• Часопісы
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    У 1946 годзе, атрымаўшы свой першы водпуск, я прыязджаў у разбураны вайною Мінск і бачыўся з Якубам Коласам. Ён мяне пазнаў, сустрэў вельмі цёпла. У 1947 годзе ў сваім пісьме, прысланым на Поўнач, ён даў мне мудрую параду: не адыходзіць ад літаратуры і верыць у будучыню. Пісьмо Коласа акрыліла мяне, і ў адказ я напісаў яму гэтыя радкі:
    Між акадэмікаў ты быў настаўнік, Сярод старых меў сэрца юнака. Жывое сэрца не астыла ў славе, I цёплая была твая рука.
    Ты словам ласкавым мяне прывеціў, Ты мне сказаў: працуй і ў праўду вер,— Мяняецца усё на белым свеце, I, што было, таго няма цяпер.
    Хто ведаў радасць, не баіцца гора, Баец не аглядаецца назад,— Плыві ў наступнае насустрач зорам, Выконваючы нашых дзён загад.
    He траць надзеі, ўсюды сонца свеціць, Гадуй свой сад і ў справядлівасць вер. Мяняецца усё на белым свеце, I, што было, таго няма цяпер.
    Твой позні ліст ляжыць перада мною, Знайшоў мяне забытага ў глушы, I стала восень для мяне вясною I песня абудзілася ў душы.
    Я прыводжу гэты верш, таму што з яго пачалося маё літаратурнае адраджэнне. Якуб Колас зразумеў мяне і падтрымаў. Я тады ж дастаў творы свайго любімага Шэкспіра, пераклаў трагедыю «Атэла» (надрукавана ў шэкспіраўскім зборніку ў 1954 годзе) і «Караля Ліра». «Гамлет» быў перакладзены мною даўно, яшчэ ў 1934 годзе і нават у 1935 годзе быў надрукаваны асобнай кнігай. У 1946 годзе «Гамлет» у маім перакладзе быў пастаўлены на сцэне тэатра імя Я. Коласа, а ў 1964 годзе надрукаваны выдавецтвам «Беларусь» да 400-годдзя з дня нараджэння Шэкспіра.
    3 1956 года я жыву ў Мінску. Бацька мой памёр у Слуцку ў 1946 годзе, так і не пабачыўшыся са мною. Памёр ён у чужой хаце, пражыўшы 75 гадоў. Той утульны кут, дзе прайшло маё дзяцінства і куды я так ахвотна прыязджаў некалі адпачыць і папрацаваць, у вайну выгараў датла. Цяпер там густа стаяць новыя дамы і ніякіх слядоў былога.
    3 1957 года я працую ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы загадчыкам літаратурнай часткі. Раблю пераклады, рэдагую розныя творы, пішу артыкулы. Пераклады мае друкаваліся ў зборніках твораў А. Міцкевіча, Гейнэ («Германія»), Байрана, Л. Украінкі, Ул. Сасюры, а таксама ў газетах і часопісах (Балады Шылера). Асобнай кнігай выйшаў раман Андрэ Сціля «Любіць будзем заўтра». На сцэне тэатра імя Я. Купалы ў маіх перакладах пастаўлены: «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэда, «Забыты ўсімі» Н. Хікмета, «Тысяча франкаў узнагароды» В. Гюго, «Канец — справе вянец» У. Шэкспіра. He ведаю, як для Ka­ro, а для мяне мастацкі пераклад — гзта творчасць у самым высокім значэнні гэтага слова. Хочацца, каб пабеларуску кожны аўтар, якога перакладаем, гучаў як найлепш, нічога не траціў і заставаўся самім сабою.
    1964 г.
    ЗМЕСТ
    Інтэлігент брусаўскай школы. Ніл Гілевіч . .	3
    I
    I	3 народам і для народа	 6
    ;	Энергія і культура	13
    і	Інжынер жывога слова	19
    I	Вялікі драматург	24
    ,	Джорж Гордан Байран	28
    I	Пясняр радасці і хараства	41
    Улюбёны ў жыццё	50
    II
    Майстэрства перакладу	54
    Мастацкі пераклад як узнаўленне ....	63
    *	Вільгельм Левік — перакладчык паэзіі ...	76
    /	Адданасць і майстэрства	91
    Вясновы разліў	101
    Паэзія змагання В’етнама	109
    III
    (	Мудрасць паэта	122
    I	Сустрэчы ў Горках і Мінску	131
    -	Сейбіт зары	135
    Душы пявучая вяснянка	,	. . 140
    I	Далёкая пара маладосці	147
    Васіль Каваль	150
    /	Сэрца, раскрытае насцеж	153
    /	Чытаючы Ніла Гілевіча	158
    Рамантыка памяці . . .	169
    За парогам маладосці	175
    Размова пра якасць	178
    IV
    Тварэц незабыўных вобразаў	182
    Сіла пачуццяў	187
    Здзіслаў Стома	193
    I «Сон у летнюю ноч»	208
    | I па-новаму, і цікава	212
    I Геніяльны твор Горкага	ў	новай пастаноўцы 220
    V
    I I сонца, і хмары	226
    Гаўрук Ю.
    Г 12 Ступень адказнасці: Літ.-крытыч. артыкулы, эсэ.— Мн.: Маст. літ., 1986.— 237 с., 6 л. іл., 1 л. партр.
    У пер.: 85 к.
    Зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў вядомага беларускага паэта і перакладчыка Юркі Гаўрука (1905—1979) прысвечаны праблемам мастацкага перакладу, пытанням пісьменніцкага і акцёрскага майстэрства. Пераканаўча і клопатна гаворыць пра гэта майстар, пяру якога належаць многія цудоўныя пераклады з літаратур свету, літаратуразнаўчыя і мастацтвазнаўчыя артыкулы.
    г 4603010202—010 gi q!.	ББК 83.3Бел 7
    М 302(05)—86
    Гаврук Юрйй Павловйч
    СТЕПЕНЬ ОТВЕТСТВЕННОСТП
    Лйтературно-крйтйческйе статьй, эссе
    Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура»
    На белорусском языке
    Рэдактар М. М. Мятліцкі
    Мастак В. П. Жыжэнка
    Мастацкі рэдактар A. I. Цароў
    Тэхнічны рэдактар А. Б. Барадзіна
    Карэктар Л. П. Бялова
    ІБ № 1844
    Здадзена ў набор 17.04.85. Падп. да друку 04.11.85. AT 12342. Фармат 84X108'/32. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 12,60+0,74 укл. Ум. фарб.-адб. 13,28. Ул.-выд. арк. 11,85. Тыраж 1500 экз. Зак. 1371. Цана 85 к.
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
    ДАРАГІЯ ЧЫТАЧЫ!
    Кнігі выдавецтва «Мастацкая літаратура», якія выходзяць на беларускай і рускай мовах, можна набыць у магазіне «Кнігарня пісьменніка» па адрасу: г. Мінск, вул. Казлова, 2.
    НАБЫВАЙЦЕ
    I ЧЫТАЙЦЕ ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ КРЫТЫКАУ
    Каваленка В.
    ПОКЛІЧ жыцця
    Стральцоў М.
    ПЯЧАТКА МАЙСТРА
    Сямёнава А.
    СЛОВА САПРАЎДНАГА ЛАД
    85 к.
    $