• Часопісы
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    лленнем і любоўю. Свае погляды на фальклор і яго ролю ў літаратуры і ў выхаванні сучаснай моладзі Н. Гілевіч сфармуляваў у артыкуле «Няпісаныя кнігі», надрукаваным у газеце «Правда» ад 13 верасня 1975 г. Ён піша: «Цікавасць да мастацкай творчасці народа ў нашы дні прыкметна ўзмацняецца. Якраз цяперашнія ўмовы духоўнага жыцця чалавека спрыяюць таму, што ён усё больш і больш цягнецца душой да натуральнасці, да спрадвечнага хараства прыроды, а таксама і да лершароднай прыгажосці народнай творчасці». I яшчэ адна вытрымка адтуль: «Глыбока змястоўная народлая паэзія — зброя, якая і цяпер не старэе ў барацьбе са снабізмам, з пустаслоўем, з драбнатэм’ем і іншымі хваробамі, што час ад часу псуюць нашы кнігі». У паэме «А дзе ж тая крынічанька» (зборнік пад той жа назвай, 1972) Н. Гілевіч, назваўшы сябе «вандроўнікам і паляўнічым за птушкай шчасця — песняю народнай», раскрывае праўдзіва і хораша глыбінную сутнасць народнай паэзіі, паказвае яе ўплыў на чалавека.
    Жывеш і будзеш жыць ты, песня матчына, Пакуль народа сэрца будзе біцца! Мы сваю долю ў свеце перайначылі He для таго, каб на цябе забыцца!..
    Прынцыпы «праўдзівасці, народнасці і партыйнасці савецкай літаратуры», як адзначае ў сваёй аўтабіятрафіі Н. Гілевіч (зборнік «Пра час і пра сябе», с. 123), увайшлі ў яго свядомасць і сталі арганічнай базай для творчых пошукаў. Вызначылася і мэта творчасці — для чаго пісаць, і творчы метад — як пісаць. Паэт ён вельмі патрабавальны, асабліва ў адносінах да самога сябе («Б’юся ў муках над радком без літасці»). Паэтыку не толькі нашу народную, а розных эпох і народаў асвоіў грунтоўна — і для фармальных пошукаў у яго вялікі прастор. Але прынцып адзінства формы і зместу, нават у самых складаных паэтычных пабудовах, налрыклад, у вянку санетаў «Нарач», застаецца непарушным. Наогул Н. Гілевіч насцярожана адносіцца да штучных вымудраў, да ўсякай падгонкі ці то для рыфмы, ці то для рытму, востра адчуваючы фалып. Ён не адмаўляе выдумкі, фантазіі, без уяўлення не можа быць творчасці, прызнае і любіць рэвалюцыйную рамантыку, але ў сваёй уласнай паэзіі — рэаліст, скіраваны ў будучыню.
    Паняцца «праўдзівасць» трактуюць па-рознаму. Ila-
    спрабую вызначыць адну важнейшую рысу гэтага паняцця. Прачытаўшы некалі раман даволі вядомага сучаснага пісьменніка-рэаліста, я задумаўся над прычынай, чаму яго раман мне не спадабаўся. I падзеі цікавыя, і апісанні яркія, і характары акрэсленыя, і мова добрая, а вось не дайшло. Прыпісаўшы гэта суб’ектыўнаму ўспрыманню, я забыў аб сваім уражанні. Але праз некаторы час на адным вечары мне давялося слухаць гэтага пісьменніка. Акрылены цёплым прыёмам, ён з апломбам гаварыў пра свой творчы метад і павучаў так: «Пісаць трэба праўдападобна». I мне ўсё стала ясна. He «праўдзівасць», а «праўдападобнасць». Але ж і хлусня можа быць праўдападобнай. Падробка ў мастацтве — з’ява пашыраная. Праўдзівасць — гэта не толькі больш-менш дакладны паказ рэчаіснасці, інфармацыя, гэта светапогляд, ідэалогія, тая схаваная альбо адкрытая аўтарская прысутнасць, што асвятляе твор знутры, робіць яго жывым, арганічным, блізкім чытачу. Раман мне не спадабаўся, бо ў ім майстэрствам была прыкрыта «раўнадушнасць». I калі ў прозе «раўнадушнасць» можа ўспрымацца часам як аб’ектыўны, «навуковы» падыход, у паэзіі яна адчуваецца асабліва востра.
