Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Прага да пазнання, шырыня кругагляду, здольнасць хутка арыентавацца ў новых абставінах, уменне падгледзець і выдзеліць цікавую дэталь, пранікнуць у сутнасць з’явы, абумовілі яго творчыя пошукі і пастаянную сувязь з мастацтвам народаў іншых краін. I здарылася так, што беларуская паэзія стала для яго тым светам, у які ён паглыбляецца асабліва ахвотна і часта.
Перевожу стнхн товаршца, Раздумываю над строкой, А подлннннк неостываюіціій, Как птпца, бьется под рукой.
У зборніку «Ключ» змешчаны вершы дваццаці беларускіх аўтараў. I кожнага з іх Я. Хелемскі стараўся паказаць як мага лепш. Зборнік пачынаецца перакладамі з Петруся Броўкі. Шматгадовая дружба з ім, улюбёнасць у яго шчырую, светлую паэзію, у яе імправізацыйную яснасць, спрыялі спалучэнню як бы дзвюх стыхій у перакладчыку — натхнёнага ўзлёту і працавітасці гранільшчыка. У 1962 годзе П. Броўку за кнігу вершаў «А дні ідуць...» была прысуджана Ленінская прэмія, і немалая заслуга Я. Хелемскага ў тым, што сваімі выдатнымі перакладамі ён раскрыў перад шырокім чытачом жывую душу паэта.
Паспрабуем разгледзець, як гэта робіцца. Я вазьму толькі адзін верш. Параўнаем арыгінал з перакладам.
* * *
Ты шчодры будзь! Хтось не забудзе
I ўспамяне цябе калісь.
Ты не шкадуй нічога людзям, Калі што людзям на карысць.
Ад шчырасці дабра ты зычыш, Няма высакародней спраў.
Ты сэрца людзям распазычыў, Хай нудзіць той, хто не аддаў.
Выць скнараю — няма ў тым толку, Ты ж добра ведаеш, як жыць, Што аднаго кахання толькі Hi з кім няможна падзяліць!
* * *
Будь іцедрым. Время, не забудь Хорошнм словом помянуть Того, кто сердце отдал людям. Запомнн это. ІЦедрым будь.
Одна нз самых мудрых нстнн
Нас убеждает с давннх дней: Лпшь тот богат, кто бескорыстен, А скряга бедного бедней.
Всем поделнсь. За всех в ответе, Сумей отдать блокадный пай.
Н лшпь любовь — одну на свете — He половннь, не уступай.
Рускі варыянт, як бачыце, ніколькі не слабейпіы за арыгінал. Перад намі прынцыпова правільнае рашэнне задачы. Пераклад не рассыпаецца на паасобныя дэталі, ён выстраены комплексна і нагадвае добры санет.
Вялікае значэнне мае тут заключная, фінальная частка, на якую абапіраецца верш. Канцоўкі асабліва ўдаюцца Хелемскаму, як і любы радок, на каторы падае значная нагрузка. «Н ллпіь любовь — одну на свете — не половннь, не уступай». Лепш сказаць немагчыма.
Выкарыстаны і прыём узмацнення. Пачынаецца верш словамі: «Будь іцедрым», і гэтымі ж словамі, але падкрэслена, з інверсіяй, канчаецца першая страфа — «ІЦедрым будь». Гэта робіць уражанне. Галоўнае выдзяляецца за кошт другараднага, менш значнага, a часам нават і неабавязковага.
У арыгінале тры разы ўжываецца слова «людзям»,
у перакладзе — адзін раз. Выпала фраза — «Ты ж добра ведаеш, як жыць». Гэта агульная, расплыўчатая мясціна наўрад ці ўзбагачвае верш. I калі гаварыць аб стратах, якія ў болыпай ці ў меншай ступені непазбежны пры перакладзе, то знікае якраз тое, аб чым не прыходзіцца шкадаваць. Усё важнае перакладчык клапатліва захоўвае. I калі патрэбнае слова «скнара» (скряга) не ўмясцілася ў фінальнай страфе, яно перанесена на радок вышэй.
Аўтарскія два радкі «Хай нудзіць той, хто не аддаў» і «Быць скнараю — няма ў тым толку» зліліся ў формулу — «А скряга бедного бедней». А раз нешта выпадае, то можа быць і пустата. Паэзія ж пустаты не церпіць.
