• Газеты, часопісы і т.д.
  • Ступень адказнасці  Юрка Гаўрук

    Ступень адказнасці

    Юрка Гаўрук

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 237с.
    Мінск 1986
    41.06 МБ
    Еслн стнхн выплавляются сердцем Нз тугоплавкой словесной руды, Еслп горнт оно горем н радостью,
    Еслн готово на подвнг, на рнск,— Значнт, оно достнгает градусов, Какнх не знает н солнечный дпск.
    Пераклад дасканалы. Работа перакладчыка не адчуваецца абсалютна, і ў гэтым найвышэйшае майстэрства. Гэтак жа бездакорна выкананы пераклад і шырока вядомага верша М. Танка «Авэ Марыя».
    Мне даводзілася чуць, што Пімен Панчанка паэт, перакладаць якога вельмі цяжка, чуў я і закіды ў адрас Я. Хелемскага за празмерна вольнае абыходжанне з тэкстамі гэтага паэта. He бяруся параўноўваць шматлікія пераклады з П. Панчанкі, апублікаваныя раней, але тое, што змешчана ў зборніку «Ключ», на мой погляд, зроблена добра і перадае дух арыгінала — аўтарскую жыццярадаснасць, сардэчнасць і іронію. Даволі прачытаць цудоўны верш «Родной язык» і «Разговор с наследннкамн», каб у гэтым пераканацца.
    У вершах П. Панчанкі многа інфармацыі, цікавых дэталей, разгорнутых апісанняў, дасціпных разваг. Перакласці ўсё гэта поўнасцю немагчыма — факты заглушылі б паэзію.
    У зборнік уключаны таксама вершы Пятра Глебкі, Юлія Таўбіна, Валянціна Таўлая, Сяргея Грахоўскага, Антона Бялевіча, Аляксея Зарыцкага, Міхася Калачынскага, Кастуся Кірэенкі, Ніла Гілевіча, Алега Лойкі, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча і Еўдакіі Лось.
    Сур’ёзна меркаваць аб творчасці кожнага з гэтых аўтараў на падставе двух-трох вершаў не выпадае. Ёсць вершы моцныя, характэрныя, перакладзеныя з усёй шчодрасцю таленту Я. Хелемскага, ёсць і выпадковыя. Ва ўсякім разе бясспрэчна адно: пераклады зроблены з любоўю і зборнік «Ключ» — жывая крыніца паэтычнага слова, адкуль можна чэрпаць і чэрпаць.
    1968 г.
    Вясновы разліў
    Няхай вышэй расце пшаніца, Няхай Дняпра глыбее дно, Каб аніякае граніцы Між намі не было відно.
    С. Гаўрусёў
    Братнія сувязі ўкраінскага і беларускага народаў стварылі прадпасылкі ўзаемапранікненню дзвюх роднасных культур. Кожны год шырыцца і ўзмацняецца наша творчае сяброўства. Анталогія маладой беларускай паэзіі «Калінавыя масты», выдадзеная на ўкраінскай мове, дб^рае сведчанне гэтаму. Кніга значная і разнастайная па зместу, у ёй 267 вершаў 43 аўтараў. 36 перакладчыкаў працавалі над тэкстамі, у большасці моладзь, а разам з ёй такія вядомыя майстры, як Рыгор Кочур, Змітро Паламарчук. Найменне «маладая паэзія», канечне, трэба разумець тут умоўна. У зборнік увайшлі і сталыя паэты, з выразна акрэсленай творчай манерай, і пачынаючыя. Межы ўзросту — ад сарака да дваццаці гадоў. Узроставая шкала, ад старэйшых да малодшых, строга вытрымана, а наяўнасць кароткіх біяграфічных даведак і партрэтаў усіх аўтараў істотна дапамагае знаёмству. Уступны артыкул Алега Лойкі пра новае пакаленне беларускіх паэтаў, якія прыйшлі ў літаратуру пасля Вялікай Айчыннай вайны, дае сціслую і ў цэлым дакладную карціну асноўных тэндэнцый і творчых пошукаў нашай літаратурнай змены. Ён падкрэслівае яе дапытлівыя, актыўныя адносіны да жыцця, вылучаючы тры найбольш хвалюючыя тэмы: Вялікая Айчынная вайна з яе героікай і трагізмам, любоў да радзімы і маральна-этычныя праблемы.