    Паэзія ўключае ў сябе майстэрства, але не ўсякае майстэрства ёсць паэзія. Шчырасць — неад’емная аснова сапраўднай паэзіі. Напісаны з цыркавым спрытам верш можа здзівіць, але за сэрца не возьме. Каб актыўна ўплываць, патрэбна вялікая аўтарская аддача.
    Пры ўсёй разнастайнасці пошукаў (і ў мастацтве і ў гуманітарных навуках), галоўны кірунак творчасці Ніла Гілевіча — паэзія. У гэтым яго талент праявіўся з найбольшай сілай. Эпічных твораў у яго мала, пераважае лірыка, апроч таго, ён гумарыст і валодае сцэнічным дыялогам.
    Пра сваю новую кнігу «Актавы» ў прадмове аўтар гаворыць: «Складалася гэта кніга не адразу. Першая невялікая нізка васьмірадкоўяў была напісана мною яшчэ ў 1961 годзе. Зрэдчасу звяртаўся я да гэтай формы і пазней. Але пераважная болынасць вершаў напісана нядаўна — у апошнія тры-чатыры гады».
    У зборнік «Актавы» ўключана 120 васьмірадкоўяў. У ім чатыры раздзелы: лірычны роздум — у першым і трэцім, запрашэнні балгарскім сябрам у другім, і ў чацвёртым — сатырычныя выказванні. Аўтар выбраў
    гэту форму таму, што яна давала яму пэўны прастор, у чатырохрадкоўях альбо двухрадкоўях думцы было б цесна, у санетах — страціўся б імправізацыйны характар выказванняў. Васьмірадкоўе ж дазваляла і разгарнуць думку і надаць ёй належную вобразнасць. Рытмічная структура, у кожным васьмірадкоўі свая, а таксама вольнае чаргаванне рыфмаў (хоць ёсць і традыцыйнае па формуле — аб аб аб вв), канкрэтызавалі настрой, рабілі яго выразным і арганічна спалучалі з думкай. Мабыць, такая форма здалася аўтару найболып прыдатнай для пастаўленай мэты.
    «Актавы» Ніла Гілевіча — гэта лірычная споведзь, спроба найлепшым чынам выказаць сваё запаветнае, філасофія чалавека цвёрдых перажыванняў і сталых прынцыпаў, які, углядаючыся ў сучаснасць, стараецца ў меру сваіх сіл быць у пярэдніх шэрагах змагароў за камуністычную будучыню. Лірычны герой кнігі — сам аўтар, адсюль асаблівая адказнасць за кожную думку, за яе правільнасць і патрэбнасць. Можна было б канспектаваць усе вершы кнігі, выказаўшы коратка прозай сэнс кожнага васьмірадкоўя, настолькі ўсё ў кнізе канкрэтна, але выганяць з паэзіі паэзію — пустая работа. Абаянне кнігі ў яе шчырасці, цеплыні і сардэчнасці. Яе можна чытаць і перачытваць. Безумоўна не ўсё ў зборніку мае аднолькавую вартасць, трапляюцца і не зусім выразна сфармуляваныя думкі і выпадковыя абразкі, але ў ёй, як у незамутнёнай крыніцы, чытач знойдзе тое добрае, што радуе і акрыляе. Нельга сказаць, што «Актавы» — найбольшае дасягненне аўтара, хутчэй за ўсё гэта падарожжа па сцежках дапытлівага розуму, некаторае падагульненне жыццёвага вопыту.
    Як і ў кожнага сапраўднага паэта, у яго ёсць свой круг асабліва блізкіх тэм, ён не бярэцца абы за што, як гэта робяць літаратурныя аматары, паэзія для яго неабходнасць, спосаб жыцця. Глыбока верачы ў высокае прызнанне чалавека, у яго камуністычную будучыню, аптыміст па натуры, ён востра ўспрымае жыццёвыя супярэчнасці, сутыкненні інтарэсаў, розныя перашкоды ў станоўчым развіцці грамадства. Вітаючы навукова-тэхнічны прагрэс, тыповую з’яву нашай эпохі, ён уважна прыглядаецца і да таго, што не адразу кідаецца ў вочы. Яго хвалююць маральна-этычныя праблемы, складанасць якіх не знаходзіць лёгкага вырашэння.
    У васьмірадкоўі, з якога пачынаецца зборнік, ёсць формула — «прывесці ў рух энергію сумлення». Фізікатамнік навучыўся расшчапляць атам, задача паэта — развіваць і выхоўваць лепшае ў чалавеку. He спажывецкае грамадства, па прынцыпу — здабывай і жыві для сябе, а працоўнае, творчае грамадства, заснаванае на справядлівасці братняй роўнасці, вабіць паэта. 3 гэтага пачынаецца і ў гэтым кірунку разгортваецца комплекс ідэй, заложаных у кнігу.
