• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Душы пявучая вяснянка
    Зборнік вершаў Алеся Звонака «Россып» — кніга, у якой з найбольшай паўнатой раскрываецца яго жыццёвы вопыт і паэтычны дар. Сюды ўвайшлі лепшыя вершы з папярэдніх зборнікаў і шэраг пазнейшых твораў.
    Болып сарака гадоў творчасці. Час і жыццё, здаецца, павінны былі б адлюстравацца ў разнастайнасці стылю, ва ўзлётах, спадах і якасных пераменах. Можна, безумоўна, творчы шлях А. Звонака падзяліць на перыяды: ранні перыяд (1925—1936), паўночны (1938—1955), сучасны (пачынаючы з 1956 года). Але варта ўвагі ўжо тое, што ў любы з гэтых перыядаў ідэйная накіраванасць яго вершаў застаецца нязменнай. Перад намі не «россып», а хутчэй злітак, кніга, у якой усё аб’яднана аптымістычным светапоглядам аўтара. Прымаючы гарт у жыццёвых выпрабаваннях, паэт захоўвае свежасць успрыняцця і юнацкую непасрэднасць і веру ў будучыню.
    У раннім вершы «Ноч» (1925) ён гаворыць:
    Бачу, як новага парасткам Шчасце людзей ажыло...
    У 1957 годзе ў вершы «Сняжынка» гаворыць яшчэ з болыпай перакананасцю:
    Ведаю:
    трэба мне добрым, сардэчным і ласкавым, Дорачы ўсмешкі,
    прайсці па зямлі да канца, Дума аб шчасці
    каб стала не выдумкай-казкаю, Шчасце людское
    каб стала законам жыцця.
    А яшчэ праз дзесяць гадоў у вершы «Дзень наступны» (1967) паўтарае тую ж сваю запаветную думку:
    Веру я, Дзень Наступны, Ты прыйдзеш для шчасця, Вялікай надзеяй асветлены, Перашкоды змятаючы Непахіснай рукой...
    Тэма барацьбы за чалавечае шчасце, за пабудову сацыялістычнага і камуністычнага грамадства ў паэзіі А. Звонака раскрываецца ў розных аспектах. Гэта і натхняльная мара, і рэальны падмурак яго творчых пошукаў.
    У праграмным вершы «Дзень Наступны», якім адкрываецца зборнік, ёсць такія радкі:
    Я чакаю цябе, Дзень Наступны,
    3 трывогаю светлаю нейкаю.
    Ясны твар твой не засціць
    Шумлівых турбот мітульга...
    Я не сплю,
    Я ўглядаюся ў вочы твае
    3 мігатлівымі вейкамі — Бачу вобраз Радзімы, Вясну
    I таполі з лісточкамі клейкімі...
    I тады нараджаецца верш, Дзе напяты радкі, Як стракатых вясёлак дуга...
    Узяты ўрывак даволі характэрны для паэтычнай манеры А. Звонака. Грамадзянскае і асабістае, думка і пачуццё зліты ў адно цэлае. Вобразы праўдзівыя і канкрэтныя. Верш не абмежаваны і разам з тым строгаарганізаваны. Нічога друзлага, выпадковага, неабавязковага. Перад намі лірычная споведзь, задушэўная гутарка з чытачом. Рытмічна і інтанацыйна ствараецца тая своеасаблівая атмасфера, калі свабодна і лёгка ўваходзіш у аўтарскі свет і нічога не перашкаджае ўспрыняццю.
    Форма і змест вершаў А. Звонака разнастайныя. He ўсё створанае ім, як ён сам прызнаецца, «аднолькавага крою» было, захопленасць знешняй прыгажосцю, рытарычнымі прыёмамі, асабліва прыкметна ў ранніх вершах паэта:
    Дарэмна! Дарэмна! 3 сучаснасці вее,
    3 сучаснасці вее сучасная быль, Мінулае тлее, наступнае днее, Наступнае днее на ўвесь небасхіл.
    («Праходзяць хвіліны...», 1926 г.)
    У замалёўках прыроды Поўначы трапляюцца
    дліноты, мноствам натуралістычных дэталей, экзотыкай падчас засланяецца галоўнае. У некаторых вершах пазнейшых гадоў (у санетах) вытанчанасць формы дзе-нідзе скоўвае думку, і, каб зразумець яе глыбіню, даводзіцца перачытваць асобныя месцы па некалькі разоў. Усё гэта, скажам так, паэтычныя вуглы. Магістральная ж лінія яго творчасці прамая і ясная. Быць разам з народам. Глыбей пасцігаць рэчаіснасць, ускрываць яе законы і супярэчнасці, актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве новага жыцця.
