Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
«Шчасце Сілівея Зязюлі» — апавяданне на калгасную тэму, але яно рэзка адрозніваецца ад яго ранейшых імпрэсій. Дакладнасць характарыстык, трапны і цікавы дыялог, уменне знайсці ў тыповым індывідуальнае, у звычайным незвычайнае — лепшы доказ творчай сталасці таленавітага пісьменніка. Вобраз працавітага бывальца Сілівея Зязюлі, вечнага няўдачніка, які нарэшце знайшоў сваё шчасце ў калгасе, не зблытаеш ні з кім, ён паўстае як жывы ў сваёй непаўторнасці, сагрэты аўтарскай любоўю.
Ад народнай песні і рамантычнай узнятасці да сацыялістычнага рэалізму — такім быў дзесяцігадовы творчы шлях Васіля Каваля. Шчыры камсамолец, ён рос ідэйна, мужнеў у нас на вачах, і мы радаваліся літаратурным поспехам гэтага чулага, сумленнага і вельмі скромнага пісьменніка.
Васіль Каваль нарадзіўся 17 жніўня 1907 года і памёр, пражыўшы ўсяго трыццаць гадоў.
1967 г.
Сзрца, раскрытае насцеж
Ёсць людзі, збліжэнне з якімі акрыляе, здаецца, яны бяруць вас за руку і гатовы ісці з вамі разам да шчасця, да радасці, дзелячыся тым лепшым, што ў іх ёсць — і не было ў гэтым ні разліку, ні хітрасці, а толькі выключная шчырасць душы.
Творчасць яўрэйскага паэта Ізі Харыка — яркая з’ява ў рэвалюцыйнай савецкай паэзіі дваццатых — пачатку трыццатых гадоў. Выхадзец з местачковай беднаты, сын шаўца з Барысаўшчыны (нарадзіўся ў мястэчку Зембін у 1898 годзе 17 сакавіка), Ізі Харык успрыняў Вялікую Кастрычніцкую рэвалюцыю як сваю кроўную справу, як шырока адкрытую перад ім дарогу ў будучыню, і адразу ж, з першых сваіх твораў, выступіў як змагар за новае жыццё. Пры ўсіх сваіх індывідуальных асаблівасцях ён быў тыповым прадстаўніком перадавой моладзі свайго часу, якая актыўна змагалася за перабудову грамадства на сацыялістычны лад.
Я не хачу, каб цемра нежывая Была над намі! Я святла хачу!..
(Пераклад К. Кірэенкі)
Гэтыя словы з’яўляюцца лейтматывам паэзіі Ізі Харыка. Ён усёй душой верыў рэвалюцыі, якая прынесла святло і вызваленне народам, верыў горача, нават запальчыва, без ваганняў, без кампрамісаў, да канца. Ён быў сваім чалавекам, простым і даступным. Яго ідэйная перакананасць і асабістае абаянне рабілі моцны ўплыў на сучаснікаў, а сіла паэзіі ўзрушвала і арганізоўвала.
Ізі Харык многа вандраваў, ён не любіў заседжвацца на адным месцы і не выносіў адзіноты. Паэзія была яго зброяй у барацьбе.
Вечары на эстрадах, шматлюдныя сходы, Я чытаю, чытаю да зморы, знямогі, Свята песні сваёй аддаю я народу, Свята працы, шуканняў, надзей, перамогі.
(Пераклад А. Звонака)
Мне давялося прымаць удзел у адным з такіх вечароў. Гэта было ў Горках на Аршаншчыне ў 1928 годзе. Ізі Харыка запрасілі выступіць у яўрэйскай школе і сустрэлі як дарагога госця. Я ніколі не забуду той атмасферы давер’я, зацікаўленасці, любві і пашаны, якая адразу ж устанавілася паміж паэтам і яго слухачамі. Ізі Харык чытаў многа, з вялікім уздымам. Яго гучны, выразны голас з пявучай інтанацыяй, запал, аптымізм і публіцыстычная вастрыня вершаў літаральна зачаравалі вучняў. Твары іх гарэлі, вочы блішчалі. Яны гатовы былі слухаць яго бясконца, і сустрэча'вельмі зацягнулася. Ізі Харык быў як у роднай сям’і, і я зразумеў, якое гэта шчасце для паэта служыць народу і адчуваць, што праца твая і натхненне тваё маюць вечна жывую крыніцу.
