Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Мне думаецца, што болып за ўсё Аляксей Максімавіч цаніў у чалавеку здольнасць працаваць і тварыць. Фенаменальная працавітасць Горкага вядома кожнаму. Колькі кніг ім прачытана, колькі твораў напісана, колькі добрых спраў зроблена — сотням вучоных-даследчыкаў усё гэта не выявіць да канца. He для сябе гэта рабіў Горкі, не для славы, не для матэрыяльных выгод. Акраса рускага народа, ён увабраў у сябе ўсё тое лепшае, што на вузкіх сцежках, на шырокіх рэках,
на рабочых ускраінах гарадоў расло і множылася, гаварыла аб сваёй крыўдзе, шукала сваёй праўды і працавала, працавала, не пакладаючы рук.
У. I. Ленін завяшчаў моладзі «вучыцца, вучыцца і вучыцца». На прыкладзе Горкага мы бачым да якіх вышыняў падняўся гэты гігант-самавучка, чалавек з народа, універсітэтам якога была зямля, а настаўнікам жыццё. Ён здолеў прабіцца на прастор у эпоху царызму. Якая ж сіла і вера патрэбна была для гэтага! Чалавек — гэта, сапраўды, гучыць горда.
Горкі не ўяўляў свайго жыцця без творчасці. Падобна італьянскаму скульптару Мікеланджэла, які, убачыўшы гару, сур’ёзна намерыўся быў рабіць з яе статую, ён ставіў перад сабою задачы гіганцкага маштабу, якія былі па сілах толькі яму аднаму. I вучыўся, вучыўся, вучыўся прагна, з дзіцячых год да апошніх дзён свайго бурнага, складанага жыцця. Яму цікава было ўсё ведаць, ён чэрпаў з усіх крыніц, адкрываў новае, але ніколі не быў ён жрацом навукі, а глядзеў на яе перш за ўсё, як на сродак служэння народу. Падобна грэчаскаму Праметэю, аддаваў ён народу святло навукі і агонь сваёй творчасці.
У Горкага была рэдкасная памяць. Ён не забываў ні тых, з кім сустракаўся, ні таго, што вычытаў у кнігах. Тысячы людзей, паказаныя ў яго творах, глядзяць на нас са старонак яго кніг, як жывыя, у межах свайго часу і сваёй эпохі. Дакладнасць людскіх характараў, праўдзівасць і глыбіня іх паказу ў Горкага такія, што ставяць яго побач з найвялікшымі рэалістамі свету. Сваіх сучаснікаў Горкі выявіў, як ніхто. Але рэалізм Горкага не той рэалізм, які характарызуе Л. Талстога, Чэхава, Тургенева, Бальзака, Мапасана, Дзікенса і другіх выдатных рэалістаў XIX стагоддзя. Рэалізм Горкага вучыць, выхоўвае, вядзе наперад, ён адкрывае перад чытачом перспектыву будучыні, падымае і натхняе яго на барацьбу за вялікія мэты, гэта рэалізм аптымістычны, поўны веры ў высокае прызначэнне чалавека, які, знішчыўшы сістэму эксплуатацыі, вымеўшы векавую гніль, выходзіць на шырокія прасторы жыцця.
Горкага справядліва лічаць заснавальнікам творчага кірунку сучаснай савецкай літаратуры — сацыялістычнага рэалізму. Горкі глыбока верыў у рэвалюцыйную сілу пралетарыяту, як класа, верыў, што перамога гэтага класа адкрые новую эру ў гісторыі чалавецтва.
Падняўшыся на рубяжы эпох, са дна жыцця на яго вяршыні, ён быў скромным і простым, жыў з народам і працаваў для народа.
Горкі быў другам Леніна. Мы ведаем, з якой цеплынёй адносіўся да яго Уладзімір Ільіч, як радаваўся кожнай яго ўдачы, як падтрымліваў яго добрыя пачынанні. А як дапамагаў Горкі сваім таварышам літаратарам! Кожны, хто пісаў яму ці прасіў у яго парады, мог спадзявацца, што атрымае шчыры і праўдзівы адказ. I адкуль толькі ў гэтага чалавека бралася часу! He было такое з’явы, каб да яе Горкі адносіўся павярхоўна, ён умеў знаходзіць корань рэчаў, таму парады яго і гаворкі з ім часта вызначалі далейшы жыццёвы лёс таго, хто да яго звяртаўся.
