Сустрэча з рэлігіямі
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 168с.
Мінск 2009
Ксёндз Ян Гурскі
СУСТРЭЧА 3 РЭЛІГІЯМІ
Ксёндз прэлат доктар Ян Гурскі — святар Катавіцкай архідыяцэзіі, прафесар Сілезскага універсітэта ў Катавіцах, загадчык кафедры місіялогіі і тэалогіі рэлігіі, кансультар Кангрэгацыі евангелізацыі народаў у Рыме і Місійнай камісіі епіскапата Польшчы, член International Association for Mission Studies (LAMS) i International Association of Catholic Missiologists (IACM), прэзідэнт Таварыства польскіх місіёлагаў, галоўны рэдактар «Місіялагічных даследаванняў», аўгар шматлікіх публікацый у галіне місіялогіі і лекцый, прачытаных ва універсітэтах Германіі, Літвы, Беларусі, Казахстана, Балівіі.
Ксёндз Ян Гурскі
СУСТРЭЧА
3 РЭЛІГІЯМІ
Мінск Выдавецтва «ПРО ХРЫСТО» 2009
УДК2 (100)
ББК 86.3 (0)
Г95
Пераклад з польскай К. Лялько паводле выдання:
ks. Jan Gorski SPOTKANIE Z RELIGIAMI Wydawnictwo «Ksi^garnia sw. Jacka», Katowice, 2007.
NIHIL OBSTAT
Цэнзар кс. др Ян Крэміс
Мінск, 13 лістапада 2008 г.
IMPRIMATUR
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт МінскаМагілёўскі
Мінск, № 428/к/08 ад 13 лістапада 2008 г.
На вокладцы афорт «Сейбіт» Ул. Вішнеўскага
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі кс. Яна Гурскага, а таксама з інтэрнэтсайтаў:
www.schoyencollection.com/religions.htm;
www.wikipedia.org
ISBN 9789856825203
© Wydawnictwo «Ksi^garnia sw. Jacka», Katowice, 2007
© Лялько K., пераклад на беларускую мову, 2009
© Афармленне. УП «Выдавецтва „ПРО ХРЫСТО“», 2009
Клб ВЕСЦІ дыялог
Паважаныя чытачы!
Вы трымаеце ў руках кнігу, у якой распавядаецца пра розныя рэлігіі свету з гістарычнага і душпастырскага пункту гледжання, а таксама ў рэчышчы рэальнай сустрэчы з імі.
Яшчэ нядаўна можна было пачуць, што хрысціянам не патрэбныя іншыя рэлігіі, бо яны вераць, што ў Езусе Хрысце Бог аб'явіўся ва ўсёй паўнаце і канчаткова і што Ён адзіны Збаўца. Аднак гэта не што іншае, як вельмі вузкае разуменне аксіёмы extra Ecclesiasm nulla salus — «паза Касцёлам няма збаўлення». Прынцыповая зменатакога мыслення адбылася на Друтім Ватыканскім Саборы. У Дэкларацыі пра нехрысціянскія рэлігіі Nostra aetate Айцы Сабору гавораць пра пазітыўныя асновы іншых рэлігій, што таксама маюць збаўчую вартасць для іх вызнаўцаў, дыялог з якімі можа ўзбагаціць нас.
Абвяшчэнне Евангелля і дыялог рэлігій з'яўляюцца неабходнымі элементамі і формамі евангелізацыйнай місіі Касцёла, таму Касцёлу патрэбныя іншыя рэлігіі. Праз дыялог з вызнаўцамі іншых рэлігій мы можам лепш пазнаваць таямніцу дзеяння Бога ў свеце,
6
можам лепш зразумець, што спецыфіку хрысціянскай веры ўвасабляе праўда пра Езуса Хрыста як Уцелаўлёнага Бога і адзінага Збаўцу свету. Дыялог розных рэлігій абуджае працэс самаачышчэння Касцёла ад таго, што ў ім пярэчыла духу Евангелля і вяло да канфліктаў. Нарэшце, праз дыялог усе вернікі могуць браць удзел у перамене нашага свету паводле Божага плану.
Сучасны чалавек жыве ў свеце, падпарадкаваным працэсам глабалізацыі. Нягледзячы на немалыя цяжкасці, еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы няўхільна развіваюцца далей. Паўсюль відочныя працэсы міграцыі насельніцтва па зямлі. На нашых вачах заўважна змяняецца нацыянальнаканфесійнае аблічча свету, і асабліва Еўропы, дзе побач жывуць людзі розных нацыянальнасцяў, кулыураў і веравызнанняў.