У тыя ж дні, праходзячы са мною па вуліцы ў Горках, ён раптам спыніўся перад прыватнаю крамкай (тады яшчэ быў нэп), прачытаў надпіс на шыльдзе і звонка зарагатаў. Надпіс быў на трох мовах: па-руску, па-беларуску і па-яўрэйску — «Мелочная торговля. Дробны гандаль. Мелоцны кром». «Вы толькі паслухайце, што яны напісалі — «мелоцны кром! Па-яўрэйску ж так не гавораць!» —і ён доўга смяяўся з гэтае саматужнае словатворчасці, пасля спахмурнеў і загаварыў аб неабходнасці павышаць культуру мовы.
Летам 1930 года ў Слуцку мы з ім аглядалі горад. У старадаўняй, у мінулым уніяцкай, Раждзественскай царкве, ён звярнуў увагу на цэхавыя сцягі. Царква была драўляная, круглая, тыпу «сонца», з унутранай галерэяй на слупах. Да кожнага слупа быў прымацаваны скручаны на дрэўку вялізны сцяг. Некаторыя з іх мы разгарнулі. На сцягах былі намаляваны розныя сімвалы працы: малаткі, ножны, абцугі, і буйнымі літарамі назвы майстэрань і цэхаў. «Вы толькі паглядзіце з якім стараннем гэта зроблена, не на год, не на два, а на вякі. Нашы продкі добра працавалі і хацелі пакінуць пасля сябе след. Каб вастрэй адчуваць сучаснасць, трэба ведаць гісторыю».
Ізі Харык любіў Беларусь, любіў свой народ, змагаўся за дружбу і роўнасць паміж працоўнымі.
Застаюся нястомным, заўжды маладым, Устрывожаны, дужы, здаровы.
(Пераклад А. Звонака)
I гэта не пахвальба. Фізічна моцны, з энергічнымі рысамі твару і пышнай чорнай чупрынай, ён быў увасабленнем жыццярадаснасці. Я не помню яго раўнадушным. Імклівы, дапытлівы, уражлівы, ён лёгка захапляўся і не скора астываў, бурна радаваўся свежым парасткам новага і гэтак жа бурна рэагаваў на крыўду і несправядлівасць.
Пры жыцці Ізі Харыка выйшла некалькі кніг яго вершаў і паэм. Творы яго тады перакладаліся на мовы народаў СССР. Грамадскае прызнанне прыйшло да яго рана. Ён быў выбраны членам ЦВК БССР і членамкарэспандэнтам Акадэміі навук БССР, быў членам Прэзідыумаў Саюза пісьменнікаў СССР і БССР, галоўным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн», у 1958 годзе ў перакладзе на беларускую мову выдадзены зборнік яго выбраных твораў.
Ізі Харык — прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму ў паэзіі, літаратурнага кірунку тыповага для творчых пошукаў пралетарскіх паэтаў дваццатых гадоў. Дасканалы знаўца быту беларускага мястэчка і горада, яўрэйскага фальклору, чалавек шырокай адукацыі, добра знаёмы з дасягненнямі сусветнай літаратуры, Ізі Харык увайшоў у яўрэйскую літаратуру як таленавіты і спрактыкаваны мастак.
Неяк у адзін з яго прыездаў (у 30-х гадах у Магілёў) я прачытаў яму ў арыгінале верш Эдгара По «Званкі». Музычная арганізаванасць гэтага верша ўзрушыла яго надзвычайна. «Цудоўна, цудоўна! Тут і сярэбраныя званкі, і медныя, і жалезныя. I ў кожнага свой голас. Як добра падабраны гукі і рытм! 0, слова — гэта вялікая сіла!» —гаварыў ён, шпарка ходзячы па пакоі і размахваючы рукамі.
Ізі Харык быў вельмі чулым да паэтычнай формы. У яго паэзіі, на маю думку, можна выдзеліць тры асноўныя якасці: лірычнасць, пафас і драматызм. Ён любіў музыку і музычнае ўздзеянне слова лічыў той сілай, якая арганізуе настрой і збліжае чытача з паэтам. Прычым абавязковай умовай ва ўсім гэтым па-
вінна быць арганічнасць і натуральнасць. Пафас Харыка — гэта не штучная, надуманая рыторыка дэкламатара, а палымяны заклік, голас чалавека глыбока перакананага ў праўдзе і неабходнасці сваіх слоў. Драматызм жа, які асабліва можна заўважыць у паэмах, грунтаваўся на жыццёвых назіраннях, сутычках і канфліктах, сведкам і ўдзельнікам якіх ён быў.
