Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
прыклад, расказваецца, як у Чарота ўзнікла задума музычнай п’есы «На купалле», твора, які ў пастаноўцы Першага беларускага дзяржаўнага тэатра набыў усеагульнае прызнанне. Чытач можа даведацца аб тым, як ставіўся да сваёй п’есы «Пагібель Воўка» Самуйлёнак, аб чым марыў і над чым працаваў Бядуля ў апошнія гады свайго жыцця.
Ёсць мясціны, якія нельга чытаць без хвалявання. Апошні візіт да хворага Самуйлёнка і ўяўны дыялог з нябожчыкам на пустыннай мінскай вуліцы пасля прэм’еры спектакля, які аўтару так і не давялося пабачыць. Вяртанне Бядулі ў Мінск на сваё папялішча ў першыя дні Айчыннай вайны і трагічная смерць у бежанцах, калі ён даганяў цягнік.
Вось урывак з навелы «Наўздагон ветру»:
«Бядуля адчуў, як увесь пахаладзеў, ускрыкнуў нешта чамусьці адразу ахрыплым голасам і кінуўся праз натоўп, губляючы на бягу пакупкі. Яму нешта крычалі наўздагон, але ён бег ды бег праз чыгуначныя платформы і рэйкі.
Цягнік ужо зусім блізка, калі перад самымі вачыма Бядулі ўзнік гмах сустрэчнага вялізнага паравоза, віхор яго шпаркага бегу адкінуў Бядулю назад і паваліў на шпалы. Перад яго памутнелымі вачыма з гулам і грукатам ляцелі платформы, а на іх — танкі, гарматы, праносіліся цяплушкі з байцамі, імчаў баявы эшалон. Бядуля ўскочыў і пабег ўздоўж эшалона, не зважаючы на рэзкі боль ад дробнага жвіру і пяску, што сляпілі вочы. Нарэшце пасвятлела і стала прасторней, цягнік прайшоў, а Бядуля ўсё бег ды бег, не спыняючыся. Трапяткой птушкай у грудзях білася сэрца, стараючыся вырвацца на прастор. Бядуля адчуваў, як ад незвычайнага напружання, здаецца, лопаліся жылы на нагах, з горла рваўся крык, але яго, мабыць, ніхто не чуў, і крык чуўся толькі ў яго вушах».
Біяграфічны факт, пададзены так вобразна і ярка, выходзіць за межы інфармацыі і становіцца фактам мастацкім. Значнасць тэмы, хараство стылю і шчырасць — неабходныя якасці, каб пракласці дарогу да сэрца чытача. Яўгену Рамановічу гэта ўдалося, і яго скромны ўклад у нашу мемуарную літаратуру заслугоўвае цёплага слова.
За парогам маладосці
Нядаўна выйшла з друку другая кніжка вершаў Сцяпана Гаўрусёва «На грэбнях хваль». Чытач ужо меў уяўленне аб творчасці Гаўрусёва па першым зборнічку яго вершаў «Паходныя кастры», які многім спадабаўся сваёй непасрэднасцю, свежасцю адчуванняў, радасным уяўлеянем свету, асаблівым водарам тых вясенніх дзён, «когда мне былн новы все впечатленья бытня», як кажа Пушкін. Тут не было асваення «паэтычнай цаліны», прэтэнзій на арыгінальнасць формы, імкнення здзівіць і ўразіць чытача, усё было проста, часам нават прымітыўна, і тым не менш гэта была сапраўдная паэзія. Перад вачамі чытача тое звычайнае і будзённае, аб чым пісаў Гаўрусёў, як бы раскрывала свае таямніцы, станавілася значным, цікавым і па-свойму прыгожым. Любоў да роднага краю, да нашай сацыялістычнай рэчаіснасці, да людзей працы, да таварышаў салдат, з якімі прыходзілася дзяліць «паходныя кастры», шукала і знаходзіла належныя словы, каб выявіцца. Поўная шчырасці, гэта кніжка не магла пакінуць халодным і добразычлівага чытача, які паверыў паэту.
