• Газеты, часопісы і т.д.
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    казвае, што ў перакладчыцкай практыцы мы пераступілі мяжу перакладаў імітацыйных, перакладаў з іншамоўных перакладаў або па падрадкоўніках, што перш, з прычыны няведання моў, лічылася цалкам дапушчальным. Ніл Гілевіч не толькі валодае балгарскай мовай, ён многа разоў бываў у Балгарыі, вывучыў яе гісторыю, яе фальклор, літаратуру, пасябраваў з яе народам і, галоўнае, палюбіў гэтую цікавую краіну, яе народ. Любоў, як і кожнае моцнае захапленне, безумоўна, суб’ектыўная, але ў ёй тоіцца велізарная дзейсная сіла. Іменна вынікам гэтай любові, гэтага захаплення і з’явілася складанне такой значымай кнігі.
    «Ад стром балканскіх» — імклівы струмень. Кампазіцыйна ў ёй многа спрэчнага. Паэты старэйшага пакалення, такія як Л. Стаянаў, Д. Габэ, Ламар, Э. Баграна, X. Радзеўскі, прадстаўлены даволі абмежавана ў пачатку кнігі, паэты ж «паслявераснёўскага» перыяду, творчасці якіх у асноўным прысвечана кніга, паэты маладой Балгарыі, прадстаўлены масава і вельмі скупа — адзін, два, тры вершы. Цалкам зразумела, што індывідуальны воблік кожнага з гэтых паэтаў па двух вершах не можа вымалявацца ў чытача з дастатковай выразнасцю. Перакладчык не называе сваю кнігу анталогіяй. I гэта правільна. Анталогія — гэта зборнік лепшага. Вызначыць жа, што ў таго або іншага народа з’яўляецца лепшым, кіруючыся асабістым густам або рэкамендацыяй, даволі цяжка,— каштоўнасць мастацкага твора правяраецца часам. Заслуга Ніла Гілевіча ў тым, што ён у гэтай вялікай плыні новай балгарскай паэзіі, у якой, па яго словах, «актыўных імён у некалькі разоў больш, чым тых, што змешчаны ў гэтай кнізе», вылучыў многае, што заслугоўвае ўвагі, і пераклаў гэта свежа, па-майстэрску і ад усёй душы.
    Адзінства кнігі — у яе ідэйным змесце. Падбор вершаў вызначаўся іх сучаснай актуальнасцю, рэвалюцыйным бачаннем свету і, калі сфармуляваць коратка, непагаснай верай у шчаслівае будучае Балгарыі. Агульны тон кнігі — мажорны, баявы. Тут можна знайсці героіку барацьбы і беззапаветную любоў да радзімы і прыгажосць чалавечых адносін і гаму найтанчэйшых фарбаў, заўважаных уважлівым, узнёслым вокам. Гэта не работа спакойнага майстра, які пералапачвае тэкст з адной мовы на другую, а жывое ўзнаўленне, актыўны ўдзел у творчасці народа, роднага і зразумелага пера-
    кладчыку. 3 гэтага дакладнасць і арганічнасць вельмі многіх перакладаў, якія зроблены Нілам Гілевічам.
    Вядома, было б прыкметнай нацяжкай сцвярджаць, што яму ўдалося ўсё. Вершы такой велізарнай колькасці аўтараў, нават пры выключным пранікненні перакладчыка ў дух і форму арыгінала, не заўсёды ўзнаўляюцца ім дакладна. Выпрацаваная паэтам свая, звыклая яму манера (а Ніл Гілевіч паэт яркай індывідуальнасці) у нейкай меры накладвае адбітак на асобныя пераклады, прыводзячы іх, так сказаць, да аднае роўніцы. Так ці іначай, але мы знаёмімся з балгарскай паэзіяй праз прызму ўспрыняцця і разумення перакладчыка. Моцнае ж уражанне гэтая кніга выклікае сваім разнастайным зместам. Яна прадстаўляе выбар чытачу. I, магчыма, яе нават не варта чытаць у тым парадку, як яна складзена, старонку за старонкай, гэта прывяло б да слізгання па паверхні, тады як галоўнае ў кнізе — яе захаваныя глыбіні. Яны адкрываюцца не адразу, і розныя чытачы будуць знаходзіць іх у розных месцах. Сёе-тое можа і не спадабацца. Трапляюцца кавалкі, якія перакладзены спешна, ёсць і выпадковыя вершы, без якіх кніга магла б лёгка абысціся. Але ўсе гэтыя выдаткі вытворчасці толькі падкрэсліваюць высакароднасць мэты і значнасць працы перакладчыка. Звычайна такія кнігі складаюцца калектыўна. Як жа не прывітаць перакладчыка-энтузіяста, які ўзяў на сябе волатаўскую задачу і з гонарам выканаў яе адзін.
