Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Я люблю цябе так, што, каб меў, падарыў бы табе ўсе сузор’і сусвету, каб хаця на імгненне зацятыя вусны твае азарыліся радасцю светлай...
Ці ж магу я змірыцца, што, сцяўшы за горла, цябе чужаземец задушыць, падбярэ пад сябе твае землі, касцёр тваёй волі затушыць?
Удала прадстаўлены і шырока вядомы ва В’етнаме паэт To Хыў. Яго вершы «Слон» і «Мы бурым дарогу» — выдатнейшыя ўзоры пейзажнага жывапісу. Тонкая назіральнасць мае гумарыстычную акрасу. У цяжбах баявых паходаў паэт не губляе бадзёрасці і жыццярадаснасці.
3 трэскам ідзём — цярэбім бамбук, Малпы бягуць, уцякае вяпрук. Вось ужо з лесу мы ў горы ўваходзім. Слухае слон, як мы песню заводзім.
(«Слон»)
Сацыялістычнае будаўніцтва ў ДРВ, дружба з народамі Савецкага Саюза і другіх братніх краін вельмі добра паказана ў паэме Тэ Лан Віена «Кружацца галубы»:
Жыццё палымнее ярка, ак галыптукі ў піянераў. Нястомныя самазвалы снуюць ад відна да відна — там вапну вязуць і цэглу, тут грузяць сцірты фанеры. А над В’етнамам — сонца. I ў поўнай красе вясна.
Буйнейшы сучасны паэт ДРВ Ку Гуі Кан з групы рэвалюцыйных рамантыкаў прадстаўлены трыма творамі. Найбольш паказальны з іх — балада «Шафёр Лак», у якой мёртвы рабочы, расстраляны акупантамі, расказвае пра сябе. Аўтар паведамляе герою пра падзеі, якія адбыліся ў краіне праз дванаццаць гадоў пасля яго смерці, пра тое, як жыве цяпер яго сям’я:
Гаварылі мы з жонкай тваёй і з сынамі, здаравякамі хлопцамі, роўнымі з намі. Твой старэйшы (тады іх было толькі двое) — ганаровы шахцёр, ён — начальнік забоя.
А сярэдні — студэнт. Самы ж меншы свавольнік, што радзіўся без бацькі, пакуль яшчэ пікольнік, але вучыцца — о, калі б ведаў ты як!
Ці чутно табе, браце, таварыш Лак?
Майстар апавядальнага стылю Ку Гуі Кан валодае ўменнем дакладна і маляўніча адлюстроўваць убачанае (верш «Начны лоў»). Між тым жывапіс словам — характэрная рыса для многіх в’етнамскіх паэтаў.
Экзатычны бок в’етнамскай прыроды і быту клопатна захаваны ў перакладах. Вось прыклад з верша паэтэсы Ван Дай «На маршы».
Лясны прыгажун алеандр у люстры вады зацвітае. На голлі бан-дрэва каб лісцік — усё ў малацэ.
Май-краска кілішкі свае нахіляе к знямелай руцэ. 0 кветкі! Чаго вам спяшацца, вы ж бачыце — ўсе мы прысталі, Будзем з задання вяртацца, тады б сабе і расцвіталі.
3 самых маладых паэтаў ДРВ у зборніку прадстаўлены студэнт Маскоўскага універсітэта Вінь Ле — вершамі «Карэнне» і «Размова з Леніным». Вершы шчырыя, поўныя глыбокай веры ў перамогу сацыялізма, у светлую будучыню В’етнама.
Я так далёка ад цябе, мой горад.
Ты мне даруй, як і другім сынам, што ў горкі час тваёй бяды і гора прыйшлося прыкрываць цябе не нам.
(«Карэнне»)
Тхань Хай, адзін з лепшых паэтаў Паўднёвага В’етнама, у вершах «Марш паўстанчых войск» і «Ці трэба ісці церабіць дарогу?» выказвае з велізарнейшай мастацкай сілай нязломную згуртаванасць і мужнасць свайго народа.
Зірнуўшы лёсу твар у твар, Мы духам нашай барацьбы Дакажам ворагам сваім, Што мы, в’етнамцы, не рабы. («Марш паўстанчых войск»)
Спынюся на некаторых асаблівасцях перакладчыцкага майстэрства Язэпа Семяжона. Валодаючы некалькімі еўрапейскімі мовамі і роднай не толькі ў яе літаратурных формах, а, што асабліва важна, і невычэрпнай шматстайнасцю жывых народных гаворак, узбагаціўшы памяць, ён умее ў сваіх лінгвістычных запасах хутка выбіраць неабходнае. З’явам, якія парознаму перадаюцца на розных мовах, ён як бы надае агульнае гучанне. Паспрабую на невялікім прыкладзе пранікнуць у творчую лабараторыю перакладчыка. У вершы Тхань Хая «Ці трэба ісці церабіць дарогу?» ёсць такі тэкст:
О брукоўка шашы!