    Па сутнасці маладое пакаленне развівае рэвалюцыйныя традыцыі сваіх папярэднікаў, узбагачаючы іх сучасным грамадскім і асабістым вопытам. Адметнай
    яго асаблівасцю з’яўляецца шырокае поле зроку, грунтоўнае веданне прадмета, высокі ўзровень мастацкага развіцця. Амаль усе ўвайшоўшыя ў зборнік паэты закончылі або заканчваюць ВНУ, многія маюць спецыяльную філалагічную адукацыю. Радуе тое, што маладыя паэты не шукаюць шляхоў пратаптаных і лёгкіх, а працуюць над сабой, удасканальваючы майстэрства. У патоку творчых эксперыментаў, вершаў часовых, прахадных, трапляюцца і значныя мастацкія знаходкі. Магчыма, пры вялікім колькасным росце вершаванай прадукцыі дасягненняў менш, чым хацелася б, але яны ёсць.
    Высокі ўзровень культуры новага паэтычнага пакалення выходзіць далёка за рамкі агульнавядомага. Крыніц, з якіх чэрпаецца матэрыял для творчасці, стала значна больш. Калі ў мінулым адной з асноўных крыніц беларускай паэзіі быў фальклор, то зараз цікавасць да яго ў некаторых паэтаў прыкметна знізілася, з’явілася падманная боязь прастаты, паняцце «прастата, даступнасць» сёй-той пачаў змешваць з паняццем «прымітыў». Ускладненне жыццёвых працэсаў і шэраг уражанняў, натуральна, не маглі не прывесці да вялікай разнастайнасці паэтычных форм: ад класічных памераў і стрсф, шматразова правераных папярэднім вопытам, да вытанчаных верлібраў з мудрагеліста зменлівым рытмам, хутчэй лагічным, як музыкальным. Развіццё ўшыркі суправаджаецца развіццём у глыбіню — пільнай увагай да дэталі, з далейшым поступам ад прыватнага да агульнага, да сцвярджэння пэўных ідэй і прынцыпаў. Трапляецца ў маладой беларускай паэзіі і халадок рацыяналістычнасці, напышлівы пафас, але ўсё ж галоўнае ў ёй — шчырасць пачуццяў і прывабная непасрэднасць. Безумоўна, у анталогію змагла ўвайсці толькі частка вершаў, якія заслугоўваюць бясспрэчнай увагі, маюцца ў ёй і рэчы другарадныя, выпадковыя, і нават слабыя, але ў цэлым калектыў перакладчыкаў, складальнік зборнік Р. Кочур і рэдактар П. Засенка добра справіліся са сваёй задачай. Украінскі чытач атрымаў магчымасць пазнаёміцца з аўтарамі цікавымі і рознымі. Праўда, знаёмства гэтае застанецца ва многім павярхоўным. Зборнік, як вялікі расквечаны луг, празмерна стракаты, і чытачу даецца свабода выбіраць вершы на свой густ.
    У кожнага паэта свой талент, свой жыццёвы bo-
    пыт, свой стыль. Паспрабую коратка вызначыць найбольш характэрныя асаблівасці хоць бы некаторых уключаных у зборнік паэтаў, даць іх творчыя сілуэты.
    Адкрываецца зборнік вершамі Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка даволі арыгінальнага, чалавека надзвычай таленавітага. Здаецца, няма такога жанру, паэтычнага і празаічнага, у якім бы ён не спрабаваў сваіх сіл. Па натуры ж ён паэт і прытым рамантык, з абвостранай назіральнасцю і палкай фантазіяй, лёгкай узбуджальнасцю,— нераўнадушны да праяў дабра і зла. Майстар слоўнага жывапісу, ён імкнецца да эпічных, сюжэтных вершаў з філасофскімі абагульненнямі. Начытанасць, памяць і фантазія дазваляюць яму маляваць карціны мінулага і сучаснага розных краін і народаў з надзвычайнай яркасцю. На жаль, імправізацыйная, лёткая манера пісьма і празмерна вялікая слоўная шчодрасць часам прыводзяць яго да празмернасці і перагрузак.
    Анатоль Вярцінскі — паэт аналітычнага складу, які ўважліва вывучае сучаснае жыццё і яго супярэчнасці. Мэта яго творчасці — барацьба за выхаванне новага чалавека, свабоднага ад эгаізму і драпежных прывычак, супрацьпастаўленне антычнаму тэзісу «чалавек чалавеку — воўк» камуністычнага тэзіса «чалавек чалавеку — друг і брат». Бліскуча валодаючы формай паэтычнага сказа — маналогам і дыялогам, ён уцягвае чытача ў своеасаблівы філасофскі дыспут, у сумеснае абмеркаванне жыццёвых праблем. Паэзія Вярцінскага пазбаўлена сузіральнасці, канкрэтная і дзейсная. Магчыма, не заўсёды прыдатны некаторы ўласцівы ёй дыдактызм, але аўтар не надакучлівы і ўмее сябе стрымліваць.