    Моцныя бакі перакладу Ніла Гілевіча выявіліся ў перакладзе сюжэтных вершаў (маленькіх паэм, балад). Лагічнае развіццё апавядання ў яго спалучаецца выдатна з дзейснымі жывымі адносінамі да падзеі, адсюль тая напоўненасць, пераканаўчасць, якія не могуць не хваляваць. Прывяду два прыклады.
    У вершы В. Ханчава «Добры вучань» расказваецца пра школьніка, які вучыўся выдатна, адказваў на ўсе пытанні. Але аднойчы ён не адказаў. У яго спыталі: «Куды ты хадзіў?» Патрабавалі, каб ён выдаў сваіх таварышаў. Вучань не выдаў.
    Ён быў вельмі добрым вучнем.
    Маўчаў і атрымаў «выдатна»... на ўроку бяссмерця.
    Ю. П. Гаўрук і A. I. Пальчэўскі ў Батанічным садзе ў Мінску. 1967 г.
    Каля Саюза пісьменнікаў БССР.
    Злева направа: A. А. Есакоў, Ю. П. Гаўрук, A. I. Якімовіч, П. Ф. Прыходзька, Р. Г. Гарэцкі. 1971 г.
    Каванае свабоднае вершаскладанне і верш у цэлым даведзены перакладчыкам да паэтычнай формулы. Празрыстая думка літаральна ўпіваецца ў сэрца.
    У невялікім даволі своеасаблівым вершы I. Радоева «Мядзвежая скура» гаворыцца пра чалавечае шчасце. Сціплая вясковая настаўніца знаходзіць сваё шчасце ў служэнні народу, у выхаванні дзяцей. Бацька біў сваю дачку, забараняў ёй вучыцца. Але яна ўсё ж вучылася і стары здаўся, паслаў настаўніцы ў падарунак мядзвежую шкуру. Дабро перамагло — і ў гэтым шчасце. Колькі цеплыні і сардэчнасці ўкладзена аўтарам і перакладчыкам у такі здавалася б просты сюжэт. Але ўменне звычайнае зрабіць незвычайным і захапіць ім чытача ўласціва не кожнаму. Тут патрэбен талент.
    Зборнік насычаны думкай. Паглыбляючыся ў свет ідэй паэтаў, якіх перакладае, Ніл Гілевіч вельмі чуйны да ўсяго пазітыўнага, што сцвярджае і садзейнічае развіццю сацыялістычнага ладу ў Балгарыі. Філасофскія актыўныя адносіны да жыцця, уласцівыя яму як паэту, праявіліся як пры падборы, так і пры трактоўцы большасці вершаў. Многа ў зборніку вершаў узнёслых, якія заклікаюць да дзеяння, з інтанацыямі, якія набліжаюць іх да сцэнічнага маналога. Відаць, гэта тыпова для сучаснай балгарскай паэзіі. Перакладчыку ў такіх выпадках лёгка, ён як бы ў роднай стыхіі. Але, варта заўважыць, у гэтай лёгкасці і імклівасці захавана небяспека. Іншы раз напружанне спадае і пафас, запал падмяняюцца халодным бляскам рыторыкі. Дзе-нідзе перакладчык мог бы адносіцца да сваёй работы стражэй.
    Пераклады вершаў лірычных, інтымных, таксама ўдаюцца Нілу Гілевічу. Ён пазбягае ўскладнёных туманных вобразаў, расплыўчатага жывапісу, імкнецца не здзівіць чытача, а ўзяць яго ў палон шчырасцю пачуццяў і думак.
    Балгарскі гумар і сатыра прадстаўлены двума, трыма імёнамі. А шкада. Пераклады баек Б. Банава і сатыры К. Паўлова вылучаюцца ў агульнай паэтычнай плыні, як заманлівыя астраўкі.
    Некалькі паэтаў, відаць, асабліва блізкіх перакладчыку, прадстаўлены ў зборніку паўней. Моцнае і цэласнае ўражанне застаецца ад вершаў Н. Ванцарава, маладога камуніста, закатаванага фашыстамі ў 1942 гоцзе. Яго верш «Развітальнае», напісаны перад расстрэ-
    лам — узор нязломнай мужнасці і чалавечай прыгажосці.
    Я буду ў сны твае прыходзіць зрэдку, як госць далёкі ў мілы сэрцу край. He прымушай мяне чакаць дарэмна — дзвярэй на засаўку не запірай!