Аж здранцвеюць паджылкі, акарчэеш, пакуль прарачкуеш прагон.
Скрыгат, грукат і шоргат
каменнай драбілкі — быццам недзе ў вушах
рве ахвяру дракон.
Тут вельмі выразна пададзена ўсё: і цяжар прымусовай працы, калі па загаду акупантаў прымушаюць мясцовых жыхароў будаваць шашу, і адносіны да такой працы, і рэалістычная замалёўка рабочага працэсу. Суб’ектыўнае і аб’ектыўнае даецца ў комплексе, узнікае яркі, запамінальны вобраз. У выбраны рытм уключаюцца дбайна адабраныя неабходныя словы. У чым жа сакрэт гэтага падбору слоў?
Перш за ўсё адзначу дыялектнасць, незвычайнасць
некаторых з іх: «брукоўка», «акарчэеш», «прарачкуеш». Вытворныя ад слоў «брук», корч», «рак» гэтыя словы вельмі дакладныя і ёмкія па сэнсу. У літаратурнай мове яны падаліся б наўмыснымі, тут жа, у народнай стыхіі, яны зусім натуральныя і да месца. Вельмі важна і само гучанне слоў. Тэкст у вышэйшай ступені алітэрыраваны. Гукі «к» і «р» груба пераходзяць з радка ў радок («скрыгат, грукат і шоргат»), ствараюць неабходную атмасферу. Гэта звязвае тэкст унутрана, а ўдала знойдзеныя канцавыя рыфмы яшчэ больш умацоўваюць верш. Выяўленчых сродкаў перакладчыку хапіла цалкам. Але як даць адчуць, што гэта ўсё ж в’етнамская, а не беларуская паэзія. Брукаванне дарог можа адбывацца дзе заўгодна. Патрэбна нейкая дэталь, штосьці зразумелае і разам з тым спецыфічнае. Дапамог перакладчыку «дракон». Фраза «рве ахвяру дракон» належна канкрэтызуе месца дзеяння.
Лінгвістычнае ўяўленне — вялікая падмога для перакладчыка. Яно скарачае пошукі і стымулюе творчасць. Аднак яно можа завесці і ў бок. Ёсць выдаткі падобнага роду і ў кнізе «Апалены лотас». He буду пра іх змоўчваць. Такія туземныя словы, як «ранжыр», «паяц», вытыркаюць заплатамі на дабротнай тканіне верша, а выразы «калі не цяпер, то ў чацвер», «малінавы звон», «ні шум баравы» празмерна нацыянальныя і не звязваюцца з в’етнамскай рэчаіснасцю.
Пільна прыгледзеўшыся, можна было б знайсці і яшчэ сякія-такія прыкрыя дробязі. Але ў тым і ўласцівасць сапраўднай паэзіі, што яна, як струмень, захоплівае чытача сваёй думкай і запалам. А ў перакладах дамагчыся такога цяжка. Перакладчык жа ў сваёй творчасці цалкам залежыць ад многіх фактараў. Пераадолець супраціўленне матэрыялу і стварыць блізкі да арыгінала твор, які не ўступае яму па сіле ўздзеяння, здольны нямногія.
У кнізе «Апалены лотас» змешчаны два пераклады з в’етнамскай народнай паэзіі — песня народнасці хо-рэ «Цень дрэва ка-нія» і народнасці ка-зонг «Мы адстаім свой лёс». Я не ведаю, у якой меры захавана мелодыка, але чароўнасць гэтых песень дзівосная. Вось пачатак адной з іх.
Цень дрэва ка-нія
Устала яна, маладзіца твая,
I ціхенька — за парог.
Праглянула сонца, і цень ка-нія
На грудзі салдаткі лёг.
Лёг на сэрца і ў сэрцы трывогу
Раз’ятрыў злавесны цень.
I ўжо ні пра кога, апроч дарагога, He думала цэлы дзень.
Услед за нявесткай прыйшла на лог Свякруха касіць мурог.
I цень старадрэвіны ка-нія
На плечы матулі лёг.
Лёг на плечы, і плечы скасіліся.
Важкі твой цень, ка-нія.
I ўжо не касіліся і не сушыліся Травы ля ручая.
Зборнік вершаў в’етнамскіх паэтаў у перакладзе Я. Семяжона нясе не толькі пазнаваўчую каштоўнасць, дорачы нам новы, малавядомы паэтычны свет. Мабілізуючы народы на барацьбу з варожымі сіламі імперыялізму, ён умацоўвае салідарнасць паміж народамі і камуністычную свядомасць.
