• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    He. У бядзе ты з мужнасцю прымі I роспач мук, і смерці страх, і здзекі, Каб, выжыўшы, высока між людзьмі Ты годнасць нёс байца і чалавека.
    Страх — маладушша вырадак. Гані Прэч ад сябе яго, як цень сумнення,— Дух мужнасці гартуецца ў агні!
    Жыццё зямное — непаўторны дар, Дзе кожны дзень — і творчасць, і натхненне. Над ім не ты — народ твой гаспадар!
    Як і ў болынасці паэтаў, творчасць Алеся Звонака аўтабіяграфічная. Аднак не ўсё бачанае, чутае, зведанае ў жыццёвай разнастайнасці дапускае ён у мастацтва. Бруд і морак з пагардай адкідваюцца. Увага засяроджваецца на пазітыўным, значным, патрэбным народу. У яго паэзіі няма дробнатэм’я, няма паўзучага эмпірызму, душэўнай расхлябанасці,— непарыўна звязаная з зямлёй яна сягае ўвысь.
    Зборнік «Россып» адкрывае змястоўны артыкул С. Грахоўскага пра жыццё і творчасць аўтара.
    1968 г.
    Далёкая пара маладосці
    В те днн, когда мне былн новы Все впечатленья бытля...
    А. Пушкін
    He кажыце мне вы, што машынны імпат Знішчыць паэтычнасць, колернасць лісця, Ён паэту толькі з вышыні Алімпа Знізіцца прымусіць да крыніц жыцця.
    А. Вечар
    Цяпер Алесь Вечар — акадэмік, вядомы вучоны ў галіне біяхіміі. Ужо 70 гадавых абаротаў зрабіла яго «кола дзён» (так ён назваў свой першы і адзіны зборнік вершаў, выдадзены ў 1930 годзе). Сябрую і зрэдку сустракаюся я з ім і цяпер. Але, хоць ігрыстыя віны па яго рэцэптах і ўводзяцца паступова ў вытворчасць, хоць многія яго вынаходкі і прапановы набылі заслужанае прызнанне, у маёй памяці ён застаецца па-ранейшаму хлопцам-маладнякоўцам, здольным, працавітым студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.
    Апынуліся мы там амаль адначасова: ён прыехаў вучыцца, а я выкладаць беларускую мову і літаратуру.
    3 1925 па 1930 год пры акадэміі плённа працаваў літаратурны гурток.
    Апроч А. Вечара і мяне актыўны ўдзел у працы гуртка прымаў і Максім Гарэцкі, які кіраваў кафедрай і таксама выкладаў у акадэміі літаратуру.
    Гурток маладнякоўцаў збліжаў людзей не толькі маладых, але пераважна студэнтаў, каторыя прабавалі пісаць альбо цікавіліся літаратурай. Назаву некалькі імён: Міхась Ганчарык, Паўліна Мядзёлка, Навум Сапранкоў, Уладзімір Прыбыткоўскі (цудоўны паэт, загінуў у пачатку Айчыннай вайны, здаецца, недзе на Брэстчыне і, на жаль, цяпер зусім забыты), Васіль Каваль, Алесь Аляксееў, Язэп Вір (Герасімовіч).
    Я і Алесь Вечар — аднагодкі, апроч таго, землякі,— абодва са Случчыны, ён з вёскі Машчыцы (нарадзіўся 25 сакавіка 1905 года), а я з самага Слуцку. Падстаў для дружбы (і не толькі літаратурнай) у нас хапала. Мы выпрабоўвалі сілы ў розных кірунках, шукаючы свайго сапраўднага прызвання. Потым дарогі нашы разышліся на доўгія гады.
    Алесь Вечар вабіў мяне сваёй сталасцю, сур’ёзнасцю, унутранай стрыманасцю, уменнем кожную пачатую справу даводзіць да канца.
    Ён пісаў вершы, мы іх друкавалі, прычым без усякіх паправак, быццам напісаны яны былі не пачаткоўцам, а спрактыкаваным майстрам.
    Аднойчы, спрачаючыся аб ролі асобнага факта альбо прадмета як адпраўнога пункта для разгортвання сюжэта, я жартам прапанаваў яму напісаць апавяданне, выкарыстаўшы першае, што трапілася мне на вочы. На стале ляжаў парожні карабок ад папярос «Эпоха».
    — Вось паспрабуй напісаць апавяданне, у аснове сюжэта якога быў бы гэты карабок.
    — А што ж, і напішу,— засмяяўся Алесь.
    I самае цікавае, што ён сапраўды напісаў, і назваў апавяданне «Папяросніца ад «Эпохі», і яно друкавалася, і было не горшае за першыя спробы некаторых нашых прафесіянальных празаікаў.