    Зайду цішком, прысяду моўчкі блізка, у змроку позіркам цябе знайду: нагледзеўшыся, нахілюся нізка, нячутна пацалую і пайду.
    Якая крылатая паэзія! He толькі Балгарыя, але кожны народ можа ганарыцца такімі людзьмі, сцяганосцамі чалавечага гонару.
    Найдан Вылчаў, наш балгарскі сябар, актыўны перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў сваёй краіне, прадстаўлены пяццю вершамі, па-юнацку свежымі, вытанчанымі, шчодрымі на цеплыню. Адзін з іх называецца «Драўляны домік». У час знаходжання ў Мінску, ён наведаў Дом Першага з’езда РСДРП.
    Ён тады быў на ўскраіне горада, ледзьве не ў лесе.
    Сінім бэзам атулены ў вулцы, над самай ракой, стаў ён каменем тым, ад якога магутная лесвіца узняслася ужо да прыступкі да дваццаць другой.
    Так па прыступках ідзе незваротны працэс збліжэння народаў, які абумоўлены сацыялістычнай перабудовай свету.
    Выданне зборніка «Ад стром балканскіх» на беларускай мове — першыя смелыя крокі ў гэтым кірунку. Думаецца, што ў далейшым перакладная практыка нашых майстроў, а яны штогод папаўняюцца новымі кадрамі, пойдзе па лініі максімальнага ўдасканалення тэкстаў, якія рыхтуюцца да друку. Вершаў пішадца многа, патрабаванні чытачоў растуць. Аддзяліць добрае ад слабога і не зрабіць добрае слабым — такая задача перакладчыка. Аматары паэзіі з задавальненнем знойдуць у перакладах Ніла Гілевіча многа цудоўных, натхнёных старонак.
    ДУМЫ АБ ЧАЛАВЕЧАЙ ГОДНАСЦІ
    Люблю цябе, жыццё, любоўю кроўнай. Я не нахлебнік твой. Я на зямлю He для таго прыйшоў, каб жменяй поўнай Уцехі браць. Я — аддаваць люблю.
    Н. Гілевіч
    Выступаючы на творчым вечары народнага паэта БССР Пімена Панчанкі, Ніл Гілевіч падкрэсліў чалавечнасць яго паэзіі, з’яву, якую ён лічыць асабліва важнай і прывабнай. Мабыць, гэта асноўнае для большасці нашай сучаснай савецкай паэзіі, а пасля XXV з’езда КПСС, калі стварэнне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей высокай якасці, усебаковае развіццё і камуністычнае выхаванне чалавека пастаўлены як агульная народная задача, значэнне баявой, праўдзівай і разам з тым глыбока чалавечай паэзіі з кожным годам будзе ўзрастаць.
    Пісьменнік шырокага дыяпазону і многіх здольнасцей, чалавек працавіты і добрасумленны, Ніл Гілевіч увайшоў у сваю творчую сталасць з вялікімі набыткамі. Падагульняць іх, мабыць, яшчэ рана, творчасць — дарога адкрытая, і наперадзе ў аўтара будуць новыя дасягненні, але, каб даць уяўленне аб галоўных кірунках яго працы, не будзе лішнім сёе-тое прыгадаць.
    Пачынаючы з кнігі «Песня ў дарогу» (1957) і ўключаючы апошнюю «Актавы» (1976), Н. Гілевіч выдаў 14 кніг паэзіі, апроч таго, некалькі кніг для дзяцей. Тут ёсць і лірыка, і сатыра і нават вершаваная камедыя («Формула іржавіны» ў зборніку «Як я вучыўся жыць», 1974). Шырока вядомы ён таксама і як перакладчык, асабліва як папулярызатар і даследчык балгарскай літаратуры, перш за ўсё паэзіі, сучаснай і класічнай,— кнігі: «Ад стром балканскіх» (1965), «Скарб» (1967), «Чарадзейны ліхтарык» (1968, для дзяцей), «Хай зорыць дзень» (1973). Нарэшце, трэці кірунак яго працы, які шмат у чым залажыў асновы і вызначыў прынцыпы яго ўласнай творчасці,— гэта фальклор, беларуская народная паэзія. Тут Н. Гілевіч праявіў сябе і як нястомны арганізатар-збіральнік, і як пільны даследчык: «Песні сямі вёсак» (1973), «Песні народных свят і абрадаў» (1974), «Паэтыка беларускай народнай лірыкі» (1975) і інш. Яго ўклад у фалькларыстыку не толькі багаты сам па сабе, ён жывы, дзейсны, пранізаны заха-