1968 г.
Мудрасць паэта
Ён чалавек быў, чалавек ва ўсім,— Такі мне не сустрэнецца ніколі.
У. Шэкспір
Ёсць паэты шырокія, як прырода, з якімі праходзіш праз усё сваё жыццё — ад юнацтва да старасці, як з людзьмі роднымі і дарагімі, якія аддаюць табе свае творчыя скарбы так, як сонца сваё праменне — зямлі, а зямля свае сокі — раслінам. Ёсць паэты, з якімі можна дзяліцца радасцю і горам, ведаючы. што яны зразумеюць і не пакрыўдзяць цябе,— паэты светлага розуму і чыстага сэрца.
Вытокі абаяльнасці Якуба І£оласа — у яго адкрытасці, даступнасці, у пастаяннай, неразрыўнай сувязі з народам, які яго спарадзіў і выхаваў, як свайго жыццяпісца і заступніка. Нямнога знойдзецца ў беларускай літаратуры паэтаў і пісьменнікаў, творчасць якіх давала б так многа для выхавання нашай моладзі. I не толькі таму, што яна з’яўляецца багатай крыніцай пазнання, ярка і дакладна паказваючы нам «родныя з’явы» ў пэўную эпоху, не толькі сілай мастацкага ўвасаблення, што надае звычайным фактам эстэтычную вартасць, а больш за ўсё празрыстасцю думкі і высокім маральным узроўнем закладзеных у твор эмоцый. Колас быў вялікім гуманістам, змагаром за шчасце людзей на зямлі і, прайшоўшы безліч выпрабаванняў, моцна трымаючыся карэннем за глебу Беларусі, як магутны дуб, усімі сваімі галінамі цягнуўся да камуністычнай будучыні. Талент, трываласць і духоўнае здароўе памагалі Коласу адольваць многія перашкоды. Вельмі працавіты, ён напісаў многа і быў актыўным грамадскім дзеячам. Літаратар па прафесіі, руплівы гаспадар па натуры, Колас ніколі не ставіўся да жыцця абыякава, ён цікавіўся ўсім, меў на ўсё пэўную думку і стараўся як мага лепш арганіза-
ваць сваю работу. Усё ў ім было арганічным, ён заставаўся самім сабой у любых абставінах, і гэта вабіла да яго шырокія колы грамадства, прычым не толькі як да выдатнага пісьменніка, а проста як да харошага чалавека.
Творчасць Якуба Коласа асветлена даследчыкамі больш-менш падрабязна, біяграфічных звестак сабрана таксама нямала, але калі гутарка ідзе аб пісьменніку такой выключнай сілы і непаўторнай самабытнасці, як Колас, творы якога, праславіўшы Беларусь, даўно выйшлі за нацыянальныя межы і сталі ўкладам у перадавую культуру чалавецтва, кожны новы факт альбо невядомая дэталь з яго жыцця і дзейнасці перастаюць быць прыватнай з’явай. Аб такім чалавеку хочацца ведаць болып, бо, як кажуць, на прыкладах мы вучымся. Спадзяюся, што мае ўспаміны пра Якуба Коласа, якога я трошкі ведаў, шанаваў і любіў і якому я да канца дзён сваіх глыбока ўдзячны, не будуць лішнімі.
У другой палове 20-х гадоў разам з Максімам Гарэцкім я выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Горках у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. I ён, і я, мы абодва захапляліся паэмамі Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Паэма «Сымон-музыка» ў сваім трэцім варыянце (другі варыянт беззваротна загінуў) толькі што выйшла ў свет. Мы яе чыталі, перачытвалі і разбіралі разам са студэнтамі. Ацэнкі нашы рэзка разыходзіліся. Я быў прыхільнікам «Сымонамузыкі», хваліў майстэрскую форму паэмы, яе лірызм, запал, цікавасць фабулы, актуальнасць пастаўленых у паэме праблем. Максім Гарэцкі аддаваў перавагу «Новай зямлі», лічыў яе творам глыбейшым па зместу, цалкам рэалістычным, праўдзівай эпапеяй сялянскага побыту ў дарэвалюцыйны час, творам багатым на гумар і пейзажны жывапіс. Усё гэта было правільна, але мяне больш кранала рамантычная ўзнёсласць паэмы «Сымон-музыка». У Мінску я расказаў аб нашай спрэчцы Якубу Коласу і запытаў: каторая з гэтых паэм, на яго думку, лепшая? Колас усміхнуўся, і адказ быў такі: