Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Когда в морском путн тоска грызет матросов, Онн, досужнй час желая скоротать, Беспечных ловят птнц, огромных альбатросов, Которые суда так любят провожать.
П вот, когда царя любнмого лазурн На палубу кладут, он снежных два крыла, Умевшнх так легко парнть навстречу бурн, Застенчнво влачнт, как два большнх весла.
Быстрейшнй нз гонцов, как грузно он ступает! Краса воздушных стран, как стал он вдруг смешон! Дразня, тот в клюв ему табачный дым пускает, Тот веселнт толпу, хромая, как н он.
Поэт, вот образ твой! Ты также без уснлья Летаешь в облаках, средь молннй н громов,
Ho нсполннскне тебе мешают крылья Внпзу ходнть, в толпе, средь шнканья глупцов.
А вось пераклад Левіка.
Временамн хандра заедает матросов, Н онп радп праздной забавы тогда Ловят птнц Океана, большнх альбатросов, Провожаюіцнх в бурной дороге суда.
Грубо кннут на палубу, жертва наснлья, Опозоренный царь высоты голубой, Опустнв нсполннскне белые крылья, Он, как весла, нх тяжко влачнт за собой.
Ліішь недавно прекрасный, взвнвавшнйся к тучам, Стал такнм он бесснльным, нелепым, смешным! Тот дымнт ему в клюв табачніцем вонючнм, Тот, глумясь, ковыляет впрнпрыжку за ннм.
Так, Поэт, ты парншь под грозой, в урагане, Недоступный для стрел, непокорный судьбе, Но ходнть по земле средн свнста н бранн йсполннскне крылья мешают тебе.
Абодва пераклады па зместу дастаткова блізкія да арыгінала, але нямала адрозніваюцца сваімі мастацкімі вартасцямі. У першым выпадку перад намі пераклад, і толькі пераклад, добры, сумленны, выкананы ў традыцыйных рускіх формах, якія прыдатныя для французскай сілабікі (шасцістопны ямб з цэзурай пасярэдзіне). Верш лёгкі, зграбны, зручны для спакойнага расказу, філасофскага роздуму, але бесстрасны ад сваёй наўмыснай дакладнасці. У перакладзе Левіка няма адступленняў ад прынцыпаў сілабікі. У абодвух выпадках чаргаванне трынаццаці і дванаццаціскладовых радкоў, але ў Левіка іншы памер (чатырохстопны анапест). Нязвычная рытмічная структура па сутнасці змяніла яго танальнасць, даючы перакладчыку новыя магчымасці. Шасцістопным ямбам В. Левік валодае дасканала, дзесяткі яго перакладаў цудоўна вытрыманы ў гэтым памеры, аднак тут ім разгадана неадпаведнасць звычнай формы мяцежнаму духу Бадлера і выбуховай сіле яго насычанага, пругкага верша. Зварот да анапеста ў дадзеным выпадку — удалае адкрыццё перакладчыка, і яно грунтуецца на глыбінным пранікненні ў пастаўленыя аўтарам задачы. Прытым у перакладзе П. Якубовіча-Мелыпына мноства бясколерных празаізмаў і банальных упрыгожванняў:
«морской путь», «досужнй час», «любнмый царь лазурн», «краса воздушных стран», «средь молннй н громов», альбатросы, «которые суда так любят провожать» (няхай выбачае чытач, але чамусьці гэты выраз у мяне асацыіруецца з вядомай рэкамендацыяй кухарам: «Ракі любяць, каб іх варылі жывымі»), «шнканье глупцов» (у арыгінале слова «глупцов» няма, вось у Пушкіна ў санеце «Паэту» сапраўды ёсць «услышншь суд глупца»). У свой час пераклад Якубовіча-Мельшына мажліва і меў гучанне, але зараз, у параўнанні з перакладам Левіка, ён застаецца цьмяным.
У вершы «Альбатрос» сілам зла і насілля супрацьпастаўляецца свет высокіх ідэалаў (тыповая бадлераўская тэма). Падобная антытэза вылучаецца ў Левіка росшукам характэрных, спаўна нечаканых, але заўсёды прыдатных слоў. 3 аднаго боку — «хандра», «вонючнй табачшце», «ковыляет впрппрыжку», «средн свлста л бранл», з другога — «птлцы Океана», «опозоренный царь высоты голубой», «лсполлнскле белые крылья». Нічога лішняга. Вобразная мова і нясе неабходную эмацыянальную нагрузку. «Опозоренный царь высоты голубой!» — не неба, не блакіту, а менавіта «высоты голубой». Дакладнасць і свежасць! Слова зіхаціць, жыве. Гэтым і розніцца сапраўдная паэзія ад перакладаў-імітацый.