Другая кніжка Гаўрусёва «На грэбнях хваль» складаецца з двух раздзелаў: у першым раздзеле падабраны яго новыя лірычныя вершы, у другім змешчана паэма «Іней», якая, на наш погляд, парадуе многіх не толькі як удача паэта ў новым для яго эпічным жанры, але і як сапраўднае дасягненне беларускай сучаснай літаратуры. На гэтай паэме перш за ўсё і хочацца спыніць увагу. Паэма «Іней» напісана звонкім, добра апрацаваным чатырохстопным ямбам, вельмі дына' мічная і чытаецца на адным дыханні. Форма настолькі падпарадкавана зместу, што становіцца як бы празрыстай і перад намі адзін за адным праносяцца малюнкі жыцця, характары герояў і іх лёс. Увесь твор як бы
высечаны з аднаго кавалка. Аўтар не навязвае сваіх поглядаў, не дае ацэнак таму, што паказвае, не робіць непатрэбных адступленняў і не ўскладняе падзей. Паэма на рэдкасць праўдзівая і гаворыць сама за сябе. Паказваючы калгасную вёску такою, як яна ёсць, у яе сучасным развіцці, аўтар тонка аддзяляе новае ад старога, сапраўднае сацыялістычнае ад таго пустазелля, што лезе ў любы дагледжаны куток і стараецца жыць за кошт другіх. Паэма падымае актуальныя пытанні выхавання нашай моладзі, бярэ за сэрца і абуджае думку. Сюжэт яе нескладаны. У родную вёску пасля службы ў арміі вярнуўся хлопец Жора, сапраўднае імя якога Ягор. Але Ягорам яму не хочацца быць, ён марыць аб іншых гарызонтах. Малады, прыгожы, здаровы, ён у армейскай самадзейнасці навучыўся выдатна скакаць гапака, мае калекцыю дзявочых фотакартак, і прыехаў да бацькоў калгаснікаў, як тая крылоўская страказа, не знайшоўшы сабе прыстанішча ў горадзе. У роднай вёсцы ён сустрэўся з сяброўкай свайго юнацтва Евай Клявец, якая кахала яго. Але каханне каханнем, а дарогі розныя. Працавітая Ева скора распазнала, што Жора — пустацвет, што гэта чалавек, які жыве толькі для сябе і ўсё яго хараство — халодны «іней», блішчыць, ды не грэе. I «Таццяна»-Ева аддала сваю прыхільнасць маўкліваму Якубу, здольнаму тэхніку МТС, а свежаспечаны «Анегін»-Жора загадаў бацьку, які так спадзяваўся на падмогу сына, запрэгчы каня і адвезці яго на станцыю. Паляцеў матылёк шукаць сабе лёгкага хлеба. «Маладому сягоння цесна тут», «Людзі без дыплома цяпер ні сена ні салома»,— вось філасофія адшчапенца-эгаіста, які так і не разгледзеў хараства новай вёскі, яе магутнага росту, духоўнага багацця простых людзей. Трэба адзначыць, не толькі вобразы «герояў»: Жоры і Евы, а і ўсе іншыя характары выпісаны ў паэме вельмі ярка. Падзеі разгортваюцца на фоне сельскага зімняга пейзажу; гаворкі людзей, бытавыя дэталі выбраны трапна, арганічна ўвязаны паміж сабою. Аўтар паказвае сучасную вёску з вялікай любоўю, і гэта ўнутраная паэтычная цеплыня, поўная веры ў творчыя сілы чалавека, закліканага нашай эпохай каваць агульнае шчасце, праходзіць скрозь. Цяжка было Еве разлучыцца са сваім каханнем, але «яна прайшла прад ім, ні кроплі на снег не плёснуўшы з вядра». I людзі развеяліся —
В. У. Адамчык, Ю. П. Гаўрук, A. А. Есакоў. Каралішчавічы, 1975 г.
Ю. П. Гаўрук з жонкай Таццянай Міхайлаўнай.
I свет відзён, як з новай вышкі, I пасвятлела на душы...
Са стрэх цурчалі капяжы, I — распускаліся пупышкі.
Паэма С. Гаўрусёва «Іней» сведчыць, што ён не толькі здольны паэт, але і добры майстар. На жаль, гэтага нельга сказаць аб першым раздзеле яго кнігі «На грэбнях хваль», аб лірычных вершах. Многа тут сырога, недагледжанага, не адшліфаванага да канца. Як ні дзіўна, але ў першай кніжцы «Паходныя кастры» аўтарам выяўлена куды болып старання, каб паказаць сябе з лепшага боку. У новай кнізе іпмат удалых, дасканалых па форме вершаў, напрыклад: «Гімнасцёрка пабеліцца потам салёным», «Пасля службы», «Няхай паслужыць мне здароўе», «Звініць, звініць у лузе скошаным», «Вяселле», «На беразе Байкала», але даволі часта нават вельмі добры верш псуецца якой-небудзь драбніцай, чаго няцяжка пазбегнуць, калі б аўтар болып крытычна адносіўся да сваёй працы. Можна было і не разглядаць гэтых «кропель дзёгцю», але майстэрства настолькі важная справа і так яго не хапае многім нашым маладым паэтам, што не будзе лішнім прывесці некаторыя прыклады. Перш за ўсё недакладнасці і памылкі ў падачы вобразаў. «Забінтаваная чэрствая рука», «другі плацін», «прад блізкім сіверам зімы», «нас не дзялілі б вёрсты сценамі», «за мяжою парога», «імжою абмытая дарога», «Байкал трымаўся ганарыста і недаступна, як уцёс»,— падобны цырнік глушыць паэзію. Думаецца, што і такія выразы, як «халодна», «ліства», «прыбрэжны», «перапрыгваць», можна было б змяніць, нават не з’еўшы «пуда солі», як раіць Маякоўскі.
