• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Летам 1946 года я прыязджаў на пабыўку ў Мінск з Комі АССР. Працаваў я тады інжынерам тэхнічнай інспекцыі на будаўніцтве Пячорскай чыгункі. Ушчэнт разбураны горад мяне страшэнна ўразіў. Суш. Пахла застарэлым гарам. На плошчах бульбяныя гароды, аб-
    3 М. Ф. Хведаровічам на Капыльшчыне пасля сустрэчы з чытачамі. 1962 г.
    * м
    Ю. П. Гаўрук сярод супрацоўнікаў адміністратыўнапастановачнай часткі тэатра імя Я. Купалы. 1960 г.
    На вечары, прысвечаным 400-годдзю з дня нараджэння В. Шэкспіра. 1964 г.
    стаўленыя спінкамі ад спаленых жалезных ложкаў. Кучы цэглы. Некалькі расчышчаных вуліц, a то больш дарожкі ды сцежкі. Але нягледзячы на ўсе гэтыя жудасныя сляды вайны, жыццё кіпела і настрой у людзей быў прыўзняты. Радасць перамогі адсоўвала ўбок прыватныя беды і крыўды. Нямецкія захопнікі выступалі цяпер у іншай ролі. У горадзе было шмат палонных: яны рамантавалі трамвайныя лініі, разбіралі руіны і маглі цешыцца тым, што засталіся жывыя.
    Знаёмых у Мінску ў мяне было мала, і я набраўся смеласці патрывожыць Якуба Коласа. Прэзідыум Беларускай акадэміі навук мясціўся ў аднапавярховым будынку, падобным на барак, і акадэмік Ціхан Мікалаевіч Годнеў, які ведаў мяне па Горках, нейкім лабірынтам правёў мяне да віцэ-прэзідэнта. Даволі вялікі пакой быў густа застаўлены сталамі. Колас (віцэ-прэзідэнт) сядзеў у кутку каля акна.
    — А вось вам і Юрый Паўлавіч,— гучна абвясціў Годнеў і знік. Я стаяў сярод пакоя, як збянтэжаны акцёр, выпхнуты на сцэну неўпапад.
    Колас уважна глядзеў на мяне і, пазнаўшы, весела ўсміхнуўся:
    — А я думаў, што вы памерлі.
    — Ды не, жывы, як бачыце.
    Колас прыняў мяне радасна і сардэчна. Няёмкасць як рукой зняло. Ён распытваў, дзе я жыву, што раблю. Слухаў з цікавасцю. На стале ў яго ляжалі лісткі рукапісу — вершаваныя радкі з паэмы «Рыбакова хата». Відаць, я адарваў яго ад работы, але ён не спяшаўся, і гутарка цягнулася даволі доўга. У пакой часта заходзілі людзі, пераважна бадзёрыя, энергічныя афіцэры. Віталіся з Коласам. Праменні сонца клаліся на стол. Нічога афіцыйнага, атмасфера сяброўства і прастаты. Я не адчуваў сябе чужым і выйшаў ад Коласа акрылёны.
    У 1947 годзе я паслаў Коласу некалькі пісем. Сваю работу інжынера-тапографа я любіў, але ў вольны час мне хацелася займацца літаратурнай творчасцю. Пра гэта я і напісаў Якубу Коласу. На адказ асабліва не спадзяваўся і быў радасна здзіўлены, калі мне прынеслі ад яго пісьмо.
    Была ў мяне і яшчэ адна сустрэча з Якубам Коласам, перадапошняя, якую я ўспамінаю з найболыпым хваляваннем. Прыехаўшы ў Мінск летам 1948 года, 129
    я дачуўся, што Колас цяжка хворы — запаленне лёгкіх. Я з трывогай чакаў, калі ён паправіцца, і калі мне паведамілі, што яму стала лепш, напісаў запіску з просьбай мяне прыняць. Колас дазволіў прыйсці да яго на другі дзень у адзінаццаць гадзін. Назаўтра, мінута ў мінуту, я быў каля яго дома. Мяне чакалі. Даніла Канстанцінавіч, сын Коласа, правёў мяне на другі паверх у спальню паэта і пакінуў нас адных. Колас ляжаў, прыкрыты лёгенькай коўдрай, на просценькім жалезным ложку. У пакоі было пуста. Адзінае, што мне кінулася ў вочы,— гэта на сцяне партрэт яго сярэдняга сына Юрыя, які загінуў на вайне. Тэмпература ў пакоі была ідэальная, паветра чыстае і свежае. Я прабыў у Коласа роўна паўгадзіны, стараючыся не злоўжываць яго ўвагай. Выгляд яго быў збялелы, і гаварыў ён з натугай, гучней, чым звычайна. Размова наша была вельмі шчырая. Колас параіў мне заставацца там, дзе я працую, і выказаў надзею, што лепшае з напісанага мною будзе надрукавана, і яго мудрае прадбачанне спраўдзілася. Ён цёпла развітаўся са мной. Крануты яго ласкай, я з гордасцю падумаў: «Ёсць жа на свеце людзі, у якіх талент і сумленне неразлучны».