    Для шостага нумара «Аршанскага маладняка» не было адпаведнага клішэ. А хацелася даць нешта арыгінальнае. I Алесь Вечар вельмі нядрэнна выразаў на лінолеуме дрэва з лісцем, якое і было адціснута на вокладцы.
    Я ніколі не бачыў, каб ён спяшаўся, раскідаўся ў сваіх інтарэсах. Да кожнае з’явы падыходзіў уважна, стараючыся разгледзець яе дэталёва, дабрацца да самай сутнасці.
    Мне думаецца, што гэтая яго прага да глыбіннага пазнання, улюбёнасць у жыццё, як у няспынны, бясконца разнастайны працэс, прынцыповая пастаянная блізкасць «да крыніц жыцця», да прыроды, і развіла ў ім здольнасці паэта і вучонага не як процілегласці, а як арганічнае, натуральнае спалучэнне.
    Паміж лірыкам і фізікам (у дадзеным выпадку хімікам) існавала дыялектычнае адзінства, узаемная падтрымка. Розум арганізоўваў волю для галоўнай
    мэты: пазнання рэчаіснасці і працы на карысць грамадства.
    Я мала ведаю Алеся Вечара як вучонага, пра гэта скажуць другія, але магу з пэўнасцю засведчыць, што Вечар-паэт шмат у чым дапамог Вечару-вучонаму.
    «Поэзня — езда в незнаемое»,— гаварыў Маякоўскі. Даследаваць рэчаіснасць, стварыць на аснове выяўленых законаў нешта новае, накіроўваць сваю інтуіцыю і здагадку ў патрэбны бок — гэтыя творчыя прынцыпы Алесь Вечар засвоіў непарушна.
    Я не бяруся разбіраць паэзію А. Вечара дваццатых гадоў, а таксама яго пазнейшыя паэтычныя выступленні. Выкажу толькі сваё ўражанне, суб’ектыўнае, але шчырае, бо ў памяці маёй застаўся трывалы след.
    Мне падабаліся вершы маладога А. Вечара сваім лірызмам, мяккасцю, мілагучнасцю («шышак канюшынных і пшаніцы шум»), логікай думкі і канкрэтнасцю вобразаў («Мчацца санкі... толькі вецер як сабака ззаду»).
    Ужо і ў той час заўважалася яго схільнасць да роздуму і філасофскіх абагульненняў, імкненне праз паэтычнае ўспрыманне рэальнасці дабірацца да сутнасці рэчаў. Я не магу сцвярджаць, што А. Вечар бездакорна валодаў мастацкай формай, ды, мабыць, ён, паглыблены ў навуку, і не ставіў сабе такой задачы, але праўдзівасць і мастацкая добрасумленнасць яго бясспрэчны. I для паэта і для вучонага хлусня і фалып — першыя ворагі.
    3 цікавасцю чытаў я і яго пазнейшыя вершы, якія часам з’яўляліся ў друку. Няма ў іх ранейшай элегічнай пяшчотнасці, юнацкай непасрэднасці, затое яшчэ большую ўладу ўзяла думка. Багаты вопыт і глыбокае разуменне жыццёвых праяў дазваляюць яму ставіць праблемы вострыя і важныя для развіцця культуры сацыялістычнага грамадства. 3 двух пачаткаў, спажывецкага і творчага, уласцівых чалавеку, А. Вечар выбірае і рашуча падтрымлівае пачатак творчы, на якім грунтуецца не толькі тэхнічны прагрэс, а і духоўнае хараство перадавых людзей нашай эпохі.
    1975 г.
    Васіль Каваль
    Было гэта ў 1926 годзе. Да нас у літаратурны гурток у Горках пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі прыйшоў хлопец, які адразу ж усім спадабаўся. Невысокага росту, смуглявы, у вышыванай кашулі і шэрай саматканай світцы, з задуменным позіркам і грубаватымі шырокімі губамі, ён быў жывым увасабленнем вёскі і крыху нагадваў коласаўскага Сымона-музыку. Ён гаварыў мала, прыслухоўваўся ў кутку да нашых бурных спрэчак, саромеўся і густа чырванеў, калі яго пачыналі распытваць. Нарэшце ён прачытаў нам свае вершы і апавяданні пявучым сакавітым голасам, і мы слухалі з захапленнем яго першыя творы, такія простыя, ласкавыя і сардэчныя. Гэта быў Васіль Каваль з вёскі Сава, які вучыўся на агульнаадукацыйных курсах у Горках.
