Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
«Канец — справе вянец» — п’еса аптымістычная, п’еса, у якой сцвярджаецца актыўны пачатак чалавечай натуры, чалавечае права быць шчаслівым, праводзіцца ідэя прыроднай роўнасці людзей незалежна ад таго месца, якое яны займаюць у грамадстве. Станоўчае азначэнне гэтай камедыі для свайго часу бясспрэчна. Але і для нас яна цікавая: і сваімі думкамі, і вострым сюжэтам і, перш за ўсё, жывымі, праўдзівымі
характарамі. Бліскуча выконвае ролю французскага караля малады артыст Р. Філіпаў, паказваючы і дар пераўвасаблення і майстэрскае валоданне паэтычным словам. 3. Стома ў ролі Пароля арганічна і вельмі дасціпна выкрывае сатырычную сутнасць гэтага «ваякі», аднаго з лепшых камедыйных вобразаў у творчасці Шэкспіра. У спектаклі многа акцёрскіх удач, запамінаюцца не толькі галоўныя персанажы, а і некаторыя ўдзельнікі масавых сцэн: дваране-жаніхі, афіцэры, салдаты. Лірычныя сцэны чаргуюцца з жартоўнымі, патэтычныя з фарсавымі, але гэта ніколькі не парушае адзінства спектакля, які з неаслабнай увагай глядзіцца з пачатку да канца.
Мы любім і вывучаем Шэкспіра, ён блізкі і родны нам таму, што творчасць яго — гэта няспынныя пошукі праўды, гэта праяўленне глыбокай веры ў розум чалавека, у тое, што сілы дабра рана ці позна абавязкова возьмуць верх над сіламі зла.
1964 г.
Джорж Гордан Байран
Он был, о море, твой певец. Твой образ был на нем означен, Он духом создан был твонм: Как ты могуіц, глубок н мрачен, Как ты ннчем неукротпм.
А. Пушкін
...н Байрона достлгнуть я б хотел.
М. Лермантаў
Л ю ц ы ф е р. Хіба не ты патрабаваў пазнання? К а і н. Так, я шукаў яго, як шлях да шчасця.
Д. Байран. «Каін»
Джорж Гордан Байран, паэт надзвычай яркай індывідуальнасці, магутнага сацыяльнага гучання, змагар за свабоду Італіі і Грэцыі з’яўляўся сапраўдным «уладаром дум» перадавых людзей сваёй эпохі і яго ўплыў на развіццё еўрапейскай паэзіі першай паловы XIX стагоддзя быў шырокі і разнастайны. У рускай літаратуры Байранам захапляліся Пушкін, паэт-дзекабрыст Рылееў і асабліва Лермантаў. Можна смела сказаць, многія з нас упершыню адчулі сілу байранаўскай паэзіі, чытаючы палымяныя вершы і паэмы Лермантава, якому Байран быў асабліва блізкі. Справа тут не ў перайманні і наследаванні, а ў агульных гістарычных умовах і падабенстве жыццёвага лёсу. Дапытлівы розум маладога Лермантава, «гоннмого мнром странннка», знайшоў у творчасці Байрана гнеўны пратэст супроць тыранаў і той дух вольнасці, які мог быць для яго маяком. У значнай ступені байранаўскае святло і змрок паклалі адбітак на творчасць польскага паэта Юльюша Славацкага. He стаяў у баку ад Байрана і нямецкі паэт, «барабаншчык рэвалюцыі» Гейнэ. Байранаўская прынцыповасць, ідэйная непахіснасць, яго нянавісць да ўсякай крыўды, падману і хлусні, яго часам бадай прарочае ўменне зазірнуць у будучыню выкліка-
лі ў Гейнэ пачуццё любві і спагады. 3 прычыны смерці Байрана ён пісаў: «Так, гэты чалавек быў вялікі, ён у муках адкрываў новыя светы». Паважаў і высока цаніў Байрана Гётэ. Фрыдрых Энгельс адзначаў у Байрана страснасць, спалучаную з горкай сатырай на сучаснае грамадства. Непаўторнасць і веліч творчасці Байрана не адзін раз падкрэсліваў Бялінскі, называючы яго «тытанічным паэтам Англіі» : «Паэзія Байрана — старонка з гісторыі чалавецтва: вырваць яе, і цэльнасць гісторыі знікне, застанецца пропуск, які нельга нічым замяніць».1