    Апошні раз бачыў я Коласа летам 1950 года. Ён аднекуль ехаў на машыне і спыніўся каля мастка ў парк імя Горкага (вуліца Я. Купалы). Гэта была выпадковая сустрэча, мы толькі прывіталіся, але дарагі яго вобраз яшчэ болып урэзаўся ў маю памяць.
    1972 г.
    Сустрэчы ў Горках і Мінску
    Вельмі радасна чуць, што імя Максіма Іванавіча Гарэцкага з кожным годам становіцца вядомым усё болып шырокім колам.
    М. I. Гарэцкі быў вялікі мастак слова. Толькі цяпер яго творчая манера, майстэрства вывучаюцца як след і аб ім заслужана гавораць многае добрае.
    Мне давялося цэлых тры гады працаваць разам з М. I. Гарэцкім. Так што мы былі блізкія таварышы, цікавіліся творчасцю адзін аднаго. Многа было ў нас гутарак, абмену думкамі. Сёе-тое я вам з гэтага раскажу.
    Ён працаваў у 1926-м, 1927-м і 1928-м гадах у Горках у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў дацэнтам. Чытаў курс беларускай мовы і літаратуры. На гэтай жа кафедры працаваў і я, чытаў тыя ж самыя прадметы. Гісторыя склалася так. У 1925 г. Уладзіміра Дубоўку і мяне абралі дацэнтамі кафедры беларускай мовы і літаратуры сельгасакадэміі. I вось мы прыехалі ў Горкі. Дубоўка пахадзіў, паглядзеў, нешта яму там не спадабалася, і літаральна знік, паехаў у Мінск. Застаўся я адзін як перст. Ужо восень позняя, пара ўжо было пачынаць заняткі. Вось тут пайшла чутка, што экстрана запрашаюць чалавека моцнага, які належна паставіць справу навучання на кафедры.
    Акадэмія запрасіла М. I. Гарэцкага. Я, памятаю, прыязджаў да яго ў той час у Мінск дагаворвацца аб гэтым і, па праўдзе кажучы, быў не вельмі ўпэўнены. Думаў: авось раптам Максім Іванавіч адмовіцца. Якніяк Мінск. Інбелкульт. Літаратура. А тут Горкі.
    Ён адразу без усякага хістання згадзіўся. Можа, Максіма Іванавіча пацягнула тое, што ён вучыўся ў Горках, блізка былі Малая Багацькаўка, Хоцімск, Цёмны лес — родныя мясціны. Ва ўсякім разе ён пераехаў з сям’ёю ў Горкі.
    Пасяліўся ў драўляным двухпавярховым доме. Дом быў толькі што пабудаваны і ашаляваны. У Горках тады ішло ажыўленае будаўніцтва. Стары інстытут ператвараўся ў акадэмію. Жыў Гарэцкі на другім паверсе. Мяне здзіўляла незвычайная сціпласць Максіма Іванавіча і яго сям’і. У кватэры было проста: ні малюнкаў на сценах, ні багатай мэблі. Звычайныя крэслы, ложкі, вялікі куфар, пакрыты посцілкай... Прычына, відаць, была ў тым, што ён часта вандраваў, пераязджаў. Нават не памятаю, ці была ў яго хатняя бібліятэка. Ва ўсякім разе шмат кніг я не бачыў. Потым, праўда, даведаўся: ён хаваў іх у куфар. Адтуль аднойчы ён выняў кніжку Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», старое выданне з малюнкамі, і даў мне ў падарунак.
    Калі працаваў Максім Іванавіч і як ён працаваў, мне, на жаль, цяжка сказаць. Таму што ў яго заўсёды было чысценька, акуратненька. Між іншым, у яго была такая прывычка — чарнавікі не захоўваць. У яго сапраўды было заўсёды толькі гатовае. А дзе ён захоўваў чыставікі, я таксама не ведаю. Чарнавікі ж, мабыць, калі знаходзіў іх не вельмі ўдалымі, знішчаў. Апроч літаратуры, якую вельмі любіў, і фальклору, якім займаўся ўсё жыццё, ён цікавіўся і тэхнікай. Наогул гэта быў чалавек шырокай цікавасці.
    У яго быў прыёмнік на чатыры лямпы, па тым часе гэта была навінка, апошняе дасягненне тэхнікі. Была хатняя антэна. Хацеў ён пачапіць антэну на дварэ, на даху. Але на нізе жыў прафесар Мышкін, добры прафесар, фізіку выкладаў. «Максім Іванавіч, я вам не раю ставіць антэну на даху. Маланка ўдарыць, і будзе няшчасце»,— сказаў ён. Так Максім Іванавіч і абмяжоўваўся хатняй антэнай. Слухаў радыё ўважліва, запрашаў іншых. «Вось паслухайце, паслухайце...» Што да заняткаў у акадэміі, то яны размяркоўваліся ў нас так. Тры дні на тыдзень працаваў Максім Іванавіч, і тры дні я. Так што ў нас выходзіла дзён па чатыры выхадных. Гарэцкі вельмі любіў выкладаць мову. А прынцып выкладання ў нас быў такі. Тэарэтычныя ўступы, тлумачэнні, азнаямленне з катэгорыямі, правіламі беларускай граматыкі. Практыка ж зводзілася да наступнага. У той час выходзіла вельмі многа сельскагаспадарчых брашур па самых розных пытаннях земляробства, жывёлагадоўлі.
    Усе яны ў значнай колькасці траплялі ў сельгасакадэмію. Студэнты перакладалі гэтыя брашуры з рускай мовы і тым самым засвойвалі тэрміналогію і набывалі практыку перадачы думак па-беларуску. Мы кантралявалі гэты пераклад, памылкі перакладу аналізавалі ў аўдыторыі. Было ў Максіма Гарэцкага чалавечае абаянне, такое своеасаблівае. Можа, гэта не кожны заўважаў, але, хто бліжэй быў да яго, той не мог не заўважыць. Гэта выяўлялася і ў рэдкаснай адданасці справе. Яна і накладала адбітак на яго аблічча, усю яго чалавечую асобу. Я задумаўся, якая рыса Максіма Іванавіча галоўная, што яго трымала ў жыцці.
    Яго падтрымлівала незвычайная вернасць, адданасць літаратуры, навуцы, народу свайму беларускаму.
    Я мала ведаў людзей, якія б так любілі сваю справу, так аддаваліся ёй усёй душой. Ён стараўся сабраць і песні, і казкі, і народную лексіку. Стварыць зборнікі, слоўнікі, падручнікі. Ён вельмі старанна ўсё вывучаў і імкнуўся зрабіць здабыткам мас. Усё, што рабіў, рабіў грунтоўна, укладаючы душу. Чытаючы апавяданні, аповесці Гарэцкага, яго артыкулы, міжволі звяртаеш увагу на іх мову. Якая яна музычная і непадобная на сучасную. Ён чэрпаў з чыстых народных крыніц. Прычым чэрпаў, слухаў праўдзіва, як чуў. У яго мове ёсць натуральнасць, праўдзівасць, зусім няма штучнасці.
    Усё ішло ад жыцця, ад слова народнага. Прыгадаю яшчэ некалькі дэталяў. Неяк аднаго разу прыйшоў Максім Іванавіч да мяне. Адчыніў дзверы, затрымаўся на парозе. He сыходзіць з месца, стаіць, усміхаецца, глядзіць на мяне.
    — Пойдзем гуляць! — радасна і катэгарычна заклікае.
    Пайшлі па горацкіх ярах, сенажацях, узлесках. Збіралі кветкі, гаварылі. Назбіралі вялікія букеты кветак. Тады прыселі пры рове, а ён і кажа:
    — Вы як збіралі, так і складалі. А я кожную кветку падганяў да іншых.
    Так што атрымаліся валошкі ў адным месцы, рамонак у другім, трава якая — у трэцім. Выйшла штось накшталт класічнага стылю, калі спецыяльна падганяецца, падразаецца. Пачалася спрэчка аб стылях. У рэшце рэшт Максім Іванавіч прыйшоў да пераканання і сказаў аб гэтым падкрэслена, што самы лепшы
    стыль — калі рэчаіснасць не падганяюць пад задумў, а стараюцца неяк гэту задуму ці выснову ўзяць з самой рэчаіснасці. Гаварыў Максім Іванавіч аб асновах рэалізму.
    Вельмі хваліў пры гэтым, вельмі любіў ён паэму Якуба Коласа «Новая зямля». Гэта твор, якім ён захапляўся горача, часта дэкламаваў. У нас тады крыху разыходзіліся погляды. Мне болып імпанаваў «Сымонмузыка». Вабіла рамантыка. Максім Іванавіч быў перакананы прыхільнік і паслядоўнік рэалізму, эпікі.