    Разгледзім некаторыя тэмы, найбольш блізкія паэту. Перш-наперш — тэма радзімы, бацькаўшчыны. Тут і людзі, і прырода, вернасць і любоў. Кожнаму патрэбен нейкі прытулак, і пры ўсёй магутнасці чалавека, які заваёўвае акіяны і космас, зямля яму радней за ўсё. Кожны народ любіць свой край — гэта натуральна і заканамерна. Вялікі ўкраінскі паэт Паўло Тычына калісьці казаў: «Поете, любіты свій край не е злочнн, колн це для всіх».
    За хлеб, што ем, за песні, што спяваю, За шчасце звацца іменем тваім — Паклон, паклон табе, мой родны краю! Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім.
    I гэта не толькі не супярэчыць інтэрнацыянальным поглядам аўтара, а яшчэ больш іх умацоўвае. Прыхільнасць да радзімы ў яго пазбаўлена эгаізму, уласніцкага адгароджвання плотам свайго ад чужога. У «запрашэннях балгарскім сябрам» Н. Гілевіч піша паэту Найдану Вылчаву:
    Ці не хацеў бы ты, мой любы браце, Ізноў пабыць у беларускай хаце, На покуці ў застоллі пасядзець I разам з партызанамі былымі — Дзядзькамі і суседзямі маімі — Пра вогненную вёску песню спець?.. Заеду — мама кожны раз пытае: «А што ж балгарын твой не прыязджае?»
    Звярніце ўвагу на прастату і яснасць гэтай актавы. Думка развіваецца лагічна, з пэўным вывадам, як у санеце (апорная фраза). Рыфма звычайная, ніякіх упрыгожванняў, ніякіх закавырыстых слоў. Жывая народная мова. Гутарка ад сэрца к сэрцу. Такі яго стыль, і ў гэтым яго сіла. He перагружаючы вершаў празмернай дэталізацыяй, ён выдзяляе галоўнае і на ім засяроджвае ўвагу. Думка зліваецца з пачуццём, прырода з чалавекам, хараство з любоўю.
    Услаўлялі яго, запляталі ў вянкі, Потым кпілі з яго, абзывалі ўсяляк, А ён моўчкі цвіце, як і цвіў праз вякі, I прызнайцеся шчыра, нашчадкі сялян: Ці ж не сумна было б гэтай сцежкай ісці Між густой збажыны, каб хоць рэдка здалёк Сінім вокам сваім не глядзеў, не свяціў, He трывожыў шчымліва дуіпу васілёк.
    Маральна-этычныя праблемы, паводзіны чалавека ў грамадстве — мабыць, самая галоўная тэма паэзіі Н. Гілевіча. Марачы аб гармоніі і росквіце, аб дружбе і калектыўнай салідарнасці, выступаючы супраць звярыных законаў капіталістычнага свету, зброяй мастацтва абараняючы чалавечую годнасць, аўтар шукае цікавую і ёмкую паэтычную формулу для шырока вядомых ісцін. Прыглядаючыся да з’явы, ён стараецца паказаць яе з іншага, не зусім прывычнага боку, і такім чынам узбагаціць уяўленне аб ёй. Як правіла, гэта яму ўдаецца.
    Куды ні глянь — над дахам строй антэн, Ва ўсіх кватэрах — свецяцца экраны. Сядзі сабе ў цяпле, між родных сцен, Як вязень, сам сабою пакараны,— Гадай пра сэнс пачутых перамен, Перажывай краін далёкіх драмы...
    Табе зрабіўся блізкім цэлы свет! А ці бліжэйшым стаў табе сусед?
    У гэтым апісанні гарадской кватэры ўсё вядомае, усё тыповае, але нечаканая канцоўка як пражэктарам асвятляе ўвесь верш, надаючы яму глыбіню і актуальнасць. Майстэрства, набытае Нілам Гілевічам на працягу многіх гадоў літаратурнай дзейнасці, непадзельна звязана з жыццём, з грандыёзнымі задачамі сацыялістычнага будаўніцтва. На яго жыццёвай дарозе ёсць і боль, і пакуты, і смутак, і радасць, і паэт заўсёды ў клопаце, каб не быць лішнім, а ўнесці свой пасільны ўклад у вялікую агульную справу.