Гэта новыя выклікі нашага часу, на якія трэба адказваць, але для таго, каб адказваць на іх, неабходна вучыцца новай культуры жыцця з новымі суседзямі, якія прыбылі з іншых краінаў і кантынентаў, належаць да іншых культураў і рэлігій. Яшчэ Папа Павел VI у энцыкліцы пра Касцёл Ecclesiam Suam заклікаў да дыялогу са светам, называючы яго дыялогам збаўлення.
Каб весці такі дыялог, найперш трэба любіць кожнага чалавека такою любоўю, да якой заклікае нас Хрыстус, і праз прызму Ягонага навучання выпрацоўваць у сабе новы хрысціянскі погляд на чалавека іншай культуры ці рэлігіі, каб бачыць у ім свайго брата ці сястру. Трэба разумець тых, з кім мы хочам весці дыялог, разумець іх менталітэт, культуру і веру. У нашым выпадку
7
гаворка ідзе пра дыялог паміж хрысціянамі і прадстаўнікамі іншых рэлігій, і для таго, каб ён быў плённы, неабходна вывучаць у святле хрысціянства іншыя рэлігіі.
У гэтым сэнсе кніга вядомага тэолага, знаўцы ў галіне міжрэлігійнага дыялогу і місіялогіі ксяндза прафесара Яна Гурскага з'яўляецца унікальнай, таму што ў ёй пададзена і сучасная дактрына Каталіцкага Касцёла адносна іншых рэлігій, і асновы іх вучэнняў. Такім чынам, гэтая кніга выдатна кампенсуе недахоп беларускамоўнай літаратуры пра нехрысціянскія рэлігіі і прапануе сустрэчу з імі.
Кніга будзе вельмі карыснай усім, хто цікавіцца нехрысціянскімі рэлігіямі, а таксама стане добрым дапаможнікам у міжрэлігійных адносінах і наладжванні дыялогу паміж прадстаўнікамі розных рэлігій.
Дзякую ксяндзу прафесару Яну Гурскаму, выдавецтву «Pro Christo» і ўсім, хто прычыніўся да выдання гэтай кнігі на беларускай мове. Іх і яе чытачоў ад усяго сэрца благаслаўляю.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт МінскаМагілёўскі
Мінск, 28 кастрычніка 2008 года.
У свята апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша
і ў 43ю гадавіну прыняцця Дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх релігій Nostra aetate
Ад дўтдрд
Пытанні рэлігіі выклікаюць вялікую зацікаўленасць, асабліва ў моладзі. Шмат хто хоча даведацца, якімі прынцыпамі кіруюцца іншыя людзі. Ёсць шмат публікацый на тэму рэлігіі. Я сам падрыхтаваў адну невялікую кнігу пад назваю «Рэлігіі» (Кракаў, 1997). Яна выклікала зацікаўленасць чытачоў, асабліва студэнтаў. Мяне часта прасілі яе перавыдаць, таму ўзнікла задума яшчэ раз наблізіцца да гэтай важнай тэмы.
Мая чарговая публікацыя можа быць дапаможнікам у далейшых даследаваннях. Яна ўзнікла галоўным чынам на аснове лекцый і практычных заняткаў па рэлігіялогіі, якія я вяду з 1989 года ў Катавіцах, найперш у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Сілезіі, а таксама ў філіяле Люблінскага каталіцкага універсітэта, а цяпер і на тэалагічным факультэце Сілезскага універсітэта. Таксама мае значэнне мой асабісты досвед, набыты ў сферы міжрэлігійнага дыялогу, і магчымасць непасрэднага кантакту з вызнаўцамі розных рэлігій у свеце.
3 іншымі рэлігіямі, што праўда, можна сустрэцца ўжо не толькі ў часе замежных вандровак. Вызнаўцы гэтых рэлігій усё часцей сустракаюцца таксама ў нашай
9
краіне як імігранты. Яшчэ больш важнаю прычынаю зацікаўленасці гэтаю тэматыкаю з'яўляецца дыялог, які вёў і вядзе Касцёл, асабліва Папы: Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI. Мне хацелася б, каб гэтая кніга служыла не толькі студэнтам, але і ўсім тым, хто хоча пазнаёміцца з іншымі рэлігіямі і з прынцыпамі, якімі кіруецца большая частка чалавецтва; хто хоча свядома ўдзельнічаць у карпатлівым і разам з тым неабходным працэсе дыялогу. Няхай уводзінамі да гэтай працы паслужаць словы св. Аўгустына: «Найперш заахвочваем вас, браты, да любові не толькі адных да другіх, але таксама да тых, хто застаецца не з намі, ці то да паганаў, якія не прызнаюць яшчэ Хрыста, ці то да адлучаных ад нас <...>. Хочуць яны таго, ці не, яны з'яўляюцца нашымі братамі»*.
