Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Вільгельм Веніямінавіч Левік нарадзіўся ў Кіеве 13 студзеня 1907 года ў сям’і служачага. Яго рознабаковыя здольнасці праявіліся рана. Дазволю сабе прывесці некаторыя біяграфічныя звесткі з яго пісьма да мяне (адказ на пытанні).
«У два з паловай гады (па сведчанню мамы і старэйшай сястры) навучыўся чытаць надпісы пад малюнкамі. Магчыма, проста запамінаў вершыкі і рабіў выгляд, што чытаю. Але ў тры з нечым ужо сапраўды чытаў. Першая кніга была «Жыццё жывёл» Брэма. Жывёл, асабліва катоў і коней, любіў заўзята і заўсёды маляваў. У 7 гадоў пачаў пісаць акварэллю вялі-
кія кампазіцыі на тэмы розных казак, асабліва Шахразады ў дзіцячым разуменні.
У 8 гадоў пачаў пісаць вершы. Першы верш заканчваўся так:
С неба, с этой высн чудной Звездочка спадает.
Где-то бедная невеста Этой странннце без места Думу загадает.
У хуткім часе паступіў у сярэднюю школу. Тады ж начытаўся грэчаскай міфалогіі і стаў пісаць драму пра Праметэя. У 10 год мне ўзялі выкладчыцу музыкі, a праз некалькі месяцаў, паддаўшыся маім гарачым просьбам, замянілі яе на настаўніка рысавання. Вучыцца ігры на піяніна я не хацеў, аб чым і цяпер яшчэ вельмі шкадую. Затое настаўнік рысавання быў мною цалкам задаволены. Праз паўтара года ён наладзіў у нейкім памяшканні на Крашчаціку вялікую выстаўку маіх работ.
У тую пару маім самым любімым паэтам быў Цютчаў, я ведаў яго на памяць усяго. Захапляючыся паэзіяй, пачаў вывучаць нямецкую мову. Дарослыя хвалілі Гейнэ, і я рашыў пазнаёміцца з ім у арыгінале. У 11 гадоў сяк-так ужо чытаў. Кнігай, па якой я вучыў мову, была «Generalle Morphologie» (Усеагульная марфалогія) Эрнста Гекеля. Я пачаў з яе таму, што добра ведаў біялогію і мог угадваць сэнс фразаў, разумеючы нават не ўсе словы.
3 трэцяга класа вытрымаў экзамен у пяты. Па тым часе ў Кіеве — гэта быў апошні клас сярэдняй школы. Далей павінна было пачацца спецыяльнае навучанне. У 1921 годзе (у 14 гадоў) я пачаў наведваць вольную мастацкую студыю.
У 1924 годзе ўся нашая сям’я пераехала ў Маскву. Я трымаў экзамен у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні і адначасова на біялагічны факультэт універсітэта. Быў прыняты ў абедзве ВНУ. Давялося выбіраць, і рашыў я стаць мастаком. Вышэйшыя мастацкатэхнічныя майстэрні (перайменаваныя ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут) закончыў у 1930 годзе. У жывапісе болып за ўсё культывую ў сябе партрэт і пейзаж. Мастакоў люблю многіх, але творча мне найболып блізкія імпрэсіяністы. Каб даведацца пра іх па-
больш, у 1925 годзе ўзяўся за вывучэнне французскай мовы. Англійскую ведаю з 1947 года.
Першы пераклад я зрабіў у 16 гадоў. Гэта быў Гейнэ: «Зазвучалн все деревья, птнчьн гнёзда зазвенелн». Пераклад гэты і дагэтуль друкуецца без змен.
У 1929 годзе выйшаў аднатомнік Гейнэ («Academia»), з якім у пэўнай ступені звязаны мой перакладчыцкі лёс. Надрукаваны там пераклад «Германіі» Вейнберга-Зоргенфрэя падштурхнуў мяне на думку зрабіць новы, болып сучасны пераклад. 3 гэтага ўсё і пачалося.
Першы мой надрукаваны пераклад — устаўны верш у драме Фелікса Піа («Academia», 1933 г.). «Германія» ўпершыню была надрукавана ў аднатомніку, выдадзеным Дзяржаўным выдавецтвам мастацкай літаратуры (1935). Разам з апошняй публікацыяй у аднатомніку Бібліятэкі сусветнай літаратуры (1971) колькасць перавыданняў «Германіі» ў маім перакладзе дасягнула дваццаці.
Другой маёй, так сказаць, «этапнай» работай быў Рансар, за пераклад якога я ўзяўся адразу ж пасля прыходу з арміі (першае выданне — 1947 г.).
Пецёфі, Рудакі і Дакі перакладаліся па падрадкоўніку. Для перакладаў Міцкевіча, Камоэнса і Петраркі я знаёміўся (не вывучаў, а менавіта знаёміўся) з кожнай з моў арыгінала, паколькі лірыку, я лічу, угадваць па падрадкоўніку немагчыма».
Сваімі думкамі па праблемах мастацкага перакладу В. Левік нярэдка дзеліцца ў артыкулах і выступленнях, не прэтэндуючы, аднак, на ролю тэарэтыка і настаўніка. Ён перш за ўсё практык, выдатны майстар сваёй справы. Безумоўна, яго майстэрства — вынік таленавітасці, але развіваецца яно не саматужна, а на аснове цвёрдых прынцыпаў і перакананняў.
Пачнём з нагнаўшага аскому патрабавання даслоўнай дакладнасці перакладу, якое прывяло да росквіту фармалізму, знешняга падабенства, прыблізнасці, за кошт унутранага багацця і эмацыянальнай сілы верша. Абагульняючы свой вопыт, В. Левік сфармуляваў тэзіс: «Вернае слова на вернае месца». Упэўніўшыся ў немагчымасці быць абсалютна дакладным, ён прапанаваў паняцце вернасці як крытэрый для ацэнкі якасці мастацкага перакладу. Гэта некалькі шырэй, чым так званая адпаведнасць духу арыгінала, вылучаная яшчэ
В. Жукоўскім, што нярэдка прыводзіла да суб’ектыўнай, залежнай ад густу трактоўкі арыгінала. Вернасць тут, перш за ўсё, вернасць аўтару, стваральніку твора, і не толькі ў дастасаванні да перакладной рэчы, а ва ўсім аб’ёме яго творчасці. Перакладчык, паставіўшы на першае месца аўтара, сам як бы адступае. Гэта, безумоўна, не значыць, што асоба перакладчыка раствараецца, знікае цалкам, наадварот, яна заўсёды прысутнічае, як нябачная рухаючая сіла.
«В. Левік, як жывапісец, з яго ўласных слоў, вучыўся глядзець на натуру шырока, адзіным поглядам ахопліваць яе ўсю ў цэлым, не разбаўляючы цэласна ўспрыняты вобраз празмернай увагай да неістотных дэталяў»,— піша Іван Кашкін. («Новый мнр», 1956, № 11, с. 254). Як бачыце, прафесія жывапісца не толькі спрыяла развіццю яго здольнасцей як перакладчыка, але ў значнай ступені і накіроўвала іх. Перакладчык стварае не выпадковы здымак, а як бы абагулены партрэт, мастацкую замалёўку рэальнай натуры, якой з’яўляецца перакладны твор. Словы выбіраюцца, нібы фарбы, і размяшчаюцца ў адпаведнасці з законамі роднае мовы і эстэтычнай канцэпцыяй перакладнога твора.
В. Левік пазбягае слабых паэтаў, не бярэцца паляпшаць іх прадукцыю, узбагачаючы яе за кошт сябе. Часта ў ім абуджаецца вострая дапытлівасць, свайго роду спартыўны інтарэс, і тады для перакладу ён выбірае, як гавораць музыканты, рэчы павышанай цяжкасці. Пераклад у разуменні В. Левіка — ёсць творчае спаборніцтва з аўтарам у агульных мэтах.
Ілля Рэпін, па сведчанню відавочцаў, любіў тых людзей, якіх маляваў. Падобнае ж захапленне, нераўнадушша да аўтараў, уласціва і В. Левіку. Ён мнагагранны, зменлівы, але ніколі не здраджвае абранаму аб’екту творчасці. У гэтым адна з прычын высокай якасці зробленых ім перакладаў. Чытаючы зборнікі яго перакладаў, мы трапляем у незвычайны свет, далёкі нам ці блізкі, ніколькі не сумняваючыся ў яго рэальнасці. У большасці выпадкаў, дзякуючы асаблівай інтуіцыі, уласцівай таленту, Левік адразу ж угадвае тое праславутае «ледзь-ледзь», што ператварае словы ў паэзію, і тады верныя словы, як дысцыплінаваныя салдаты, становяцца на «вернае месца». Вялікія веды, незвы-
чайная памяць дапамагаюць яму пераадольваць складанейшыя перашкоды.
«Талент перакладчыка гэта перш за ўсё і галоўным чынам талент валодання той мовай, на якую ён перакладае, гэта значыць яго роднай мовай» — такой думкі Левік. I трэба адзначыць, што рускай мовай ён валодае дасканала. У словах Левік вельмі разборлівы. У яго перакладах няма слоўнага вінегрэту, празмернага падгону пад рыфму, імкнення здзівіць формай, дзеля прыгожага слоўца ахвяраваць сэнсам. Захоўваючы адзінства стылю, ён у кожным канкрэтным выпадку стараецца знайсці і з найбольшай яркасцю перадаць асноўную танальнасць твора. Адсюль уражанне натуральнасці і свежасці. Асаблівая ўвага надаецца мілагучнасці верша. Словазлучэнняў цяжкіх для вымаўлення, што рэжуць слых, ён усяляк пазбягае, не імкнецца гэтак жа і да гладкапісання, слізгання, што нуднай аднастайнасцю прытупляе ўвагу чытача. Рыфмамі карыстаецца класічнымі, дакладнымі, пазбягае прыблізных, для асабліва важных месц знаходзіць рыфмы багатыя, з аднолькавымі апорнымі зычнымі (взор — узор, счёт — течёт, пена — плена, даром — ударом і г. д.). Лічачы прыгажосць за адзін з абавязковых кампанентаў сапраўднай паэзіі, ён імкнецца захаваць яе ўсімі даступнымі сродкамі. Думка, вобраз, гучанне сінтэзуюцца ў комплекс, уласцівы аўтару, які смела ўзнаўляе перакладчык.
Даволі паказальныя ў гэтым сэнсе тры кнігі выбраных перакладаў Вільгельма Левіка: «3 еўрапейскіх паэтаў XVI—XIX стст.» (1956) і «3 еўрапейскіх паэтаў» (1967), «Чароўны лес» (1974). He ведаю, як для іншых чытачоў, а для мяне яны каштоўная крыніца душэўнай сувязі з выдатнейшымі паэтамі мінулага, свайго роду мастацкая галерэя, у якой кожнаму аўтару з любоўю адводзіцца належнае месца. Перакладчык не адчуваецца, ён не назойлівы. Прывабнасць гэтых кніг у прыгажосці і праўдзе раскрыцця, ва ўдалым адборы вершаў, у адсутнасці версіфікацыйных вузлоў і накладак. Пазнавальная і эстэтычная каштоўнасць сабраных разам перакладаў Левіка несумненная.
Перш за ўсё варта адзначыць яго шматлікія пераклады з творчай спадчыны паэтаў, якія ўжо неаднаразова перакладаліся на рускую мову. I надзвычай добра тое, што амаль кожны раз новы пераклад В. Левіка
мае перавагу над такімі ж перакладамі яго папярэднікаў. Таленавіты прадстаўнік савецкай школы мастацкага перакладу, ён спалучаў у сабе важнейшыя якасці, якія садзейнічаюць майстэрству: пачуццё прыгажосці, бескампраміснасць крытыка, агіду да фальшу, гарачую зацікаўленасць, глыбокую эрудыцыю. У многіх выпадках ён з’яўляецца і першаадкрывальнікам, які ўзбагаціў рускую літаратуру цудоўнымі творамі паэтаў, забытых або малавядомых чытачам: Рансар і Дзю Беле (французы), Камоэнс (партугалец), Ленау (аўстрыец). 3 найболып буйных прац назаву шматразова выдадзеную «Германію» («Зімовую казку») Гейнэ і нядаўна выйшаўшае «Паломніцтва Чайльд Гарольда» Байрана (1973). В. Левік перакладаў Гюго, А. дэ Віньі («Смерць ваўка»), Гацье, Верлена, Рэмбо, і найчасцей Бадлера (французы). 3 нямецкіх паэтаў — Гётэ, Шылера («Парука», «Гера і Леандр»), многа і асабліва ахвотна Генрыха Гейнэ. 3 венгерскіх — Пецёфі. 3 польскіх — А. Міцкевіча і Ю. Тувіма. Перакладаў санеты Петраркі і газелі ўсходніх паэтаў, іспанскія рамансы, п’есы Шэкспіра і Лопэ дэ Вэгі. I пад усім гэтым багаццем імя В. Левіка ўспрымаецца як неад’емны знак якасці.
Для больш грунтоўнага разумення спецыфікі яго перакладчыцкага майстэрства параўнаем два пераклады праграмнага верша Шарля Бадлера «Альбатрос». Гэты верш да Левіка перакладалі: П. Якубовіч-Мельшын, А. Альвінг, Д. Меражкоўскі, А. Паноў, В. Чуміна, Эліс. Лепшы з ранейшых перакладаў належыць П. Якубовічу-Мельшыну. Прыводжу яго цалкам.