Вільгельм Левік узбагаціў рускую літаратуру мноствам санетаў розных аўтараў. Гэтая вытанчаная, рэгламентаваная форма даволі небяспечная пры перакладзе, і адно, самае каварнае,— збіцца на аднастайнасць. Левік прызнаваўся мне: парадкам набіўшы руку ў перакладзе санетаў, болей за ўсё баіцца слоўнага штампу, пры якім непадобныя аўтары выглядаюць блізнятамі.
Абмежаванні ў класічным санеце настолькі непахісныя, што далёка не ўсе «верныя словы» адразу становяцца на «вернае месца». Прывабнасць санета — яго лагічная зладжанасць і пластычнасць завершанасці. Яго неабходна тварыць па частках, падбіраючы словы і шліфуючы фразы. На першае месца выступае знешняя прыгажосць. Сіла ж пачуццяў, як вядома, у іх непасрэднасці. Удыхнуць жыццё ў мёртвае хараство, прыхаваць след працы,— такая задача перакладчыка санетаў. А дзеля гэтага неабходна ўсебакова бачыць натуру аўтараў, уяўляць адрозненні іх стылю,
не падганяючы пад агульны стандарт. Гэту задачу, як правіла, Левік вырашае бліскуча.
Перакладаючы Петрарку, роданачальніка санетнай формы, ён дакладна перадаў урачыстасць і высокую патэтыку яго зваротаў да Лауры.
Благославляю все, что мне свяіценно, Что я пою н славлю столько лет, Н боль н слезы — все благославенно,—
Н каждый посвяіценный ей сонет, Н мыслн, где царнт она бессменно, Где для другой вовекн места нет.
В. Левік, працуючы над зборнікам санетаў Камоэнса, пазнейшага паслядоўніка Петраркі, яскрава выявіў трагічны лёс партугальскага паэта-выгнанніка, складанасць яго пачуццяў, горыч роздуму, рэалізм светаўспрымання.
Как лебедь умнраюгцнй поет На зыбкой гладн озера лесного, Когда впервые, скорбно н сурово, На жнзнь гляднт уже с нных высот,—
0, еслн б он часов замедлнл ход, 0, еслн бы расправнл крылья снова! Но славнт он конец путп земного, Освобожденье от земных забот,— Так я, сеньора, здесь, в путн далеком, Уже смнрясь пред нензбежным роком, He в снлах жнть, берусь за лнру вновь.
Н снова славлю горькпмн словамн Мою любовь, обманутую вамн, Н вашу іізменпвшую любовь.
Французскія паэты XVI стагоддзя, рана памёршы Дзю Беле і пражыўшы бурнае свецкае жыццё Рансар, якія добра ведалі адзін аднаго, былі блізкімі па поглядах на мастацтва, прызнанымі майстрамі французскага санета, даволі не падобнымі характарамі і тэмпераментам. В. Левік у дастатковай меры адлюстраваў гэта ў перакладах.
Стрыманы, адзінокі, Дзю Беле пісаў свае санеты як своеасаблівы дзённік, інтымную гутарку для вузкага кола.
He жнвопясн блеск, не красоту созвучнй, He выспренннй предмет ніцу для мерных строф. Лншь повседневное всегда воспеть готов, Я — худо ль, хорошо ль — пншу стнхн на случай.
Нас вабіць хпчырасць Дзю Беле, яго прастата і высакароднасць. Рацыяналістычная і строгая форма — каралі з гранёных каменняў — ператвараецца пад пяром аўтара і перакладчыка ў вянок з жывых кветак.
He менш праўдзіва паўстае перад чытачом і Pancap, паэт пладавіты, велізарнага таленту, эпікурэец, вясёлы жартаўнік, які браў ад жыцця ўсё, што можна ўзяць, і пісаў вершы з такой імправізацыйнай лёгкасцю, быццам не ён служыў музам, а музы яму. Яго прывабную непасрэднасць, нястрымнае красамоўства ў рамках санета, перакладчык здолеў перадаць віртуозна.