Катавіцы, 2 лютага 2007 года.
У свята Ахвяравання Пана
* Пар. Komentarz do Psalmdw. Liturgia godzin, t. Ill, s. 380 — 381.
Выкдрыстдныя СКАрАЧЭННІ
ККК — Катэхізіс Каталіцкага Касцёла
АА— II Ватыканскі Сабор, Дэкрэт пра апостальства свецкіх Apostolicam actuositatem (1965 г.)
AG — II Ватыканскі Сабор, Дэкрэт пра місійную дзейнасць Касцёла Ad gentes (1965 г.)
DH — II Ватыканскі Сабор, Дэкларацыя пра рэлігійную свабоду Dignitatis humanae (1965 г.)
DI — Дэкларацыя Кангрэгацыі веравучэння Dominus lesus (2000 г.)
DV — II Ватыканскі Сабор, Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб'яўленне Dei Verbum (1965 г.)
ЕА — Пасінадальная апостальская адгартацыя Яна Паўла II Ecclesia in Africa (1995 г.)
EN — Павел VI, Апостальская адгартацыя Evangelii nuntiandi (1975 r.)
GS — II Ватыканскі Сабор, Пастырская канстытуцыя пра Касцёл у сучасным свеце Gaudium etspes (1965 г.)
ІМ — II Ватыканскі Сабор, Дэкрэт пра сродкі масавай камунікацыі Intermirifica (1963 г.)
LG — II Ватыканскі Сабор, Дагматычная канстытуцыя пра Касцёл Lumen gentium (1964 r.)
NA—II Ватыканскі Сабор, Дэкларацыя пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій Nostra aetate (1965 г.)
ОТ — II Ватыканскі Сабор, Дэкрэт пра фармацыю святароў Optatam totius (1965 г.)
RH — Ян Павел II, Энцыкліка Redemptor hominis (1979 г.)
RMs — Ян Павел II, Энцыкліка Redemptoris missio (1990 г.)
SNR — Секты альбо новыя рэлігійныя рухі. Пастырскія выклікі (1986 г.)
ТМА — Ян Павел II, Апостальская адгартацыя Tertio Millennio adveniente (1994 г.)
UR — II Ватыканскі Сабор, Дэкрэт пра экуменізм Unitatis redintegratio (1964 г.)
Паняцце рэАІгіі
He толькі ў наш час, але ўжо ад самага пачатку гісторыі чалавек звяртаўся да Найвышэйшай Істоты, выяўляў свае пачуцці ў кульце, а ў жыцці кіраваўся этычнымі прынцыпамі. Гэтыя элементы ўтвараюць пэўную цэласнасць, якая і складае праблематыку рэлігіі. На самым пачатку трэба адказаць, чым, уласна кажучы, з'яўляецца рэлігія?
Само слова «рэлігія» паходзіць ад лацінскага тэрміна «геіідіо, еге», які азначае сумленнасць, дбайнасць, дасканаласць у адносінах да маральных абавязкаў і ў гэтым сэнсе можа азначаць веру, пабожнасць. Ёсць шмат вызначэнняў рэлігіі. У самай простай тэалагічнай дэфініцыі рэлігія падаецца як сувязь чалавека з Богам.
Рэлігія ёсць у кожнай культуры і цывілізацыі, яна непарыўна звязана з лёсам чалавека. Рэлігія — гэта цудоўны Божы дар, які можна адкрыць чалавечым намаганнем. Пра гэта нагадвае св. Павел: «Бо тое, што можна ведаць пра Бога, відавочнае сярод іх, таму што Бог адкрыў ім. Ад стварэння свету Яго нябачныя рысы, ад
ПАНЯЦЦЕ РЭАІ ГІІ
1 5
вечная моц і Боскасць бачныя праз спасціжэнне Ягоныхчынаў, таму няма ім апраўдання» (Рым 1, 19 — 20).