    Я не госць на зямлі,—
    Гаспадар і шукальнік старанны.
    («Запаляр'е»)
    Актыўныя адносіны да рэчаіснасці, адданасць ідэалам камунізма, грамадзянская сумленнасць і імкненне быць карысным, умацоўвалі ў паэта волю да працы, пачуццё сяброўства і таварыскай салідарнасці.
    ГГакаленне маё вырастала на дружбе, На пачуццях яднання — плячо да пляча. («Маё пакаленне»)
    Часта і з вялікай любоўю паэт звяртаецца да JieHina. Уладзіміру Ільічу прысвечаны шэраг асобных вершаў («Красавік», «Дарагія рысы», «Стансы аб JieHine», «Помнік Леніну ў Мінску», «Калі б убачыць мог Ільіч», «Ільіч з намі», «Ленінскі праспект», «Плошча»), а ў многіх іншых вершах вобраз Леніна проста ўключаны ў вершаваную тканіну або прысутнічае ў падтэксце, калі размова ідзе аб Партыі («На Волзе», «Табе адной», «Казахстан», «Свята Кастрычніка», «Соль зямлі» і інш.).
    Бязмежная любоў да вялікага правадыра рэвалюцыі жыве ў сэрцах мільёнаў. I пастаянны зварот паэта да Уладзіміра Ільіча дае яму радасць і сілу.
    У болыпасці вершаў пра Леніна падкрэсліваецца яго значэнне як дзяржаўнага дзеяча, які валодаў выдатнейшым дарам прадбачання, паказаў народам шлях да свабоды і шчасця.
    Ён марыў некалі электрастанцый токам Развеяць змрок лучыны і карча, Сягоння ў Белавежы й Налібоках, Як зорка, свеціць лямпа Ільіча.
    Аб камунізме — шчасці ўсенародным — Ён марыў на суботнік ідучы,
    Сягоння разам з партыяю роднай Народ ад мары той узяў ключы.
    («Калі б убачыць мог Ільіч»)
    Але ёсць і другое, не менш важнае ў вобліку Уладзіміра Ільіча Леніна — яго чалавечая сутнасць, дзе з незвычайнай паўнатой сабраны лепшыя рысы, што ўласцівыя людзям. Надзвычай высокі маральна-этычны воблік «самага чалавечнага Чалавека» робіць яго асабліва родным і блізкім.
    У дзень яго зямнога нараджэння
    Да сэрца зноў прыслухайся свайго, Каб дзеямі, жыццём сваім, сумленнем Хоць кроплю быць падобным да яго!
    («Стансы аб Леніне»)
    У працы на карысць народа, у любові да Радзімы, у імкненні паказаць прыгажосць нашых дасягненняў, гераізм і высакароднасць савецкага чалавека, А. Звонак бачыць вышэйшае прызначэнне пісьменніка.
    Няма на свеце справы болып пачэснай, Як быць народу творцам і слугой!
    («Чалавек»)
    3 беларускіх паэтаў яму асабліва блізкі Янка Купала. У зборніку «Россып» кожны раздзел мае эпіграф. Чатыры раздзелы — чатыры эпіграфы. I ўсе з Янкі Купалы. Падобны падбор не выпадковы. «Пясняр вялікіх часоў пералому», як імянуе яго А. Звонак, Купала з велізарнай сілай выказаў думы і надзеі беларускага народа ў яго барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Ён увайшоў у Кастрычнік рэвалюцыянерам духу і слова, і яго палымяны заклік — раскрываць для будучых стагоддзяў «нечувалыя ясноты» — быў успрыняты маладым пакаленнем як настаўленне да дзейнасці.
    Пафас і лірызм — галоўныя якасці паэзіі Звонака. Думка бярэ перавагу над пачуццём. Падчас гэта прыводзіць да адцягненасці, да некаторай сухасці. Аднак унутраная дысцыпліна, вялікая культура і добры густ, заўсёдныя і надзейныя спадарожнікі яго творчасці. Ён застаецца шчырым.
    3 многіх па-майстэрску напісаных вершаў мне падабаюцца стрымана пяшчотныя, злёгку сумныя роздумы паэта («Вілія», «Парк», «Ружовая чайка»), звонкі, імклівы рытм яго індустрыяльных пейзажаў («Бла-
    кітны аганёк»), карціны чалавечай працы і жывой прыроды. Успамінаюцца словы Маякоўскага:
    Намн лнрнка в штыкп неоднократно атакована, ніцем речн точной н нагой.