I тут перад перакладчыкам паўстае тыповая небяспека. Як запоўніць радок? Мы падыходзім да праблемы так званай «адсебяціны». «Сумей отдать блокадный пай» — такіх слоў у арыгінале няма. 3 пункту гледжання букваліста — гэта парушэнне, і яно сапраўды парушэнне, калі ў паэтычную канцэпцыю аўтара ўносіцца нешта чужароднае, неўласцівае яму. У тых жа выпадках, калі знаходка перакладчыка арганічна ўключаецца ў паэтычную тканіну і не супярэчыць аўтарскай думцы, яе прысутнасць апраўдана, і няма чаго гэтага баяцца. Колькі пакалечаных радкоў мы знаходзім у перакладах праз фальшывы страх, залішнюю педантычнасць, праз адсутнасць фантазіі і творчага агню!
У апошняй страфе верша можна было б захаваць усе аўтарскія рыфмы — «толку — толькі, жыць — падзяліць» (толка — только, жнть — поделнть). Перакладчык малакваліфікаваны абавязкова пайшоў бы 'на гэта. Лягчэй, і многа думаць не трэба. Хелемскі ж ад гэтага адмовіўся. Чаму? Таму што рамесніцкая падгонка пад гатовыя рыфмы аслабіла б эмацыянальную сілу фіналу, атрымалася б нешта шэрае, далёкае і ад аўтара і ад паэзіі.
Возьмем прыклад з другога паэта, з Анатоля Вялюгіна. Вобразна-асацыятыўнае, ускладнёнае мысленне гэтага майстра, яркая маляўнічасць пры эканоміі мастацкіх сродкаў, завершанасць кожнага радка не даюць асаблівай свабоды перакладчыку. Кожная страта адразу б адчувалася. Перакладчыку цесна, а падмяняць жывую мову фразамі-аскабалкамі, каб уклас-
На пленуме праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
Злева направа: Б. В. Платонаў, Ю. П. Гаўрук, К. К. Крапіва, A. В. Вольскі, Я. I. Семяжон, С. С. Бірыла. 1959 г.
У скверы каля тэатра імя Я. Купалы.
Злева направа: Р. С. Філіпаў, 3. Ф. Стома, Ю. П. Гаўрук, Б. I. Ямпольскі, С. М. Станюта. 1960 г.
ціся ў кароткую форму, яму не дазваляюць патрабавальнасць і густ. У такіх выпадках, максімальна захаваўшы глыбінную сутнасць тэксту, Хелемскі перабудоўвае ўсё і стварае як бы новы верш, па магчымасці эквівалентны. Прыводжу арыгінал і пераклад аднаго ўрыўка з паэмы «Вецер з Волгі».
Арыгінал:
...Схаваўся снег у засень, дзе шумна ля акон абняўся з вязам ясень, з таполяй — гонкі клён.
Чакаючы цярпліва, пасталі ля варот. Няўжо з такіх, шумлівых, збіваюць эшафот?
Пераклад:
...Н радуя согласьем, Который год подряд В обннмку вяз н ясень Задумчнво шумят.
II тополь с юным кленом Доверчнво сплелнсь.
Растн шпрокнм кродам, j
Стволам вздыматься ввысь.
Друзья — не сыіцешь блнже — Дежурят у ворот.
Неужто нз такнх же Сколочен эшафот?
Як бачыце, пераклад даўжэйшы на цэлую страфу. I ўсё ж у ім няма нічога лішняга. Даецца толькі болып разгорнутае апісанне дрэў. Падзеі адбываюцца вясной—«схаваўся снег у засень». Выпусціць такую важную дэталь перакладчык не мог. «Столт под солнцем вешннм скрлпучлй старый дом» — раней за аўтара, у папярэдняй страфе паведамляе перакладчык. I, як заўсёды, удалая канцоўка: «Неужто лз таклх же сколочен эшафот?» Выпала неабавязковае слова «ліумлівых», і сказ набыў ударную сілу.
Мастацкі пераклад — задача з многімі невядомымі. Я. Хелемскі ўлічвае гэта, рашае задачу ў цэлым і кожны раз іначай. Кампенсуючы свядома дапушчаныя страты цікавымі знаходкамі, захоўваючы вернасць аўтару, ён стараецца, каб пераклад быў жывы і паэтычны. Пачуццё меры і высокая патрабавальнасць, здоль-
насць аб’ектыўна адрозніваць горшае ад лепшага — неадменныя спадарожнікі ў яго рабоце.