    Ніл Гілевіч — лірык, улюбёны ў жыццё, у родны край, вопытны майстар, што клапатліва даглядае свой паэтычны сад. У яго вершах ёсць нейкая асаблівая добразычлівасць да людзей простых, сціплых і сумленных. Ён апявае прыроду ў яе спрадвечнай красе, прыслухоўваецца да глыбіннага біцця пульса зямлі. Вершы яго празрыстыя, меладычныя і пры ўсёй разнастайнасці формы блізкія сваімі вытокамі да народнай песні.
    Сцяпан Гаўрусёў прадстаўлен у анталогіі далёка не лепшым чынам. Паэт няроўны, які ўспрымае свет з павышанай эмацыянальнасцю, ён не заўсёды знахо-
    дзіць адпаведныя яго тэмпераменту выяўленчыя сродкі. У яго творчасці ёсць і натхнёныя ўзлёты і прыкрыя зрывы. Абавязак складальніка паказаць чытачам добрыя вартасці паэта, раскрыць яго сутнасць, а не браць першае, што трапіцца пад руку. Можна было б уключыць верш «Гармонія вячэрняй цішыні» або ўрыўкі з паэмы «Штодзённы лістапад». Ва ўсякім разе ў Гаўрусёва ёсць з чаго выбіраць.
    Удала прадстаўлен Пятрусь Макаль. Дасціпны, добра валодае тэхнікай верша, гэты паэт свае назіранні і развагі ўмее трывала звязваць у лагічны ланцуг. Яго гарадскія пейзажы рэльефныя, легенды і прытчы арыгінальныя і трапныя.
    Юрась Свірка піша на вясковыя тэмы. Верш яго пругкі, просты, без залішніх дэталяў, скупы і дакладны жывапіс словам. Стрыманы і пранікнёны, не пазбаўлены гумару, ён умее знайсці паэзію ў будзённым, асвятліць звычайнае знутры. Яго пейзажы і жанравыя сцэнкі поўныя цяпла і чалавечнасці.
    Рыгор Барадулін — паэт, які востра бачыць сучаснасць, таленавіты выразнік складаных працэсаў сацыялістычнай перабудовы нашага жыцця. Ён ідзе ў першай шарэнзе маладых пісьменнікаў і наватараў у галіне мастацкага слова. Бадай што ў яго творчасці з найбольшай паўнатой адлюстраваны лепшыя бакі сучаснага наватарства і некаторыя ўласцівыя яму недахопы. Імклівая фантазія паэта імгненна выхоплівае з многіх магчымасцей лепшую, стварае вобраз свежы, нечаканы, надоўга запамінальны, які б’е прама ў цэль. Напрыклад, такая ўдалая замалёўка: «I ты шпала, і я шпала, і ты спала, і я спала. Наляцеў цягнік, разбудзіў і — знік...» Або, скажам, такая метафара: «Пенсіянеры вядуць сіфоны ў скураных намордніках». Іншы раз асацыятыўнае мысленне паэта выдае на паверхню факты і вобразы па прынцыпу «я так хачу», самі па сабе, быць можа, і дастаткова цікавыя, але якія адводзяць увагу ад галоўнай задумы, разрыхляюць мастацкую тканіну. Часам яму не стае сабранасці. У анталогіі Барадулін прадстаўлен добра. А некаторыя рэчы, у прыватнасці верш «Мая мова» ў перакладзе Івана Драча, выдатна захоўваюць асаблівасці арыгінала.
    Раман Тармола — жыццялюб, рамантык-летуценнік. Чуллівы, лёгка ўзбудлівы, ён спрабуе як бы спы-
    ніць, замацаваць у вершах імгненныя, хутка зменлівыя ўражанні. Услаўляючы чалавека-творцу, ён выступае супроць абывацельскай коснасці і эгаізму. У сваіх лірычных імпрэсіях ён рэдка выходзіць за межы асабістага ўспрыняцця, у яго мала сацыяльных абагульненняў, але бачанае і перажытае адлюстроўваецца дакладна і маляўніча. Перашкаджаюць хіба толькі дзе-нідзе літаратурныя штампы ды некаторы налёт стандартнай прыгажосці.
    У Генадзя Бураўкіна на першым месцы грамадзянска значнае. Разважаючы над жыццём, прыслухоўваючыся да дыхання часу, ён услаўляе людзей працы, адданых радзіме змагароў за камунізм. У яго публіцыстычнай паэзіі няма дэкламацыйнай прахалоды. Сардэчная, шчырая, яна хвалюе і праўдай пачуццяў, і праўдай ідэй.