Але побач са шчырымі галасамі прыхільнікаў Байрана, якія бачылі ў ім перш за ўсё змагара за праўду, геніяльнага мастака, што прысвяціў сябе служэнню народу, і пры жыцці і пасля смерці паэта не сціхаў хрыплы хор яго ворагаў, рэакцыянераў усіх масцей, асабліва ў Англіі. Паэт Саўці называў яго лідэрам «сатанінскай школы». Байрана абвінавачвалі ў эгацэнтрызме, амаралізме, цынізме, падкопе пад устоі рэлігіі, ствараючы вакол яго імя атмасферу крайняй нецярпімасці. Нават і цяпер буржуазная крытыка, крыху астудзіўшы свой запал, вышуквае ў Байрана розныя хваравітыя пачаткі, займаецца хірургіяй душы Байрана, фальсіфікуючы альбо старанна абыходзячы палітычныя і сацыяльныя прычыны яго гневу і смутку. Байрана ахвотна прызнаюць як аўтара «Чайльд Гарольда» і «ўсходніх паэм» з дужымі карсарамі і кволымі зюлейкамі, як песняра прыроды і выдатнага майстра любоўнай лірыкі. А між тым паэзія Байрана, асабліва яго сатыра, гэта перш за ўсё зброя, накіраваная супроць саміх асноў капіталістычнага ладу, якая не прытупілася і дагэтуль. Сучасныя абаронцы капіталістычных парадкаў хацелі б «ачысціць» Байрана, прыстасаваць яго да сваіх патрэб, але гэта ім ніяк не ўдаецца. Нельга ператварыць глыбокае мора ў мелкую лужыну. Байран застаецца Байранам, і мы прызнаём яго такім, які ён ёсць, складаным, супярэчлівым, дзіўнай зоркай сярод начнога неба, якая і праз стагоддзі ўсё яшчэ свеціць нам.
Байран быў сапраўдным наватарам у паэзіі. Выключны талент, шырокая эрудыцыя ў спалучэнні з актыўнасцю натуры, высокае месца ў грамадстве, адносная матэрыяльная забяспечанасць, усё гэта ў той ці
1 Белннскнй В. Г. Собр. соч., т. I, М., 1948, с. 713.
іншай меры спрыяла развіццю ў ім пачуцця незалежнасці. Уздымаючы паэтычную цаліну, ён марыў быць правадыром «па праву таленту і ісціны». Яму хацелася зрабіць нешта добрае, важнае, ён стараўся пазнаць законы свету і горача выступаў у абарону чалавечага права на свабоду і шчасце. «Асновай эстэтыкі Байрана з’яўляецца перакананне ў маральнай і грамадзянскай адказнасці пісьменніка» — робіць вывад у сваёй кнізе пра Байрана A. А. Елістратава Ч I сапраўды паэзія для яго была не столькі мэтай, як сродкам актыўнага ўмешвання ў жыццё. У «Пісьмах і дзённіках» Байран гаворыць: «Хто стаў бы пісаць, калі б мог рабіць штонебудзь лепшае». Па прыкладу Вальтэра і Дантэ ён асабліва цаніў у паэзіі сілу яе ўздзеяння на розум чалавека, і наватарства Байрана ішло ў першую чаргу па лініі думкі.
Калі прыгнёт і нас не абміне I для людзей аковы непазбежны, Застанься ты адно-адным пры мне Святое права думкі незалежнай!
(«Чайльд Гарольд», песня IV)
Прыняўшы на ўзбраенне прынцыпы французскіх філосафаў-асветнікаў XVIII стагоддзя, верны ідэалам французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789 года, Байран быў жывым сведкам крушэння гэтых ідэалаў у рэчаіснасці. Звяргаліся адны дэспаты, а на іх месца з’яўляліся новыя. Трапную характарыстыку Напалеону ён дае ў «Бронзавым веку» :
...мільёны вызваліў людзей, Каб закаваць ізноў яшчэ мацней.
Зусім іначай ён ставіўся да такіх змагароў-патрыётаў, як Касцюшка, Балівар. У іх асобе ён бачыў ідэйных правадыроў сваіх народаў, герояў, якія вялі справядлівую барацьбу. Адмаўляючы войны захопніцкія, каланіяльныя, Байран заўсёды падтрымліваў войны вызваленчыя. Будучы ў Італіі, ён прымаў актыўны ўдзел у вызваленчым руху італьянскіх карбанарыяў, а, пераехаўшы ў Грэцыю, аддаў сваё жыццё ў барацьбе за свабоду грэчаскага народа.
Не можаш змагацца за волю сваю, Змагайся за волю другога.
(«Стансы»)
1 Еллстратова A. А. Байрон. Нзд. AH СССР, 1956, с. 15.
Звяртаючыся да Аўгусты Лі, сястры паэта, старшыпя грэчаскага ўрада Маўракардата пісаў: «Наша страта — гэта страта для ўсёй Еўропы, гэта ўсеагульная страта, у асаблівасці ж гэта велізарная страта для Грэцыі, якая была другой айчынай таму, хто прыйшоў ёй на дапамогу ў яе самыя цяжкія хвіліны».