У Горкага была рэдкая здольнасць вышукваць і выводзіць у людзі маладыя таленты. Ён быў да рэўнасці нераўнадушным да ўсяго станоўчага, што траплялася яму ў літаратуры, быў энтузіястам любога жывога зярняці, што прарастала для дабра чалавецтва. Ён першым з вялікіх літаратараў заўважыў Янку Купалу і Якуба Коласа, нашых народных паэтаў. Ён прывітаў іх тады, калі іх яшчэ не паспелі прызнаць. I Янка Купала, уражаны на ўсё жыццё падтрымкай Горкага, расцвіў буйным цветам, упэўнена гледзячы ў будучыню. Горача любячы і глыбока ведаючы родную рускую літаратуру, Горкі па-бацькоўску клапаціўся аб развіцці нацыянальных літаратур савецкіх рэспублік.
Уплыў Горкага надзвычайна вялікі. Прагрэсіўнае чалавецтва ўсяго свету бачыць у ім змагара за сацыяльную праўду, за вызваленне народаў, за пабудову грамадства роўных і шчаслівых — камуністычнага грамадства.
Горкі ніколі не адступаў перад цяжкасцямі. За што б ён ні браўся, ён быў прынцыповым да канца. Ідучы шляхам найбольшага супраціўлення, ён не цярпеў уступак, скідак, прымірэнства да ўсякага браку. Падтрымліваючы сапраўдны талент, ён быў бязлітасны да ўсякага роду халтуршчыкаў, якія цягнулі літаратуру ўніз, гандлявалі літаратурай, валаклі яе ў балота мяшчанства. Ён не дапускаў пустазелля ў савецкі агарод. Ворагі сацыялістычнага рэалізму за мяжой крычаць, што ён абмяжоўвае свабоду творчасці, зніжае індывідуальныя асаблівасці пісьменніка, абядняе літаратуру і г. д. Што гэта, як не бунт таго самага «мешчаніна»,
якога з такою сілай нянавісці выкрываў Горкі! Літаратура для сябе, для ўласнага карыстання, на мой густ — і пляваць на ўсіх іншых. Літаратурныя эгаісты, якія глядзяць на свет з вышыні сваёй «купіны», думаюць, што іх «тонкае» самакалупанне — гэта і ёсць найвышэйшае дасягненне мастацтва. Яны б хацелі забіць ідэю—жывы нерв кожнага мастацкага твора, яны б хацелі раз’яднаць наш баявы літаратурны фронт, спыніць магутны рост народных талентаў. Даўно вядома, што кожны мешчанін лічыць сябе абраннікам жыцця, а ўсё іншае — той глебай, на якой ён расце. He, на нашай глебе не расці мяшчанству! Сацыялістычны рэалізм выкідае катэгорыю гэтых «абраннікаў» са свайго баявога карабля.
Вялікі прыклад жыцця і дзейнасці Аляксея Максімавіча Горкага натхняе нас на гераічнае служэнне народу, а той, хто стаіць далёка ад народа, завяне і засохне, як непатрэбны пустацвет.
Друг Леніна, Аляксей Максімавіч Горкі дарагі нам сваёй прастатой і даступнасцю. Многа добрых жыццёвых парад пакінуў ён нам у спадчыну і народная любоў да яго расце з кожным годам.
1969 г.
Энергія і кулыпура
Мне Гете блнзкпй, друг — Вергнлнй, Верхарну я дарю любовь...
Но ввысь всходнл не без уснлнй — Тот, в жнлах чьнх мужнчья кровь.
В. Брусаў
Еслн бы мне сто жнзней, онн не насытнлн бы всей жажды познання, которая сжнгает меня.
В. Брусаў
Мала хто ведае, што ў старадаўнім графскім асабняку, апісаным, як сцвярджаюць знаўцы Льва Талстога, у рамане «Вайна і мір», адкуль нібыта ў 1812 годзе выязджала з Масквы сям’я Растовых і дзе цяпер працуе праўленне Саюза пісьменнікаў СССР (вуліца Вароўскага, 52), у 1921—1925 гадах знаходзіўся Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут, заснавальнікам і першым рэктарам якога быў Валерый Ерусаў. Пасля смерці гэтага выдатнага паэта і грамадскага дзеяча інстытуту было прысвоена яго імя.