Калі С. Гаўрусёў змог падняцца да такіх паэтычных вяршынь, як паэма «Іней», наўрад ці яму патрэбны скідкі ад чытача. За парогам маладосці трэба не толькі спадзявацца на свой талент, але і даглядаць свой сад.
1971 г.
Размова пра якасць
Мяне вельмі цікавіць паэзія маладых. Разгарнуўшы свежы нумар часопіса ці газеты, альбо першую кніжку вершаў невядомага мне аўтара, заўсёды шукаеш у гэтай пераклічцы галасоў нешта такое, што жывіць думку, кранае за сэрца і абуджае радасную надзею. I, трэба адзначыць, я не так ужо рэдка знаходжу тое, што шукаю: многае мне падабаецца.
Ёсць чытачы, якія не любяць вершаў, не ўспрымаюць спецыфікі паэтычнага мыслення, а ёсць настолькі перагружаныя ўсякай інфармацыяй, у тым ліку і паэтычнай, што праходзяць міма вартых увагі з’яў. He будзем крыўдзіцца на чытачоў, чытачы бываюць розныя, і ў іх ёсць свае правы.
Бурны рост культуры ў нашай краіне вымагае ўсё новых і новых пошукаў, патрабуе павышанай якасці як матэрыяльнай прадукцыі, так і творчасці духоўнай. Колькасны рост паэзіі ў нас бясспрэчны. Часам нават можна пачуць нараканне, што вершаў пішуць занадта многа, у часопісах чарга, насоўваецца пагроза чагосьці накшталт інфляцыі. Мне думаецца, страх гэты зусім дарэмны, але трэба тут унесці некаторую яснасць.
Інфляцыі паэзіі не можа быць, як не можа быць інфляцыі хараства, дабра і іншых высокіх праяў чалавечага духу. А колькасны рост сведчыць аб тым, што не адзінкі, а ўвесь народ выйшаў на прасторы жыцця, што здзейсніліся запаветныя мары Купалы і Коласа: людзі становяцца людзьмі і талент сёння пазбаўлены горкага лёсу Сымона-музыкі.
Гэта добра, што пішуць многа, няхай сабе пішуць на здароўе, вось толькі друкаваць трэба з адборам, аддзяляючы сапраўдную паэзію ад рамесніцкага вырабу.
Мне думаецца, з кожным годам будзе ўзмацняцца роля рэдактуры ў нашых часопісах і выдавецтвах і не толькі ў тым сэнсе, што рэдактура будзе займацца
больш жорсткім прасейваннем, выбарам — яна павінна стаць як бы школай, тым асяродзішчам, дзе рытмічна б’ецца творчы пульс. Важнае значэнне маюць таксама літкансультацыі пры Саюзе пісьменнікаў, праца секцый, творчыя вечары і аўтарскія справаздачы.
Строгая і прынцыповая крытыка, таварыская патрабавальнасць і добразычлівасць — вялікія сілы ў барацьбе за творчы рост нашай паэтычнай моладзі. Якім бы здольным ні быў той альбо іншы паэт, ён можа выявіцца як след не сам па сабе, а на людзях.
У 20-х гадах «маладняковец» Валерый Маракоў пісаў: «Толькі дайце гармонік на сто галасоў і прастор для размаху не цяжкі!» У наш час такі «гармонік» даецца многім, і не саматужна, а з дапамогай кваліфікаваных настаўнікаў, моладзь вучыцца іграць на ім. Тэхнічнае майстэрства цяперашніх маладых паэтаў даволі высокае. Радуючыся ад душы іхнім удачам, я ўсё ж хачу выказаць і некаторыя свае трывогі.