Байран памёр 19 красавіка 1824 года ў росквіце творчых сіл, пражыўшы ўсяго трыццаць шэсць гадоў.
Ён жыў у навальнічную эпоху, калі чорныя хмары рэакцыі насунуліся на Еўропу і на абломках напалеонаўскай імперыі стварыўся так званы Свяшчэнны саюз, кааліцыя манархаў, накіраваная супроць рэвалюцыйнага руху. Капіталізм, які даўно ўжо ўмацаваўся ў Англіі, мячом і кроўю абараняў сваё панаванне. Народ стагнаў пад трайным ярмом: памешчыкаў, чыноўнікаў і фабрыкантаў. 27 лютага 1812 года, выступаючы ў Палаце лордаў з бліскучай прамовай у абарону лудзітаў (англійскіх паўстанцаў-ткачоў) пры абмеркаванні біля аб смяротнай кары за паломку машын, Байран з абурэннем гаворыць аб цяжкай долі народа, даведзенага да адчаю бяздушнасцю ўлады і жорсткай эксплуатацыі: «Вы можаце называць свой народ чэрню... А ці помнім мы, чым мы абавязаны гэтай чэрні? Гэта тыя самыя людзі, што працуюць на вашых палях і прыслугоўваюць вам дома, з якіх складаецца ваша армія і флот». Гэта быў у той час, бадай, адзіны голас высокапастаўленай асобы, поўны спагады і болю, поўны шчырага клопату аб лёсе свайго народа. Арыстакратыя Англіі і прыхільнікі трона адвярнуліся ад Байрана і ў 1816 годзе ён назаўсёды пакінуў сваю любімую айчыну. Так, следам за Дантэ, папоўнілася сусветная галерэя паэтаў-выгнаннікаў.
Некаторыя англійскія буржуазныя крытыкі, спасылаючыся на філасофію Байрана, на тэматыку яго твораў, звязаную з жыццём іншых краін і народаў, абвінавачвалі паэта ў касмапалітызме, у пагардзе да радзімы, стараліся прынізіць нацыянальнае значэнне яго творчасці. А між тым Байран перш за ўсё вялікі англійскі паэт і, хоць ён быў лорд, і арыстакрат, гэта не перашкаджала яму прыглядацца да бурных падзей свайго часу, да жыцця свайго народа, і многае бачыць. У яго не было нацыянальнай абмежаванасці, светапогляд яго быў шырокі, яго думка была накіравана ўперад, ён любіў, ненавідзеў і змагаўся. «Байран, бічуючы
англійскае жыццё, бегаючы ад Англіі, як ад чумы, заставаўся тыповым англічанінам»,— гаворыць Герцэн Усюды дзе б ён ні быў, у Іспаніі, у Швейцарыі, у Італіі, у Грэцыі, Байран перш за ўсё цікавіўся нацыянальным, самабытным, ён вывучаў мясцовыя мовы, гісторыю, літаратуру і асабліва фальклор. Наколькі высока ён цаніў у паэзіі непасрэднасць і народнасць сведчыць тая пашана, з якой ён адносіўся да свайго папярэдніка, нацыянальнага паэта Шатландыі Роберта Бёрнса. «Каб Бёрнс нарадзіўся не селянінам, а «патрыцыем», яго спадчына вызначалася б болыпай паліроўкай — меншай сілай; вершаў было б гэтулькі ж, але не было б несмяротнасці». (Запіс у «Дзённіку» ад 16 лістапада 1813 г.)
Толькі тое, што ствараецца паэтам арганічна, заслугоўвае ўвагі і можа застацца ў памяці патомкаў. Паэзія Байрана гэта своеасаблівы крык усхваляванай душы. Яна ў значнай сваёй частцы носіць характар імправізацыі, аўтарскага маналога. Гэта заўважыў яшчэ Гётэ, параўнаўшы творчасць Байрана з парламенцкімі прамовамі. Спалучэнне інтымнага з грамадскім, публіцыстыкі з лірычнасцю — адна з важнейшых адзнак паэзіі Байрана. Ён не прызнаваў пустой рыторыкі, красамоўства дзеля красамоўства, але востра адчуваў хараство і праўду ў мастацтве. Па думцы Байрана, «паэзія сама па сабе ёсць страсць (passion)». Яна не толькі сродак уздзейнічання, але і сродак разрадкі. I, калі яму было асабліва цяжка, ён знаходзіў у паэзіі вызваленне ад смутку, тую свабоду, да якой ён так прагна імкнуўся.