    Літаратурнае аб’яднанне «Маладняк» са сваімі «філіямі», раскіданымі па ўсёй Беларусі, у той час было арганізацыяй, куды адусюль, як ручаі, сцякалася таленавітая моладзь, вызваленая рэвалюцыяй. Моладзь прагна бралася за навуку, усёй душой вітала Вялікі Кастрычнік, востра адчувала яго гістарычнае значэнне і рвалася на прасторы жыцця.
    У сваім вершы, надрукаваным у другім нумары, часопіса «Аршанскі маладняк» за 1926 год, Васіль Каваль казаў:
    Раней вёска спявала ад жалю па цёмных завулках... А цяпер — магутным шквалам сцелецца песня гулкая.
    Праз некаторы час ён пераехаў у Мінск і паступіў на педфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
    Ла натуры паэт, Васіль Каваль увайшоў у літаратуру як аўтар арыгінальных апавяданняў. (Зборнікі «Як
    вясну гукалі», «На загонах» і «Крыніца»). Спачатку гэта былі кароткія або разгорнутыя абразкі, імпрэсіі ў прозе аб людзях зямлі, аб іх горы і радасці, аб іх працы і побыце, часам журботныя, а часцей вясёлыя, поўныя надзеі на будучыню. «I было ў сэрцы імкненне, a ў грудзях — малады жар. Жыццё — шырэй прастор, болын разгону!» («Сяльчане»). Каваль у сваіх ранніх апавяданнях выступіў як прадстаўнік лепшых традыцый беларускага фальклору, у якім ніколі не згасалі мары аб шчасці, аб перамозе дабра над злом. Наслухаўшыся песень і казак, ён глыбока ўспрыняў іх своеасаблівае хараство і доўга жывіўся сокамі гэтай невычэрпнай крыніцы. Юнацкая рамантыка, лірызм, захапленне музыкай слова, рабілі яго прозу часам расплыўчатай, не заўсёды канкрэтнай. Гэта быў рытмічны паток, аб’яднаны адзінствам настрою. Але амаль у кожным яго апавяданні можна выдзеліць адну асноўную тэму — змаганне новага са старым. Скрозь адчувалася гарачая прыхільнасць да людзей, што імкнуцца перабудаваць жыццё на сацыялістычны лад. Каваль вельмі любіў прыроду. Вясна і лета, восень і зіма, часіны, якімі перш за ўсё абумоўлена сялянская праца, на старонках яго кніг паўстаюць з нейкай даступнай кожнаму свежасцю. Адносіны да жыцця і прыроды былі ў яго сінтэтычныя, ён не быў яшчэ майстрам рэалістычнай дэталі, таму што кола яго назіранняў і ведаў было вельмі вузкае. Прываблівала чытачоў маладое натхненне, гранічная шчырасць і, я сказаў бы, празрыстая чысціня душы.
    У пачатку 30-х гадоў Васіль Каваль прыкметна вырас як пісьменнік, яго творчы дыяпазон расшырыўся, у абсяг яго назіранняў увайшла не толькі новая калгасная вёска, але і тагачасны горад, і паўднёвае мора, людзі і з’явы невядомыя яму раней. Узбагацілася тэматыка, паглыбіліся ідэі, і яго стыль, захаваўшы многае ад паэзіі, набыў выразныя рэалістычныя рысы. Праўдзівыя, псіхалагічна тонкія характарыстыкі персанажаў, дакладная і свежая падача кожнай дэталі, уменне асвоіць і разгарнуць сюжэт сведчылі аб якасным пераломе ў яго творчасці. Рамантычны налёт надаваў яго апавяданням цеплыню непасрэднасці, але над споведдзю гарачага сэрца перавагу ўзяў дапытлівы розум. Некалькі апошніх апавяданняў, сярод якіх такія, як «Ноч на моры» (1934) і «Шчаеце Сілівея Зязюлі»
    (1936), бездакорныя ва ўсіх адносінах, з’яўляюцца вяршыняй яго творчасці. Перад намі першакласны майстар у росквіце сіл.
    У апавяданні «Ноч на моры» расказваецца, як пяцёра студэнтаў, камсамольцаў (чатыры хлопцы і адна дзяўчына), пакідаючы Каўказ, надумаліся ўночы выехаць на лодцы ў мора. Старая лодка паступова набралася вады, і вясёлым рызыкантам пагражае гібель. Тут ярка праявіліся характары кожнага з гэтых пяці і ўзнятая да трагічнай напружанасці барацьба са стыхіяй. Падзеі разгортваюцца паступова і адразу ж захопліваюць чытача. Гэта апавяданне нечым нагадвае творы Джэка Лондана і Эрнэста Хемінгуэя. Мабыць, у кірунку валодання вострым сюжэтам і псіхалагічнай дэталізацыяй Каваль развіваўся б і далей.