У зборніку «Перевожу стнхн товарніца» змешчаны вершы Максіма Лужаніна «Нволга» і «День прнбывает». Гэтыя ж вершы ў новых варыянтах мы чытаем і ў зборніку «Ключ». Прафесіяналізм Лужаніна, яго выключная ўвага да мовы, незвычайнасць славесных дапасаванняў, перавага рацыянальнага пачатку над эмацыянальным тояць для перакладчыка небяспеку альбо залішняй штучнасці, альбо празмернага прыгладжвання. He задаволены першым варыянтам, Хелемскі грунтоўна перапрацаваў свае пераклады.
Параўнаем варыянты верша «Нволга».
Нволга свніцет, поет средь намокшнх ветвей.
Лнвень. А лнстья — не очень то прочный кров.
Но не грустнт она — весело ей В дремучей путанпце кустов.
Парушаны рытм арыгінала. «Свшцет, поет» — паўтарэнне. Азначэнне «прочный» — выпадковае. Радкі рыхлыя і нагадваюць прозу.
I гэта ж самае ў новай рэдакцыі:
Свінцет — н все тут,— хоть здорово вымокла.
Лнстья под лнвйем — какой это кров?
Ах, оптнмнстка! Заладнла нволга Мокрую песенку в гуіце кустов.
Варыянт значна лепшы: паэтычны, яркі і вельмі блізкі да арыгінала.
Яшчэ некалькі прыкладаў. «Нам лн бояться дождя плодоносного?» «Нам лн бояться дождя, непоседлнвым?» Слово «плодоносного» нічога не высвятляе і пастаўлена толькі для рыфмы. «Кто не промок, тот потом не обсушнтся...» Выкінуты непатрэбны празаізм «естественно». I нарэшце заключныя радкі.
У першым варыянце:
Счастье жнвое, земное, желанное —
Вовсе не в том, чтоб под крышей сндеть. А чтобы солнце сквозь тучн проглянуло, Надо кому-то н в лнвень запеть.
Гэта спакойная, крыху расплыўчатая канцоўка даецца ў новай рэдакцыі сціпла, канкрэтна і дынамічна:
Счастье не в том, чтобы в пору туманную
Непогодь где-ннбудь пересндеть.
Нет, чтобы солнце сквозь тучн проглянуло, Надо кому-то н в лнвень запеть.
Вельмі ўдала перапрацаваны і пераклад верша «Дзень прыбывае». Прынцыпы такой паўторнай работы над тэкстам коратка можна вызначыць так: максімальнае набліжэнне да аўтара (па лініі яго дадатных, моцных бакоў), натуральная падача думак і вобразаў, мілагучнасць і паэтычнасць.
He ўсё, вядома, аднолькава да душы Хелемскаму, але творчы вопыт, вострая ўспрымальнасць, інтуіцыя і воля дазваляюць яму з поспехам перакладаць вершы самых розных стыляў.
Большую палову зборніка «Ключ» займаюць верпіы беларускіх паэтаў старэйшага пакалення, апублікаваныя ў апошнія гады. Апроч Петруся Броўкі, чытач можа скласці выразнае ўяўленне аб творчасці Аркадзя Куляшова, Максіма Танка і Пімена Панчанкі.
Класічныя ямбы А. Куляшова, поўныя глыбокага роздуму і ўнутранага неспакою, льюцца плаўным патокам. Няма ў іх бурных выплескаў былога рамантычнага юнацтва. Слова чаруе сваёй пявучасцю, шчырасцю, мудрым пазнаннем жыцця. Асабліва ўдала, на мой погляд, перакладзены «Маналог» — нізка вершаў, прысвечаная памяці паэтаў Змітрака Астапенкі і Юлія Таўбіна.
Вершы Максіма Танка, змешчаныя ў зборніку, вельмі разнастайныя і па зместу і па форме. Паступовае разгортванне думкі, свабоднае рытмічна, без строгага чаргавання рыфм, а то і зусім без рыфмы, з трапнымі, свежымі асацыяцыямі і нечаканымі вывадамі, здзіўляе сваёй паслядоўнасцю. Перад намі лірычныя імпрэсіі альбо, хутчэй, філасофскія мініяцюры, арыгінальна складзеныя і адшліфаваныя да бляску.
He магу ўстрымацца, каб не прывесці адну з іх.
ТЕМПЕРАТУРА СЕРДЦА
Температура сердца, я твердо знаю, He трндцать семь. Прн такой, товаршц, He вскнпятпшь даже чашку чая, Ну, а уж кашн подавно не сварншь. Еслн от сердца грозят загореться Губы, глаза н даже льды,