Ступень адказнасці
Юрка Гаўрук
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 237с.
Мінск 1986
Спынюся на некалькіх простых, але, як мне думаецца, паказальных прыкладах, узятых у прызнаных, a пагэтаму асабліва адказных майстроў.
У перакладзе Аляксандра Блока славутай «Ларэляй» Гейнэ ёсць такі радок:
Пловца на лодочке малой Днкой тоской полоннт.
У арыгінале гэтае месца пачынаецца так:
Den Schiffer im kleinen Schiffe...
(«Лодачніку ў невялікай лодцы» або, дакладней, «Лодачніку ў лодцы», у дадзеным выпадку слова «кіеіп» — «малы» мае функцыянальнае значэнне, пастаўлена для канкрэтызацыі слова «Schiff», што азначае «судна», «карабель»), На першы погляд здаецца, што пераклад дакладны, і ў гэтым яго каварства.
Лодка ператварылася ў лодачку ды яшчэ ў малую, як быццам бывае вялікая лодачка. Спалучэнне «лодачка малая» — непрывычнае спалучэнне, якое рэзка вылучаецца сваёй нязвыкласцю, што тыпова для сімвалічнай манеры пісьма Блока і далёка ад Гейнэ, асабліва ў гэтым вершы, празрыстым і ясным, блізкім да народнай песні. Адбылася падмена стылю — з’ява, на жаль, даволі распаўсюджаная ў перакладчыцкай практыцы. I асаблівай віны Блока ў гэтым няма, з яго пункту гледжання такі пераклад выразны і запамінальны, але Блок застаецца Блокам, а Гейнэ застаецца Гейнэ. Для аднаго гэта правільна, для другога — фалып.
Другі выпадак звязаны са скажэннем ідэі, з суб’ектыўнай трактоўкай мастацкага вобраза, якому прыпісваюцца рысы, што вынікаюць не з аўтарскай канцэпцыі, а знарок прыўнесены перакладчыкам — прыём катэгарычна забаронены ў перакладзе і часам вельмі небяспечны, так як скіроўвае чытача на няправільны шлях. Яркім прыкладам такога неапраўданага самавольства з’яўляецца ўключэнне ў тэкст маналога Гамлета «Быць ці не быць» у вядомым перакладзе Барыса Пастарнака (Шэкспір, «Гамлет») формулы, якой няма і не можа быць у арыгінале. Я маю на ўвазе словы «в бесплодье умственного тупнка» ў фінале маналога:
Так всех нас в трусов превраіцает мысль, II вянет, как цветок, решнмость наша В бесплодье умственного тупнка.
У Шэкспіра сказана:
Thus conscience does make cowards of us all; And thus the native hue of resolution Is sieklied o’er with pale cast of thought...
Гэта значыць:
Такім чынам сумленне ўсіх нас ператварае
ў баязліўцаў, I такім чынам прыродны колер рашучасці Блякне (марнее) ад бледнага ўмяшання думкі...
Ніякай «бясплённасці разумовага тупіка» тут няма. Размова ідзе пра крытычныя ўласцівасці думкі, якая кантралюе і часта тармозіць дзеянне. Назіранне глыбокае і цалкам правільнае. У перакладзе ж даецца катэгарычная формула стану Гамлета, якую нельга звязаць ні з цытаваным тэкстам, ні з усёй п’есай у цэлым (тады б гэта было ў нейкай ступені апраўданаЗ.
Гістарычны Гамлет у перакладчыка неяк набліжаны да сучасных рэфлектуючых інтэлігентаў капіталістычнага свету, з якіх многія сапраўды знаходзяцца «у бясплённасці разумовага тупіка». I бяда ў тым, што гэтая чужародная формула Б. Пастарнака была ўзята на ўзбраенне ў фільме «Гамлет», які пастаўлен Г. Козінцавым.
Безумоўна, рэжысёр, глядач і чытач могуць трактаваць любы вобраз па-свойму. Цікавая, няхай сабе і не аўтарская, трактоўка ў тэатры або ў кіно можа спадабацца гледачу. Але ці даецца такое права перакладчыку? Перакладчык, як мне думаецца, павінен быць прадстаўніком аўтара.
I яшчэ спынюся на так званай стылізацыі, якой нярэдка падмяняецца стыль.
