• Часопісы
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Суровы Полет, ахоўнік замка Фотрынгей (А. Трус) у спектаклі раскрываецца не адразу. Робячы вобыск у пакоях Марыі, ён гнеўна асуджае яе за разбэшчанасць і былыя злачынствы. I толькі пазней высвятляецца, што пад знадворнай грубасцю ў яго рыцарскае сэрца і добрая душа.
    Юны Морцімер, пляменнік Полета, уведзены ў трагедыю для болыпага завастрэння сюжэта,— персанаж чыста шылераўскі. Вярнуўшыся з Францыі, каб вызваліць Марыю, ён гатовы пайсці на любую рызыку. В. Кацельнікаў у ролі Морцімера здымае з яго рамантычны арэол героя, і гэта правільна. Агент папістаў Морцімер з езуіцкай хітрасцю заваёўвае давер’е Елізаветы. Закахаўшыся ў Марыю, ён за свае паслугі бессаромна патрабуе ад яе ўзаемнасці. Жывёльны запал бунтараавантурыста выклікае ў Марыі страх і агіду. «Насілле — тут, а там чакае смерць»,— з горыччу скардзіцца яна сваёй карміліцы. Запамінаюцца вочы Морцімера, вялікія, шалёныя, бліскучыя. Вельмі эфектна паказана ў спектаклі яго самагубства.
    Назаву яшчэ некалькі персанажаў п’есы, кожны з якіх на сваім месцы. Граф Абепін, французскі пасол, у доме якога збіраюцца змоўшчыкі, вытанчаны, спрактыкаваны ў інтрыгах дыпламат (С. Казлоў). Надзвычайны пасол Францыі галантны граф Бельеўр, які прыехаў сватаць Елізавету за французскага прынца (Г. Валчок). Ролю Ганны Кенэдзі, карміліцы Марыі, выконваюць А. Радзялоўская і А. Лагоўская. Два розныя, але аднолькава праўдзівыя выяўленні вернасці і гора. Урачыста і проста праводзіць сцэну споведзі свяшчэннік Мельвіль, былы дварэцкі Марыі (С. Кохан).
    Выбіваецца з трагедыйнага ансамбля хіба што толькі Вільям Дэвісан, дзяржаўны сакратар (I. Матусевіч). He ведаю, чый тут пралік, рэжысуры ці акцёра. Апрануты ва ўбогую шэрую безрукаўку, ён больш падобен на лонданскага рамесніка, чым на асобу блізкую да каралевы. Разгублены, баязлівы, Дэвісан ужо з самага пачатку трымае сябе як ахвяра каварства Елізаветы. Думаецца, было б лепш зрабіць упор не на слабасць, а на яго службовую добрасумленнасць.
    У 1925 годзе ў Маскве мне даводзілася часта бываць на рэпетыцыях Беларускай студыі, цяпер тэатр імя Якуба Коласа. Гэта была пара юнацкіх захапленняў, творчых пошукаў, бязмежнай веры ў высокае прызначэнне мастацтва. Шмат гадоў мінула з таго часу. Тагачасныя хлопцы і дзяўчаты сталі народнымі артыстамі, многіх ужо няма, на змену прыходзіць новае пакаленне. Радуе тое, што коласаўскі тэатр не гоніцца за лёгкім поспехам. Апошнія пастаноўкі, такія, як «Шостае ліпеня» М. Шатрова, «Бацькаўшчына» К. Чорнага, «Варшаўская мелодыя» Л. Зорына, «Клоп» Маякоўскага, сведчаць аб добрым гусце і высокай культуры тэатра. Удалая пастаноўка «Марыі Сцюарт» яшчэ адзін гэтаму доказ.
    1969 г.
    Геніяльны твор Горкага ў новай пастаноўцы
    3 багатай драматургічнай спадчыны Максіма Горкага п’еса «На дне», як вядома, абышла амаль увесь свет, паказана дзесяткі тысяч разоў і карыстаецца найбольшым поспехам. А. Макаранка назваў яе «самай дасканалай» п’есай новага часу ва ўсёй сусветнай літаратуры» і лічыў трагедыяй. Сам жа Горкі, з уласцівай яму скромнасцю, нават не вызначыў жанру гэтай п’есы. Напісаныя ім сцэны з жыцця начлежкі, на рэдкасць праўдзівыя па сваёй сутнасці, далёка выходзяць за межы бытавога рэалізму. У п’есе закладзены зарад магутнай рэвалюцыйнай сілы. Яна перш за ўсё абуджае думку. Сацыяльныя і філасофскія праблемы ставяцца ў ёй з такою шчодрасцю і смеласцю і абгрунтаваны так, што, нягледзячы на змрочную атмасферу, у якой разгортваюцца падзеі, п’еса не давіць, не прыгнятае, а падтрымліваючы лепшае ў чалавеку, заклікае да пошукаў, да актыўнага змагання за справядлівы сацыяльны лад.
