (гукі, словы, парадак слоў) прынцыпова адрозная ад добра вядомых яму нормаў. Ці пайсці шляхам парушэння гэтай норма-
    вай звыкласці, што не толькі зробіць успрыманне ўскладнёным, але здатна забіць і паэзію, выкарыстаць звычныя памеры і рыфмы сваёй мовы, зрабіць пераклад чытэльным, не пазбаўленым паэзіі, аднак вельмі ж далёкім па форме ад арыгінала, ці паспрабаваць расшукаць нейкі новы шлях, захоўваючы водар арыгінала і натуральнасць роднай мовы? Апошняе, безумоўна, нялёгкая справа, але, калі такое ўдаецца перакладчыку, перамога яго вялікая.