У стылізацыі ёсць звычайна нейкая доля няпраўды, нешта ад штампа, ад умоўнасці, нешта знарочыстае, нежыццёвае. Многія перакладчыкі, перакладаючы аўтараў далёкага мінулага, падганяюць іх пад даўніну, другія аднаўляюць зусім неўласцівыя дадзенай мове памеры, а потым, пацярпеўшы няўдачу, скардзяцца — як жа так, яны ж перакладалі памерам арыгінала. Перакладчык можа эксперыментаваць колькі трэба, але толькі натуральнае, жывое, узноўленае з душой і талентам можа хваляваць па-сапраўднаму.
У таленавітага паэта і добрага перакладчыка Леаніда Мартынава ёсць пераклад з Адама Міцкевіча. Гэта — раманс на тэму з народнай песні, вельмі своеасаблівай у стылёвых адносінах, пад назвай «Дудар», раманс не ў звыклым разуменні, а ў разуменні Міцкевіча, гэта значыць цэлая лірычная паэма, у адрозненне ад балады — паэмы эпічнай. Перакладчык захаваў цяж-
кі, не тыповы для рускага верша памер, стараўся перадаць рытм арыгінала, і тым не менш пераклад у цэлым успрымаецца як пародыя. He ведаю, чым растлумачыць такую няўдачу перакладчыка. Ім жа добра перакладзены раманс на тэму народных галашэнняў таго ж А. Міцкевіча «Магіла Марылі».
Справа ў тым, што, перакладаючы «Дудара», перакладчык не здолеў дабіцца адзінства формы і зместу, а даў спешна скампанаваную (я не буду спыняцца на мнагалікіх неахайнасцях і недакладнасцях перакладу) стылізацыю гэтай народнай, чароўнай, празрыстай і тонкай паэмы. Падганяючы пад народнасць, ён змяшаў словы самых разнастайных лексічных планаў: тут і даўніна — «внял», «воззарнлся», «воззвала», і псеўданародныя словазлучэнні — «для добра люда», «от лнка света», «попей, нскушай», і празаізмы — «не сорпл словамн», «лнста четвертушка» і нават такі выраз, як «старец сереброгрнвый» (у Міцкевіча «z siwa, az do pasa brodg,» — «з сівой ажно да пояса барадой»), I ў выніку атрымалася нешта прама супрацьлеглае таму, што напісаў Міцкевіч. Народнасць ператварылася ў пейзанства, празрыстасць замуцілася, замест пяіпчотнасці — банальная сентыментальнасць.
Паспешнасць пры перакладзе, самаўпэўненасць ад умення лёгка знаходзіць рыфмы (знайсці рыфму да слова «нівы»?— калі ласка! — «серабрагрывы»), або лёгка заганяць словы ў вершаваны радок,— усе гэтыя імправізацыйныя якасці, якія прыводзяць некаторых перакладчыкаў да ўсяяднасці і вялікай пладавітасці, часта блага адбіваюцца на выніках іх творчасці.
Няўдачы могуць быць у кожнага. Але добры перакладчык заўсёды ў нейкай ступені і крытык. He ўмеючы бязлітасна крытыкаваць сябе, не валодаючы павышанай чуйнасцю да аўтара і роднага слова, перакладчык не можа выбраць найлепшы варыянт для свайго перакладу і вельмі часта спыняецца на першым большменш падыходзячым з яго пункту гледжання варыянце.
Вялікая роля ў перакладной справе адводзіцца і інтуіцыі. Часам нават цяжка растлумачыць, чым дрэнны той або іншы варыянт. He хапае нейкага «ледзь-ледзь». I гэтае магічнае «ледзь-ледзь» у перакладзе, як ва ўсякай творчасці, з’яўляецца рашаючым. Правільная, быццам бы дакладная, і нават добрая фраза — мёртвая, не дзейсная і не стварае ўражання, і раптам нейкая пера-
станоўка, нейкі новы адгалосак, замена слова, і фраза ажывае, пачынае зіхацець.
Пры перакладзе з моў блізкіх нам (славянскіх) у перакладчыкаў амаль заўсёды ўзнікае спакуса захаваць супадаючыя па гучанню словы, якія стаяць у аўтара на рыфме. Добра, калі гэта ўдаецца. Але нацяжка — першы і галоўны вораг паэзіі і, каб яе пазбегнуць, часам даводзіцца рабіць складанейшыя перастаноўкі, доўга і ўпарта шукаць.
Я выступаю за здаровае, сумленнае спаборніцтва паміж перакладчыкамі, за высокую якасць перакладу, супраць канкурэнцыі, супраць манаполій, супраць устанаўлення бясхібнасці таго ці іншага мэтра, супраць дагматычнага падыходу да мастацкага слова.