    Горкі не дае прамога адказу на ўсе пастаўленыя ім пытанні, але ў тэксце і падтэксце п’есы бушуе агонь яго дапытлівага розуму і ўсхваляванага сэрца. Праблемы дабра і зла, крыўды і падману, чалавечай годнасці, працы радаснай і працы паднявольнай, свабоды і рабства, любві і нянавісці, веры і адчаю, і шэраг іншых важнейшых жыццёвых праблем уваходзяць у п’есу арганічна, выцякаюць з ярка раскрытых узаемаадносін паміж дзейнымі асобамі, характары якіх даюцца выпукла і шматгранна. На дно трапляюць людзі розныя, з рознымі біяграфіямі. Злачынства пераплятаецца з няшчасцем, цярплівасць перарастае ў бунт. Перад намі людзі з аголенай душой, і ўсё, што адбываецца ў жудаснай начлежцы, мае сілу факта і лёгка, даступна ўспрыманню. I вывад з гэтай п’есы можна зрабіць толькі адзін: так было, так бывае, але так не павінна быць.
    Ідэйнасць, даступнасць і высокая мастацкая Bap-
    тасць п’есы Горкага «На дне» абумовілі яе сцэнічнае даўгалецце — ад праслаўленых нацыянальных тэатраў да самых глыбінных гурткоў самадзейнасці. Пасля першай пастаноўкі ў 1902 годзе ў Мастацкім тэатры ў Маскве, якая ва многіх адносінах і цяпер застаецца класічнай, п’еса гэта ўвесь час прыцягвала ўвагу і творчыя пошукі. Яна ўвайшла ў рэпертуар тэатра імя Янкі Купалы (тады ён называўся БДТ) ужо ў 1920 годзе, з пачатку яго заснавання, і вось, амаль праз паўвека, геніяльны твор Максіма Горкага зноў ажыў на сцэне купалаўцаў.
    Перад пастаноўшчыкамі (рэжысёр Барыс Эрын, мастак Армен Грыгар’янц) стаяла пачэсная і нялёгкая задача — захаваць вернасць Горкаму і пазбегнуць паўтарэння, стварыць спектакль арыгінальны, цікавы сучаснаму гледачу, улічыўшы дасягненні і недахопы ранейшых пастановак.
    Рэжысёр Эрын шчасліва пазбег спакусы «ўпрыгожыць» спектакль фармалістычнымі вынаходкамі, непатрэбнымі бытавымі дэталямі, таксама як і «праясніць» яго змест лабавой рыторыкай. Горкаўскі прынцып жыццёвай праўды, пачуццё меры і мастацкі густ дапамагалі ў адборы з розных магчымых рашэнняў найбольш трапнае і блізкае індывідуальнасці таго альбо іншага акцёра. Цудоўная п’еса Горкага захапіла ўсіх удзельнікаў спектакля, адсюль арганічнае жыццё на сцэне пераважнай большасці выканаўцаў. Нават самыя спакушаныя гледачы, якія бачылі «На дне» шмат разоў, з удзелам выдатнейшых артыстаў, не застаюцца раўнадушнымі к новаму спектаклю. Ён хвалюе.
    Прэм’ера была паказана 22 сакавіка ў горкаўскія дні. I вельмі радасна, што вялікі пралетарскі пісьменнік, п’есы якога з поспехам (а п’еса «Апошнія» з выключным поспехам) ішлі раней у тэатры імя Янкі Купалы, ізноў з намі і гаворыць на ўвесь голас.
    Афармленне спектакля даволі блізкае к аўтарскаму апісанню, рэалістычнае ў прынцыпе, падкрэслівае яго дух і ідэю. Беспрасвецце, убогасць, непрытульнасць, і на гэтым фоне варушацца, пакутуюць і гінуць жывыя істоты. Па ходу дзеі паасобныя часткі начлежкі выязджаюць на фурках наперад альбо адсоўваюцца назад. Гэты прыём рэгуліроўкі ўвагі гледача, тыповы для кіно і тэлебачання, не парушае цэльнасці спектакля.
    Апроч спеваў, унесеных самім Горкім у тэкст, для спектакля падабрана з пэўнай асцярожнасцю і гукавое афармленне. У першай дзеі жыхароў начлежкі будзіць надакучлівы царкоўны звон, у іншых дзеях чутна маркотная мелодыя катрынкі, смерць Ганны суправаджаецца ўрачыстай жалобнай музыкай.