Любовь — волшебннца. Я мог бы целый год С моей возлюбленной болтать, не умолкая, Про все свон любвн — н с кем н кто такая, Рассказывал бы ей хоть ночп напролет.
Но вот прнходнт гость, п я уже не тот, Н мысль уже не та, н речь совсем другая. To слово путая, то фразу обрывая, Коснеет мой язык, а там совсем замрет.
Но гость ушел, н вновь, нсполнясь жаром новым, Остро шучу, смеюсь, легко владею словом, Для сердца нахожу любвн жнвой язык.
Спешу ей рассказать одно, другое, третье... Н, просндн мы с ней хоть целое столетье, Нам, право, было б жаль расстаться хоть на мнг.
Розніца паміж аўтарамі, паміж зместам і танальнасцю санетаў, правільна зразумелая і адчутая, дазваляе перакладчыку, не выходзячы за межы жанру, быць натуральным і разнастайным. Дар пераўвасаблення, уласцівы многім выдатным акцёрам, не ў меншай ступені неабходны і перакладчыку. Часта, чытаючы перакладныя санеты, пазнаеш не стыль аўтара, a стыль самога перакладчыка. Асаблівасць таленту Левіка якраз і заключаецца ў хуткім уменні перастройваць стыль.
3 усіх яго перакладаў, бадай, найбольш вядомы пераклад геніяльнай паэмы Генрыха Гейнэ «Германія», публіцыстычнага твора, рэвалюцыйнага па зместу, высока ацэненага Карлам Марксам. Цікавасць да гэтай паэмы ў рускай літаратуры паявілася даўно, яшчэ ў шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Упершыню яна была надрукавана ў «Отечественных запнсках» у
1861 годзе ў перакладзе Вадавозава. Потым пераклады пайшлі адзін за другім. «Германію» перакладалі: В. Кастамараў (1863), Заезжы (В. Міхайлаў (1875), Д. Мінаеў (1881), П. Вейнберг (1904), у савецкі час: Ю. Тынянаў (1933), С. Рубановіч (1934), Л. Пянькоўскі (1934) і нарэшце В. Левік (1935). Пераклад В. Левіка быў прызнаны лепшым, і неабходнасць у новых перакладах адразу ж адпала. У многім вельмі паказальны пераклад Л. Пянькоўскага, выдадзены выдавецтвам «Academia» з паралельнымі тэкстамі — нямецкім і рускім. Даволі распаўсюджаная ў нас у трыццатыя гады ўстаноўка на фармальную дакладнасць прывяла да паслаблення выбуховай сілы арыгінала. Спрабуючы перадаць усе нюансы хісткага рытму арыгінала, падганяючы змест пад форму, перакладчык засушыў тэкст, даў прыблізны падрадкоўнік, а не твор мастацтва, жывы і дзейсны.
В. Левік пайшоў прынцыпова іншым шляхам і ў гэтым яго поспех.
«Германія» Гейнэ напісана так званым дольнікам, чатырохрадкоўямі, са зменлівым памерам пры захаванні аднолькавай колькасці націскаў: у першым і трэцім радку — па чатыры націскі, у другім і чацвёртым — па тры, чотныя радкі звязаны рыфмай. Абраная форма прыдалася на рэдкасць зручнай для аўтара, для задуманага дарожнага дзённіка ў вершах. Звёўшы да мінімуму фармальныя абмежаванні, Гэйнэ атрымаў поўную свабоду для замалёвак, для перадачы сваіх уражанняў ад убачанага, для натхнёнай ігры ўяўлення, дасціпных азначэнняў, нечаканых і трапных. Галоўнай мастацкай задачай паэта была выразнасць. У гэтым кірунку і ўзнавіў паэму Вільгельм Левік.
Паколькі пераклад «Германіі» зроблены Левікам у двух варыянтах (першы апублікаваны ў трыццатыя гады, другі — у шасцідзесятыя) у нас ёсць магчымасць азнаёміцца з лабараторыяй перакладчыка, параўнаць абодва тэксты, прасачыць яго творчы метад на фактах.
Дарэчы, у лістападзе 1965 года Левік сам выступаў у Мінску з разборам свайго перакладу «Германіі» на сімпозіуме савецкіх перакладчыкаў.