Мастацтва — справа жывая. I галоўнае ў ім — праўда і прыгажосць.
1969 г.
Вільгельм Левік-перакладчык паэзіі
Цяпер ужо нячаста спрачаюцца аб тым, што такое мастацкі пераклад — рамяство ці мастацтва. Адказ, канкрэтны і грунтоўны, даецца і тэорыяй і творчай практыкай савецкіх майстроў. Мастацкі пераклад — мастацтва, і нават «высокае» па азначэнню Карнея Чукоўскага. Падшукалі яму і музу — дзесятую, новую, не вядомую ў старажытнасці. Мастацтва перакладу — «цяжкое» мастацтва. Быць можа ў сілу велізарнай ролі працы пры перакладзе, у сілу залежнасці пераклада ад твора арыгінальнага, яго падпарадкаванасці, другаснасці, і развілася тэндэнцыя падрэсліваць заслугі аўтара і замоўчваць заслугі перакладчыкаў, праўдзіва яго прадставіўшых. Як гаворыцца, «маўр зрабіў сваю справу, маўр можа пайсці». У выступленнях па радыё і тэлебачанні і асабліва пры выкананні з эстрады часам проста не лічаць патрэбным называць імя перакладчыка, нават карыстаючыся тэкстам вялікага мастацкага значэння. Пра перакладчыкаў звычайна пішуць і гавораць у тым выпадку, калі яны самі вядомыя паэты, з ярка выяўленай творчай асобай. У такіх выпадках іх перакладчыцкая дзейнасць разглядаецца як дадатак да асноўнай.
Паэтычны пераклад патрабуе пэўнай кваліфікацыі. I многія дробныя паэты-версіфікатары, з-за адсутнасці ўласнай тэмы, з задавальненнем бяруцца за пераклады з вядомых ім моў або за апрацоўку падрадкоўнікаў, у вялікай колькасці прапануюць сваю прадукцыю. Часта гэтая прадукцыя даволі нізкай якасці, не паэзія, а болып ці менш гульня ў рыфму, штосьці накшталт дамашняга рукадзелля. Погляд на мастацкі пераклад, як на падсобны промысел, як на занятак лёгкі, хуткі і даступны, які бытуе ў асяроддзі літаратурных «халтуршчыкаў», непазбежна прыводзіць да перавытворча-
сці пасрэдных перакладаў, да засмечвання літаратуры. У наш час у сувязі з агульным ростам культуры і ўмацаваннем міжнародных сувязей, попыт на пераклады надзвычай вялікі. А гэта накладвае на перакладчыкаў падвойную адказнасць: за сябе і за аўтара. Знаёмячы чытача з чужымі вершамі, перакладчык не мае права злоўжываць яго давер’ем. Але каб у пэўнай меры ўзнавіць чужую паэзію на другой мове, акрамя працы і ведаў, патрэбны асаблівы талент.
He кожны паэт можа быць перакладчыкам. I многія выдатныя перакладчыкі, паэты па прыродзе, не публікуюць уласных вершаў. У выдатнага піяніста Святаслава Рыхтэра неяк са здзіўленнем спыталі: чаму ён, з яго талентам, не займаецца кампазіцыяй? I ён адказаў прыблізна так: «На свеце столькі цудоўнай музыкі, што яе не пераіграеш за ўсё жыццё, навошта ж разбаўляць вельмі добрае пасрэдным».
Я даўно хачу расказаць пра выдатнага савецкага перакладчыка, працы якога шырока вядомы і ў большасці сваёй з’яўляюцца ўзорнымі. Перакладаючы ў асноўным класікаў еўрапейскай паэзіі, ён стараецца перанесці ў рускую літаратуру іх своеасаблівасці і дзейсную сілу, паказаць іх жывымі, ва ўсім ззянні, сам застаючыся ў ценю.
Я маю на ўвазе Вільгельма Левіка. Прывабнасць яго перакладаў у іх праўдзівасці, у найбольшым падпарадкаванні формы зместу. Заслугі В. Левіка як перакладчыка велізарнейшыя і, мне здаецца, творчая біяграфія гэтага тэмпераментнага, схільнага да захаплення, чулага і сціплага чалавека даволі цікавая і, быць можа, павучальная. Жывапісец па прафесіі, ён стаў перакладчыкам па прызванню.