    Но поэзпя — пресволочнейшая штуковпна: суіцествует — п нп в зуб ногой.
    Засяроджанасць, заглыбленне ў жыццё дапамагае А. Звонаку свежым вокам бачыць з’явы, спасцігаць іх сэнс і ўзаемасувязь. Нават у агульнавядомым, звыклым, ён імкнецца знайсці нешта дзейснае і значнае. Магічнае «ледзь-ледзь», якім адрозніваецца жывая паэзія ад дабротнага рамесніцкага выбару, прысутнічае ў яго вершах не як рэдкі госць.
    Цішыня...
    Толькі падаюць словы, Як волава кроплі, Гэта голас сумлення, Суровая споведзь мая... Стому з цяжкіх павек Ты згані, вецер ціхі і цёплы, Пыл нялёгкіх дарог Змый вадзіцай сваёй, Вілія!..
    («Вілія»)
    Вершаў сюжэтных і паэм у зборніку нямнога, хоць ніяк нельга сказаць, што аўтар унікае эпічнага жанру. Легенда «Залаты алень» і якуцкая быль «Гарачая крыніца» — цікавыя сваёй фабулай, пейзажным і бытавым жывапісам, філасофскай сімволікай і сацыяльнымі абагульненнямі. А. Звонаку, які доўгія гады пра-цаваў геолагам-разведвальнікам у суровых умовах крайняй Поўначы, асабліва блізкая тэма барацьбы, чалавечай мужнасці і высакароднасці. У вершы «Доктар Назарэнка» ён апісвае подзвіг урача, які ноччу ў лютую завею адправіўся ратаваць чалавека. Пра людзей валявых, справядлівых, верных абавязку, ён заўсёды гаворыць з любоўю і захапленнем. У адным з ранніх твораў, у «Баладзе пра камуніста» (1926) ёсць такія словы:
    He гонар яго падганяе, не слава, He страх перад ліўнем свінца: Калі камуністу даручана справа,— Яе давядзе да канца.
    У паэме «Шчасце» (1960) аўтар расказвае пра свайго бацьку, працаўніка і салдата, удзельніка трох войн і дзвюх рэвалюцый. Бяспраўе, беднасць, гібенне ў цемры, і толькі Кастрычнік здолеў зламаць уладу капіталу, той рубеж, за якім адкрылася светлая ява. Паэма, якая ахоплівае вялікі перыяд часу і мноства падзей, невялікая, наколькі магчыма сціслая, усяго толькі некалькі старонак.
    3 гадамі майстэрства Звонака ўдасканальваецца, паэтычная плынь уваходзіць у спакойнае рэчышча, выпрацоўваецца стыль строгі і стрыманы, у якім, па словах Пушкіна, «словам цесна, думкам прасторна.
    У заключны чацвёрты раздзел зборніка ўключаны санеты: сапраўдны залаты россып. Трыццаць выдатных мініяцюр, блізкіх па форме і розных па зместу. Зварот А. Звонака да класічнай, стагоддзямі выверанай формы санета зразумелы. Санет — форма магічная, канструктыўная, у якой думкі, вобразы і гукі паслядоўна арганізаваны, павінны зіхацець, як адшліфаваны алмаз, форма, якая патрабуе найбольшай дасканаласці знешняй і ўнутранай.
    Як ужо адзначалася, далёка не ўсе санеты ў поўнай меры ўдаліся аўтару, нацяжкі дзе-нідзе адчуваюцца, тым не менш іх мастацкія вартасці значныя і пазнавальная каштоўнасць бяспрэчная. Філасофскі погляд на рэчаіснасць, разуменне чалавечых якасцей, адносін паміж людзьмі, сцвярджэнне сацыялістычных маральных прынцыпаў, патрабавалі ўвасаблення ў дакладных моўных гранях. Гэта ўжо не лірычны роздум, не ўсплёск юнацкага пачуцця, а спроба сфармуляваць, як бы спыніць на імгненне «вопыт хуткацечнага жыцця».
    Даволі характэрныя самі назвы санетаў: «Паэзія», «Іронія», «Мудрасць», «Дружба», «Любоў», «Хараство», «Рух», «Шчырасць» і г. д. Паняцці абстрактныя, агульныя, канкрэтызуюцца ў вобразах, сцвярджаюцца прыкладамі, раскрываюцца ў іх дзейснай сутнасці.
    Прывяду поўнасцю адзін з санетаў.
    МУЖНАСЦЬ
    He там яна, дзе напралом грудзьмі Ты, кінуўшыся ў пекла небяспекі, Свой лёс даручыш выпадку на міг, Каб існаваць пасля з душой калекі.