    Але справа не ў афармленні. «На дне» п’еса перш за ўсё акцёрская. У ёй няма так званых «блакітных» роляў. Кожная роля дае поўную магчымасць акцёрам выявіць сябе. I акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы яшчэ раз даказаў, што ў ім працуе суквецце сапраўдных талентаў.
    Вобразы, створаныя артыстамі, заслугоўваюць спецыяльнага доследу, а пакуль што прыйдзецца абмежавацца кароценькімі характарыстыкамі.
    Пачну з Лукі, «лукавага старца». Мне давялося бачыць гэты вобраз у дыяметральна процілеглых трактоўках. Па адной — гэта мудры бывалы дзед, з аптымістычнай філасофіяй жыцця, пацяшальнік пакутнікаў, надзелены дарам красамоўства, па другой — шарлатан, праныра, хлус, які муціць чалавечыя душы. Лука ў купалаўцаў (П. Кармунін) вобраз новы, свежы. У ім ёсць нешта ад фальклору, ад народнай казкі. Худзенькі, слабы, з белай барадою, у зрэбнай кашулі, лапцях, Лука прыходзіць у начлежку як бы з іншага свету, ад прастораў зямлі, і дабрата ў яго арганічная. «Мяккі, таму што мялі многа». Ён асцярожны і гаворыць зусім не гладка, не прапаведуе, а хутчэй дзеліцца сваім жыццёвым багатым вопытам. Няма ў яго і закончанай філасофіі, ён сам шукае праўды і, спачуваючы людскому ropy, ведае, што, апроч цёплага слова, нічым дапамагчы не можа. Узбударажыўшы начлежку, ён знікае гэтак жа непрыкметна, як і прыйшоў. Можна спрачацца аб правамернасці такой трактоўкі, але яна цікавая і запамінаецца.
    Ахоўнікам «парадку», уласнасці, царквы і самадзяржаўя выступае гаспадар начлежкі Кастылёў (3. Стома). Абірала і ханжа, ён будуе свой дабрабыт на чужым няшчасці. Ад грахоў адкупаецца малітвай і свечкамі, прымае крадзенае і гатоў прадаць чалавека за капейку. Усё для карысці, усё для сваёй выгады — такі жыццёвы прынцып гэтага крывасмока. Нахабнасць, ліслівасць, падкрэсліванне свайго права распараджацца людзьмі, прагнасць, жорсткасць і многія
    іншыя рысы, тыповыя для прадстаўнікоў капіталістычнага «дамастроя», спалучаюцца ў вобразе Кастылёва вельмі выразна. Асабліва, калі прыгадаць сутычку Кастылёва з Лукой. Гэтыя два антыподы абменьваюцца думкамі на дварэ перад начлежкай. Кастылёў павучае, якім павінен быць харошы чалавек, Лука глядзіць на яго з нянавісцю і адказвае: «Ёсць людзі, і ёсць чалавекі».
    Вельмі каларытна паказаны жыхары начлежкі. 3 іх Сацін — вобраз асабліва дарагі Горкаму. У яго вусны Горкі ўкладае некаторыя свае запаветныя думкі. Я меў шчасце бачыць у гэтай ролі ў 20-х гадах К. Станіслаўскага. Р. Філіпаў у купалаўцаў адышоў ад шырока вядомай традыцыі, стварыў свой, непаўторны вобраз. У яго выкананні Сацін не «герой», і не так ужо рэзка выдзяляецца сваёй непадобнасцю да іншых начлежнікаў. Ён разумны, натура магутная, цэльная, прамая, шулер і п’яніца і не хавае сваіх слабасцей. Ён дабрадушны і, уявіўшы сябе свабодным ад усякіх абавязкаў, знаходзіць у гэтым нават асалоду. Славутыя словы «Чалавек — гэта гучыць горда» Сацін вымаўляе не дэкларацыйна, а хутчэй як сваю мару, без націску, з ласкавай усмешкай. Гэта пераконвае. Але, пры ўсёй дабрадушнасці Саціна, ён натура бунтарская, і хацелася б, каб гэта яго якасць была паказана ў спектаклі ярчэй.
    Ролю Барона выконвае В. Тарасаў. Яна выпісана Горкім з такой псіхалагічнай канкрэтнасцю і настолькі ясная, што тут трэба толькі добра іграць. Артыст пераўвасабляецца выдатна. Фатаваты, пусты, Барон застаецца паразітам нават «на дне». Тарасаву ўдалося знайсці шмат трапных дэталей, якія вельмі ўзбагачаюць вобраз. Яго істэрычнае рыданне ў 4-м акце нельга забыць.