Літаратурная спадчына Ізі Харыка даволі багатая. 3 буйных твораў можна назваць паэму «Душой і целам» («Міт лайб ун лэбн») пра жыццё і смерць маладой сельскай настаўніцы і паэму «Круглыя тыдні» («Кайлэдыке вохэ») пра індустрыялізацыю Беларусі.
У «Круглых тыднях» ёсць такія радкі.
Дрымучы край!
He! Край, піто быў дрымучым!
Раскажаш ты У паданнях На вякі, Як аздаблялі Працаю кіпучай Цябе Адважныя бальшавікі!
(Пераклад К. Кірэенкі)
Творчасць Ізі Харыка глыбока звязана са сваім часам, але гэта не гісторыя, яна не застаецца ў мінулым. Жывое, гарачае сэрца паэта адчуваецца ў кожным радку, напісаным ім.
Ёсць у Ізі Харыка адзін ранні верш (1925). Ён гучыць як запавет. Прыводжу гэты верш цалкам у цудоўным перакладзе Аркадзя Куляшова.
Адсюль крычу я сэрцам і душою Наступнага далёкім жыхарам: Хай сённяшняе нашае, зямное Жыццё-быццё не здасца цудам вам.
Далёка там, у прышласці шчаслівай, Шукаць для нас не ўздумайце акрас, He аздабляйце лірыкай чуллівай, Легендамі не карануйце нас!
He карануйце нашыя галовы Карункамі, сатканымі з святла... Мы тут былі, мы тут жылі сурова, I праўда нас суровая вяла.
Мы першыя цагліны закладалі, I кожны ў мур цаглінай лёг жывой... Мы ўсе да болю ў сэрцы смуткавалі Аб пары крыл мяцежных за спіной.
Праз пыл руін мы крочылі калонай, З’яднаныя ў адзіную сям'ю...
I суджана яшчэ адно было нам — Пакінуць з песняй гэтую зямлю.
Таму і шлю без смутку, без тугі я Ад нас, ад акрываўленых наказ... Адсюль крычу я ў заўтра:
— Дарагія, Крылатыя, не карануйце нас!
Сапраўдная паэзія не слабее з гадамі, і будзем спадзявацца, што нашы перакладчыкі пазнаёмяць нас з яго творчасцю больш шырока. Гэта быў высакародны, сумленны паэт, гордую мужнасць якога нельга забыць. 1968 г.
Чытаючы Ніла Гілевіча
СВЕТЛАЯ КНІГА ПРА СЛАЎНЫ НАРОД
Зборнік вершаў сучасных балгарскіх паэтаў на беларускай мове, выдадзены сёлета выдавецтвам «Беларусь»,— з’ява адметная ў многіх адносінах. Кнігі падобнага роду выдаюцца ў Савецкім Саюзе на розных мовах, што сведчыць аб усё болыпым і большым развіцці інтэрнацыянальных сувязей, аб умацаванні сапраўднай дружбы паміж народамі, якім Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла шлях у будучае. Паэзія краін народнай дэмакратыі ды і многіх капіталістычных краін, у якіх прагрэсіўныя сілы змагаюцца з сіламі рэакцыі, разнастайная і багатая. Кожны год прыносіць нам новыя дасягненні і новыя імёны. Разабрацца ў складаным працэсе бурнага росквіту сучаснай сусветнай паэзіі, адчуць, пазнаць і зрабіць дасягальнай для другіх народаў — задача натуральная і надзвычай неабходная. Які б прастор ні адкрывала нам наша родная паэзія, без сувязі са скарбамі іншых культур яна была б у нейкай ступені абмежавана ў сваіх пошуках і знаходках. Самабытнасць паэзіі любога народа — каштоўнейшая з’ява, і зносіны з непаўторным і надта прыгожым, раней невядомым, пашыраюць наш кругагляд, узбагачаюць нас духоўна.
«Ад стром балканскіх» — так называецца зборнік балгарскай паэзіі, у асноўным перыяду пасля перамогі над фашызмам і ўключэння Балгарыі ў сям’ю сацыялістычных краін. 9 верасня 1944 года — гістарычная дата ў лёсе Балгарыі, першы дзень яе новага жыцця, першы крок у новую камуністычную эру. Менавіта паэзія апошніх дваццаці гадоў і прыцягнула ўвагу перакладчыка і складальніка гэтай кнігі Ніла Гілевіча. У кнізе «Ад стром балканскіх» надрукавана 163 вершы 63 балгарскіх паэтаў. Пераважная большасць тэкстаў публікуецца ў Савецкім Саюзе ўпершыню. Гэта да-