Мне давялося вучыцца ў брусаўскім інстытуце, a яшчэ вучыліся там з беларусаў Уладзімір Дубоўка, Міхась Дуброўскі і мой зямляк са Слуцка Георгій Бярозка (рускі пісьменнік). У інстытуце было два аддзяленні: творчае і інструктарскае, і разлічаны ён быў на моладзь, якая шчыра захаплялася літаратурай. Інстытут быў шырокага профілю, даваў агульныя гуманітарныя веды і памагаў авалодаць пісменніцкім майстэрствам. He было ў ім ні строгай рэгламентацыі, ні гарантаваных правоў па сканчэнні, і паступалі туды пераважна па закліку сэрца, а не з карысным разлікам. Кожны студэнт сам арганізоўваў сваю вучобу, наведваў патрэбныя лекцыі, семінары і класы (заняткі былі ў другой палове дня), а рэшту часу праводзіў у бібліятэках, музеях, тэатрах, ды і горад Масква сам па сабе быў універсітэтам,
Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава быў першай у свеце прафесіянальнай навучальнай установай для літаратараў. Гэта была наватарская і шмат у чым эксперыментальная школа. Чамусьці раней бытавала думка, што кампазітараў, музыкантаў трэба вучыць, жывапісцаў і скульптараў таксама, а вось паэты, раманісты, драматургі і іншыя людзі пяра, маючы прыродны талент, могуць развівацца і саматугам, як аб гэтым яскрава сведчыць гісторыя.
Вялікі Кастрычнік адкрыў дарогу ў літаратуру народам усіх нашых рэспублік, здольныя людзі з нізоў прыйшлі на змену абраннікам забяспечаных і прывілеяваных класаў. Але, каб падняцца да вяршынь, ім трэба было ўпарта працаваць над сабой, набыць марксісцка-ленінскі светапогляд, авалодаць дасягненнямі папярэдніх пакаленняў і культурай слова. Такую магчымасць магла даць толькі савецкая ўлада.
Ідэю Валерыя Брусава арганізаваць вышэйшую школу для пісьменнікаў ухвалілі і, пры актыўнай падтрымцы наркома асветы Анатолія Васільевіча Луначарскага, інстытут пачаў жыць і працаваць.
Праіснаваў ён, праўда, нядоўга — усяго чатыры гады, але ідэя стварэння спецыяльнага інстытута для літаратараў была прынцыпова правільнай, і ў 1933 годзе на Цвярскім бульвары, 25, у так званым Доме Герцэна быў адкрыты Літаратурны інстытут імя М. Горкага, які плённа працуе і зараз.
Праз многа гадоў, ужо ў немаладым веку, шчыра кажу, што падмурак маіх мастацкіх захапленняў быў закладзены ў інстытуце імя В. Брусава і многія творчыя правілы я засвоіў там.
Брусаў быў цудоўны арганізатар, чалавек вельмі чулы, на выгляд стрыманы, д.акладны ў думках і паслядоўны ў сваіх учынках. Аўтарытэт яго быў настолькі вялікі, што лепшыя навуковыя сілы Масквы ахвотна чыталі лекцыі і праводзілі семінары ў нашым інстытуце, а на літаратурньія сустрэчы прыходзілі выдатнейшыя пісьменнікі 20-х гадоў. Бывалі ў нас Луначарскі, Маякоўскі, Асееў, Сяльвінскі, Ясенін, Вера Інбер, Усевалад Іваноў, выступаў з мастацкім чытаннем Яхантаў.
Брусаў не быў прыхільнікам вузкай спецыялізацыі. Апроч розных літаратур у інстытуце чыталіся лекцыі па гісторыі сумежных мастацтваў — жывапісу, музы-
цы, выкладаліся замежныя мовы — французская, нямецкая, англійская, а рускую мову — вымаўленне і паэтычны сінтаксіс — выкладалі такія знаўцы, як Дз. Ушакоў і А. Пяшкоўскі. Сам Брусаў чытаў некалькі прадметаў: тэхніку вершаскладання, лацінскую мову ў сувязі з агульным мовазнаўствам, але галоўным яго прадметам была антычная літаратура. Чытаў ён выразна, складна, крыху глухаватым голасам, здзіўляючы ўсіх выключнай эрудыцыяй.
Кожны студэнт лічыў справай гонару здаць залік Брусаву як мага лепш. I не без хвалявання ўвайшоў я аднойчы ў невялікі, абабіты шаўковымі шпалерамі пакой, у якім Валерый Брусаў прымаў залікі. Ён сядзеў за сталом, уважлівы, карэктны, і між намі адбыўся дыялог, які ўрэзаўся мне ў памяць на ўсё жыццё.